Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Классному руководителю / Конспекты / Урок ведаў "Зямля пад белымі крыламі"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Классному руководителю

Урок ведаў "Зямля пад белымі крыламі"

библиотека
материалов

Тэма: На цябе, наша моладзь, надзея!

Мэты: выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, цікавасць да нацыянальнай культуры, беларускай паэзіі, роднай мовы; узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць, выхоўваць культуру паводзін.
Абсталяванне: на дошцы цягнік з вагонамі…Дошка закрыта на замок., карткі з надпісам “Квітней, Беларусь!”

Эпіграф: О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў.
Што мілей у свеце белым
Гэтых ціхіх берагоў?


Ход урока

-Дарагiя вучнi, вiншую вас з пачаткам навучальнага года. Вы робiце наступны крок у дарослае жыццё. Шлях, па якiм мы iдзём, у кожнага свой - непаўторны, цікавы. Але ён не можа быць лёгкiм. Поспех у гэтай дарозе у многiм залежыць ад вас самiх: цi будзеце вы працавiтымi, настойлiвымi, чулымi да людзей.

Вы сёння вельмі прыгожыя! Падніміце ручкі ў каго добры настрой. А добры ён таму, што ў вас ёсць прыгожы ранец, у якім шмат прыгожых рэчаў, таму што вы па-святчнаму апрануты, ну і таму, што сёння вы сустрэлiся са сваiмі сябрамі і настаўнiкамі.

Дзецi, сёння свята. А як яно называецца?

1 верасня – Дзень ведаў!

Першы урок у гэтым годзе называецца “На цябе, наша моладзь, надзея!”

На гэтым уроку мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай зямлі, каб пабачыць яе хараство, пазнаёміцца з некаторымі старонкамі гісторыі.

На чым можна падарожнічаць? (на самалёце, на машыне, пешшу…)

  • А на чым жа мы адправімся? Давайце мы з вамі падбяром да гэтага замка ключ и даведаемся, на чым жа адправімся ў шлях. У мяне ёсць два ключы. Як вы лічыце гэты падыйдзе? (не, таму што ён вялікі…большы замка)
    -А гэты?

Увага! Адчыняю!
- На чым мы адпра
ўляемся ў падарожжа (на цягніку)

Спяшаецца цягнік,

І колы стукацяць,

А ў цягніку, у тым

Заданні сядзяць!

1 вагон «Сiмвалы»

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сваѐ жыццѐ без іх.

Як называецца краіна, у якой мы жывём?

Хто з яўляецца Прэзідэнтам РБ? У гэтым годзе ў нашай краіне адбудзецца важная падзея – Выбары Прэзідэнта РБ. Вы пакуль што не можаце ўдзельнічаць у Выбарах. Прыймаць удзел у Выбарах маюць грамадзяне, якія дасягулі 18-гадовага ўзросту. Таму тое, хто будзе кіраваць нашай краінай залежыць і ад вашых бацькоў.

Настаўнік: Мы з вамі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

- Хто такі грамадзянін? (грамадзянін – гэта чалавек, які пастаянна жыве ў дзяржаве, карыстаецца яе абаронай, мае шэраг сваіх правоў і абавязкаў).

Настаўнік: Паслухайце, як Ніл Гілевіч у вершы

«Я – беларус» выказаў сваю грамадзянскую пазіцію.

- Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я - беларус, я ганаруся

Што маю гэтае імя!

Аб добрай славе Беларусі

Ў свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

Кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць сімвалы сваѐй дзяржавы. Гэта герб, сцяг і гімн.


Музыка, песня и слова,

Герб, Канстытуцыя, Сцяг-

Нашага краю высновы,

Светлы грамадства прасцяг.

Дзяржаўны сцяг


Ливнем вымытые нивы,

Осененные рассветом,-

Сочетаются счастливо

Цвет зеленый с красным цветом.

Полыхание восхода,

Всходы полосою узкой-

Соткала сама природа

Флаг державы Белорусской.


Дзяржаўны сцяг Рэспублики Беларусь – прамавугольнае палатно, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру и ніжняй зялёнага колеру. Сцяг мацуецца на дрэўка залацістага колеру.

Чырвоны колер – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад. У даўніну чырвоны колер сімвалізаваў Сонца, а таксама перамогу. Зараз мы жывем пад мірным небам. Але так было не заўсёды. У гэтым годзе мы адзначалі 70 –годзе з дня Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне.

Зялёны колер сімвалізуе надзею, вясну, адраджэнне, дабро, рост, развіцце. Гэты колер прыроды, палёў і лясоў, якія займаюць асноўную частку нашай краіны.

На сцягу ёсць фрагмент арнамента. Ён сімвалізуе працавітасць і майстэрства беларусаў. Белы колер арнамета – гэта колер свабоды, незалежнасці, маральнай чысціні і мудрасці.


Дзяржаўны герб

Излучает он чудесный свет

У него высокая судьба.

И, пожалуй, в целом мире нет

Благородней нашего герба.

Гармонично сочетает герб,

Воедино сопрягает он

Солнце и колосья, свет и хлеб,

Человеком чтимый испокон.

В ярких выразительных тонах

Колоски, цветы родных полей.

В толстых геральдических томах

Нет герба красивей и светлей.

Дзяржаўны герб РБ уяўляе сабой размешчаны у сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай мяжы РБ, накладзены на залатыя промні сонца, што ўзыходзяць над зямным шарам. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб аточаны вянком з залатых каласоў, пераплецены справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі льну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у два радкі золатам напісаны словы “Рэспубліка Беларусь”.


Дзяржаўны гімн

Песня в зале зазвучала,

Люди дружно все встают.

От велика и до мала

Эту песню все поют.

Она очень величаво

Прославляет край родной.

Встав со всеми с теплым чувством,

Гордо песню эту пой!


Дзяржаўны гімн РБ – гэта музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках. Ні адно свята спорту, ні адна лінейка у нашых школах не праходзіць без гучання гімна.

Вы чулі калі-небудзь, што нашу краіну называюць зямлёй пад белымі крыламі? Чаму? Расправіўшы белыя крылы, ляцяць буслы. Іх у Беларусі вельмі шмат. Сваімі крыламі яны нібы накрываюць нашу краіну. Бусел – найдаражэйшая для беларусаў птушка. Таму, хоць гэтая назва ўмоўная, але вельмі яскравая і пяшчотная. Беларусы вельмі шануюць белы колер – колер дабра і чысціні. У нацыянальным касцюме беларуса адразу трапляюць на вочы белыя, як снег, кашулі з чырвоным арнаментам. Нездарма ж ёсць легенда, што белакрылы бусел у чырвоных ботах, які ўпэўнена крочыць па нашых палетках, гэта зачараваны беларус. З даўніх часоў буслы ў вялікай колькасці сяліліся па тэрыторыі Беларусі. Людзі верылі, што, калі над дахам паселіцца бусліная сям’я, будзе ў хаце шчасце і дабрабыт. І таму будавалі над хатамі буслянкі.

Бусла таксама лічаць сімвалам Беларусі.

Кожны ведае, што бусел –

Сімвал роднай Беларусі.

Каго яшчэ лічаць сімвалам нашай зямлі?

Сімвалам нашай зямлі лічаць і зубра – гаспадара Белавежскай пушчы.


2 Вагон “Сталіца ”

-Назавіце сталіцу нашай краіны

Сталіца нашай краіны – горад-герой – Мінск. Гэта буйны і прыгожы горад з вялікімі культурнымі і гістарычнымі традыцыямі. Тут шмат прыгожых будынкаў, вуліц, плошчаў.

У навучальныя ўстановы Мінска прыязжаюць вучыцца дзеці, юнакі і дзяўчаты з усіх куткоў нашай краіны. Пройдзе час – і можа вы таксама захочаце прыехаць у Мінск, каб атрымаць прафесію ўрача, настаўніка ці інжынера, а потым вярнуцца працаваць у сваю вобласць і веску.


3 Вагон “Вобласці”

Наша краіна падзелена на 6 абласцей. Давайце разам успомнім іх назвы.

(прагляд слайдаў)


4 Вагон “Малая Радзіма”

Рэспубліка Беларусь - наша Радзіма. Але ў кожнага з нас ёсць свой маленькі куточак – гэта веска ці горад, у якім мы нарадзіліся, зрабілі свой першы крок, правялі дзяцінства, пайшлі ў школу. Гэта месца мы называем малая Радзіма. Дзе ваша малая Радзіма, у якой вёсцы вы нарадзіліся?

Адкуль пайшла назва вёскі? А можа хто з вас ведае, як яна называлася раней? Вёска Краснабярэжжа

Краснабярэ́жжа (да 30 ліпеня 1964 года Зло́дзін)

Першапачатковы айконім Злодзін, магчыма, замацаваўся ў выніку абвінавачвання тамтэйшых жыхароў у крадзяжы суседскай маёмасці альбо ліхадзействе. Так, паводле мясцовага падання, у пані, якая некалі тут праязджала, прапала футравая муфта для рук і яна абвінаваціла ў прапажы мясцовых жыхароў, за якімі і замацавалася мянушка «злодзеі».

Чырвонабярэжжа — назва-сімвал, своеасаблівая пазнака савецкага часу. Замена ранейшай назвы сяла на новую дыктавалася таксама эстэтычнымі меркаваннямі.


5 Вагон “Чым славіцца наша краіна”

-Што выпускаюць у нашай краіне?

(паведамленні дзяцей)

-Якія культуры вырошчваюць на тэрыторыі Беларусі?

(паведамленні дзяцей)


Усе гэтыя багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі.

2015 год аб яўлены годам моладзі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця інтарэсаў і творчых здольнасцей моладзі. Кожны год узводзяцца спартыўныя комплексы, таму што асаблівая ўвага надаецца здароўю. Нават у Лельчыцах ёсць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Алімпійскага рэзерву, конная школа, функцыянуе Дом рамёстваў, Дом Творчасці, музычная школа, якія пры жаданні вы таксама можаце наведваць


6 Вагон “Завочнае падарожжа па краіне” (прагляд відэафільма)


Рэфлексія.

Сумесная работа па стварэнні кампазіцыі “Дзеці Беларусі”


Автор
Дата добавления 30.12.2015
Раздел Классному руководителю
Подраздел Конспекты
Просмотров1442
Номер материала ДВ-298818
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх