Инфоурок Всеобщая история КонспектыУрок Всемирной истории "Эпоха Просвещения" 7 класс

Урок Всемирной истории "Эпоха Просвещения" 7 класс

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Эпоха Асветніцтва.pptx

Скачать материал "Урок Всемирной истории "Эпоха Просвещения" 7 класс"

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Контент-менеджер

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Эпоха Асветніцтва

    1 слайд

    Эпоха Асветніцтва

  • Мэта:      
даць цэласнае ўяўленне пра “стагоддзе Розуму”, альбо эпоху Асветн...

    2 слайд

    Мэта:
    даць цэласнае ўяўленне пра “стагоддзе Розуму”, альбо эпоху Асветніцтва ў ХVIII cт.

  • Актуалізацыя апорных ведаў
Пытанні:
1. Назавіце прычыны рэвалюцыі ў Англіі?
2...

    3 слайд

    Актуалізацыя апорных ведаў
    Пытанні:
    1. Назавіце прычыны рэвалюцыі ў Англіі?
    2. Якія грамадскія сілы падтрымлівалі караля, а якія – парламент?
    3. Якое гістарычнае значэнне мае “Біль аб правах”?
    4. Назавіце асноўныя вынікі Англійскай рэвалюцыі.
    5. У чым заключаецца гістарычнае значэнне Англійскай рэвалюцыі?

  • Імануіл Кант (1724-1804) Нямецкі філосаф, 
роданачальнік нямецкай класічнай ф...

    4 слайд

    Імануіл Кант (1724-1804)
    Нямецкі філосаф,
    роданачальнік нямецкай класічнай філасофіі,
    якая зарадзілася на грані эпохі Асветнітва і Рамантызма.

  • А зараз папрацуем!
1 варыянт – 
вызначаюць дзе і калі зарадзіліся ідэй Асветн...

    5 слайд

    А зараз папрацуем!
    1 варыянт –
    вызначаюць дзе і калі зарадзіліся ідэй Асветніцтва;



    2 варыянт –
    якія ідэі падтрымлівалі мысліцелі гэтай эпохі.

  • Джон Лок (1632 – 1704)англійскі педагог і філосаф, 
прадстаўнік эмпірызма і л...

    6 слайд

    Джон Лок (1632 – 1704)
    англійскі педагог і філосаф,
    прадстаўнік эмпірызма і лібералізма.
    Яго знакаміты твор «Дослед пра чалавечы розум» (1755 г.)

  • 7 слайд

  • Шарль Луі Мантэск’ё (1689 – 1755)  французскі пісьменнік, прававед і філосаф,...

    8 слайд

    Шарль Луі Мантэск’ё (1689 – 1755)
    французскі пісьменнік, прававед і філосаф,
    прыхільнік натуралістычнага падыхода
    да вывучэння грамадства,
    распрацаваў дактрыну аб падзелу ўлад

  • Вальтэр (Франсуа Мары Аруэ) 1694 - 1778французскі паэт, гісторык, публіцыст
у...

    9 слайд

    Вальтэр (Франсуа Мары Аруэ) 1694 - 1778
    французскі паэт, гісторык, публіцыст
    у кнізе «Храм густу» Вальтэр выклаў свае эстэтычныя погляды

  • Жан Жак Русо (1712 – 1778) французскі філосаф, пісьменнік,  
мысцліцель эпохі...

    10 слайд

    Жан Жак Русо (1712 – 1778)
    французскі філосаф, пісьменнік,
    мысцліцель эпохі Асветніцтва;
    Ён лічыў, што крыніца ўсіх бед – гэта прыватная ўласнасць.
    Ж.Ж. Русо быў прыхільнікам рэспубліканскай формы праўлення.

  • Дэні Дзідро (1713 – 1784) французскі пісьменнік, філосаф-асветнік і драматург...

    11 слайд

    Дэні Дзідро (1713 – 1784)
    французскі пісьменнік, філосаф-асветнік і драматург,
    заснавальнік «Энцыклапедыі, або Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і раместваў.
    быў перакананы, што веды – гэта сіла, з дапамогай якой можна палепшыць грамадства.

  • Яскравымі прыкладамі палітыкі асветнага абсалютызму былі рэформы:Фрыдрыха ІІ...

    12 слайд

    Яскравымі прыкладамі палітыкі асветнага абсалютызму былі рэформы:
    Фрыдрыха ІІ у Прусіі

    Кацярыны ІІ у Расіі
    Іосіфа ІІ у Аўстрыі

  • Рэфлексія  Увогуле не патрэбныя   Патрэбна удакладніць 
і прааналізаваць   Ва...

    13 слайд

    Рэфлексія

    Увогуле не патрэбныя
    Патрэбна удакладніць
    і прааналізаваць
    Вазьму з сабой і
    буду карыстацца імі

  • Дамашняе заданне:

 §14, стар. 85 – 91. Скласці  табліцу “Еўрапейскія Асветнікі”

    14 слайд

    Дамашняе заданне:

    §14, стар. 85 – 91. Скласці табліцу “Еўрапейскія Асветнікі”

  • Дзякуй за увагу!

    15 слайд

    Дзякуй за увагу!

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Эпоха Асветніцтва. урок.docx

Эпоха Асветніцтва

Сусветная гісторыя, VІІ клас

М.М. Кучынская, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

 

Мэта ўрока: даць цэласнае ўяўленне пра “стагоддзе Розуму”, альбо эпоху Асветніцтва ў ХVIII cтагоддзі.

Задачы ўрока:

- вучэбная: вызначыць прыярытэтныя напрамкі развіцця навуковай думкі ў перыяд “Эпохі Асветніцтва” і высветліць яе характар у краінах Еўропы; прааналізаваць і параўнаць англійскае і французскае асветніцтва;

- развіваючая: садзейнічаць фарміраванню ўмення працаваць з гістарычнай картай, выкарыстоўваць і аналізаваць гістарычныя крыніцы, працаваць у групах і самастойна;

- выхаваўчая: стварыць умовы для выхавання цікавасці да развіцця навуковай думкі ў гістарычным працэсе.

Тып урока: камбінаваны

Асноўныя тэрміны і паняцці: Асветніцтва, натуральнае права, грамадскі дагавор, падзел улад, энцыклапедыя, асветны абсалютызм, канстытуцыйная манархія.

Асобы: Імануіл Кант, Джон Лок, Шарль Луі Мантэск’ё, Вальтэр,

Жан Жак Русо, Дэні Дзідро.

Неабходнае абсталяванне: умоўныя абазначэнні рэфлексіі, праектар, дошка, камп’ютар, калонкі.

Дыдактычнае забеспячэнне ўрока:

-         Карткі з заданнямі для самастойнай работы навучэнцаў (ДАДАТАК 1, 4);

-         гістарычныя дакументы для работы ў групах (ДАДАТАК 2, 3);

-         мультымедыйная прэзентацыя “Эпоха Еўрапейскага Асветніцтва”;

Спіс вучэбнай і дадатковай літаратуры:

-         Сусветная гісторыя Новага часу, ХVІ – ХVІІІ стст.: вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / У.С. Кошалеў; пад рэд. У.С. Кошалева; пер. на беларус. мову  В. М. Іванова. – Мінск : Выд. центр БДУ, 2017. – 223 с.: іл.

-        Сусветная гісторыя Новага часу, ХVІ – ХVІІІ стст. 8 клас. Хрэстаматыя: дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання / складальнікі, аўтары метадычнага апарата В.В. Забельнікава, С.А. Кудраўцава; пад рэд.

У.С. Кошалева. – Мозыр : Белы Вецер, 2015. – 294 с.

 

Ход урока

Матывацыя навучэнцаў: “Эпоха Асветніцтва” – гэта перыяд у гісторыі, мэта якога зрабіць увесь народ больш адукаваным. Дзякуючы Асветніцтву значна пашырыліся культурныя граніцы, якія раней належалі невялікай колькасці людзей. Роўнасць- вось што прынесла ў жыцце Асветніцтва. Ідэя аб тым, што ўсе людзі роўныя паміж сабой і маюць аднолькавыя правы на сваё далейшае развіццё як асобы, і стала асновай для стварэння ідэалаў эпохі Асветніцтва. Часам эпоху Асветніцтва па розных прычынах вучоныя называюць як “залаты век утопіі”. Гэтая ўтопія ў першую чаргу адносіцца да змен у палітычным і сацыяльным строі грамадства. (Слайд №1)

І. Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. (2 хвіліны)

