Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Свидетельство о публикации

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Биология / Научные работы / ВУЧЭБНА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА “Уплыў зменнага абутку на экалагічны стан школы”
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 28 июня.

Подать заявку на курс
  • Биология

ВУЧЭБНА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА “Уплыў зменнага абутку на экалагічны стан школы”

библиотека
материалов



X раённая канферэнцыя вучэбна – даследчых работ па вучэбных прадметах вучняў устаноў агульнай сяэдняй адукацыі

Крок у будучыню”





Секцыя “Біялогія”



Уплыў зменнага абутку на экалагічны стан школы”



Аўтар работы:

Валюк Ульяна Сяргееўна, 7 клас

ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс

Ханявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”



Кіраўнік работы:

Крук Таццяна Уладзіміраўна,

настаўнік абслуговай працы,

ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс

Ханявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”









аг. Ханявічы, 2016 г.

ЗМЕСТ


УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………..3

ГЛАВА 1 ШТО ТАКОЕ ПЫЛ?................................................................................. 5

ГЛАВА 2 ДАСЛЕДАВАННЕ ШКОЛЬНЫХ ПАМЯШКАННЯЎ НА НАЯЎНАСЦЬ ПЫЛУ…………………… ………..………………………………...7

2.1 Вывучэнне матывацыі вучняў да пераабування………………………..7

2.2 Вызначэнне запыленасці школьных кабінетаў………………………...8

2.3 Дыягностыка захворванняў, якія набывае вучань пры адсутнасці зменнага абутку………………………………….…………………..............11

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….12 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………………13

ДАДАТКІ...………………………………………………………………………….14

Дадатак 1 Правілы санітарна-гігіенічных патрабаванняў для вучняў…...14

Дадатак 2 Зборы пылу з розных паверхняў у кабінетах…………………...15

Дадатак 3 Збор пылу з аднолькавых участкаў у кабінетах………………..16

Дадатак 4 Вызначэнне масы пылу на даследуемай паверхні……………...17

Дадатак 5 Пылавы клешч……………………………………………………18

Дадатак 6 Хатні пыл………………………………………………………….19
















УВОДЗІНЫ


Навошта патрэбен зменны абутак?

Дзеці выдатна ведаюць, што ў школе трэба хадзіць у зменным абутку, але робяць гэта далёка не ўсе. Больш за палову старшакласнікаў упэўнены, што на працягу дня можна вытрымаць 6-8 гадзін у тым абутку, у якім прыйшоў у школу. Прычын нежадання пераабувацца некалькі:

  • нязручна насіць лішні пакет;

  • траціцца шмат часу на пераабуванне;

  • можна спазніцца на ўрок, пакуль змяняеш абутак.

Многія ўпэўнены, калі яны не прамочаць ногі і не запэцкаюць падэшву, пераабувацца непатрэбна.

Згодна з санітарна-гігіенічнымі нарматывамі дзецям нельга знаходзіцца ў навучальных установах у вулічным абутку (Дадатак 1). Прычын гэтаму некалькі:

па-першае, пакуль чалавек дабярэцца да школы, гэты абутак толькі ў рэдкіх выпадках застанецца чыстым;

па другое, гэты абутак занадта цёплы і ногі ў ім пацеюць, чалавек адчувае дыскамфорт, а таксама ўзнікаюць грыбковыя захворванні ног;

па-трэцяе, гэты абутак цяжкі і дзеці адчуваюць сябе не вельмі раскавана на перапынках;

па-чацвёртае, гэты абутак звычайна не танны, а пры пастаянным нашэнні ён хутка прыходзіць у нягоднасць;

па-пятае, пыл, бруд і снег, якія дзеці прыносяць на вулічным абутку, асядаюць у памяшканні і наносяць шкоду здароўю дзяцей.

Здароўе школьніка залежыць ад чысціні паветра ў класе, дзе ён праводзіць большую частку дня. Калі вучні не пераабуваюцца, то ўтрыманне часцінак пылу ў паветры рэзка павялічваецца. У дзяцей, якія «дыхаюць пылам» кожны дзень, узрастае рызыка развіцця захворванняў дыхальнай сістэмы, узнікаюць галаўныя болі, зніжаецца імунітэт. Ад узроўню забруджанасці школьных памяшканняў залежыць самаадчуванне школьнікаў, а, значыць, і іх паспяховасць [ 2, с.1]. Узнікла ідэя даследаваць, ці на самай справе так ужо патрэбны зменны абутак у школе, як ён уплывае на забруджанасць школьных памяшканняў і здароўе школьнікаў.

Актуальнасць абранай тэмы заключаецца ў тым, што сёння ахова і ўмацаванне свайго здароўя з’яўляецца вельмі важнай задачай і для школьнікаў, і для грамадства ўцэлым.

Мэта дадзенай работы - даследаванне ўплыву зменнага абутку на экалагічны стан школы. Для дасягнення дадзенай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

- даведацца, што такое пыл;

- правесці даследаванне на наяўнасць пылу ў школьных памяшканнях;

- прасачыць дыягностыку захворванняў, якія набывае вучань пры адсутнасці зменнага абутку.

Гіпотэза: адсутнасць зменнага абутку адмоўна ўплывае на экалагічны стан школы і на здароўе школьнікаў.

Аб'ектам вывучэння ў дадзенай рабоце з’яўляюцца кабінеты школы, а прадметам – зменны абутак, пыл.

Пры напісанні навукова-даследчай работы былі выкарыстаны дадзеныя інтэрнэт-рэсурсаў па вывучаемай праблеме, энцыклапедычныя дадзеныя, а таксама матэрыялы, сабраныя даследчыкам і іх аналіз.










ГЛАВА 1

ШТО ТАКОЕ ПЫЛ?

Пылам называюць цвёрдыя часціцы памерам ад 0,01 да 10 мікронаў. Адзін мікрон у тысячу разоў меншы за адзін міліметр [3, с.1]. Пылінкі памерам менш 5-10 мкм ўвесь час плаваюць у паветры, часціцы ад 10 да 50 мкм абсоўваюцца паступова, а больш буйныя практычна адразу абложваюцца. Пыл бывае самым розным. Пыл трапляе ў атмасферу пры спальванні цвёрдага паліва, пры перапрацоўцы мінеральных рэчываў. Здольны ён утварацца і ў выніку натуральных працэсаў - такіх, як вывяржэнне вулканаў або выветрыванне скал, а таксама ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці чалавека. Падчас засухі над палямі бушуюць пыльныя буры, а над пусткамі падымаецца пясчаны пыл. Пыл ўсюдыісны. Ён прасочваецца скрозь самыя дробныя шчыліны і адтуліны. Ён ёсць усюды: у пячоры, дзе ніколі не ступала нага чалавека, у кватэры, насельнікі якой надоўга з’ехалі, у самалёце, што пралятае над аблокамі, і нават высока над зямлёй, у стратасферы. Драбнюткія крышталікі солі ўтвараюць пыл над акіянамі. Але яе колькасць нікчэмна малая ў параўнанні з той пылавой масай, якая ўзнікае на сушы. Над акіянам атмасфера забруджана пылам у 10 разоў менш, чым над мацерыкамі.

Хатні пыл змяшчае поўсць і перхаць хатніх жывёл, фрагменты пёраў, часціцы насякомых, валасоў і скуры чалавека, споры плесневых грыбоў, нейлон, шкловалакно, пясок, часціцы тканін і паперы, драбнюткія фрагменты матэрыялаў, з якіх зробленыя сцены, мэбля і прадметы ўжытку (Дадатак 6). Пыл любіць падарожнічаць, і яму гэта ўдаецца лёгка. Яго часціцы вельмі маленькія і незвычайна лёгкія. Яны пераносяцца ветрам на вялікія адлегласці, так што ў пласце пылу, які асеў на ваш стол, можна знайсці пясчынкі Сахары, крошкі пірамід, попел вулканаў, споры паўднёваамерыканскіх раслін, часціцы поўсці кенгуру, пылок французскіх лілей і нават касмічны пыл [1, с. 211].

Пыл не так ужо бясшкодны, як гэта можа здацца, таму з ім трэба пастаянна змагацца.

Па-першае, асноўную (да 80%!) і найбольш шкодную частку хатняга пылу складаюць мікраскапічныя пылавыя кляшчы. Хатні клешч не кусаецца і сам па сабе не небяспечны для чалавека. Праблему ўяўляюць адходы яго жыццядзейнасці - экскрыменты, якія нярэдка выклікаюць наймацнейшую алергію. Кожны клешч штодня вылучае каля 20 часцінак экскрыментаў. Асабліва любяць пылавыя кляшчы жыць у ложках, паколькі там шмат біялагічнага пылу, які ўтвараецца з адслоеных лускавінак нашай скуры. У двухспальным ложку можна налічыць каля 2 мільёнаў кляшчоў (Дадатак 5).

Па-другое, пылінкі здольныя паглынаць сваёй паверхняй любыя рэчывы, у тым ліку і шкодныя, таму ў хатнім пылу можна знайсці практычна палову табліцы Мендзялеева і больш за 100 арганічных злучэнняў, якія выклікаюць невылечныя хваробы.

Па-трэцяе, акрамя шкодных прымесей, пылінкі поўныя бактэрый (яны не перамяшчаюцца ў паветры свабодна, а падарожнічаюць на пылавых часціцах). Адзін напарстак хатняга пылу змяшчае 5 000 000 мікробаў. Пасля гібелі мікраарганізмаў вызваляюцца бактэрыяльныя эндатаксіны, якія таксама могуць выклікаць алергію. Для бактэрый гэта нармальныя прадукты метабалізму, а для людзей і іншых буйных жывёл яны атрутныя. За суткі жыхар буйнога горада «прапускае» праз свае лёгкія да 6 млрд. пылінак, якія змясціліся б у двух сталовых лыжках. Пыл перашкаджае вырабляць дэталі для мікраэлектронікі і высокадакладных прыбораў. На падобных вытворчасцях з ёй змагаюцца не на жыццё, а на смерць [6, с.1].

Захварэць ад бытавога пылу сапраўды можна. І каб зберагчы здароўе чалавека, асабліва дзяцей, варта прыслухоўвацца да рэкамендацый спецыялістаў насіць у школе зменны абутак.







ГЛАВА 2

ДАСЛЕДАВАННЕ ШКОЛЬНЫХ ПАМЯШКАННЯЎ

НА НАЯЎНАСЦЬ ПЫЛУ

2.1 Вывучэнне матывацыі вучняў

Цікава, а што думаюць вучні нашай школы наконт зменнага абутку? З гэтай мэтай было праведзена анкетаванне сярод вучняў 5 – 11 класаў. Усяго прынялі ўдзел 53 вучні. У выніку анкетавання было выяўлена, што большасць вучняў(43%) пераабуваюцца для таго, каб было менш бруду, а таксама лічаць гэта гігіенічным, амаль 40 % носяць зменны абутак, так як гэтага патрабуюць правілы, каля 19% лічаць зменны абутак не патрэбным і больш 5% не задумваліся над дадзеным пытаннем.

Пытанні

Колькасць вучняў

% ад усёй колькасці апытваемых

патрабуюць правілы

20

37,70 %

каб бруду было менш

23

43,3 %

гігіенічна

23

43,3 %

прымушаюць бацькі

-

-

перабувацца ўвогуле непатрэбна

10

18,9 %

не задумваўся аб гэтым

3

5,7 %

Акрамя таго 75% вучняў ведаюць, што патрэбна карыстацца зменным абуткам і ходзяць у ім, каля 20% забываюць зменны абутак дома, а астатнія 5% прыносяць абутак, але не перабуваюцца.

Я хаджу ў зменным абутку


40

75%

Забываю зменны абутак дома

10

20%

Прыношу абутак, але не пераабуваюся ў яго

3

5%


2.2 Вызначэнне запыленасці школьных кабінетаў

Стала цікава, у якім з класных памяшканняў пылу скапліваецца найбольш. Каб адказаць на гэтае пытанне была праведзена практычная работа. Для даследавання былі выбраны розныя памяшканні школы – кабінет пачатковых класаў, так як там на працягу дня займаецца найбольшая колькасць вучняў, кабінет матэматыкі, так як там займаецца найбольш старшакласнікаў, а яны, як вядома, не любяць пераабувацца, кабінет хіміі, так як у гэтым класе знаходзіцца найбольш кветак і кабінет нямецкай мовы, так як тут займаецца мой клас і цікава, якім паветрам дыхаем мы.

На працягу тыдня з 16.11.2015 па 20.11.2015 вучням, якія займаюцца ў вышэй названых кабінетах, а гэта 3, 7, 9 і 11 класы, было дазволена не пераабувацца.

Былі зроблены зборы пылу з розных паверхняў (шафаў, падаконнікаў, аконных шыбаў, лісця раслін), якія знаходзяцца ў класах і ацэнены рэзультат візуальна. На шафах і лісці раслін аказаўся сярэдні ўзровень запыленасці, на падаконніках і шыбах - слабая запыленасць (Дадатак 2).

Наступны этап даследавання - збор пылу з аднолькавых участкаў у кабінетах, розных па памерах, становішчу, а таксама наяўнасці пакаёвых раслін, бо яны чысцяць паветра (Дадатак 3). Былі падрыхтаваны аднолькавыя па масе (0.4 г) ватныя дыскі, а таксама паверхню для збору пылу (50 × 50 см) у кожным класе і вызначыла яе плошчу S = 0.25 м2. Штодня пасля 6-га ўрока з дапамогай ватных дыскаў я збірала назапашаны пыл. Выкарыстоўваючы рычажныя вагі з дакладнасцю 0. 01 г. была вызначана масу пылу на даследуемай паверхні (Дадатак 4). Разлічыла масу пылу, назапашанага за дзень у кожным кабінеце па формуле:

M = m п /Sпав.*S каб.

дзе М – гэта маса пылу ў кабінеце;

m п – маса пылу, сабранага з вызначанай паверхні;

Sпав. - плошча паверхні;

S каб. - плошча кабінета.

Самым забруджаным аказаўся кабінет матэматыкі, у ім займаецца 14 дзевяцікласнікаў, а самым чыстым – кабінет хіміі, так як тут шмат кветак, а яны, як вядома, ачышчаюць паветра.

На працягу наступнага тыдня з 23.11.2015 па 27.11.2015 года

ўсе вучні пераабуваліся. Аказалася, што наяўнасць зменнага абутку дазваляе знізіць колькасць пылу ў класных памяшканнях амаль у 2 разы.

Дадзеныя эксперымента мы адлюстравалі ў табліцах:

Кабінет матэматыкі з 16.11.2015 па 20.11.2015:


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

16.11.2015

7

100

12480

17.11.2015

7

95

11856

18.11.2015

7

100

12480

19.11.2015

7

90

11232

20.11.2015

6

90

11232


Кабінет матэматыкі з 23.11.2015 па 27.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

23.11.2015

7

45

5616

24.11.2015

7

45

5616

25.11.2015

7

50

6240

26.11.2015

7

40

6240

27.11.2015

6

45

5616


Кабінет хіміі з 16.11.2015 па 20.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

16.11.2015

6

20

3187

17.11.2015

6

25

3984

18.11.2015

7

20

3187

19.11.2015

7

20

3187

20.11.2015

6

25

3984

Кабінет хіміі з 23.11.2015 па 27.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

23.11.2015

6

10

1000

24.11.2015

6

15

1500

25.11.2015

7

10

1000

26.11.2015

7

15

1500

27.11.2015

6

15

1500


Кабінет нямецкай мовы з 16.11.2015 па 20.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

16.11.2015

6

35

7000

17.11.2015

5

35

7000

18.11.2015

6

30

6000

19.11.2015

5

30

6000

20.11.2015

7

30

6000


Кабінет нямецкай мовы з 23.11.2015 па 27.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

23.11.2015

6

20

4000

24.11.2015

5

15

3000

25.11.2015

6

10

2000

26.11.2015

5

15

3000

27.11.2015

7

20

4000


Кабінет пачатковых класаў з 16.11.2015 па 20.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

16.11.2015

5

50

10000

17.11.2015

5

55

11000

18.11.2015

5

45

9000

19.11.2015

4

50

10000

20.11.2015

4

50

10000


Кабінет пачатковых класаў з 23.11.2015 па 27.11.2015 :


Дата

Колькасць урокаў

Маса

пылу

(мг)

Маса пылу ў кабінеце

(мг)

23.11.2015

5

20

4000

24.11.2015

5

25

5000

25.11.2015

5

35

7000

26.11.2015

4

30

6000

27.11.2015

4

35

7000


2.3 ДЫЯГНОСТЫКА ЗАХВОРВАННЯЎ, ЯКІЯ НАБЫВАЕ ВУЧАНЬ ПРЫ АДСУТНАСЦІ ЗМЕННАГА АБУТКУ

Цікава, а як жа адсутнасць зменнага абутку сказалася на стане здароўя школьнікаў?

Прааналізаваўшы дадзеныя, атрыманыя ва ўрача Ханявіцкай амбулаторыі, было выяўлена, што за перыяд правядзення эксперымента захварэла 13 вучняў. У 2 вучняў назіраліся алергічныя рэакцыі, у 11 – захворванні верхніх дыхальных шляхоў. Пасля заканчэння эксперымента колькасць новых успышак захворванняў знізілася амаль удвая. Гэта гаворыць аб тым, што адсутнасць зменнага абутку з’яўляецца адным з фактараў, якія прыводзяць да пагаршэння здароўя вучняў.




ЗАКЛЮЧЭННЕ

Вывучыўшы літаратуру па тэме і прааналізаваўшы вынікі даследаванняў, я прыйшла да наступных высноў:

  • адсутнасць зменнага абутку адмоўна ўплывае на экалагічны стан школы і здароўе вучняў;

  • наяўнасць у школе зменага абутку абавязкова;

  • зменны абутак - гэта не толькі прыгажосць, але і здароўе нашых ног і чыстае паветра ў памяшканнях;

Вынікі даследавання наглядна паказваюць, што пры наяўнасці зменнага абутку колькасць пылу ў кабінетах зніжаецца амаль у 2 разы. Такім чынам, гіпотэза аб тым, што адсутнасць зменнага абутку адмоўна ўплывае на экалагічны стан школы і здароўе школьнікаў пацверджана.

У перспектыве неабходна правесці аналіз хімічнага складу бруду, які прыносіцца на вулічным абутку ў памяшканне ў розныя поры года.























СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


    1. Я познаю мир. Экология –М.: АСТ, 2004 - 416 с

    2. Вы уверены, что ваш ребенок переобувается в школе? Выбираем сменную обувь школьнику [Электронны рэсурс]. –http://meduniver.com/Medical/profilaktika/vibiraem_smennuiu_obuv_dlia_shkolnika.html MedUniver – Дата доступу 16.02.2016

    3. Пыль [Электронны рэсурс]. - https://ru.wikipedia.org/wiki/Пыль – Дата доступу 14.01.2016

    4. Сменная обувь – отличный способ сохранить здоровье [Электронны рэсурс]. –http://www.mitrey.ru/sennaya-obuv-otlichnyj-sposob-soxranit-zdorove – Дата доступу 16.02.2016

    5. Выбираем сменную обувь для себя и ребёнка[Электронны рэсурс]. - http://mjusli.ru/fashion/shoes/smennaya-obuv– Дата доступу 13.01.2016

    6. Что такое пыль и откуда она берётся [Электронны рэсурс]. - http://allforchildren.ru/why/whatis46.php – Дата доступу 18.02.2016















ДАДАТКІ

Дадатак 1

Правілы санітарна-гігіенічных патрабаванняў для вучняў:

К мытью полов в учебных классах и кабинетах могут привлекаться учащиеся только с 14 лет.

Уборка учебных классов, кабинетов и коридоров должна проводиться ежедневно влажным способом при открытых окнах и фрамугах.

Запрещается учащимся убирать санузлы и умывальные комнаты.

4. Учащиеся (дежурные по классу) обязаны в течение всего учебного дня поддерживать чистоту в учебном классе, кабинете.

5. Проветривание учебных классов и кабинетов должно осуществляться дежурными по классу ; перед началом занятий и на перерывах, в отсутствие учащихся.

6. Учащиеся должны приносить с собой в школу сменную обувь и находиться в ней в течение всего учебного дня.

7. Учащиеся должны соблюдать правила личной гигиены:

7.1. мыть руки с мылом после выполнения каких-либо работ;

7.2. мыть руки с мылом после посещения туалета;

7.3. мыть руки с мылом перед приёмом пищи.

8. Учащимся запрещается в учебных классах, кабинетах заклеивать обоями или другими материалами, а также заставлять мебелью вентиляционные отверстия.

9. Учащиеся должны размещаться за ученическими столами таким образом, чтобы окна естественного освещения находились с левой стороны.

Запрещается учащимся приходить в школу в болезненном состоянии.










Дадатак 2


Зборы пылу з розных паверхняў у кабінетах






hello_html_3a847c98.jpg




















Дадатак 3


Збор пылу з аднолькавых участкаў у кабінетах

hello_html_m1aa6adca.jpg


















Дадатак 4


Вызначэнне масы пылу на даследуемай паверхні



hello_html_1a009390.jpg






















Дадатак 5


Пылавы клешч







hello_html_m1b42a993.jpg



































Дадатак 6


Хатні пыл




hello_html_m5d577e2e.png



Подайте заявку сейчас на любой интересующий Вас курс переподготовки, чтобы получить диплом со скидкой 50% уже осенью 2017 года.


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Автор
Дата добавления 09.11.2016
Раздел Биология
Подраздел Научные работы
Просмотров87
Номер материала ДБ-337054
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх