"Я. Купала. "Курган". Вобразы гусляра і князя"

Предпросмотр материала:

      Тэма: Янка Купала. “Курган”. Вобразы гусляра і князя

     Мэта:

     - узнавіць і паглыбіць звесткі пра прыёмы стварэння мастацкага вобраза (партрэт, учынкі, адносіны да героя іншых прсанажаў, аўтарская ацэнка);

-   развіваць звязную мову вучняў,  уменне раскрываць вобразы герояў;

-  дапамагчы вучням  пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем.

       Абсталяванне: малюнкі вучняў, эпіграф, кантаты І. Лучанка “Курган”

Ход урока:

1 Арганізацыйны момант.

   Работа з эпіграфам.

   “Паэзія Я, Купалы сваімі вытокамі выходзіць з глыбінь народнай творчасці. Яна насычае яго музу, дае ёй сапраўдную сілу народнага песняра-баяна і выводзіць яго на вышыню паэтычнага майстэрства”. (Я. Колас)

- У чым бачыць Я, Колас вытокі творчасці Я. Купалы?

2 Праверка д/з

 Выразнае чытанне аднаго раздзела паэмы “Курган” Я. Купалы на выбар.

Абмеркаванне малюнкаў вучняў (вобраза гусляра) да паэмы “Курган” Я. Купалы па наступных пытаннях:

- Вызначце якія рысы гусляра вы страліся перадаць пры яго адлюстраванні? Зачытайце адпаведныя радкі.

( Пачуццё годнасці, свабодалюбства, непадкупнасць, мужнасць, таленавітасць, самахвярнасць. У вобразе гусляра Я. Купала апаэтазаваў  мужнасць і адвагу, уславіў героя, здольнага загінуць за свой народ).

- Што ў вобразе гусляра хацеў перадаць кожны з вас? Зачытайце адпаведныя радкі. ( Любоў да свайго народа).

3 Актуалізацыя ведаў вучняў

Вызначэнне мэты ўрока.

Гутарка

- Якую ролю надае аўтар музыцы ў творы? Зачытайце адпаведныя радкі паэмы.

 (Значную, яна ўздзейнічае не толькі на чалавека, але і на жывёльны, і раслінны свет. У прыродзе нават адбываюцца цуды: “папараць-кветка ўзыходзіць”).

- Чаму такую высокую ролю надае музыцы Я. Купала?

(Паэт хацеў падкрэсліць, што народ і музыка - адно цэлае. Кожны народ мае свае песні, паданні, прыказкі, загадкі. Іх наяўнасць - гэта захаванне адметнасці беларуска народа, яго самабытнасці).

- Якім паказаны гусляр у паэме? Зачытайце.

Праслухванне паведамлення пра гуслі. (Расказвае вучань).

Гуслі — рускі народны музычны шматструнны шчыпковы інструмент. На Беларусі, паводле слоўнікаў XVI—XVII ст. «гуслямі» называлі розныя струнныя інструменты (скрыпкуліруарфуцытру).

Рускі струнна-шчыпковы інструмент мае драўляны рэзанатарны корпус розных памераў і форм (крыла- і шлемападобныя, прамавугольныя), над верхняй дэкай якога нацягнуты жыльныя або металічныя струны (ад 5—12 у крылападобных да 66 у прамавугольных). Поўны, яркі і звонкі гук узнікае пры зашчыпванні струн пальцамі, плектрам або брынканні па іх. Гуслі запазычаны рускімі ў балтаў і угра-фінаў, у якіх бытавалі ўжо ў глыбокай старажытнасці  пад рознымі назвамі (кантэле, кокае, юосле і інш.). На Русі, паводле сведчання археалагічных, пісьмовых і іканаграфічных помнікаў, гуслі выкарыстоўваліся для сольнай і ансамблевай ігры простымі людзьмі і прафесійнымі народнымі музыкантамі-скамарохамі (гуслярамі). Іх рэпертуар гістарычна мяняўся (ад народных былін, песень і танцаў да твораў кампазітараў).

Бываюць трох відаў:крылападобныя, або звончатыя; шлемападобныя, або гуслі-псалтыр (сустракаюцца ў Паволжы); клавірападобныя, або прамавугольныя (стацыянарныя).

       Слова настаўніка.

       - Гусляр - старажытнарускае слова. Людзі, якія складалі вершы і выконвалі іх пад музыку, былі вядомыя ў розных народаў свету яшчэ са старажытнасці. Паводле міфаў Старажытнай Грэцыі першым музыкам быў Арфей - сын бога Сонца. Сваімі спевамі і музыкай ён уздзейнічаў не толькі на людей і жывёл, але і на камяні і рэкі. Падобны вобрас гусляра стварыў і Я. Купала ў паэме “Курган”.

    - У сваім творы паэт паказвае кантрастнае (рэзкае) супрацьпастаўленне вобразаў гусляра і князя. Чаму, на вашу думку, Я. Купала пачынае свой твор са знаёмства з князя, яго жорсткасцю? Якую сувязь з фальклорнымі творамі мае такі падыход? ( Як у казках, спачатку з’яўляецца Зло і толькі пасля яго перамагае пэўны герой, які з ім змагаецца).

- Назавіце падзею, што стала прычынай прыводу гусляра ў палац князя. (Вяселле дачкі князя).

- Адшукайце радкі, у якіх паэт апісвае князя? ( “Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, / Недаступны і грозны, як хорам...”)

- Зачытайце радкі, якія дапамагаюць убачыць і зразумець жыццёвыя каштоўнасці князя і тую цану, якую заплацілі за яе сяляне.

- Такім чынам, можна адзначыць, што князь цэніць усё тое, што створана цяжкай працай простага народу, яго багатае жыццё супрацьпастаўляецца беднаму існаванню прыгонных людзей.

- Пацвердзіце радкамі з твору, што князь меў поўную ўладу над людзьмі. ( “Хто хацеў, не хацеў - біў паклоны яму,/ Спуску, ласкі не знаў непакорам...”)

- Як успрымае песню гусляра князь?

- Ахарактарызуйце азначэннямі загад князя закапаць гусляра жывым у зямлю.

Праслухванне урыўка з музычнай кантаты І. Лучанка “Курган”, абмеркаванне.

- На што скіраваны музычны твор, які вы праслухалі? ( Падкрэсліць канфлікт твора, сутыкненне Дабра і Зла, перамогу маральную гусляра.)

- Знайдзіце і зачытайце радкі, у якіх прасочваецца думка, што гусляр маральна перамог князя. ( “На гусляравым наспе жвіровым/ Палыны узышлі, вырас дуб малады...”)

- Як вы ставіцеся да герояў, якія ахвяруюць сабой у імя народа?

- Як аўтар адносіцца да сваіх герояў і іх учынкаў?( Я. Купала захапляецца гусляром і яго смелымі словамі і наадварот выказвае рэкае незадавальненне жорсткімі, нічым не апраўданымі паводзінамі князя).

4 Падвядзенне вынікаў урока

Выстаўленне адзнак з каментарыем.

5 Д/з

Вывучыць урывак з паэмы Я Купалы “Курган”( на выбар вучняў) на памяць.

 

 

 

 

 

 

 

 

"Я. Купала. "Курган". Вобразы гусляра і князя"

    DOCX

Файл будет скачан в формате:

    DOCX

Автор материала

Махальская Елена Александровна

Учитель

  • На сайте: 1 год и 3 месяца
  • Всего просмотров: 364
  • Подписчики: 0
  • Всего материалов: 2
  • 364
    просмотров
  • 2
    материалов
  • 0
    подписчиков

Настоящий материал опубликован пользователем Махальская Елена Александровна.
Инфоурок является информационным посредником. Всю ответственность за опубликованные материалы несут пользователи, загрузившие материал на сайт. Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете на материал.

ИИ для создания материалов

Создавайте материалы с ИИ

Если готовые материалы не подошли — помогут нейросети

Конспекты, тесты, презентации, рабочие листы и другие материалы по ФГОС — под ваш урок, класс и цели занятия за пару минут.

Попробовать бесплатно

Выберите инструмент

~110

Нейросети могут ошибаться. Обязательно проверяйте ответы.

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы: