Инфоурок Другое СтатьиВыступленне "Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы"

Выступленне "Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы"

Скачать материал

Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання

на ўроках беларускай мовы

 

       Замест уступу  працытую словы знакамітага савецкага псіхолага Льва Выготскага: “Наша дзіця і магло б, і ведала б, але яно не хоча”.

   Асабліва актуальныя гэтыя словы пра вучняў, якія перайшлі з малодшага школьнага звяна ў сярэдняе, пра вучняў-падлеткаў, для якіх вучэбная дзейнасць страціла сваё вядучае месца ў жыцці. Яны больш цікавяцца кампютарам, мабільнікам, музыкай, спортам, а ў 11-м класе – тэсціраваннем.

        На жаль, у нашы дні пазнавальная актыўнасць вучняў развіта слаба, а адзнака выступае як галоўны стымул і асноўны вынік вучобы. І досыць часта ў гутарках настаўнікаў і бацькоў можна пачуць словы: “Ён не хоча вучыцца”, “Мог бы займацца намнога лепш”, “Пасіўны на ўроках”. Хіба можна навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў?

        Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі вучняў да вучобы. Як вядома, матыў – гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці.

        У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюць два тыпы матывацыі: знешні і ўнутраны. Знешні – гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму камп’ютар, ролікі або заплацяць грошы. Пры такой умове падлетак будзе актыўны на ўроках, будзе выконваць дамашнія заданні і г. д.

         Унутраны тып матывацыі часта назіраецца ў вучняў пачатковых класаў, якія любяць адкрываць новае, імкнуцца сваёй вучобай парадаваць дарослых, якія для вучняў гэтага ўзросту яшчэ маюць аўтарытэт.

        Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага павышэння свайго культурнага ўзроўню.

        Як пабудаваць урок так, каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу? Якія метады, прыёмы і формы працы дапамогуць у фарміраванні ўнутранай матывацыі школьнікаў на ўроках беларускай мовы?

        Пачну з агульных палажэнняў:

1.     Залатое правіла педагогікі: хваліць вучня пры ўсім класе, а рабіць заўвагі, даваць рэкамендацыі – адзін на адзін.

2.     Ніколі не крытыкаваць, не прыніжаць годнасць вучня.

3.     Калі трэба даць заўвагу, то даваць ацэнку ўчынку, а не вучню.

4.     Не навязваць школьніку вучэбных мэт зверху. Мэты ўрока, калі іх ставіць настаўнік, павінны быць зразумелымі і ўнутрана прынятымі вучнямі. Лепшае выйсце – сумесная пастаноўка мэт і задач урока. Мэта настаўніка робіцца мэтай вучня, і наадварот.

5.     Як мага часцей выкарыстоўваць гульнёвыя формы дзейнасці, а не спаборніцтвы паміж камандамі або асобнымі вучнямі. Напрыклад, гульня-падарожжа, арфаграфічная эстафета, карэктар, пошук слоў, машына часу.

6.     Заданні да ўрока пажадана падбіраць з элементамі навізны.

7.     У час навучальнага працэсу абавязкова даваць вучням права выбару: выбару задання, выбару таварыша для сумеснай дзейнасці, выбару формы кантролю ведаў.

 

          А зараз спынюся на некаторых эфектыўных метадах і прыёмах працы на ўроках беларускай мовы. 

Пачатак урока

         Вядома, што арганізацыйны момант аказвае значны ўплыў на далейшы ход урока. Пачаць урок можна, выкарыстоўваючы займальны матэрыял (загадка, цікавы факт, пытанне-жарт)

Тлумачэнне матэрыялу

         Паспяховым будзе пачаць тлумачэнне праблемным пытаннем. Напрыклад, у 5 класе пры вывучэнні тэмы “Прамое і пераноснае значэнне слова” можна на дошцы запісаць пытанне “Чым адрозніваецца сонечны прамень ад сонечнага настрою?”

        Пры тлумачэнні новага матэрыялу можна спецыяльна забыць што-небудзь сказаць, каб вучні знайшлі ў падручніку тое, пра што не было сказана.

  Дарэчы, вучні любяць выпраўляць памылкі  настаўніка. Зрэдку можна запісаць на дошцы “неведаю”, “хадіць” і інш.

       Для тлумачэння матэрыялу добра запрашаць вучняў моцных. Згодна з пірамідай ведаў, з лекцыі настаўніка вучні засвойваюць толькі 5% інфармацыі, а пры выступленні ў ролі настаўніка - 90%. Выгода ўсім: і вучням, і настаўніку.

       Перад тлумачэннем матэрыялу трэба стварыць сітуацыю поспеху, узнавіць веды па вядомых тэмах, пахваліць за добрую памяць. Напрыклад, перад вывучэннем тэмы “Не (ня) з прыметнікамі” трэба ўзнавіць веды пра правапіс не (ня) з назоўнікамі. Можна правесці бліц-апытанне (адказ 1 -2 словамі) вусна ці пісьмова.

Замацаванне новага матэрыялу

       Для гэтага этапу ўрока вельмі эфектыўнай з’яўляецца работа ў парах. Пры гэтым працуе кожны вучань: складае план тэксту, правярае суседа, падбірае заданне або пытанне для суседа, для іншых пар.

     Нельга забываць і пра фізкультхвілінкі. Яны могуць быць:

1.     спартыўныя

2.     рыфмаваныя

3.     на ўменне слухаць настаўніка (трэба выконваць тое, што настаўнік кажа, а не паказвае)

4.     на развіццё культуры маўлення (закрыць або заплюшчыць вочы)

5.     пераказ невялікага эпізоду з літаратурнага твора мімікай, жэстамі

Любяць вучні такія формы работы, як пісьмо па памяці, “знайсці лішняе”, даць агульную назву прадметам (малінаўка, берасцянка, аўсянка).

  Вельмі дзейсным сродкам фарміравання цікавасці да прадмета з’яўляецца апісанне па ілюстрацыі. К. Д. Ушынскі гаварыў: “Калі вы заходзіце ў клас, ад якога цяжка дабіцца слова, пачніце паказваць малюнкі, і клас загаворыць, і галоўнае – загаворыць шчыра”.

   Пры вывучэнні ў 5 класе тэмы “Дапаўненне” прапануецца сказ Радасна віталі новы дзень птушкі. Потым ставяцца пытанні:

1.     Чаму сказ развіты?

2.     Для чаго патрэбны даданыя члены сказа?

3.     Што такое дапаўненне?

  А затым, выкарыстоўваючы плакат “Птушкі Беларусі”, трэба скласці сказ пра птушак з выкарыстаннем дапаўненняў.

     Дзейсным будзе і такі прыём, як дапісванне тэксту па пачатку, па апорных словах. Актывізуе пазнавальную дзейнасць вучняў і напісанне сачыненняў-мініяцюр. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Умоўны лад дзеясловаў” прапануецца напісаць сачыненне-мініяцюру “Калі б у мяне была чарадзейная палачка”. Пры вывучэнні тэмы “Лічэбнік” трэба працягнуць сказ з выкарыстаннем лічэбнікаў “А ці ведаеце вы, што…”  Нават слабыя вучні жадаюць, каб іх паслухалі. Ім важна ведаць, што кагосьці цікавіць іх думка.

    Хвіліны творчасці – гэта пошук, жаданне раскрыць свой унутраны свет.

   Пры падвядзенні вынікаў урока актывізуюць дзейнасць вучняў такія формы работы, як віктарына, невялікі тэст, пажаданні вучняў на наступны ўрок (калі самі пажадалі, то павінны выконваць на наступным уроку).

   На працягу ўрока нельга забываць пра стварэнне сітуацыі поспеху, пра выкарыстанне фраз:

1.     Ведаю, што вы здольны на большае.

2.     Вы справіцеся з гэтай задачай.

3.     Прапаную цікавае і карыснае заданне

  У заключэнні хочацца сказаць, што крытэрыямі эфектыўнасці выкарыстаных метадаў і прыёмаў могуць быць наступныя моманты:

1. актыўная дзейнасць на ўроку кожнага вучня

2. наяўнасць творчасці

3. адчуванне сябе адной камандай з класам

4. выказванні вучняў: “Як хутка прайшоў урок”

   Урок беларускай мовы стане цікавым і змястоўным тады, калі настаўнік будзе выбіраць такія метады, формы і прыёмы працы, якія садзейнічаюць актыўнаму ўдзелу кожнага вучня ў пазнавальным працэсе. Тады вучні з ахвотай будуць вывучаць беларускую мову, будуць паспяхова пісаць дыктант, пераказ і сачыненне, дакладна адказваць на пытанні тэстаў.

    Ім будзе радасна вучыцца, а настаўнікам – радасна працаваць.

 

 

  

 

  

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Выступленне "Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Тьютор

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 264 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 12.02.2019 4353
    • DOCX 60.5 кбайт
    • 91 скачивание
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Зяткина Наталья Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Зяткина Наталья Николаевна
    Зяткина Наталья Николаевна
    • На сайте: 5 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 20826
    • Всего материалов: 6

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Мини-курс

Интерактивные материалы на печатной основе

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 58 человек из 25 регионов
  • Этот курс уже прошли 31 человек

Мини-курс

Психология эмпатии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Современные тенденции в управлении и бизнесе

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 21 человек из 16 регионов