Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Классному руководителю / Другие методич. материалы / Внеклассное мероприятие "В гости к Купале"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 26 апреля.

Подать заявку на курс
  • Классному руководителю

Внеклассное мероприятие "В гости к Купале"

библиотека
материалов


hello_html_25d2aa5d.jpg


Министерство образования Республики Беларусь


Государственное учреждение высшего профессионального образования «Белорусско-Российский университет»

Архитектурно – строительный колледж в составе ГУ ВПО «Белорусско – Российский университет»





hello_html_m7e240fe1.png




ЛIТАРАТУРНАЯ ГАСЦЕўНЯ

«ЗАПРАШАЕМ ДА КУПАЛЫ»

(ПА СТАРОНКАХ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦI ЯНКI КУПАЛЫ)









Могилев

2010


Краткая аннотация работы


Тема: «Запрашаем да Купалы» (па старонках жыцця i творчасцi Янкi Купалы)




Фамилия, имя, отчество автора, должность:

Буклис Анжела Геннадьевна – преподаватель русского языка и литературы и куратор группы;

Дыщенко Жанна Михайловна – преподаватель информатики.


Аннотация: Данное мероприятие направлено на развитие социально-патриотических чувств, которые являются одной из составляющих патриотизма как социально-педагогической категории.

Чувства – одна из форм переживания человеком своего отношения к предметам и явлениям действительности, отличающаяся относительной устойчивостью.

Формирование гражданина, патриота своей Родины начинается с развития в детстве любви к родным людям, родному краю, родному языку, традициям. На основе этих чувств формируется и укрепляется любовь к Родине.

Произведения Янки Купалы – летопись жизни белорусского народа, отражение национального характера. Они глубоко народны и национально своеобразны.

Творчество Я.Купалы "всегда отличалось высокой нотой патриотизма и духовности".


Для каких категорий предназначено: для преподавателей, кураторов учебных групп, воспитателей общежития.


Где опубликовывалось: не опубликовывалось.


Рекомендована для направления на Республиканскую выставку научно – методической литературы и передового педагогического опыта.

Протокол заседания экспертного совета архитектурно–строительного колледжа №__ от ____________________


Учреждение образования: архитектурно-строительный колледж в составе государственного учреждения высшего профессионального образования «Белорусско-Российский университет»


Адрес учреждения образования: 212022, г. Могилев, ул. Космонавтов, 15


Телефон: 28-34-49



Введение

Любовь к родному языку – одно из проявлений патриотизма. Еще К.Д. Ушинский говорил, что язык народа является полнейшим отражением родины и духовной жизни народа: "Усваивая родной язык, ребенок усваивает не одни только слова, их сложения и видоизменения, но бесконечное множество понятий, воззрений на предметы, множество мыслей, чувств, художественных образов, логику и философию языка... Таков этот великий народный педагог - родное слово”.

Действенным голосом народа, выражением его страданий и требований, его наставником, агитатором, пророком и поводырем белорусская литература стала с начала ХХ века – с приходом в нее Янки Купалы (сборники «Жалейка», «Гусляр», «Дорогами жизни», пьесы «Павлинка» и «Разоренное гнездо») и Якуба Коласа («Песни печали»), которые практически заложили основы белорусской национальной идеи, идеи национального достоинства. Их творчество было проникнуто заботой о судьбе народа, призывами к борьбе за лучшую долю, за национальную независимость, за учреждение белорусской государственности.

Купала и Колас привили белорусской литературе чувство ответственности перед народом, определили магистральный путь ее развития, содействовали пробуждению и формированию национального самосознания белорусов.

Молодежь во все времена несла и несет особую ответственность за сохранение и продолжение традиций общества, за преемственность его истории и культуры, за будущее своей страны. От того, какими приоритетами в системе ценностных ориентаций будут руководствоваться молодые люди, во многом будут определяться темпы социального и экономического развития республики, ее благополучие.




СОДЕРЖАНИЕ


1

Аннотация…………………………………………………………….

2

2

Содержание …………………………………………………………..

3

3

Введение ……………………………………………………………...

4

4

План мероприятия …………………………………………………...

5

5

Сценарий мероприятия ………………………………………….....

6








ПЛАН ПАЗАКЛАСНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА



Тэма мерапрыемства: «Запрашаем да Купалы»


Эпіграфы: 1. Ён плыў над палямі з жытнёваю хваляй,
Праносіўся ў далі, ляцеў…
Ён зваў да жыцця і да лепшае долі
Ўсіх, хто сном каменным спаў…


2. Дый чаго ж ты, дуб зялёны,

Пахінаешся?

Дый чаго ж ты, мой міленькі,

Задумляешся?


3. Без кахання шчасця,

долі няма на зямлі.


4. Ён з народа выйшаў, жыў з народам.

І ў народзе вечна будзе жыць.


Мэты: – прывіцце глыбокай павагі да нацыянальнай
спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій
народа Беларусі;

прывіцце любові і павагі да беларускай мовы;

  • папулярызацыя лепшай высокаякаснай,

узорнакласічнай літаратуры;

– маральна-эстэтычнае выхаванне;

– стымуляванне чытання;

– фарміраванне чытацкіх густаў.


Тып мерапрыемства: літаратурная гасцёўня


Абсталяванне: мультымедыйная энцыклапедыя «Паўлінка»;
фрагменты з песень на словы Я. Купалы ў
выкананні ансамбля «Песняры»;
відэафільм;
выстава кніг Янкі Купалы;
малюнкі да твораў пісьменніка;
прадметы дэкарацыі.



Сцэнарый мерапрыемства

Уступнае слова выкладчыка i бібліятэкара.

Верш “А хто там ідзе?” чытае навучэнец каледжа Первянецкі Раман

Пад мелодыю “Купалінкі” (песню спявае навучэнец каледжа) дзяўчаты ў беларускім нацыянальным аддзенні выконваюць танец.


1-шы чытач.

Купала, купалле і купал нябёс,

Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…


2-гі чытач.

Купала – Шлях Млечны птушыных бяроз,

Жывыя званы беларускіх крынічак.

(Ул. Карызна. “Пакуль ёсць Купала”)


1-шы чытач.

І народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў.

(Якуб Колас пра Янку Купалу)


2-гі чытач.

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Купала – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.


1-шы чытач.

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над ім ўлады. Уся літаратурная спадчына паэта засведчана асабіста перажытымі хваляваннямі, выклікана асабістымі абставінамі. Кожны твор Янкі Купалы – споведзь, дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях песняра.


Віктарыну ведаў “Жыццё і творчасць Янкі Купалы” праводзіць бібліятэкар Iрына Уладзiмiраўна Марозава.


1. Назавіце месца і час нараджэння Янкі Купалы.

1. Мінск, 1891 г.

2. Засценак Акіньчыцы (недалёка ад сяла Мікалаеўшчына), 1882 г.

3. Фальварак Вязынка Вілейскага павета, 1882 г.

4. Вёска Пяшчаны Лідскага павета, 1876 г.

5. Фальварак Завоссе Навагрудскага павета, 1798 г.


2. Якое сапраўднае прозвішча паэта?

1. Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.

2. Антон Іванавіч Лявіцкі.

3. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

4. Іван Антонавіч Брыль.

5. Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

3. Легенда пра якую расліну натхніла маладога Івана Луцэвіча выбраць сябе псеўданім Купала?

1. Васілёк.

2. Папараць.

3. Гваздзікі.

4. Вярба.

5. Верас.

4. Назавіце асноўны занятак яго бацькоў?

1. Настаўнікі.

2. Арандатары.

3. Леснікі.

4. Адвакаты.

5. Чыгуначнікі.

5. Кім быў Я. Купала паводле веравызнання?

1. Католік.

2. Праваслаўны.

3. Будыст.

4. Мусульманін.

6. Творчасць Янкі Купалы стала вызначальнай вехай у гісторыі беларусаў і адлюстравала пачатак чарговага актыўнага перыяду ў іх духоўным жыцці. Згадайце час яго дзейнасці.

1. ХІІ ст.

2. ХVI ст.

3. XIX ст.

4. XX ст.

7. На старонках якой газеты і калі быў надрукаваны першы верш паэта?

1. «Наша ніва», 1907 г.

2. «Наша доля», 1906 г.

3. «Северо-Западный край», 1905 г.

4. «Мужыцкая праўда», 1863 г.

8. Калі і дзе ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас?

1. У 1912 г. на хутары Смольня.

2. У 1908 г. у Вільні.

3. У 1913 г. у Пецярбургу.

4. У 1921 г. У Мінску.

9. 1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Адразу ж яна была забаронена і двойчы канфіскоўвалася царскімі ўладамі. Пра які зборнік ідзе гаворка?

1. «Жалейка».

2. «Гусляр».

3. «Шляхам жыцця».

4. «Спадчына».

5. «Безназоўнае».

10. Вядома, што Янка Купала зрабіў празаічны і вершаваны пераклады агульнага літаратурнага помніка трох усходнеславянскіх народаў – беларускага, рускага і ўкраінскага. Назавіце гэты твор.

1. «Аповесць мінулых гадоў».

2. «Слова аб палку Ігаравым».

3. «Жыціе Барыса і Глеба».

4. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».

11. Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?

1. «Мужык».

2. «А хто там ідзе?».

3. «Хлопчык і лётчык».

4. «Выйдзі».

5. «Малая Беларусь».

6. «З кутка жаданняў».

12. Хто высока ацаніў і назваў верш «А хто там ідзе?» суровай і красамоўнай песняй, гімнам беларускага народа?

1. Якуб Колас.

2. Максім Горкі.

3. Максім Багдановіч.

4. Аляксандр Твардоўскі.

5. Цётка.

13. Які верш паэта натхніў Юрыя Гагарына стаць у будучым касманаўтам?

1. «Хлопчык і лётчык».

2. «Млечны шлях».

3. «Алеся».

4. «Арлянятам».

5. «Сыны».

14. Хто з беларускіх кампазітараў напісаў музыку на тэкст верша «Спадчына».

1. М. Чуркін.

2. М. Аладаў.

3. І. Лучанок.

4. А. Багатыроў.

5. Э. Ханок.

15. Калі і дзе ў Беларусі быў устаноўлены першы помнік Янку Купалу?

1. У 1972 г. у Мінску.

2. У 1962 г. у Брэсце.

3. У 1977 г. у Гародні.

4. У 1982 г. у Гомелі.

5. У 1969 г. у Віцебску.

16. Дзе ў Мінску ўстаноўлены помнік Янку Купалу?

1. На перакрыжаванні вуліц М. Багдановіча і Варвашэні.

2. На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кісялёва.

3. На перакрыжаванні вуліц Я. Купалы і М. Багдановіча.

4. На перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Я. Купалы.


2-гі чытач.

Янка Купала – непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава творчасць – цудоўна-непаўторнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы.

Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такіх дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведаннае.


1-шы чытач.

Проста і шчыра спяваў ён заўсёды,

Людзям у сэрцы песня запала –

Навекі зрадніўся з песняй народа

Сам творца песень – Янка Купала.

(А. Пракоф’еў)


Гучыць урывак з песні “Белоруссия” ў выкананні ансамбля “Песняры”.


2-гі чытач.

Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмену ў Ароў-парку пад Нью-Йоркам. А ў 2006 г. у Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама ўстаноўлены помнік Янку Купалу.


1-шы чытач.

У 1982 г. па рашэнню ЮНЕСКА шырока, у міжнародным маштабе, адзначалася стагоддзе класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, творы якіх узбагацілі многанацыянальную літаратуру, сталі сусветна вядомымі.


3-ці чытач.

У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Я. Купалы і Я. Коласа. 2007 г. у Беларусі быў аб’яўлены годам слова Я. Купалы і Я. Коласа.


4-ты чытач.

Белаю чаромхавай завеяй

Зноў пялёсткі бераг замялі,

Зноў у полі жыта палавее,

І Купала ходзіць па зямлі.

Ходзіць па снягах і па расе,

Заначуе ў полі або ў хаце, –

Ён такую спадчыну нясе, –

Што не можна ні забыць, ні страціць.

Спадчына – адзіны запавет,

Спадчына – усіх асноў аснова,

І нясе цераз вякі паэт

Матчына няскоранае слова.

(Сяргей Грахоўскі. “Ідзе Купала па зямлі”)


Гучыць песня “Спадчына” ў выкананні навучэнца каледжа Круталевіча П.


3-ці чытач.

Нарадзіўся наш Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч – у 1882 г. у фальварку Вязынка. “Вязынка… Тут прыгожа, і міжволі пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой”, – пісаў Уладзімір Караткевіч. А вось і запаветная хата з белымі аканіцамі – гэта музей. Музей зусім невялікі, але ўсё тут, у гэтай мясціне, дыхае ўспамінамі аб ім: хата, сяло, навакольныя пушчы.


2-гі чытач.

Ля хаты цвітуць кветкі, гудуць пчолы. На другім беразе рачулкі ходзяць важныя буслы, шуміць лес…


4-ты чытач.

У хатцы маленькай радзіўся паэт,

Дзе чадна дыміла лучына.

Раз першы адгэтуль ён глянуў на свет

Праз вокны вось гэтай хаціны.

Яна ж саламяную стрэху сваю

Схіляла, старэнькая, к долу,

Не чула, не ведала —долю чыю

Гадуе пад спеў невясёлы.

А ён падрастаў, беларускі хлапчук,

З прачулай, гарачай душою,

I ўсё, што пабачыў, усё, што пачуў,

У сэрца ўбipaў маладое.


1-шы чытач.

Крыша темнеет намокшею дранкой.

Низкое небо на крышу упало.

Люди идут и идут спозаранку

В дом, где родился Янка Купала.

Болью рожденное в давние лета,

Скромное слово мне в сердце запало:

«Ждали давно белорусы поэта,

Пусть же им будет Янка Купала».

Снова сюда прихожу я усталым,

Только вздохну – и усталость пропала.

Стала родная земля пьедесталом

Дому, в котором родился Купала.

(Леанід Хаустаў, Расія)


3-ці чытач.

Янка Купала любіў свой народ, зямлю, мову родную. З яго іменем звязана гісторыя беларускага народа, нашы перамогі.з поўным правам упэўнена і ўсхвалявана пісаў Янка Купала ў сваім вершы “За ўсё”:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.


2-гі чытач.

Сам псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча– Янка Купала – мае шмат лёсавызначальных патаёмаў. Нарадзіўся ён перад самым Купаллем – старажытным язычніцкім святам. Свята летняга сонцазвароту называюць яшчэ і так: Іван Купала, Ян. Ва ўсходнеславянскай міфалогіі Купала – галоўны персанаж ночы цудаў, калі сама прырода набывала дар мовы. Слова ж “купала” расшыфроўваецца і як быць “укупе”, “разам”. Купець – гэта значыць гарэць, ускіпаць, горача жадаць, прагнуць… Тут і палкасць і жарсць, яднанне (сукупленне) людзей з прыродай і аднаго з адным.

Купальскія агні, паводле вераванняў наўых продкаў, увасаблялі сонца і надзялялі сілай зямлю даваць ураджай, а людзей – праганяць смерць.

Малюся я небу, зямлі і прастору,

Магутнаму богу – ўся свету малюся,

Ва ўсякай прыродзе, ва ўсякую пору

За родны загон Беларусі!


4-ты чытач.

Так пісаў Янка Купала яшчэ ў 1912 годзе ў вершы “Мая малітва”, а мы і сёння паўтараем гэтыя словы нашага славутага песняра.


Гучыць урывак з песні “Малітва” ў выкананні ансамбля “Песняры”.


2-гі чытач.

Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўнай п’есы “Паўлінка”. Паэт ён лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе свайго таленту. Яго паэзія востраканфліктная.


1-шы чытач.

П’еса “Паўлінка”, бадай, адзін з самых яркіх творчаў Янкі Купалы. Яле яе змест намнога больш складаны, чым гэта можа здацца на першы погляд. Не тое, што дзяўчына стаіць перад выбарам: за каго пайсці: замуж – за недацёпу пана Быкоўскага ці настаўніка Якіма Сароку, які ўвесь аддадзены новым ідэям часу. Тут – выбар шляху Маладой Беларусі. Праз выпрабаванні – да зорак. Смешнай, гарэзлівай выйшла з-пад пяра п’еса драматурга. Але змест яе глыбейшы, паўнейшы. Гэта твор пра жыццё і лёс беларусаў і Беларусі, пра іх характар, менталітэт, пра дасціпнасць народа і багацце яго ўнутранога свету.


Паказ урыўка са спяктакля “Паўлінка” ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


2-гі чытач.

Глядзіце сцэну з п’есы ў выкананні студэнтаў архітэктурна-будаўнічага каледжа.

Паўлінка – Ганна Павар.

Якім Сарока – Раман Літвінаў.


Сцэна з п’есы “Паўлінка” ў выкананні навучэнцаў каледжа.


4-ты чытач.

Ў Янкі Купалы немагчыма вызначыць галоўны твор жыцця. Напэўна, гэта яшчэ адзін доказ велічы, геніальнасці яго як творца. Кожны твор унікальны, варты літаратурнай славы.


3-ці чытач.

Паўлінка” ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі, стаўшы яе класікай. На яе аснове Беларускім тэлебачаннем пастаўлены фільм “Пасля кірмашу” (1973, рэжысер Ю. Цвяткоў, сцэнарый А. Макаёнка)

Паўлінка” – гэта сапраўдная жамчужына беларускага мастацтва.

Менавіта дзякуючы “Паўлінцы” шматлікія нашы госці адкрываюць для сябе Беларусь і беларусаў, глыбей спасцігаюць нацыянальны характар.

Паўлінка” – вечна жывое дрэва нацыянальная драматургіі. Яно з гадамі ніколькі не старэе. Будзе праходзіць час, а гісторыя кахання Паўлінкі і яе любага Якіма Сарокі парадуе нашых наступнікаў.


2-гі чытач.

Калі б Купала не напісаў болей ні радка, усё роўна ён бы стаў сапраўднай зоркай у прасторным небе духоўнасці нашай планеты.

Імя Янкі Купалы цесна звязана з нашым родным горадам і Магілёўшчынай. Купала наведаў Магілёў ў 1924г., 1933г. Выступаў на літаратурных вечарынах у педінстытуце, а ў 1933 годзе двойчы прысутнічаў на спектаклі “У пушчы Палесся” па твору Я.Коласа, якім адкрыў гастролі Беларускі Дзяржаўны тэатр. У летку гэтага году пабываў на фабрыцы штучнага валакна.

Янка Купала цікавіўся гісторыяй нашага горада Магілёва. Народнае паданне аб Магілёве і заснаванне горада паложана ў аснову яго паэмы “Магіла Льва” (1913):

Яго высокую магілу –

Дзе лес ды вецер панаваў –

Знаць, што вялікую меў сілу,

Магілай льва” народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,

І горад вырас, як з зямлі,

Яго Магілёвам назвалі,

Бо інакш прыдумаць не маглі.


1-шы чытач.

Ты для патомкаў ў жыцці

Вялікіх спраў зрабіў нямала.

Жывым табе ў вякі ісці

З сваім народам, наш Купала…

(А. Астрэйка)


4-ты чытач.

Песні Купалы!

Іх спявалі дзяўчаты натхнённа, з душой,

Ім падпявалі хлопцы басіста.

Мне здавалася, што я кветку шчасця знайшоў

Пад напеў задушэўна-ўрачысты.

Гэта песні былі – агнявыя радкі –

Незабыўнага Янкі Купалы.

У іх чулася поле, заводаў гудкі

І туга, што ў душу нам запала.


2-гі чытач.

Раздалося як рэха: “А хто там ідзе?”

І адразу ж тут: “Явар з калінай”.

Гукі слоў паплылі па крыштальнай вадзе,

Па-над гаем густым, салаўіным!..

Мн ездалося тады, што ўбачыў я сон,

Што было гэта ўсе не наяве.

Як сабе правяраў, можа дзесяць разоў,

Як шаптаўся з калінаю явар.

(Павел Пруднікаў. “Песні Купалы”)


Гучыць урывак з песні “Явар і каліна” ў выкананні ансамбля “Песняры”.


3-ці чытач.

Янка Купала вечна будзе жыць у сэрцы нарадзіўшага яго народа.

Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы.


4-ты чытач.

Верны будзь слову,

Якім Купала,

Прарок народны,

Сэрцы ўзварушыў.

Верны будзь слову,

Якое ў полі

З матчыных вуснаў,

Як з неба, у душу.

(Л. Геніюш)


1-шы чытач.

Ён з іменем нівы нашай паўстае –

Нястомны сейбіт, ад каго пачуты,

І боль, і гнеў, і радасці яе

На свеце ўсюды.

Яго заўжды край родны будзе сніць –

У подзвігу яго натхнённай музы

Ёсць вера наша горда гаварыць:

  • Мы – беларусы!..

(А. Русецкі)


3-ці чытач.

І покуль жыць будуць людзі,

Покуль сонца будзе ўсходзіць,

Жыць Купалы песня будзе

І імя яго ў народзе.

(А. Бачыла)


2-гі чытач.

О не, ты не памрэш,

Не змоўкнеш ты, Купала,

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала,

Ты ад народа і ты сам народ!

(К. Буйло)

Сваёй творчасцю Янка Купала падкрэсліў імкненне жыццём і песняй дапамагчы народу знайсці папараць-кветку, – кветку шчасця.


Гучыць песня “Папараць-кветка” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

Заключнае слова выкладчыкаў.



Автор
Дата добавления 20.11.2015
Раздел Классному руководителю
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров404
Номер материала ДВ-175201
Получить свидетельство о публикации

"Инфоурок" приглашает всех педагогов и детей к участию в самой массовой интернет-олимпиаде «Весна 2017» с рекордно низкой оплатой за одного ученика - всего 45 рублей

В олимпиадах "Инфоурок" лучшие условия для учителей и учеников:

1. невероятно низкий размер орг.взноса — всего 58 рублей, из которых 13 рублей остаётся учителю на компенсацию расходов;
2. подходящие по сложности для большинства учеников задания;
3. призовой фонд 1.000.000 рублей для самых активных учителей;
4. официальные наградные документы для учителей бесплатно(от организатора - ООО "Инфоурок" - имеющего образовательную лицензию и свидетельство СМИ) - при участии от 10 учеников
5. бесплатный доступ ко всем видеоурокам проекта "Инфоурок";
6. легко подать заявку, не нужно отправлять ответы в бумажном виде;
7. родителям всех учеников - благодарственные письма от «Инфоурок».
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://infourok.ru/konkurs


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ


Идёт приём заявок на международный конкурс по математике "Весенний марафон" для учеников 1-11 классов и дошкольников

Уникальность конкурса в преимуществах для учителей и учеников:

1. Задания подходят для учеников с любым уровнем знаний;
2. Бесплатные наградные документы для учителей;
3. Невероятно низкий орг.взнос - всего 38 рублей;
4. Публикация рейтинга классов по итогам конкурса;
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://urokimatematiki.ru

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх