Инфоурок Физика КонспектыУрок по теме "Сопротивление"

Презентация к уроку физики на тему "Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества. Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества", 8 класс.

Файл будет скачан в форматах:

  • pdf
  • pptx
498
55
09.02.2025

Материал разработан автором:

Разработок в маркетплейсе: 339
Покупателей: 11 433

Об авторе

Место работы: МОУ "Больше - Подовеченская школа"
"Привет! Меня зовут Дмитрий, и я учитель информатики. Я работаю в образовательной сфере уже несколько лет и каждый день нахожу вдохновение в общении с моими учениками. Моя цель - не только обучать, но и вдохновлять своих учеников к активному образу жизни и пониманию окружающего мира через изучение географии. Я использую разнообразные методы обучения, чтобы сделать уроки интересными и познавательными. Буду рад поделиться своим опытом и достижениями с коллегами в области образования."
Подробнее об авторе

Настоящая методическая разработка опубликована пользователем Гузь Дмитрий Игоревич. Инфоурок является информационным посредником

Презентация к уроку физики на тему "Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества. Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества", 8 класс. Презентация состоит из 15 слайдов, полностью редактируется, имеет современное приятное оформление. В презентации отмечены следующие темы: Сопротивление проводника (Сопротивление проводника, Аналогия с трубой, по которой течет вода, Закон Ома для участка цепи, Единицы измерения сопротивления, Факторы, влияющие на сопротивление) Удельное сопротивление (Определение, Ключевая особенность, Формула удельного сопротивления, Таблица удельного сопротивления) 4 задачи с решением. Преимущества нашей презентации: Эффективное обучение: Яркие визуальные элементы и четкая структура способствуют лучшему усвоению материала.Экономия времени: Готовая презентация позволит вам сэкономить время на подготовку к уроку.Универсальность: Подходит для учащихся разных возрастных групп и уровней подготовки.

Краткое описание методической разработки

Презентация к уроку физики на тему "Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества. Сопротивление проводника. Удельное сопротивление вещества", 8 класс.

Презентация состоит из 15 слайдов, полностью редактируется, имеет современное приятное оформление.

В презентации отмечены следующие темы:

  • Сопротивление проводника (Сопротивление проводника, Аналогия с трубой, по которой течет вода, Закон Ома для участка цепи, Единицы измерения сопротивления, Факторы, влияющие на сопротивление)
  • Удельное сопротивление (Определение, Ключевая особенность, Формула удельного сопротивления, Таблица удельного сопротивления)
  • 4 задачи с решением.

Преимущества нашей презентации:

Эффективное обучение: Яркие визуальные элементы и четкая структура способствуют лучшему усвоению материала.
Экономия времени: Готовая презентация позволит вам сэкономить время на подготовку к уроку.
Универсальность: Подходит для учащихся разных возрастных групп и уровней подготовки.

Развернуть описание

Урок по теме "Сопротивление"

Скачать материал

 

Драніца Надзея Васільеўна

ДУА “Вераб’евіцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Адрас навучальнай установы:

231407

В. Вялікія Вераб’евічы,195

Навагрудскі р-н

Гродзенская вобласць

Хатні адрас:

231407

В. Вялікія Вераб’евічы, 86

Навагрудскі р-н

Гродзенская вобласць

Электронны адрас – nnaaddaa@tut.by

Тэлефоны – 80159773080, 80336244094

Пашпартныя данныя – КН2404774, Навагрудскі РАУС Гродзенскай вобласці, 17.06.2014

Тэма ўрока “Супраціўленне”, 8 клас

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэма “Супраціўленне”

Мэта:

Ø  па заканчэнні ўрока вучні будуць  ведаць: прычыны электрычнага супраціўлення, ад якіх фактараў залежыць супраціўленне і ўмець вызначаць удзельнае супраціўленне.

Задачы:

Ø  Эксперыментальна ўстанавіць залежнасць супраціўлення ад даўжыні правадніка, плошчы папярочнага сячэння правадніка і роду рэчыва.

Ø  Садзейнічаць фарміраванню станоўчых адносін да фізікі, як да эксперыментальнай навукі, фарміраваць навыкі працы ў калектыве, вучыць выказваць свой пункт гледжання і выслухоўваць пункт гледжання аднакласніка .

Ø  Развіваць лагічнае мысленне, даследчыя здольнасці вучняў; фарміраваць уменні рабіць вывады і абагульненні на аснове атрыманых вынікаў .

 

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: крыніцы току – 3 штукі, резістары – 6 штук ( (рознай даўжыні(2), рознай плошчы папярочнага сячэння (2), зробленыя з розных рэчываў (2)), рэастат.

Ход урока

     I.            Арганізацыйны момант

Адзіны шлях да пазнання - гэта дзейнасць (Бернард Шоу)

Як вы разумееце гэта выказванне?

  II.            Актуалізацыя ведаў

Кожнаму вучню даецца ацэначны ліст. За кожны правільны адказ вучань выстаўляе сабе – 1 бал.

Уводны кантроль

Мы з вамі адправімся ў падарожжа да планеты “Омметрыя”. Я ваш  капітан, а вы мая каманда! Толькі разам мы зможам адолець усе перашкоды.

Старт з планеты Зямля магчымы, калі мы адкажым на наступныя пытанні:

1.      Прыбор для вымярэння напружання называюць …, на схемах абазначаюць..

2.      Прыбор для вымярэння сілы току называюць …, на схемах абазначаюць…

3.      Знайдзі памылку  (слайд 2)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


4.      Што адбудзецца ў  ланцугах, у якіх дапушчаны памылкі, калі мы замкнём ключ?

5.      Якімі павінны быць праводнасць амперметра і вальтметра?

Старт дазволены(слайд3)

 

III.            Пастаноўка праблемы

Нам жыхары розных планет дасылають пытанні. Калі мы на іх не адкажам, нас чакае аварыйная пасадка. Пытанні, на якія не ведаем адказаў, запісваем на дошцы.

Аварыйная пасадка.

1.      Прачытайце, што напісана за партрэтамі вучоных(слайд 4).

2.      Сілу току вымяраюць у …,  напружанне-… , супраціўленне-….?

3.      Іоны- гэта …

4.      У вузлах крышталічнай рашоткі ў металах знаходзяцца дадатныя ці адмоўныя іоны?

5.      Ад чаго залежыць супраціўленне правадніка ?

6.      Ці аказваюць вузлы крышталічнай рашоткі ўплыў на накіраваны рух электронаў?

Пытанні, на якія вучі не ведаюць адказаў, запісваюцца на дошцы ў калонцы “Не ведаю”. Пасля гэтага вучні фармулююць мэты ўрока і запісваюць ў калонку “Мэты ўрока”:(Напрыклад:

·         ад чаго залежыць супраціўленне правадніка;

·         якая прырода супраціўлення;

·         як можна вымяраць супраціўленне правадніка

·         адзінкі супраціўлення, фізічны сэнс адзінкі супраціўлення)

Кожны правільны адказ – 1 бал

Планета Праблематыка(слайд 5)

Уводзіцца паняцце супраціўлення, адзінкі супраціўлення.(слайд 6-7).

1.      Падбярыце сынонім да слова супраціўленне.

2.      Як можна разлічыць супраціўленне правадніка, карыстаючыся законом Ома?

3.      Ці азначае гэта, што супраціўленне залежыць ад напружання і сілы току?

4.      Дэманстрацыя прыбора для вымярэння супраціўлення. Вучні вымяраюць супраціўленне рук і запісваюць у сшытак.

(вучні разам з настаўнікам запаўняюць апорны канспект)

 

Вяртаемся да праблемаў урока.

 

Клас дзелім на групы. Кожная група атрымлівае заданне, пасля выканання якога прадстаўляюць вынік сваёй работы – 1 вучань ад групы.

Техніка бяспекі пры рабоце з ланцугамі

 

 

Картка – заданне для першай групы

Устанавіць закнамернасць супраціўлення правадніка ад яго даўжыні.

Абсталяванне: крыніца току, амперметр, вальтметр, ключ, провад ніхромавы, рэастат, злучальныя правады.

Ход работы

1.      Збярыце ланцуг, уключыўшы паслядоўна крыніцу току, амперметр, ніхромавы провад большай даўжыні, ключ, рэастат. Паралельна ніхромавому проваду падключыце вальтметр. Замкніце ланцуг

2.      З дапамогай рэастата устанавіце ток у ланцугу 1 А.

3.      Вымярайце сілу току і напружанне на ніхромавым провадзе, запішыце вымеранае значэнне ў  табліцу I1=  …., U1

4.      Разамкніце ланцуг.

5.      Замест даўжэйшага провада вазьміце карацэйшы. Замкніце ланцуг.

6.      З дапамогай рэастата зрабіце ток у ланцугу 1 А.

7.      Вымярайце сілу току і напружанне, Запішыце вымеранае значэнне ў табліцу I2=  …. U2

8.      Разамкніце ланцуг.

9.      Па формуле   разлічыце R1,R2 і запішыце іх у табліцу.

10.  Зрабіце вывад аб залежнасці супраціўлення правадніка ад яго даўжыні. Запішыце ў сшытак.

Даўжыня провада

Значэнне сілы току,

I, А

Значэнне напружання,

U, В

Значэнне супраціўлення,

Ом

1 м

 

 

 

0,5 м

 

 

 

 

Вывад:     У нас былі 2 праваднікі зробленыя з аднаго рэчыва – ніхром, аднолькавай таўшчыні, але рознай даўжыні 1м і 0,5 м. Супраціўленні гэтых праваднікоў мы разлічылі па формуле        і атрымалі R1=…., R2=….. Гэта азначае, што супраціўленне ……   .         

 

Картка – заданне для другой групы

Устанавіць залежнасць супраціўлення правадніка ад яго таўшчыні.

Абсталяванне: крыніца току, амперметр, вальтметр, ключ, 2 ніхромавых правадніка аднолькавай даўжыні, але рознай таўшчыні, рэастат,злучальныя правады.

 

Ход работы

1.      Збярыце ланцуг, уключыўшы паслядоўна крыніцу току, амперметр, ніхромавы праваднік большай таўшчыні, рэастат, ключ. Паралельна рэзістару падключыце вальтметр. Замкніце ланцуг

2.      З дапамогай рэастата устанавіце ў ланцугу ток 1А

3.      Вымярайце сілу току і напружанне ў резістары, запішыце вымеранае значэнне ў I1=  …., U1

4.      Разамкніце ланцуг.

5.      Замяніце ніхромавы праваднік танчэйшым. Замкніце ланцуг.

6.      З дапамогай рэастата устанавіце ў ланцугу ток 1А

7.      Вымярайце сілу току і напружанне, Запішыце вымеранае I2=  …. ,U2

8.      Разамкніце ланцуг.

9.      Па формуле   разлічыце  R1=…., R2=…...

10.  Зрабіце вывад аб залежнасці супраціўлення правадніка ад яго таўшчыні. Запішыце ў сшытак.

Таўшчыня правадніка (мм)

Значэнне сілы току,

I, А

Значэнне напружання,

U, В

Значэнне супраціўлення,

Ом

1

 

 

 

0,5

 

 

 

 

Вывад:   У нас былі 2 праваднікі зробленыя з аднаго рэчыва – ніхром, аднолькавай даўжыні, але рознай таўшчыні. Супраціўленні гэтых праваднікоў мы разлічылі па формуле        і атрымалі R1=…., R2=….. Гэта азначае, што супраціўленне залежыць ад……   .        

                 

Картка – заданне для трэцяй групы

Устанавіць залежнасць супраціўлення правадніка ад роду рэчыва

Абсталяванне: крыніца току, амперметр, вальтметр, ключ, рэзістар,ніхромавы праваднік і медны праваднік аднолькавай даўжыні і таўшчыні.

 

Ход работы

1.      Збярыце ланцуг, уключыўшы паслядоўна крыніцу току, амперметр, ніхромавы праваднік, рэастат,  ключ.Паралельна рэзістару падключыце вальтметр. Замкніце ланцуг.

2.      З дапамогай рэастата дабейцесь максімальнага значэння сілы току ў ланцугу.

3.      Вымярайце сілу току і напружанне ў резістары, запішыце вымеранае значэнне ў I1=  …., U1

4.      Разамкніце ланцуг.

5.      Паменяйце ніхромавы праваднік на медны. Замкніце ланцуг.

6.      З дапамогай рэастата дабейцесь максімальнага значэння сілы току ў ланцугу.

7.      Вымярайце сілу току і напружанне, Запішыце вымеранае I2=  …. ,U2

8.      Разамкніце ланцуг.

9.      Па формуле   разлічыце . R1=…., R2=…..

10.  Зрабіце вывад аб залежнасці супраціўлення правадніка ад роду рэчыва. Запішыце ў сшытак.

Матэрыял правадніка)

Значэнне сілы току,

I, А

Значэнне напружання,

U, В

Значэнне супраціўлення,

Ом

ніхром

 

 

 

медзь

 

 

 

Вывад: У нас былі 2 праваднікі зробленыя з розных рэчываў – адзін з ніхрому, а другі – з медзі. Яны былі аднолькавай даўжыні і таўшчыні. Супраціўленні гэтых праваднікоў мы разлічылі па формуле        і атрымалі R1=…., R2=….. Гэта азначае, што супраціўленне залежыць ад ……  

 

IV.            Вучні ад кожнай групы каля дошкі робяць справаздачу, запаўняюць апорны канспект на дошцы. (дакладчык выстаўляе – 3 балы, астатнія – 1 бал)

Пытанні да груп

1.      У колькі разоў адрознівалась даўжыня ніхромавых праваднікоў?

2.      У колькі разоў адрозніваюцца супраціўленні гэтых праваднікоў?

3.      У колькі разоў адрознівалась плошча папярочнага сячэння праваднікоў? А супраціўленні?

4.      Плошчу папярочнага сячэння правадніка паменшылі ў 2 разы. Ці зменіцца праводнасць гэтага правадніка?

Агульны вынік (слайд 8-9) – атрыманне формулы.

Вяртаемся да праблемаў урока.

 

  V.            Фізкульхвілінка. Гульня з мячом. (Настаўнік задае пытанне, кідае мяч вучню. Калі вучань дае правільны адказ, то астатнія яму апладзіруюць, а калі не, то вучні ўстаюць, ставяць рукі на пояс і гавораць фразу “А-я-яй!”. Пасля гэтага мяч вяртаюць настаўніку)

                  Пытанні .

 

1.      Прыбор для вымярэння супраціўлення?

2.      Адзінка супраціўлення…

3.      1 кОм колькі гэта Ом?

4.      Цела чалавека праваднік ці дыэлектрык ?

5.      Ці праўда, што супраціўленне залежыць ад напружання…?

6.      Ці праўда , што супраціўленне не залежыць ад даўжыні правадніка?

VI.            Замацаванне

1.      Даўжыню правадніка павялічылі ў 2 разы, то супраціўленне …

2.      Плошчу папярочнага сячэння паменшылі ў 2 разы, то супраціўленне…?

3.      Провад склалі папалам. Як пры гэтым зменіцца супраціўленне провада?

4.      З формулы супраціўлення выразіць удзельнае супраціўленне.( слайд 10)

VII.            Работа з табліцай 5. Удзельнае супраціўленне рэчываў, фізічны сэнс удзельнага супраціўлення(слайд 10-11)

5.      Па табліцы 5, старонкі 96 вызначце якое рэчыва будзе лепшым правадніком.

6.      Які з металаў або сплаваў з’яўляецца найгоршым правадніком? Чаму?

7.      Якое рэчыва ўваходзіць у склад праводкі дома?

8.      Для вырабу маланкаадвода выкарысталі жалезны провад даўжынеў 35 м і плошчаю папярочнага сячэння 35 мм2. Якім супраціўленнем валодае маланкаадвод?

 

 

Вяртаемся да праблемаў урока.

Ці все пытанні мы вырашылі?

 

Вылет дазволены(слайд 12-13)

VIII.            Прымаем сігнал SOS(слайд14)

Жыхары планеты Вольтаметрыя згубілі код да свайго касмічнага карабля і пагэтаму не могуць адправіцца ў падарожжа разам з намі. Каб атрымаць код неабходна выканаць тэст.

 

Выхадны кантроль

1.      Закон Ома для участка ланцуга

a)     

b)  

c)     

2.      Супраціўленне правадніка залежыць ад…

a)      Толькі даўжыні правадніка

b)     Толькі ад матэрыяла

c)      Ад сілы току ў ланцугу

d)     Матэрыяла, геаметрычных памераў правадніка (даўжыні правадніка, плошчы папярочнага сячэння правадніка)

3.      Памеры меднага, жалезнага і ніхромавага праваднікоў аднолькавыя

м=0,017 Ом*мм2/м, ρж=0,10 Ом*мм2/м, ρн=1,1 Ом*мм2/м). Які  праваднік валодае большым супраціўленнем?

a)      Ва ўсіх праваднікахсупраціўленне аднолькавае;

b)     медны

c)      жалезны

d)     ніхромавы

 

4.      Памеры меднага, жалезнага і ніхромавага праваднікоў аднолькавыя

м=0,017 Ом*мм2/м, ρж=0,10 Ом*мм2/м, ρн=1,1 Ом*мм2/м). праз які праваднік будзе праходзіць большы ток

a)      Ва ўсіх правадніках ток аднолькавы;

b)     Праз медны

c)      Праз жалезны

d)     Праз ніхромавы

Узаемаправерка і аналіз дапушчаных памылак. (слайд прэзентацыі 16)

Пасадка дазволена! ( слайд 15)

 

  

IX.            Вынікі урока

Ці адказалі мы на пастаўленыя пытанні?

Вернемся да эпіграфа ўрока. Праз якія віды дзейнасці мы атрымалі адказы на пастаўленыя пытанні? Які від  дзейнасці для вас найбольш цікавы?

Дзеці атрымліваюць памяткі “Электрычнасць і чалавек”

Кожны выстаўляе сабе адзнаку (Дадатак 1)

 

  X.            Арганізацыя дамашняга задання: п.25, ведаць адказы на пытанні пасля параграфа, з табліцы “Удзельнае супраціўленне” выбраць найлепшыя дыэлектрыкі.

Для вучняў, якія выдатна спрвіліся з выхадным тэстам:

Слайд з партрэтамі вучоных. Падрыхтаваць аб іх цікавую інфармацыю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1.

 

Ацэначны ліст

Прозвішча і імя  вучня ___________________________

Этап урока

Колькасць балаў

 

 

Актуалізацыя ведаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Эксперыментальнае даследаванне (работа ў групах)

 

 

 

Замацаванне матэрыялу

 

 

 

 

 

Выхадны тэст у

 

Сума балаў

 

 

Ø  11 – 13 б -6

Ø  14 – 16 б- 7

Ø  17 – 19 б – 8

Ø  20 – 22 б - 9

Ø  23 – 25 б - 10

                        

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малюнак 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

              Малюнак 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малюнак 3

 

Дадатак 2

Апорны канспект

 

 

адзінка

 
Супраціўленне – перашкода электрычнаму току

 

 

 

 

 


                                                                                

                  

 

 

 

 

                                          R                                Ом                                          Омметр      

                                Залежыць ад        

                   

 

         

                 Даўжыні      плошчы   роду                     

                                                      рэчыва                                                              Ω

                         L                 S              ρ  - удзельнае супраціўленне                              

                                                   

                      L  R            S  R  

 


                     

 

 

                                                                            адзінка       

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок по теме "Сопротивление""
Смотреть ещё 5 968 курсов

Методические разработки к Вашему уроку:

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Тэма ўрока ў 8 класе “Супраціўленне”, гэта 15-ы ўрок па тэме “Электрамагнітныя з’явы”. Асноўная мэта: па заканчэнні ўрока вучні павінны ведаць прычыны электрычнага супраціўлення, ад якіх фактараў залежыць супраціўленне, фізічны сэнс удзельнага супраціўлення і ўмець вызначаць супраціўленне. Яна дасягалася шляхам эксперыментальнага ўстанаўлення залежнасці супраціўлення ад даўжыні правадніка, плошчы папярочнага сячэння, роду рэчыва. Пры гэтым у вучняў развіваліся даследчыя здольнасці, фарміраваліся ўменні рабіць вывады і абагульненні выкананай работы, фарміраваліся навыкі працы ў калектыве. Вучні вучыліся выказваць свой пункт гледжання і выслухоўваць пункт гледжання аднакласніка.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

7 354 458 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Скачать материал
    • 26.09.2015 1083
    • DOCX 50.9 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Драница Надежда Васильевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Драница Надежда Васильевна
    Драница Надежда Васильевна

    учитель физики

    • На сайте: 10 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 2
    • Всего просмотров: 7976
    • Всего материалов: 5

    Об авторе

    У жыцці вельмі важна вызначыцца, пазнаць сябе, напоўніць сэнсам сваё існаванне, рэалізаваць прыродныя здольнасці, каб пакінуць на зямлі добры след. У тым, што мне наканавана працаваць з дзецьмі ўсё жыццё, я не сумнявалася ніколі. Нават тады, калі не ўдалася першая спроба паступлення ў Львоўскае педвучылішча на настаўніцу пачатковых класаў. Так. Я – украінка. Я нарадзілася ў Львоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Спачатку вучылася ў вясковай школе, дзе ў 9 класе пасябравала з дакладнымі навукамі, а найперш –з фізікай. Пасля школы скончыла ў 1992 годзе Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Будучы студэнткай, выйшла замуж за навагрудчаніна, таксама студэнта. Так мой працоўны лёс і асабістае жыццё назаўсёды звязаліся з Беларуссю. Ідучы працаваць у школу, ведала, што будзе няпроста. Трапіла працаваць у Вераб’евіцкую сярэднюю школу Навагрудскага раёна. На той час гэта была школа з трывала ўсталяванымі традыцыямі, багатым педагагічным вопытам, таленавітымі і заслужанымі настаўнікамі. Не адразу выпала працаваць па спецыяльнасці, але на іншых школьных пасадах не губляла сябе, удасканальвала гутарковую беларускую мову, таму што прызнала Беларусь сваёй другой Радзімай. Працую ў гэтай школе больш за 20 гадоў. За гэты час школа не толькі не згубіла, але і памножыла свае педагагічныя традыцыі і дасягненні, сярод якіх найперш варта адзначыць навуковую дзейнасць вучняў пад кіраўніцтвам вопытных зацікаўленых настаўнікаў-энтузіястаў. Навуковыя працы па біялогіі і фізіцы ўдзельнічалі неаднаразова ў раённых, абласных і нават рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Калі пачалася сталая праца па спецыяльнасці, то старалася паказаць сябе не строгім настаўнікам, а патрабавальным прафесіяналам. Нават маючы за плячыма больш чым 20-гадовы педагагічны вопыт, усё яшчы перажываю за кожную адзнаку, пастаўленую вучню: ці справядліва яго ацаніла, ці дала магчымасць раскрыцца па максімуме? А з іншага боку, я – мабільны і актыўны педагог, які прыслухоўваецца да сваіх вучняў, да іх настрою і жаданняў.

Оформите подписку «Инфоурок.Маркетплейс»

Вам будут доступны для скачивания все 332 957 материалов из нашего маркетплейса.

Мини-курс

Мотивация и индивидуализация в образовательном процессе

3 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 46 человек

Мини-курс

Формирование социальной ответственности и гармоничного развития личности учеников на уроках

4 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Развитие детей: сенсорика, самостоятельность и моторика

3 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 27 человек из 13 регионов
  • Этот курс уже прошли 75 человек
Смотреть ещё 5 968 курсов