427128
столько раз учителя, ученики и родители
посетили сайт «Инфоурок»
за прошедшие 24 часа
+Добавить материал
и получить бесплатное
свидетельство о публикации
в СМИ №ФС77-60625 от 20.01.2015
Дистанционные курсы профессиональной переподготовки и повышения квалификации для педагогов

Дистанционные курсы для педагогов - курсы профессиональной переподготовки от 1.410 руб.;
- курсы повышения квалификации от 430 руб.
Московские документы для аттестации

ВЫБРАТЬ КУРС СО СКИДКОЙ ДО 90%

ВНИМАНИЕ: Скидка действует ТОЛЬКО до конца апреля!

(Лицензия на осуществление образовательной деятельности №038767 выдана ООО "Столичный учебный центр", г.Москва)

ИнфоурокНачальные классыКонспектыВасіль Вітка "Твой род, твая Радзіма" (беларуская літаратура, 3 клас)

Васіль Вітка "Твой род, твая Радзіма" (беларуская літаратура, 3 клас)

библиотека
материалов
Скачать материал целиком можно бесплатно по ссылке внизу страницы.

Канспект

урока беларускай літаратуры ў 3 класе

настаўніцы ГУА “Сярэдняя школа № 7 г.Наваполацка”

Галецкай Ірыны Мікалаеўны


Тэма. Радзіма мая дарагая…


Матэрыял для чытання: Васіль Вітка “Твой род, твая Радзіма”


Мэта: вучыць правільнаму, арфаэпічна дакладнаму свядомаму і выразнаму чытанню на беларускай мове ўголас і сам сабе.


Задачы: фарміраваць уменне адказваць на пытанні настаўніка па зместу прачытанага, выкарыстоўваючы словы з тэксту, фарміраваць уменне арыентавацца ў змесце твора па пытаннях настаўніка і з дапамогай выбарачнага чытання адшукваць адказ, фарміраваць культуру асобы (навыкі самадысцыпліны, пачуццё адказнасці перад самім сабой), фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, выхоўваць паважлівыя адносіны да культуры народа, выхоўваць пачуцце любві і павагі да сваей Радзімы.


Абсталяванне: партрэты Я. Коласа і іншых пісьменнікаў, мультымедыйная прэзентацыя “Жыццёвы шлях Якуба Коласа”, лісты ацэнкі, выразаныя з паперы далонькі, куфэрак з рэчамі-сімваламі Беларусі, табліцы Шультэ, карткі са словамі для слоўнікавай работы; рэсурсы http://LearningApps.org/watch?v=pw977mrgj16, http://LearningApps.org/484063


Літаратура: “Пачатковая школа”, № 1, 2011г.(с.60 – 62), “Пачатковая школа”, № 9, 2012г.(с.28 – 31), “Пачатковае навучанне: дзіцячы сад, сям’я. школа”, № 4, 2012г.(с.27 – 29), “Пачатковае навучанне: дзіцячы сад, сям’я. школа”, № 11, 2012г.(с.29 – 32), “Пачатковае навучанне: дзіцячы сад, сям’я. школа”, № 4, 2011г.(с.33 – 43), Каржанеўская. Г.А. Малечы пра рэчы: Дапам. для педагогаў дашк.устаноў / Г.А.Каржанеўская. – Мн.: Беларусь, 2004 (с.6,7,29,30)


Ход урока

I. Устанаўленне камунікацыі

Арганізацыйны момант. Стварэнне спрыяльнай атмасферы:

Дзень добры, дзяўчаты,

Дзень добры, і хлопцы,

Па лесвіцы ведаў ступайце смялей!

Хай новыя веды, цікавыя звесткі

Ступенькамі будуць на ёй.

Празвінеў званок вясёлы,

Мы ўрок пачаць гатовы.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.

Эпіграф:“Гавары — не спяшайся і глядзі — не памыляйся!”


Стварэнне праблемнай сітуацыі (сабраць пазлы, прайшоўшы ўсе этапы ўрока)

На дошцы закрыты малюнак з 6 пазлаў- этапаў урока. Па ходзе ўрока пазлы адкрываюцца, з’яўляецца ілюстрацыя з беларускім краявідам. Пры наяўнасці Інтэрнэт-рэсурсаў можна скарыстаць спасылку http://LearningApps.org/watch?v=pw977mrgj16

3

Бабулін

куфэрак

6

Кошык

1

Моўная размінка

5

Мая адзнака

2

Чытанне

4

«Да-нет»ка

Пазл № 1.

Моўная размінка. Практыкаванні для фарміравання навыкаў выразнага чытання.

  • Чытаць з выдзяленнем голасам па чарзе кожнага слова ў сказе:

Белы бусел баяў байку беламу зайку.

  • Табліцы Шультэ: піраміды са складамі, парныя літаразлучэнні


Праверка дамашняга задання.

На дошцы галерэя партрэтаў беларускіх пісьменнікаў: знайсці сярод іх знаёмы (партрэт Якуба Коласа): http://LearningApps.org/484063

Настаўнік:

Давайце засяродзімся на міг —

І ў цішыні пачуем родны голас:

Другі ўжо век,

жывы сярод жывых,

На працу нас усіх натхняе Колас.


Паведамленні вучняў пра жыццёвы шлях Якуба Коласа.

Нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч 3 лістапада 1882 года на Міншчыне. Бацька служыў лесніком у князя, а маці была хатняй гаспадыняй. Дзіцячыя гады Кастуся прайшлі ў лесніковых ся дзібах,сярод лясоў і лугоў, на беразе Нёмана. Усяго ў сям’і Міцкевічаў было васьмёра дзяцей.

Маці, Ганна Юр’еўна, не ўмела ні чытаць, ні пісаць, але была вельмі разумнай, добрай, спагадлівай жанчынай. Яна працавала ад цямна да цямна, кааб накарміць, абшыць вялікую сям’ю, і з усім спраўлялася. І вельмі любіла спяваць.

Бацька, Міхал Казіміравіч, служыў лесніком у князя. Дужы, рослы, шыракаплечы, з чорнымі вусамі і кучаравымі валасамі. Ён умеў чытаць па-польску і па-руску, мог распісацца.

Складаць вершы хлопчык пачаў у 12 гадоў. Яго першы верш называўся “Вясна”. Ён прачытаў яго бацьку і атрымаў за гэта срэбны рубель.

Падрыхтаваўшыся як след, малады Кастусь Міцкевіч паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся і пісаў вершы. Ён прайшоў шлях ад вясковага настаўніка да акадэміка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. З дня ўтварэння Акадэміі навук быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам.

Паветрам наднёманскіх мясцін дыхаў на касмічнай арбіце Пётр Клімук, чытаючы томік вершаў Коласа, узяты з сабою ў палёт.У жніўні 1956 года дайшла сумная вестка: не стала Якуба Коласа.


Работа ў парах. Выразнае чытанне “Ясныя дні восені” Я.Коласа (с.60). Памылкі вучань-сусед адзначае лічыльнымі палачкамі.


Кантроль і самакантроль. Ацэнка работы. Запаўненне ацэначнага ліста:

3 палачкі-памылкі = 1 бал, 2 палачкі = 2 балы, 1 палачка = 3 балы, 0 палачак = 4 балы.

II. Стадыя выкліку.


Метад прагноза.

Расставіць у правільным парадку:

ЯСНЫЯ, СВЕТЛЫЯ ДНІ (Р)

ЛАСКАВАЕ НЕБА(а)

ДЫМОК ТУМАНУ (дз)

ЧЫРВАНЕЮЦЬ ЛІСЦЕМ (і)

ЖУРАЎЛІ ПРАНЯСУЦЦА КЛЮЧОМ (м)

БЕЛАЯ ПАВУЦІНА (а)


Якое атрымалася слова? (Радзіма)


Кантроль і самакантроль. Ацэнка работы (ацэначны ліст).

атрымалася слова Радзіма = 6 балаў,

не атрымалася = 3 балы.


Настаўнік. Творы любімых пісьменнікаў часта робяцца добрымі сябрамі чалавека. Пасябраваўшы з імі ў дзяцінстве, вы будзеце звяртацца да іх усё жыццё. Яны навучаць вас мудрасці, дадуць параду, падкажуць выйсце. Сябруйце з творамі Якуба Коласа!


Пастаноўка мэты ўрока .

Як вы лічыце, дзеці, ці любіў Радзіму Якуб Колас? А вы любіце? Прысвецім свой урок тэме Радзіма мая дарагая.

РАДЗІМА

Слаўлю я свой край любімы,

Незгасальную зару.

Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь!


Залацістыя прасторы,

Незлічона ясных зор,

Рэкі ціхія, азёры,

Галасісты шумны бор!


Ты нас ласкай атуліла,

І ў шчасці гавару:

Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь!”


Пастаноўка вучэбнай задачы.

На ўроку прачытаем твор Васіля Віткі “Твой род, твая Радзіма”

Вызначце задачы урока з дапамогай дзеясловаў:

пазнаёмімся… (з новым творам);

пашырым… (свой слоўнікавы запас, веды аб Радзіме);

будзем вучыцца… (прыгожа размаўляць на беларускай мове, думаць, разважаць).


Складанне прагнозу па назве твора. “Твой род, твая Радзіма”.

Як вы лічыце, аб чым гэты твор, пра што ў ім пойдзе размова?


Слоўнікавая работа.

Гульня “Хованкі”. Карткі са словамі, чытаць якія складана з-за розных малюнкаў, ліній, штрыхоў:

блізкія

сямейнікі

прадзеды

гісторыя

сям'я


III. Стадыя асэнсавання.


Пазл № 2.

Чытанне твора настаўнікам, вучнямі, сінхронна настаўнікам з вучням, «ланцужком».

  • Вызначэнне галоўнай думкі твора пад кіраўніцтвам настаўніка: Як вы зразумелі словы «род», «Радзіма»?

  • Асэнсаванне зместу.

Вучаніца:

Радзіма наша — Беларусь,

І, колькі ні шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы — дабрыня,

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай: ты беларус!

І заставайся ім.

Вучні:

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкаю над ракой.


Настаўнік. Людзі называюць родныя мясціны па-рознаму. Успомніце гэтыя словы. Чаму яны напісаны з вялікай літары?

На дошцы: Беларусь, Айчына, Бацькаўшчына, Радзіма.


Пазл № 3.

Замацаванне ведаў. “Бабулін куфэрак” з рэчамі-сімваламі Радзімы.

Настаўнік дастае з куфэрка рэчы, створаныя рукамі продкаў – саматканыя ручнікі і посцілкі, вышытыя кашулі, выразаныя з дрэва прадметы хатнягя ўжытку:

Большасць з такіх рэчаў можна ўбачыць сёння толькі ў музеях. Павага да старэйшых – аснова чалавечай культуры. У народзе кажуць: “Як ты ставішся да бацькоў, так і твае дзеці будуць ставіцца да цябе”. У сем’ях зберагаюцца рэчы, створаныя рукамі продкаў.

Вучні і настаўнік паказваюць і распавядаюць аб памятных у іх сем’ях рэчах.

Раскажыце пра сваіх блізкіх. Хто яны? Чым займаюцца? Чым яны дарагія вам?

Вучань. Запаведныя, родныя фарбы і гукі –

Усё застаецца.

Дзякуй, бабуля, за рукі,

Бяссонныя рукі,

За адданае сэрца!

Не пакрыўджу цябе,

З тваіх сцежак не збочу,

Засланю ад нягоды.

Я хачу, каб свяціліся

Радасцю вочы,

І жыла ты заўсёды!

Настаўнік. Як у птушак ёсць свае гняздзечкі, як у звяроў – норы ці сховішчы, так і людзі з даўніх часоў навучыліся будаваць сабе жыллё. У ім яны хаваліся ад сцюжы і дажджоў, ад небяспекі, ад чужога вока. Кожны чалавек любіць свой дом – месца, дзе ён жыве, адпачывае, харчуецца, гадуе дзяцей, праводзіць значную частку свайго вольнага часу і размяшчае нажытую маёмасць.

ДОМ

Хоць не лепшы, хоць не новы,

Дом – апора і ахова.

Сярод вёснаў, сярод зім

Добра нам і цёпла ў ім.

Мы заснулі – ён не спіць

І без нас не можа жыць.

Ці драўляны, ці цагляны –

Ён патрэбны і жаданы.

Хто жыве без дома,

Той бядак, вядома…

Фізмінутка Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку я раблю зарадку.

Пазл № 4.

Кантроль і самакантроль. Гульня “Да-нет”ка.

Пытанні:

IV. Стадыя рэфлексіі.

Пазл № 5.

Цэласнае асэнсаванне тэмы. Прыём “Далонькі”.

Пішуць на далоньках БЕЛАРУСЬ, на пальчыках дадаюць: якая? што робіць? Абагульняюць адным словам.

Прэзентуюць свае запісы класу.


Пазл № 6.

Кантроль і самакантроль. Падлік сумы балаў, атрыманых на розных этапах урока


Дамашняе заданне (на выбар).

Расказаць пра сваіх блізкіх. Хто яны? Чым займаюцца?

Скласці свой радавод.

Рэфлексія “Карысны кошык”.

Настаўнік. На уроку мы правялі сапраўднае даследванне: што для нас радзіма, як захоўваць памяць роду, чым значныя для нас нашыя родныя. Перад вамі кошык, у які пакладзем усё тое, што спатрэбіцца. Раскажыце, што вы адправіце ў кошык?


Галецкая Ірына Мікалаеўна,

сярэдняя школа № 7 г. Наваполацка

7


Общая информация

Номер материала: ДБ-333548

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Методика преподавания информатики в начальных классах»
Курс повышения квалификации «Роль педагога в реализации концепции патриотического воспитания школьников в образовательном процессе в свете ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Организация образовательного процесса для обучающихся с ограниченными возможностями здоровья»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности педагога-воспитателя группы продленного дня»
Курс «Сопровождение детского отдыха. Школа вожатых»
Курс повышения квалификации «Профессиональная компетентность педагогов в условиях внедрения ФГОС»
Курс повышения квалификации «Тайм-менеджмент - персональная эффективность преподавателя»
Курс профессиональной переподготовки «Организация инклюзивного обучения в сфере образования»
Курс повышения квалификации «Активизация познавательной деятельности младших школьников с ограниченными возможностями здоровья (ОВЗ) как стратегия повышения успешной учебной деятельности»
Курс повышения квалификации «Применение современных педагогических технологий в образовательном процессе в условиях реализации ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Теория и методика преподавания иностранных языков в начальной школе»
Курс повышения квалификации «Разработка адаптированных образовательных программ в условиях ФГОС СПО»
Курс повышения квалификации «Видеотехнологии и мультипликация в начальной школе»
Курс повышения квалификации «Методы интерактивного обучения»
Курс повышения квалификации «Современные тенденции цифровизации образования»

Благодарность за вклад в развитие крупнейшей онлайн-библиотеки методических разработок для учителей

Опубликуйте минимум 3 материала, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную благодарность

Сертификат о создании сайта

Добавьте минимум пять материалов, чтобы получить сертификат о создании сайта

Грамота за использование ИКТ в работе педагога

Опубликуйте минимум 10 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Свидетельство о представлении обобщённого педагогического опыта на Всероссийском уровне

Опубликуйте минимум 15 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данное cвидетельство

Грамота за высокий профессионализм, проявленный в процессе создания и развития собственного учительского сайта в рамках проекта "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 20 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Грамота за активное участие в работе над повышением качества образования совместно с проектом "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 25 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Почётная грамота за научно-просветительскую и образовательную деятельность в рамках проекта "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 40 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную почётную грамоту

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.