Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015

Опубликуйте свой материал в официальном Печатном сборнике методических разработок проекта «Инфоурок»

(с присвоением ISBN)

Выберите любой материал на Вашем учительском сайте или загрузите новый

Оформите заявку на публикацию в сборник(займет не более 3 минут)

+

Получите свой экземпляр сборника и свидетельство о публикации в нем

Инфоурок / Иностранные языки / Другие методич. материалы / Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Иностранные языки

Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме

библиотека
материалов

Правапіс галосных о, э, а


Мэта:

1. удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах,

прымяняць правілы вымаўлення і напісання галосных о, э, а ў

спрадвечна беларускіх і запазычаных словах;

  1. ствараць умовы для развіцця ўмення пераўтвараць вучэбную

інфармацыю ( састаўляць апорныя схемы);

3. выхоўваць у навучэнцаў упэўненасць у сваіх сілах.

1. Арганізацыйны момант.

2. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.

У беларускай мове 32 літары : 10—для абазначэння галосных гукаў і 21 – для абазначэння зычных.

Якая літара самая працалюбівая? Адказаць на гэтае пытанне няпроста. Паспрабуйце падлічыць , якая літара ў тэксце выкарыстоўваецца часцей за іншыя.

І чаго злуецца мама?

І завошта гэты гнеў?

Меціўся я прама-прама—

Камень крыва паляцеў.

Шыбіны няма ў акне.

Дык за што ж

Вініць мяне ?

Р.Барадулін

--- Адказы вучняў (Літара а)

Так. А ці ведаеце вы , што галосны а ў беларускай мове ўжываецца значна часцей, чым іншыя гукі? Вучоныя падлічылі : на кожныя 100 вымаўленых гукаў прыпадае ў сярэднім 18 а


3. Тлумачэнне новага матэрыялу .

Аналіз прыкладаў, запісаных на дошцы.

Колас—каласы цэгла—цагліна

Горад—гарады стрэхі—страха

Ноч – начны шчэбет—шчабятаць

Прачытайце , пастаўце націскі і скажыце, якія галосныя пішуцца толькі пад націскам і ў што яны пераходзяць не пад націскам. Сфармулюйце вывад самастойна.

Вывад. Правапіс галосных о,э, а ў спрадвечнабеларускіх словах заснаваны на жывой фанетычнай заканамернасці нашай мовы—аканні. О, Э ў спрадвечнабеларускіх і даўно запазычаных іншамоўных словах пішуцца толькі пад націскам.

Сhello_html_4d6d00c9.gifhello_html_4d6d00c9.gifhello_html_4d6d00c9.gifастаўленне апорнай схемы.

1hello_html_m6947ebf.gifhello_html_16f96b44.gifhello_html_m6947ebf.gifhello_html_4d6d00c9.gif. О, Э сосны а сасновы

hello_html_749a6cc.gifЭ рэкі а рака

4. Замацаванне вывучанага. Самастойная работа: практыкаванне 8

1)Устаўце прапушчаныя літары.

2) Вызначце стыль і тып тэксту.

3) Дайце загаловак, які б выражаў асноўную думку тэксту.


Так. Цікавых прафесій многа.Касманаўт, вадалаз, шафёр, геолаг .

Выбар прафесіі – вельмі адказная справа. Вельмі важна выбраць сваю дарогу ў жыцці, а для гэтага трэба слухаць сваё сэрца.


Змяніце слова сэрца так, каб э перайшло ў а.

Сэрца—сардэчны.

А цяпер я вас сардэчна запрашаю на агляд да акуліста.

( Гімнастыка для вачэй)

--Заплюшчыце вейкі моцна-моцна. (лічу:1,2,3,4,5)


-Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго са здзіўленнем.

( лічу:1,2,3,4,5)


- Заплюшчыце моцна-моцна. (лічу:1,2,3,4,5)



- Расплюшчыце вочы, паглядзіце адзін на аднаго з радасцю. (лічу:1,2,3,4,5)



Тэрапеўт, карэспандэнт, дэсантнік, дэкламатар .

Напэўна, і гэтыя прафесіі вам добра знаёмы. Магчыма , хтосьці марыць пра названыя спецыяльнасці. Вызначце, калі ласка, паходжанне гэтых слоў

( словы іншамоўнага паходжання).

  • У якіх словах гук э вымаўляецца не пад націскам.

  • Вывад правіла аб напісанні галосных у запазычаных словах.

Складанне апорнай схемы па тэме.

hello_html_m2e488329.gifhello_html_m38166a7a.gifhello_html_c791db.gif

2. Э ( запазычаныя словы) тэрапеўт

hello_html_m38166a7a.gif

карэспандэнт

Заданне ”Назаві адным словам”

Той, хто з’яўляецца спецыялістам па камп’ютарах.( Праца з лексічным значэннем слова)


Запіс сказа пад дыктоўку.

Цікава праходзяць заняткі па інфарматыцы ў камп’ютарным класе.


Камп’ютар, камп’ютаршчык, камп’ютарны.

Звярні увагу! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як –аль, -ар згодна з правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі Законам РБ ад 23 ліпеня 2008 г.

Гульня “ чацвёртае лішняе”

Маша, Віктар, Раман, Пітэр.

  • Пітэр. ( уласнае запазычанае імя)

  • Настаўнік. Ва ўласных запазычаных імёнах –эль, -эр перадаюцца нязменна. Напісанне падобных слоў неабходна правяраць па слоўніку.


Змены . Будзь уважлівы!

Незалежна ад паходжання слова гук о у ненаціскных складах вымаўляецца як а , што і перадаецца на пісьме.


Было

Павінна быць

Адажыо

Адажыа

Сальфеджыо

Сальфеджыа

Трыо

Трыа


Праблемная сітуацыя.

Метро.

  • Чаму ж гэта запазычанае слова не падпарадкавана новаму правапісу?

  • Канцавая галосная о знаходзіцца пад націскам.


Слоўнікава-арфаграфічная хвіліна-эстафета.

--Растлумачце значэнне слоў і правапіс літары а ў іх.

Прынтар, камп’ютар, кандытар, бухгалтар, лідар, імпрэсарыа.


5. Работа над развіццём мовы. Чытанне тэкста на картках, якія ляжаць на кожнай парце.


Тата Заяц гуляў са сваім маленькім сыночкам, падкідаў яго ўверх і лавіў.

Цікава, кім стане наш Зайчык, калі вырасце? — спытаў ён.

Наш сынок стане палісмэнам. — адказала мама Зайчыха. — Ён будзе насіць форму з залатымі гузікамі і фуражку. Кожны дзень ён будзе дапамагаць маленькім зайчаняткам, што згубіліся, знайсці сваіх бацькоў.

А можа, ён стане клоўнам у цырку, — прапанаваў татуля. — Тады ён будзе насіць клоўнскі касцюм і вырабляць розныя смешныя штукі, каб весяліць дзетак.

А чаму б нашаму Зайку не стаць каўбоем? — спытаў старэйшы брацік. — Тады ён бы мог аб'язджаць коней на радэа.

Але маленькі Зайчык не хацеў быць ні палісмэнам, ні клоўнам, ні зухаватым каўбоем. Ён сядзеў ў кошычку і ўсміхаўся, бо выдатна ведаў, кім стане.

  • Вучням прапануецца скласці працяг тэкста.

  • Вызначыць лексічнае значэнне слова радэа.

  • Назавіце словы з арфаграмай “ правапіс галосных о,э,а”. Растлумачце выбар галоснай.


Вершаваныя радкі зачытваюцца настаўнікам.

Дазволь, Пятрусь,

Цябе спытаць, —

Звярнуўся дзед

Такім манерам, —

Як вырасцеш,

кім хочаш стаць?

Ды, як і ты —

Пенсіянерам.

--Дзеці, кім бы вы хацелі стаць. Абгрунтуйце свой адказ.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

7. Рэфлексія. Рабяты выбіраюць любое выказванне і працягваюць яго.

-- Сёння я даведаўся…

-- У мяне атрымалася…

--Мяне здзівіла…

--Было цікава…

--Цяпер я ўмею…


8. Дамашняе заданне. Практыкаванне 11, вусныя паведамленні на аснове апорных схем, складзеных на ўроку.



























Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”




Урок беларускай мовы

ў 5 класе па тэме:



Правапіс галосных о, э, а”












Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Нікалайкава В.Р.



2010-2011 навучальны год


Краткое описание документа:

     Урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме "Правапіс О,Э,А." 

Мэта:

1) удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах, прымяняць правілы вымаўлення і напісання галосных о, э, а  ўспрадвечна беларускіх і запазычаных словах;

2)     ствараць умовы для развіцця ўмення  пераўтвараць вучэбную інфармацыю ( састаўляць апорныя схемы);

  3)  выхоўваць у навучэнцаў упэўненасць у сваіх сілах.

                                 Ход урока:

1. Арганізацыйны момант.

2. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.

3. Тлумачэнне новага матэрыялу.

4. Замацаванне вывучаннага.

5. Работа над развiццём мовы.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

7. Рэфлексiя.

8. Дамашняе заданне.

 

Автор
Дата добавления 17.01.2015
Раздел Иностранные языки
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров3303
Номер материала 310769
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх