Инфоурок Другое КонспектыУрок ведаў "Я вырас тут і край мне гэты дарагі"

Урок ведаў "Я вырас тут і край мне гэты дарагі"

Скачать материал

Урок ведаў  “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”

 

Мэта ўрока: фарміраваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, сацыяльную творчую актыўнасць, лідарскія якасці, імкненне быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне.

Задачы:  

ü     адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы, паглыбіць веды вучняў аб гісторыі, дасягненнях Дзяржынскага раёна;

ü     выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да роднага  краю, імкнення ўнесці свой уклад у паскоранасць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удасканальваць навыкі зносін;

ü     развіццёвая:  развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць, выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць памяць, увагу.

         Месца правядзення: гімназія, кабінет 3п

         Форма  правядзення: урок-дыялог

         Абсталяванне ўрока:  камп’ютар, тэлевізар ЖКЛ

 

Ход урока

Эпіграф на дошцы: Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Якуб Колас

Арганізацыйны момант

Слово настаўніка

Легенда о белорусах

Бог делил между народами земли. Одним – то, другим – то. Пришли белорусы… Очень Богу понравились. Он и начал нас наделять: «Реки вам даю полные, пущи – немереные, озера – несчитанные. Жары у вас никогда не будет, но и сильных морозов – тоже. Голодать вы никогда не будете. Не уродит картошка, так уродит рожь или еще что-нибудь. А еще звери и птицы в пущах стаями, рыба в реках – косяками, пчелы в ульях – миллионами. А травы ароматные – как чай. Не будет голода. Женщины у вас будут красивые, дети – сильные, сады – богатые, грибов и ягод – завались. Люди вы будете талантливые, на музыку, песни, стихи – способные. И будете жить да жить…»

учыць песня А. Агурбаш “Белая Русь”)

На карце вялікага свету яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета, крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына, жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!

 

Настаўнік: У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы ўрок мы з вамі прысвячаем нашай Радзіме. І тэма нашага першага ўрока - «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі»

 

Настаўнік: Напэўна, вы ўжо здагадаліся пра які “куток” ідзе размова? Так, пра наш родны край, пра нашу Радзіму. Што ж абазначае слова “Радзіма”? Што такое Радзіма? (адказы вучняў)

1-ы вучань:

Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай,
Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край.
Радзіма – гэта сонца, зямля ў зіхценні рос.
І любім мы Радзіму, яна – наш светлы лёс.

2-і вучань:

Радзіма – не проста слова, а родныя людзі і родная мова,
Лясы, сенажаці ў кветках, камбайны на жытніх палетках.
Не раз прыйдзецца расставацца, ды буду заўсёды вяртацца
У родную вёску, як з выраю, вяртацца з душою шчыраю.

3-і вучань:

Мая Радзіма – наша вёска, і лесу вузкая палоска,
І сенажаць, і поле тое, дзе спее збожжа залатое,
І хата, у якой жыву. Усё Радзімай я заву.

4-ы вучань: Радзіма – гэта тая зямля, на якой я нарадзіўся, дзе нарадзіліся і мой дзед, і мой бацька, і ўсе мы.

5-ы вучань: Радзіма – гэта мой горад, вуліца, дзе стаіць мая хата. Гэта мая гімназія і мой клас.

6-ы вучань: Радзіма — гэта і песня, і зялёная трава, па якой можна бегаць і спяваць, на якой можна ляжаць і глядзець у неба, дзе плывуць белыя воблакі.

 

Настаўнік: А ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы з вамі жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую слаўную гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла! А якая яна, наша родная зямля?

7-ы вучань: Гэта залатыя палi збажыны з сінімі вочкамі васiлькоў.

8-ы вучань: Гэта светлыя ад бяроз гаi, што аглухлі ад птушынага звону.

9-ы вучань: Гэта пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені.

10-ы вучань: Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонца.

11-ы вучань: Гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

 

Настаўнік: Беларусь — еўрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаўна жывуць мудрымi запаветамi прашчураў: «Сонца — на ўсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое». Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак (малую радзіму) як часцінку нашай Бацькаўшчыны.

Наша Рэспубліка Беларусь – незалежная дзяржава і мае свае сімвалы. Якія? (адказы вучняў)

Дзяржаўны герб, дзяржаўны сцяг і дзяржаўны гімн.

Мы павінны ведаць свае сімвалы і адносіцца да іх з павагай і гонарам, як сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны.

Кожны ведае, што бусел, васілек і зубраня — таксама сімвалы роднай Беларусі.

 

Настаўнік: Мая Беларусь… Па нашых землях тапталiся прышэльцы, ворагi. Прыходзiлi да нас з мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героi нагадваюць жывым: «Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!»

2-і вядучы: Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх могілках ніколі не вянуць кветкі. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Што азначаюць даты на дошцы?

22 чэрвеня 1941 год

3 ліпеня 1944 года

9 мая 1945 год

 

Настаўнік:

Шануйце родны край — Айчыну, тых, хто яе абараняў,
Хто ў бітвах з ворагам загінуў, хто перамогу атрымаў.

Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

 

Настаўнік: Галоўны скарб нашай краіны — ЛЮДЗI! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў. Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага… (вучні расказваюць пра Ф.Скарыну, Е.Полацкую, іншых вядомых беларусаў)

Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А мова, літаратура кожнай краіны, яе культура — плён гістарычнага развіцця нацыі. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў. Менавіта тэме роднай зямлі народ прысвяціў шмат прыказак і прамавак. А ці ведаеце вы іх? Вашай увазе прапануецца гульня «Знайдзіце пару». (Пасля таго як складзена прыказка (прымаўка), вучням неабходна растлумачыць яе сэнс).

Прыказкі і прымаўкі

 

Настаўнік: Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i. (Думкі дзяцей.)

Настаўнік: Давайце, сябры, адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся ёй i зробiм усё-усё, каб нашу краiну ведаў i паважаў увесь свет. Вельмі хочацца, каб і вы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая вас гадуе, стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні.

Рэфлексія

На дошцы размешчана карта Беларусі. Кожнаму вучню прапануецца закончыць сказ: «Я люблю Беларусь таму, што…» Адказы запісваюцца на картках, якія маюць форму лістка бярозы, васілька, зубраня, бусліка і г.д. Свае адказы дзеці агучваюць і прымацоўваюць на карце.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 938 349 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 18.03.2021 444
    • DOCX 21.9 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Юхнович Юлия Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Юхнович Юлия Александровна
    Юхнович Юлия Александровна
    • На сайте: 1 год и 8 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 4373
    • Всего материалов: 24

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой