Рашы і атрымай "10"
  • Цікавыя задачы
№1

Адзін рыбак злавіў тры шчупакі, другі - чатыры. Зварылі юшку, якую елі ўтрох з турыстам, які заплаціў за ежу 7000 рублёў. Як павінны рыбакі падзяліць гэтыя грошы?

№2

У хлопчыка столькі сясцёр, колькі і братоў. А ў яго сястры ўдвая менш сясцёр, чым братоў .Колькі братоў і сясцёр у гэтай сям'і ?

№3

Колькі разоў за суткі гадзінная і мінутная стрэлкі сумяшчаюцца?

№4

Трыма аднолькавымі лічбамі запішыце магчыма найбольшы лік.

№5

Колькі ўсяго прабабак і прадзедаў было ва ўсіх тваіх прабабак і прадзедаў?

№6

На класным вечары было 20 танцуючых. Марыя танцавала з сямю танцорамі, Вольга - з васьмю,Вера - дзевяццю і г.д. да Надзеі, якая танцавала з усімі танцорамі. Колькі танцораў-юнакоў было на вечары ?

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.