Найдено 52 материала по теме
Предпросмотр материала:
Презентация СКАЛАД І НАЦІСК.pptx
Гукі і літары. Падзел слоў на склады..doc
Прывітанне, першакласнікі!
Дзякуй!
3
Тэма: Гукі і літары. Падзел слоў на склады.
Мэта ўрока: абагульненне ведаў вучняў пра вывучаныя літары і гукі, іх характарыстыкі, фарміраванне ўмення дзяліць словы на склады і вызначаць націскны склад.
Задачы:
· стварыць умовы для паўтарэння вывучаных зычных і галосных гукаў, падзелу слоў на склады, вызначэння націскнога складу;
· арганізаваць работу па развіцці вуснай мовы праз складанне сказаў, пашырыць слоўнікавы запас вучняў на тэму “Жывёлы”;
· выхоўваць цікавасць да прадмета, навык самакантролю, самаацэнкі.
Абсталяванне: каляровыя палоскі (зялёная, жоўтая, чырвоная), малюнкі звяроў, карткі з літарамі і словамі, канверты сінія і чырвоныя, канверт з выявай Вожка з мультфільма “Смяшарыкі”, прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі”, ілюстрацыі жывёл, мультымедыйная фізкультхвіліка.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Настаўнік: Добры дзень. Сядайце, калі ласка.
Празвінеў ужо званок,
Мы хутчэй пачнём урок.
Будзем мы чытаць, пісаць,
Трывалыя веды набываць.
Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою, пасільных заданняў, сумеснай і дружнай працы.
2. Актуалізацыя ведаў
1.Работа ў групах
Настаўнік: У кожнай групы на парце ёсць карткі з літарамі і два канверты: чырвоны і сіні. Ваша задача раскласці літары ў канверты: у чырвоны – сабраць літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні – літары, якія абазначаюць зычныя гукі. (Карткі з літарамі а, к, л, і, я, в, ж, ц, о, п). Перш чым вы пачнеце выконваць заданне, напомніце, чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных.
Вучань: Зычныя бываюць цвёрдымі і мяккімі, глухімі і звонкімі, іх нельга праспяваць; галосныя можна праспяваць, утвараюць склад.
Настаўнік: Праверым, што ў вас атрымалася (чалавек з 1 группы называе галосныя, з другой – зычныя). Калі памылак у групы не было, у ніжні кружок на дошцы прыклейце зялёную палоску, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.
2. Практыкаванне “Чуйныя вушкі”
Настаўнік: Я называю слова, а вы прысядаеце столькі разоў, колькі ў гэтым слове складоў. Але перш, чым мы пачнём гэту гульню напомніце мне, што дапамагае вызначыць колькасць складоў у слове. (Словы: ліпа, лапа, ток, сарока, люк, верабей, сані, сініца, база, сок, мяса, цяля, цацка)
Вучань: У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных літар. (Правіла паўтараюць яшчэ два вучні, а потым усе хорам)
Настаўнік: Зараз зноў папрашу кожнага наклеіць палоску ў кружок на дошцы. Ні разу не памыліліся ў вызначэнні колькасці складоў – зялёная палоска ў ніжні кружок, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.
3.Хвілінка чыстагаворкі
Настаўнік: Мне здалося, што мы з вамі шмат думалі і мала гаварылі. Пара папрацаваць нашаму язычку. Я вам чытаю сказ, а вы хорам паўтараеце. Толькі так, каб было добра зразумела кожнае слоўца, кожны гук.
ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК – вырас пад кустом масляк.
ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ – жураўлі ляцяць.
ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ – гуляе на лужку цяля.
НЯ-НЯ-НЯ – выбегла з хлява ягня.
СЯ-СЯ-СЯ – лягло ў лужу парася.
БЯ-БЯ-БЯ – бяжыць да мамы жарабя.
3. Замацаванне
Настаўнік: Нязнайка па электроннай почце даслаў вам паведамленне, у якім просіць вас праверыць, як ён выканаў дамашняе заданне. Яму трэба было падзяліць словы на склады і паставіць націск. Дапаможам нашаму герою: праверым яго заданне? (Прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі” [дадатак 1])
(На кожны слайд выклікаецца вучань, які аналізуе карцінку і расказвае, колькі складоў у дадзеным слове, і на які з іх падае націск. Астатнія вучні правяраюць таго, хто адказвае. Кожная памылка са слайда адзначаецца рысачкай на дошцы. Калі вучань правільна аналізуе слайд наклейвае зялёную палоску на дошку, 1 памылка – жоўтую, 2 і больш – чырвоную.)
Настаўнік: А зараз я вам прапаную паставіць Нязнайку адзнаку за дамашняе заданне і адаслаць яму правераную работу. (Дзеці ацэньваюць Нязнайку. Гэта адзнака заносіцца ў падрыхтаваны слайд.)
Настаўнік: Якія вы малайцы! Так хутка праверылі работу. Зараз можаце і адпачыць! І фізкультхвілінку з вамі сёння правядзе Ялінка, усе рухі паўтарайце за ёй.
Фізкультхвілінка
Настаўнік: Я зусім забылася: вам яшчэ даслаў ліст наш стары знаёмы Вожык (паказваецца канверт з адлюстраванне Вожыка з мультфільма “Смяшарыкі”). Хочаце даведацца, пра што ён вам піша?
Вучні: Так!
(Ліст: “Прывітанне, мае першакласнікі! Я зусім нядаўна пачуў, што вы навучыліся чытаць. А мой знаёмы Кар-Карыч не верыць. Кажа, што не можа быць, каб такія маленькія маглі ўжо самастойна чытаць. Ён прыдумаў для вас заданне. Вам трэба будзе прачытаць громка і, галоўнае, правільна ўсе словы. Я веру ў вашы здольнасці. Спадзяюся, што вы дакажаце Кар-Карычу, што ўмееце чытаць. Жадаю вам поспехаў! Ваш Вожык.”
Словы для чытання (кожнаму вучню): наша, каша, Наташа, рама, Саша, мара, нара, Даша, тапак, рак, марак, шалаш, камар, вішня, кола, Яна, шар, пара, рака, рана, кран, лак, канал, Аня, школа, ліпа, Віка, ложак, піла, ялінка. )
Настаўнік: Малайцы! Справіліся вы і з заданнем Кар-Карыча. Ацаніце сябе пры дапамозе каляровых палосак.(Дзеці наклейваюць палоскі на дошку.) Засталося справіцца з маімі заданнямі. Сярод слоў, якія вам даслалі Вожык з Кар-Карычам знайдзіце і прачытайце тыя, якія:
· пачынаюцца на літару “эн” (нара,Наташа,наша)
· заканчваюцца на літару “эр” (шар,камар)
· маюць тры склады (Наташа, ялінка)
· маюць адзін склад (рак, лак, кран, шар)
4. Падвядзенне вынікаў урока
· Работа па малюнку (па падручніку).
Настаўнік: Для каго пабудавалі хлеў? (Для свойскай жывёлы)
Настаўнік: Хто выйшаў пагуляць без мамы? (жарабя, ягня, казляня, цяля, кураня, качаня, гусяня, парася)
· Гульня “Назаві маму”
Настаўнік: Я паказваю ілюстрацыю, а вы поўным адказам называеце маму паказанай жывёлы.
Ягня ў (авечкі).
Казляня ў (казы).
Цяля ў (каровы).
Кураня ў (курыцы).
Качаня ў (качкі).
Гусяня ў (гускі).
Парася ў (свінні).
· Практыкаванне “Закончы сказ”
- Гукі мовы падзяляюцца на (зычныя і галосныя).
- У слове столькі складоў, (колькі галосных гукаў).
- Зычныя бываюць (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія).
5. Рэфлексія
Настаўнік: Заплюшчыце вочкі і ўспомніце, як вы працавалі на ўроку, як выконвалі ўсе заданні. Калі вам было ўсё зразумела, заданні выконвалі без памылак, тады наклейце яшчэ 1 зялёную палоску, калі крышачку дзесьці памыліліся – жоўтую, а калі было шмат памылак – чырвоную. (Кожны наклейвае палоску)
Настаўнік: Што ў нас з’явілася на дошца, што утварылася з 3-х кружочкаў? (Святлафор)
Настаўнік: І які колер гарыць найярчэй? (Зялёны)
Настаўнік: Як вы лічаце, што гэта значыць? (Што добра справіліся з заданнямі, усё было зразумела.)
Наталія Сівіцкая,
настаўніца пачатковых класаў
ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”
Дадатак 1




Cлайд для выстаўлення адзнакі Нязнайку
Профессия: Тьютор
Профессия: Учитель по подготовке к школе (педагог)
В каталоге 6 513 курсов по разным направлениям