Настаўнік. На папярэдніх уроках гісторыі мы з вамі разглядзелі асноўныя палітычныя падзеі, войны і перавароты, якія адбыліся ў Еўропе ў

ХVІ – ХVІІІ стст. Усе яны пакінулі глыбокі след не толькі ў еўрапейскай, але і сусветнай гісторыі. У гэты перыяд адбылося ўзмацненне веры еўрапейцаў ва ўсемагутнасць чалавечага розуму. Менавіта гэта асаблівасць адрознівала эпоху Новага часу ад Сярэдніх вякоў. А зараз мы адпраўляемся ў доўгае падарожжа, назва якому – эпоха Асветніцтва.

ІІ. Актуалізацыя  ведаў. (6 мінут)

Настаўнік. Прапаную вам “Дрэва ведаў”.

Навучэнцы здымаюць з дрэва лісты:

·        жоўтыя – франтальнае апытванне;

·        зяленыя – самастойная праца. ДАДАТАК 1

Франтальнае апытванне:

1.     Назавіце прычыны рэвалюцыі ў Англіі?

2.     Якія грамадскія сілы падтрымлівалі караля, а якія – парламент?

3.     Якое гістарычнае значэнне мае “Біль аб правах”?

4.     Назавіце асноўныя вынікі Англійскай рэвалюцыі.

5.     У чым заключаецца гістарычнае значэнне Англійскай рэвалюцыі? (Слайд №4)

ІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу.

 

1.     Што такое Асветніцтва?  (5 мінут)

Настаўнік. З развіццём навукі пачаў слабець уплыў царквы. Новыя адкрыцці грунтаваліся не на сляпой веры ў Бога, а на магчымасцях чалавечага розуму. Мысліцелі спрабавалі ўсё растлумачыць з дапамогай розуму і, зразумела, імкнуліся перабудаваць навакольны свет у адпаведнасці з навуковымі ведамі. Невыпадкова ХVІІІ ст. называюць стагоддзем Розуму, або Асветніцтва.

АСВЕТНІЦТВА – гэта шырокі ідэйны рух у ХVІІІ – сярэдзіне ХІХ ст. у розных краінах Еўропы, звязаны з барацьбой супраць феадальных парадкаў, за ўсталяванне “царства Розуму”, заснаванага на “натуральным праве” людзей і палітычнай свабодзе.

“Май мужнаць карыстацца ўласным розумам!” – гэтымі словамі нямецкі філосаф ХVІІІ ст. Імануіл Кант выказаў сутнасць настрою думак свайго часу. Імануіл Кант (1724 - 1804) – нямецкі філосаф, роданачальнік нямецкай класічнай філасофіі, якая зарадзілася на грані эпохі Асветнітва і Рамантызму. (Слайд № 4)

Імануілу Канту належыць вядомае азначэнне эпохі Розуму: “Асветніцтва – гэта выйсце чалавека са стану свайго непаўналецця, у якім ён знаходзіцца па ўласнай віне. Непаўналецце ёсць няздольнасць карыстацца сваім розумам без кіравання з боку каго-небудзь іншага”.

Работа з падручнікам, стар. 85 –86.

Вам неабходна:

1 варыянт – вызначаюць дзе і калі зарадзіліся ідэі Асветніцтва;

2 варыянт – якія ідэі падтрымлівалі  мысліцелі гэтай эпохі. (Слайд № 5)

 

2.     Англійскае Асветніцтва (6 мінут)

Настаўнік. Ля вытокаў еўрапейскага Асветніцтва стаяў англійскі мысліцель Джон Лок (1632 – 1704) – англійскі педагог і філосаф, прадстаўнік эмпірызму і лібералізму. Яго ідэі ўздзейнічалі на Вальтэра і Русо, а таксама на многіх шатландскіх мысліцеляў эпохі Асветніцтва і амерыканскіх рэвалюцыянераў. (Слайд № 6)

Ён адзін з першых сфармуляваў новыя погляды на чалавека і грамадства, на дзяржаву і ўладу. Дж. Лок сцвярджаў, што ад прыроды ўсе людзі роўныя і адрозніваюцца толькі сваім разумовым развіццём. Таксама ён сцвярджаў, што дзяржава ўзнікла ў выніку грамадскага дагавору паміж людзьмі, каб ахоўваць свабоду, бяспеку і ўласнасць сваіх грамадзян.

Тэорыя грамадскага дагавору з’яўляецца сацыяльна-эканамічнай тэорыяй, якая тлумачыць паходжанне грамадства, дзяржавы і права.

Томас Гобс, Джон Лок, Жан Жак Русо з’яўляюцца самымі вядомымі філосафамі тэорыі грамадскага дагавору. Аднак, яны зрабілі вельмі адрозныя высновы. Гобс абараніў аўтарытарную манархію, Лок быў прыхільнікам канстытуцыйнай манархіі, а Русо -   ліберальнага рэспубліканізму. Іх праца забяспечыла тэарытычны грунт канстытуцыйнай манархіі, ліберальнай дэмакратыі і рэспубліканізму. Ідэі грамадскага дагавору выкарыстоўваліся ў Дэкларацыі Незалежнасці ЗША.

Каб больш падрабязна пазнаёміцца з падзелам улад, вам неабходна прачытать гістарычны дакумент  - Джон Лок “Два трактата о правлении”(ДАДАТАК 2) і адказаць на пытанні:

1.     Якое права чалавека Дж. Лок лічыў неад’емным?

2.     Што Дж. Лок разумеў пад класнасцю? Ці згодны вы з ім?

3.     У чым Лок бачыць сутнасць заканадаўчай улады?

 

3. Фізкультхвілінка (1 мінута)

На фоне музыкі афтальмапаўза. (Слайд № 7)

 

4. Французскае Асветніцтва (6 мінут)

Настаўнік. У адрозненне ад англійскага, французскае Асветніцтва характарызавалася жорсткай крытыкай царквы, старадаўніх звычаяў і абсалютнай манархіі. Выдатнымі французскімі асветнікамі былі

Ш.Л. Мантэск’ё, Вальтэр і Ж.Ж. Русо, Д. Дзідро.

Французскія асветнікі (Слайд № 8, №9, №10, №11)

Шарль Луі Мантэск’ё (1689 – 1755)

Вальтэр

(Франсуа Мары Аруэ; 1694 – 1778)

Жан Жак Русо (1712 – 1778)

Дэні Дзідро

 (1713 – 1784)

Развіў ідэю Дж. Лока, у прыватнасці тэорыю падзелу улад. Заканадаўчая улада – выбраным дэпутатам-заканадаўцам, Выканаўчая ўлада – каралю і яго ўраду, Судовая ўлада – незалежнаму саслоўю суддзяў.

Усе тры ўлады незалежныя адна ад адной, гэта з’яўляецца гарантыяй іх свабод

Лічыў, што ў французскім грамадстве неабходна правесці рэформы:

·                    увесці свабоду слова і веравызнання;

·                    пакончыць з рэлігійнай нецярпімасцю;

·                    даць роўныя правы ўсім людзям;

·                    знішчыць рэшткі залежнасці сялян.

Сцвярджаў, што кіраваць у грамадстве могуць толькі тыя, хто валодае ведамі.

Сцвярджаў, што адной роўнасці перад законам не дастаткова, трэба ўраўнаваць маёмаснае становішча людзей. Ён лічыў, што крыніца ўсіх бед – гэта прыватная ўласнасць.

Ж.Ж. Русо быў прыхільнікам рэспубліканскай формы праўлення.

Дзідро быў перакананы, што веды – гэта сіла, з дапамогай якой можна палепшыць грамадства. Быў стваральнікам “Энцыклапедыі”, якая садзейнічала распаўсюджванню ідэй французскага асветніцтва ў Еўропе.

Настаўнік. З дапамогай гістарычнага дакумента Фейхтвангер Л. “Лисы в винограднике” (про энциклопедию) ДАДАТАК 3, навучэнцам неабходна даведацца пра сутнасць энцыклапедыі  і адказаць на  пытанні:

1.     Колькі тамоў уключае ў сабе Энцыклапедыя, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёслаў?

2.     Чаму Энцыклапедыя была забаронена?

3.     Чаму Франклін звязваў Энцыклапедыю з незалежнасцю Амерыкі?

 

5. Асветны абсалютызм (6 мінут)

Настаўнік. У справе пераўтварэння грамадства асветнікі ўскладалі вялікія надзеі на еўрапейскіх манархаў. Яны лічылі, што калі даць манархам адпаведную адукацыю, то правіцелі будуць кіраваць на аснове законаў і прынцыпаў розуму. Неакаторыя асветнікі спрабавалі ажыццявіць свае ідэі на практыцы. Д.Дзідро сустракаўся і перапісваўся з рускай імператрыцай Кацярынай ІІ, Вальтэр пісаў прускаму каралю Фрыдрыху ІІ.

Пад уплывам ідэй Асветніцтва ў шэрагу еўрапейскіх краін былі праведзены рэформы. Захоўваючы абсалютную ўладу, еўрапейскія манархі ажыццявілі некаторыя пераўтварэнні ў галіне эканомікі, палітыкі, права і культуры.

Мэта рэформаў была ў мадэрнізацыі грамадскага ладу і ліквідацыі састарэлых праяў феадалізму. Такая палітыка атрымала назву асветнага абсалютызму. Яскравымі прыкладамі палітыкі асветнага абсалютызму былі рэформы Фрыдрыха ІІ у Прусіі, Іосіфа ІІ у Аўстрыі і Кацярыны ІІ у Расіі. (Слайд № 12)

Работа з падручнікам. Навучэнцам неабходна  выпісаць у сшытак яскравыя прыклады палітыкі асветнага абсалютызму. стар. 90

 

ІV. Праверка ўзроўню засваення тэарэтычнага матэрыялу па тэме “Эпоха Асветніцтва” (6 мінут)

Выкананне тэста “Эпоха Асветніцтва” (ДАДАТАК 4).

Праводзіцца ўзаемаправерка вынікаў выканання тэставай работы.

 

V. Рэфлексія (3 мінуты)

Калі ласка, падумайце, якія веды, атрыманыя  на ўроку, вы:

-возьмеце  з сабой і будзеце карыстацца імі (кніга);

-патрэбна ўдакладніць і прааналізаваць (мясарубка);

-увогуле не патрэбныя (урна).

У  кожнага на парце ляжыць карцінка (выява выдатных асветнікаў (як сімвал ведаў і розуму)), падумайце і прымацуйце свае карцінкі да знакаў, якія размешчаны на дошцы

“Кніга, мясарубка, урна” (Слайд № 13)

VІ. Выстаўленне адзнак (1 мінута)

VІІ. Дамашняе заданне

Удасканальваць уменні навучэнцаў аналізаваць інфармацыю праз складанне схем, табліц (1 мінута)

§14, стар. 85– 91. Складзіце табліцу “Еўрапейскія Асветнікі” (Слайд №14)

 

ДАДАТАК 1

Картка па тэме:  «Англійская буржуазная рэвалюцыя»

Варыянт 1

1. У першай палове ХVІІ ст. дзяржаўная ўлада ў Англіі належала каралям з дынастыі:

А) Цюдораў;                Б) Габсбургаў;            В) Сцюартаў

2. Англійскі міністр, лорд, які быў пакараны смерцю ў пачатку рэвалюцыі пры Карле І

А) О. Сцюарт              Б) О.Кромвель              В) О. Конт

3. Вышэйшае заканадаўчы прадстаўнічы сход – гэта…

4. Закрэсліце лішняе. Прычыны рэвалюцыі ў Англіі:

А) феадальныя парадкі ў англійскай вёсцы;

Б) супрацьстаянне паміж парламентам, які карыстаўся падтрымкай новага дваранства, буржуазіі і другіх слаёў насельніцтва, і каралеўскі дваром Сцюартаў, які абапіраўся на феадальнае дваранства;

В) незадавальненне большасці насельніцтва дзяржавы пануючым становішчам англіканскай царквы і праследаванне пурытан;

Г) няўдалыя войны з Францыяй.

5. У Англіі сфарміравалася парламенцкая манархія і ўзніклі дзве палітычныя партыі:

А) торы - …

Б) вігі - …

ДАДАТАК 2

Из произведения «Два трактата о правлении»

Джона Локка

Люди, однажды родившись, имеют право на самосохранение и, следовательно, на еду и питье и на тому подобные вещи, которые природа предоставляет для поддержания их существования…

Хотя  земля, все низшие существа принадлежат сообща всем людям, все же каждый человек обладает некоторой собственностью, заключающейся в его собственной личности, на которую никто, кроме него самого, не имеет никаких прав…

Разрешается, чтобы вещи принадлежали тому, кто затратил на них свой труд, хотя до этого все обладатели на них правом собственности…

Участок земли, имеющий такие размеры, что один человек может вспахать, засеять, удобрить, возделать его и потребить его продукт, составляет собственность этого человека. Человек как бы отгораживает его своим трудом от общего достояния…

Человек  рождается, имея право на полную свободу и неограниченное пользование всеми правами и привилегиями естественного закона в такой же мере, как всякий другой человек или любые другие люди в мире, и он по природе обладает властью охранять свою собственность, то есть свою жизнь, свободу и имущество, от повреждений и нападений со стороны других людей…

Государство получает власть устанавливать, какое наказание должно полагаться за различные нарушения, совершенные членами общества, и какие нарушения того заслуживают…

Локк  Дж. Сочинения: в 3-х т. Т.3.

М., 1988. С.276 – 279, 310 – 311.

 

ДАДАТАК 3

Об энциклопедии

Дюжие носильщики внесли два объемистых ящика, и когда они их распаковали, на свет божий были извлечены красивые черно-коричневые тома в кожаных переплетах – сначала пять, потом десять, потом двадцать, наконец , вся Энциклопедия, весь Толковый словарь наук, искусств и ремесел, - все двадцать восемь томов, плюс три дополнительных, плюс три  тома с гравюрами на меди.

Широкое лицо Франклина просияло.

- Вот это действительно приятный сюрприз, - сказал он, пожимая руку Сайласу Дину…

Энциклопедия была очень дорогим изданием; хотя ее не изъяли, официально она оставалась запрещена, и купить ее можно было только из-под полы, заплатив от тысячи двухсот до двух тысяч ливров.

Когда все ушли, Франклин с довольной улыбкой стал рассматривать увесистые, компактные тома. Он поглаживал их задумчиво, почти нежно. У многих его друзей был этот великий труд, Франклин часто в него заглядывал и прекрасно в нем ориентировался. В числе сотрудников издания были близкие ему люди: Гельвеций, Тюрго, Мармонтель, Рейналь, Неккер, Руссо, Монтескье, Бюффон. Мысль  Франции, мысль Европы, все, что было передумано и исследовано с тех пор, как началась история человеческой мысли, заключили в себе эти черно-коричневые переплеты…

Трудясь над Энциклопедией, Дидро все время стоял одной ногой в Бастилии; он рисковал своей безопасностью, своими удобствами, своей жизнью. Он сделал свое дело вопреки церкви, вопреки властям,  вопрекиСарбоне… эти тома – пушки, из которых разум расстреливает крепость привилегированной глупости, мертвой мысли и отжившие институции прошлого.

Глаза Франклина машинально скользили по красиво напечатанным страницам. Он не думал о том, что читал; им владела одна мысль – мысль о всемогуществе разума. Писатель Вениамин Франклин чувствовал гордость за беспримерный писательский труд, зримый и осязаемый, труд, действенно повлиявший на историю земного шара и с каждым днем влияющий на нее все глубже и глубже…

То, что сделали французы, было достойно восхищения. Острая, последовательная логика, независимость от авторитетов прошлого, блестящая воинственность мысли – все это принадлежит им целиком…

Фейхтвангер Л. Лисы в винограднике.

М., 1959. С.408 – 411, 412.

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

Тэст “Эпоха Асветніцтва”

Варыянт 1

1.                  Выберыце правільны варыянт адказу. Назву эпохі Асветніцтва, альбо стагоддзя Розуму, атрымаў:

А) ХVІ ст;      Б)  ХVІІ ст;     В) ХVІІІ ст.

2.  Адзначце прадстаўнікоў Французскага Асветніцтва:

А)   Вальтэр;   Б) І. Кант;   В) Дж. Лок;  Г) Ш.Л. Мантэск’ё;    Д) Ж.Ж. Русо;  Е) Д. Дзідро

3. Выберыце правільны варыянт адказу. Пад “натуральным правам” чалавека мысліцелі эпохі Асветніцтва разумелі:

А) права чалавека на роўны ўдзел у кіраванні справамі грамадства;

Б)  права чалавека самастойна вызначаць сваю прыналежнасць да той ці іншай рэлігіі;

В) савакупнасць правоў, якія выцякаюць з прыроды чалавека і непарадкаваным сацыяльным умовам.

4. Выберыце правільны варыянт адказу. Дж. Лок у сваёй тэорыі “падзелу ўлад” выдзеліў:

А) судовую ўладу;   Б) заканадаўчую ўладу;   В) выканаўчую ўладу.

5. Выберыце правільны варыянт адказу. Якія ідэі эпохі Асветніцтва належаць

Ж.Ж. Русо:

А) з’яўляўся абаронцам свабоды і роўнасці людзей перад законам, староннікам мірных рэформ і прыватнай уласнасці;

Б) лічыў рэспубліку лепшай формай дзяржаўнага кіравання, а прыватную ўласнасць крыніцай усіх бед у грамадстве;

В) адзін з першых абгрунтаваў асноўныя палажэнні Асветніцтва, неабходнасць падзелу ўлад і абароны натуральных правоў чалавека.

6. Выберыце правільны варыянт адказу. “Асветны абсалютызм” – гэта:

А) дзяржаўны строй, на чале якога стаіць манарх, які атрымаў глыбокую і ўсеагульную адукацыю, у руках якога  знаходзіцца неабмежаваная ўлада;

Б) палітыка манарха з неабмежаванай уладай, накіраваная на пераўтварэнне найбольш састарэлых парадкаў у дзяржаве;

В) палітыка манарха з неабмежаванай уладай, накіраваная на ўвядзенне ў дзяржаве ўсеагульнай школьнай адукацыі.

7. Выберыце правільны варыянт адказу. Хто, разам са сваімі сябрамі, пачаў выдаваць сусветна знакамітую “Энцыклапедыю, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў”?

А) Ж.Ж. Русо;                Б) Дж.Лок;                В) І. Кант;           Г) Д. Дзідро

8. Выберыце правільны адказ. Вальтэр (Франсуа Мары Аруэ) у 1733 годзе выдаў кнігу, дзе ен выклаў свае эстэтычныя погляды. Як яна называецца:

А) “Дослед пра чалавечы розум”;

Б) “Храм густу”;

В) “Эміль, або Аб Выхаванні”.

                                                                     Бал за тэст

 

 


 

 

Адказы

Нумар задання

Правільны варыянт адказу

Колькасць балаў

1

В

1

2

А, Г, Д, Е

2

3

В

1

4

Б,В

2

5

Б

1

6

Б

1

7

Г

1

8

Б

1

Усяго

10

Ваш вынік

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок Всемирной истории "Эпоха Просвещения" 7 класс"

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 252 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Презентация по теме Феодальная раздробленность
  • Учебник: «Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.
  • Тема: § 4. Феодальная раздробленность Западной Европы в IX—XI веках
  • 22.09.2020
  • 565
  • 19
«Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.
Методическая разработка урока по истории на тему "Средневековая азия: Китай, Индия, Япония" 6 класс
  • Учебник: «Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.
  • Тема: § 31. Средневековая Азия: Китай, Индия, Япония 
  • 22.09.2020
  • 3984
  • 272
«Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.
Презентация по истории "Образование варварских королевств"
  • Учебник: «Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.
  • Тема: § 1. Образование варварских королевств. Государство франков в VI—VIII веках
  • 21.09.2020
  • 788
  • 70
«Всеобщая история. История Средних веков», Агибалова Е.В., Донской Г.М./Под ред. Сванидзе А.А.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.09.2020 875
    • RAR 1.7 мбайт
    • 50 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Кучинская Мария Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Кучинская Мария Николаевна
    Кучинская Мария Николаевна
    • На сайте: 3 года и 6 месяцев
    • Подписчики: 2
    • Всего просмотров: 14624
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "История")

Учитель истории

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Достижение эффективности в преподавании истории на основе осуществления положений историко-культурного стандарта

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 638 человек

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "История и обществознание")

Учитель истории и обществознания

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 25 регионов
  • Этот курс уже прошли 53 человека

Мини-курс

Российское движение школьников (РДШ): воспитательная работа

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Мини-курс

Налогообложение и компенсация потерь: предотвращение ошибок и снижение рисков

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Создание контента и заработок в онлайн среде: регулирование, продвижение и монетизация

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 239 человек из 60 регионов
  • Этот курс уже прошли 61 человек