Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Другое / Конспекты / Урок по на тему "Хай гучаць беларуския словы" паводле Я. Брыля "Сирочы хлеб" (7 класс)

Урок по на тему "Хай гучаць беларуския словы" паводле Я. Брыля "Сирочы хлеб" (7 класс)



Осталось всего 2 дня приёма заявок на
Международный конкурс "Мириады открытий"
(конкурс сразу по 24 предметам за один оргвзнос)


  • Другое

Поделитесь материалом с коллегами:

Тэма ўрока: “Хай гучаць беларускія словы” (па апавяданню Я. Брыля “Сірочы хлеб”)

Мэты ўрока: абмяркоўваць праблемы, узятыя ў апавяданні Я. Брыля “Сірочы хлеб”, звязаныя з распаўсюджваннем беларускай мовы і літаратуры ў Заходняй Беларусі;

развіваць крытычнае мысленне вучняў, творчыя здольнасці;

выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы, да Радзімы;

Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. Для 7-га кл. агульнаадукац. Устаноў з беларус. І рус. Мовамі навучання/ М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. –Мінск: НІА, 2010. – 304 с.

форма правядзення: урок-гутарка

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Уступнае слова настаўніка

Народная мова -- гэта тая мова на якой гаворыць увесь народ. У кожнага народа ёсць свая родная мова. Яна з’яўляецца вялікім багацьццем, якое патрэбна высока цаніць і шанаваць, бо як кажа Анатоль Балуценка:

Што можа быць чароўней роднай мовы?

Яна цудоўнай музыкай гучыць,

Ды мы забылi з часам продкаў словы,

Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.



Ганьба iнтэлiгенцыi, якая

Пазбавiць мовы хоча свой народ,

Бо лiчыць: мова родная – благая,

I ад яе нам будзе шмат нягод.

-Як, вы, разумееце гэтыя словы?

-Як, вы, ставіцеся да роднай мовы? Ці падабаецца яна, вам?

-Давайце з, вамі, аднясём гэтыя радкі да апавядання Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Як, Данік, адносіўся да беларускай мовы?

-Ці згодны, вы, з апошнімі радкамі верша?

  1. Праца над зместам твора



Н.:- Успомніце, хто навучыў Даніка Мальца чытаць на беларускай мове? (Мікола Кужалевіч)

-Які быўпершы верш з якім пазнаёміўся Данік? (Я. Купала “Я швец-маладзец”) Зачытайце гэты верш.(с.117)

-Чаму хлопцу лягчэй было чытаць на беларускай мове, чым на польскай?

-Калі дзецям прынеслі беларускія буквары, ці многія ўмелі чытаць на беларускай мове і хто іх навучыў бларускай мове?(Амаль усе ўмелі чытаць. Навучылі іх чытаць бацька, маці, а трох – Яна Бусліка, Уладзімежа Чарадойлу і Шымона Мамончыка, навучыў Данель Малец.)

-Успомніце, за што пасадзілі Міколу Кужалевіча?(За тое, што ён склаў пратэст, у якім гаварылася: “мы супраць таго, каб нашы дзеці вучыліся не на роднай мове, і патрабуем адкрыць у нас беларускую школу…)

-Як, вы, лічыце ці правільна ён зрабіў, што склаў пратэст? Чаму?

-Хто з настаўнікаў вучыў Даніка Мальца беларускай мове?(пані Мар’я) Як яна адносілася да беларускай мовы і хто навучыў яе беларускай мове?(с.148 Адгадай…)

Лірычная старонка

Н.: Паслухайце, радкі з верша П. Панчанкі “Родная мова”. Падумайце, ці можна гэтыя словы дастасаваць да тапавядання “Сірочы хлеб”. Калі так, то патлумачце чаму.

Родная мова


Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -

Адрачэцца ад мовы народ, -

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Адказы вучняў.



Н.: -За, што Даніка Мальца выключылі з школы? Ці правільна ён зрабіў? Як бы, вы, паводзілі сябе на месцы Даніка? (с.157)

А зараз, вам, патрэбна будзе пазнаць героя па яго словах.

  1. Гэта Купала. Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? І пра мяне ён напісаў. Глядзі вось верш “Я шавец-маладзец”. І пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай”.(Мікола Кужалевіч расказвае Даніку с. 116)

  2. Ну вось. Вось вам і тое, чаго так хацелася вашым бацькам. Тутай сон бялоруске элемэнтаже “Зорка”. Хто з вас умее ўжо чытаць па іх?”(пан Цаба да вучняў с. 119)

  3. Я разумею цябе – ты любіш толькі бедных. І я, Данік, не з багатай сям’і. Вы тут усе не любіце паноў. А я – таксама палячка. І гэта, хлопчык, не адно і тое ж. І ў нас, у Польшчы, усякія людзі ёсць. Ты зразумееш мяне, калі падрасцеш”. (пані Мар’я да Даніка с. 147)

  4. Матка боская! Ну, сабраўся, ну прыйшоў, ну, разбіў!..Конь ты божы! Ды гавары ты, нарэшце, сваімі словамі!”( пані Рузя да янкі Цівунка с.151)

  5. Дык і што ж табе, унучак, з таго? Вось не хацеў, дык і пагналі са школы. З пугі пачаў, пугай і завяршыў. Хіба ж яно табе да спадобы?” (Дзед да Даніка с.156)

  6. Гэта, дзеду, не панская. Гэта ўсё пра такіх, як мы, пра тых, што бедныя, што працуюць… Хочаце, я і вам пачытаю?” (Данік да дзеда с. 159)



Н.: А зараз я раздам вам невякілікі тэст.

Варыянт 1

  1. Адзначце, дзе правільна пералічаны мянушкі Данікі Мальца?

1)Сівы, злы, малы; 2)Сівы, манька, крыкун; 3)Сівы, манька, жабрак; 4)Жабрак, матолак, манька.

2. Што маці купіла Даніку?

1)партфель; 2) боцікі; 3)штаны; 4)кашулю.

3. Хто быў першым сапраўдным настаўнікам Даніка Мальца?

1)М. Кужалевіч; 2) пан цаба; 3) Васіль 3)пані Мар’я.

4. Якія твор чытала пані Мар’я вучням?

1)Г. Сянкевіч “Янка-музыка”; 2)Я. Маўр “Палескія рабінзоны” 3)А. Жук “Стары бабёр”; 4)В. Адамчык “Салодкія яблыкі”.

5. “ – Вось так, вось так, -- прыгаворвае. – Што ж, прыйдзе час, і наш Аляксандар Сурновіч будзе хто ведае? – можа, янам Матэйкам…” Чые гэта словы?

1) Даніка Мальца; 2)пані Мар’і; 3) пані Рузі; 4) пана Дулембы.

6. У апавяданні Янкі Брыля “Сірочы хлеб”:

1) галоўнага героя завуць Данік Бальшун; твор насычаны карцінамі гарадскога жыцця, у якім хлопчык – выхадзец з вёскі – мусіць знайсці сваё месца, у чым яму дапамагае настаўніца пані Мар’я;

2) галоўны герой Данік Малец на фурманцы едзе на кірмаш, фурмана завуць Цыпрук, ён стрыечны брат Міколы Кужалевіча;

3) лірызмам і светлым гумарам аўтар расказвае пра духоўны рост і сталенне Даніка Мальца, у чым яму дапамагае настаўніца пані Мар’я;

4) галоўны герой Данік Бальшун прыходзіць у царкву, каб у святы дзень сустрэцца з панам Цабам, якога даўно не бачыў і якому ўдзячны, бо той моцна дапамог хлопцу-сіраце.

7. Што аб’ядноўвае Я. Брыля і Даніка Мальца?

1)рана засталіся без бацькі; 2) дрэнна вучыліся; 3)жылі ў беднай сям’і ў горадзе; 4)вучыліся два гады ў адным класе.

8. Адзначце, хто з герояў лішні:

1) Данік Малец; 2)Мар’я Анджаеўская; 3)Пятрусь Малец; 4)пан Шчубальскі.

9. У якой вёсцы жыў Данік Малец?

1)Загора; 2)Вязынка; 3)Галынька; 4)Бычкі.

10. Кнігу якога пісьменніка падарыла пані Мар'я Даніку?

1)Коласа; 2)Бядулі; 3)Пруса; 4)Быкава.



Варыянт 2

  1. Якая мянушка для Даніка была самай крыўднай?

1)жабрак; 2)манька; 3) сівы; 4)гусак.

2. Што паабяцаў пан Цаба даць Даніку ў школе?

1) сшытак; 2)аловак; 3)кніжку; 4)дзённік.

3. Хто быў любімым настаўнікам Даніка Мальца?

1) М. Кужалевіч; 2) пан Цаба; 3) пані Рузя; 4) Пані Мар’я.

4. Якія твор чытала пані Мар’я вучням?

1)Я. Маўр “Багіра” 2)Цётка “Міхаська” 3)П. Панчанка “Сармацкае кадзіла”

4)К. Чорны “Насцечка”.

5. “– Я не пляту. Я. проша пані, усё адразу разгадаў. Гэты вось, Малец, -- ён тыцнуў рукой у грудзі Даніку, -- падвучыў іх сабраць грошы…” Чые гэта словы?

1) Янкі Цівунка; 2)Аляксандра Сурновіча; 3)Уладзімежа Чарадойлы; 4)Чэсіка Бэндзіньскага.

6. У апавяданні Янкі Брыля “Сірочы хлеб”:

1) аўтар жорстка крытыкуе лад, у якім даводзіцца жыць сіраце Даніку Мальцу, злосна высмейвае настаўніцу пані Мар’ю і пана Цабу, якія здзекваліся з хлопчыка-сіраты;

2) у творы рассказваецца пра тое, як пані Рузя захварэла і дзеці прыходзілі яе наведваць; а да іх прыйшла новая настаўніца пані Мар’я, якая не любіла дзяцей;

3) галоўны герой Лаўрук у якога былі тры мянушкі сівы, гусак і манька, а яшчэ была адна самая крыўдная жабрак;

4) у творы аўтар расказвае пра хлопчыка, які любіў беларускую мову і добра вучыўся, але быў выключаны са школы.

7. Што аб’ядноўвае Я. Брыля і Даніка Мальца?

1)абодва любілі свайго польскага настаўніка; 2) абодва вучыліся ў польскай школе; 3)абодвух выключылі са школы; 3) размаўлялі толькі на польскай мове.

8. Адзначце, хто з герояў лішні:

1)Анатоль Кужалевіч; 2)пані Рузя; 4) Чэсік Бэндзіньскі; 5)Аня Нупрыевіч.

9. У якой вёсцы жыў Янка Брыль?

1)Загора; 2)Вязынка; 3)Галынька; 4)Бычкі

10. Якую мянушку далі вучні пану Дулембу?

1)манька; 2)павук; 3)прус; 4)матолак.



  1. Дамашняе заданне

Н.: Намаляваць:аднаго з герояў, які вам найбольш спадабаўся, або сцэну з твора, якая вас найбольш уразіла.Прачытаць артыкул у падручніку «Аповед, апісанне, дыялог» (с. 190).


  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

  2. Заключнае слова настаўніка

Раней беларуская мова забаранялася, але ў сучаснасці, мы, маем магчымасць вучыцца і размаўляць на сваёй роднай мове без забарон. Аавалодваючы ведамі, асновамі навук, нам трэба пазнаваць свет, ведаць і любіць свой народ, сваю Радзіму. А любоў да сваёй краіны немагчыма без кахання да сваёй мовы.



57 вебинаров для учителей на разные темы
ПЕРЕЙТИ к бесплатному просмотру
(заказ свидетельства о просмотре - только до 11 декабря)


Автор
Дата добавления 08.12.2015
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров500
Номер материала ДВ-240345
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх