Вітаю Вас!
Дзень добры, Кожны, хто зазірнуў на старонкі майго асабістага адукацыйнага сайта! Рада вітаць Вас!
Спадзяюся, што сустрэча наша будзе прадуктыўнай: я Вам – штосьці з асабістых напрацовак, Вы мне – мора пазітыўных эмоцый! На мой погляд, Настаўнік – прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі – ад Настаўніка! Раней перад святарамі, урачамі і тымі, хто вучыць дзетак, заўжды здымалі капялюш. Хочацца верыць, што гэта добрая традыцыя будзе адноўленапакаленнямі тых удзячных вучняў, якім аддадзены наш чалавечы талент і цеплыня.