Инфоурок Внеурочная деятельность КонспектыМетодическая разработка внеклассного мероприятия "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны"

Методическая разработка внеклассного мероприятия "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны"

Скачать материал

Дзяржаўная установа адукацыі

«Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка»

 

 

Жыватворны сімвал

Бацькаўшчыны

 

Метадычная распрацоўка

пазакласнага мерапрыемства

па гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

Распрацавала і правяла:

Сугакова Ганна Чаславаўна, 

настаўнік гісторыі

 

 

 

 

 

 

2020

Мэта:

·         мяркуецца, што напрыканцы занятка вучні змогуць даць усвядомлены адказ на пытанне «Для мяне краж прападобнай Еўфрасінні Полацкай – гэта ...»

Задачы:

·         садзейнічаць замацаванню, абагульненню і паглыбленню ведаў вучняў па гісторыі сваёй Радзімы;

·         садзейнічаць фарміраванню навыкаў работы з гістарычнымі картамі, дакументамі; садзейнічаць развіццю гістарычнага, аналітычнага мыслення;

·         садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, малой радзімы, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну, за яе слаўных сыноў і дачок, ціквасці да гісторыі; на прыкладзе жыцця і дзейнаці прападобнай Еўфрасінні Полацкай садзейнічаць выхаванню ў вучняў лепшых чалавечых якасцей: дабрыні, спагады, міласэрнасці, сціпласці, прагі да асветы, навукі.

Форма мерапрыемства: гульня-віктарына.

Абсталяванне:

·         партрэты Еўфрасінні Полацкай і Лазара Богшы, Мікалая Кузьміча;

·         выявы Спаса-Прэабражэнскай царквы, крыжа;

·         відэафрагменты дакументальнага філма «Манастыр ля царквы Спаса»;

·         аудыёзапісы царкоўнага перазвону, музыкі з «Полацкага сшытка», песні «Спадычына»;

·         гістарычная карта «Славянскія народы ў ХIX стагоддзі», адміністрацыйная карта Рэспублікі Беларусь;

·         кніжная выстава;

·         мультыборд.

 

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

Гучыць запіс калакольнага перазвону («Благавест»).

- Добры дзень! Дзеці! Сёння ў нас з вамі незвычайны занятак. Незвычайна ён і пачаўся: не са званком на ўрок, а калакольным перазвонам, які гучыць у цэрквах, манастырах у вялікія святы. І гэта нездарма. Сёняшні занятак прысвечаны нацыянальнай святыні беларусаў – крыжу прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Вы ўзгадаеце знаёмыя вам гістарычныя факты, паглыбіце свае веды, пааспрабуеце паразважаць, чаму крыж стаў жыватворным сімвалам нашай Радзімы, нашай Бацькаўшчыны.

- Для таго, каб усе былі актыўнымі, не баяліся прадэманстраваць саве веды, развагі, клас падзяліўся на дзве каманды: «Крывічы» і «Сучаснікі». Каманды мелі адно дамашняе заданне. Я ўпэўнена, што вы яго падрыхтавалі. Акрамя таго вам будзе прапанавана яшчэ некалькі заданняў. Дапамагаць ў правядзенні гульні-віктарыны будуць вашы аднакласнікі.

2. Асноўная частка

- У кожнага народа ёсць святыні, якімі мацней за жыццё даражылі мудрыя нашы продкі, і якія, нібыта нязгасныя паходні, асвятляюць шляхі іх нашчадкам. Для беларусаў такая святыня – крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай. А што мы ведаем пра Еўфрасінню Полацкую? Гэта першае пытанне нашай віктарыны. Зараз каманды пачарзе будуць называць факты з жыцця і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Каманда, якая назаве больш фактаў, будзе пераможцай ў гэтым конкурсе. На дошцы вывешваецца партрэт Еўфрасінні Полацкай.

- Незвычайны лёс Еўфрасінні Полацкай, яе духоўныя подзвігі і самаадданае служэнне роднай зямлі ўжо не адно дзесяцігоддзе прыцягваюць увагу гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў. Настаўнік звяртаецца ды выставы кніг.

- Слова журы.

- Па загаду Еўфрасінні Полацкай ў 1161 годзе быў зроблены напрэстольны крыж, які сёння вядомы ва ўсім свеце. Увогуле, крыж з“яўляецца прадметам вялікай пашаны ў хрысціян, сімвалам перамогі Хрыстовай над грахом і смерцю. Крыж стаў асновай ўсіх таінстваў. Па ўяўленню хрысціян ён надзелены асобай цудатворнай сілай.

- Калі ж казаць непасрэдна пра крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, то паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрагляднай цемры, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым – надзею на лепшае жыццё. Каб убачыць гэты цуд сваімі вачамі і пакланіцца яму, у горад над Заходняй Дзвіной зблізку і здалёку прыходзілі вернікі.

- А зараз выдэёпытанне для каманды «Крывічы». Спачатку прапаную ўважліва паглядзець урывак з дакументальнага фільма «Манастыр ля царквы Спаса», а потым адказаць на пытанне. Прагляд фрагмента відэафільма. А зараз пытанне: хто ж аўтар крыжа Еўфрасінні Полацкай? На дошцы вывешваецца партрэт Лазара Богшы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наўрад ці думаў полацкі ювелір Лазар Богша, што зроблены ім па загаду ігуменні Спасаўскага манастыра Еўфрасінні крыж навечна абясмерціць яго імя. Ды і сама прападобная, верагодна, і не меркавала, што крыж гэты напаткае драматычны лёс, і праз вякі ён, згублены, стане нацыянальнай святыняй беларусаў. Пад час святкавання 1000годдзя Полацкай епархіі,  у 1992 годзе, нарадзілася ідэя ўзнаўлення Полацкага крыжа. А 27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання абсалютная копія крыжа Еўфрасінні Полацкай была дастаўлена ў спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр.

- А зараз відэёпытнанне для кманды «Сучаснікі». Прагляд фрагмента дакументальнага фільма «Манастыр ля царквы Спаса». А зараз пытанне: назавіце імя сучаснага майстраювеліра, які зрабіў дакладную копію крыжа Еўфрасінні Полацкай. На дошку вывешваецца партрэт Мікалая Кузьміча.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

-Слова журы.

- А зараз прапаную вам заняцца невялікім даследаваннем. У вас на сталах ёсць фотаздымкі крыжа і тэксты з яго апісаннем. Карыстаючыся фотаздымкам, знайдзіце ў апісанні крыжа памылкі і выпраўце іх.

________________________________________________________________________________________________

Крыж мае 51 см у вышыню, таўшчыня яго складае каля 2 см. Зроблены ён з трывалага дрэва – сасны. Паверхня пакрыта сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх доўгімі надпісамі. З бакоў крыж пакрыты залатымі пласцінамі, на якіх змешчаны выявы святых – Ісуса Хрыста, Божай Маці, Іаана і іншых.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

Крыж быў чатырохканцовы, што азначала чатыры бакі свету. На яго драўляную аснову былі набіты залатыя і срэбныя пласціны. На залатых пласцінах крыжа змешчаны выявы святых. Яны выкананы рознакаляровымі эмалямі з сінімі, чырвонымі, белымі, зялёнымі адценнямі. Такая тэхніка называецца фрэскавы жывапіс.

________________________________________________________________________________________________

- Наступны конкурс называецца «Палеографы». Так называюць людзей, якія ўмеюць чытаць розныя старажытныя тэксты. Зараз і вы паспрабуеце стаць палеографамі. У вас на сталах тэксты. Вам неабходна прачытаць тэкст, адказаць на пытанні.

_________________________________________________________________________________________________

«Господи, помози рабоу соемоу Лазорю, наречёномоу Богьши, съделавъшемоу кръсть сии црькви святаго Спаса и Офросиньи».

1. Дзе змешчаны гэты надпіс?

2. Паспрабуйце перакласці гэты тэкст на беларускую мову.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -

«У лета 6669 кладзе Ефрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і жамчугі на 100 грыўняў, а да ... 40 грыўняў. І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое ... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...»

1. Дзе змешчаны надпіс?

2. Аб чым у ім гаворыцца?

________________________________________________________________________________________________

- Такім чынам, пра крыж Еўфрасінні Полацкай мы ўжо можам сказаць, што гэта хрысціянская святыня, гэта шэдэўр старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва, гэта і каштоўны помнік старажытнабеларускага пісьмества.

- Эпоха Старажытнай Русі пакінула патомкам шмат твораў мастацтва. Часцей за ўсё імёны іх ставральнікаў засталіся нам невядомымі. Але імя майстра Лазара Богшы адносіцца да рэдкага выключэння. Майстар унізе абратнай стараны крыжа абазначыў сваё праваслаўнае імя (Лазар) і прозвішча (мянушку) Богша. Лазар Богша быў адным з апошніх ювеліраў, якія працавалі ў тэхніцы візантыйскай перагародкавай эмалі. Потым гэтая тэхніка была надоўга страчана, а адрадзіць яе змаглі толькі ў нышы дні.

-Слова журы.

- Мы ўжо ведаем, што лёс крыжа трагічны. Нягледзячы на заклёны, ён быў вынесены з манастыра. Дзе знаходзіцца крыж, зроблены Лазарам Богшай, невядома і сёння. Зараз з дапамогай невялікіх відэасюжэтаў, таксама выкарыстоўваючы раней атрыманыя веды, паспрабуйце выканаць заданні на картах, «ажывіць» іх. «Крывічы» прасочаць вандраванні крыжа ў далёкія ад нас часы. Каманды «Сучаснікі» пакажа на карце гарады, дзе знаходзіўся крыж Еўфрасінні Полацкай у ХХ стагоддзі і дзе знаходзіцца зараз. Прагляд фрагментаў дакументальнага фільма «Манастыр ля царквы Спаса», выкананне заданняў.

-Дэманстрацыя камандамі карт, іх абарона.

- Сёння мы шмат гаварылі пра гісторыю стварэння крыжа Еўфрасінні Полацкай. Узгадалі шмат фактаў, даведаліся нешта новае. Але засталося адкрытым яшчэ адно пытанне: «Чаму крыж Еўфрасінні Полацкай стаў нацыянальнай святыняй беларусаў?» Зачытваюцца сачыненні-разважанні (дамашняе заданне).

- Слова журы.

3. Рэфлексія.

Закончыць сказ «Для мяне крыж Прападобнай Еўфрасінні Полацкай  - гэта ...»

4. Падвядзенне вынікаў гульні-віктарыны.

На развітанне гучыць песня «Спадчына» у выкананні ансамбля «Песняры».

Літаратура:

1. Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1992

2. Габрусь Т.Сілуэты Полацка // Роднае слова. - 2003,№8. - с.92-99

3. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны: гісторыя крыжа святой Еўфрасінні Полацкай/ Аўт.-укладальнік У.А.арлоў. - Мн.; Асар, 1998

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Методическая разработка внеклассного мероприятия "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Животновод

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Внеклассное мероприятие "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны" ориентировано на учащихся 6-7 классов и посвящено истории и историческому значению шедевра белорусского средневекового ювелирного искусства, белорусской святыни - шестиконечному кресту, созданному ювелиром Лазарем Богшей по просьбе преподобной Евфросиньи Полоцкой.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 027 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.11.2020 477
    • DOCX 1.3 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Сугакова Анна Чеславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Сугакова Анна Чеславовна
    Сугакова Анна Чеславовна
    • На сайте: 8 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 66582
    • Всего материалов: 20

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы психологии детского спорта в деятельности тренера-преподавателя, спортивного психолога в учреждениях физкультурно-спортивной направленности

108/144 ч.

от 2500 руб. от 1250 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 30 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 38 человек

Курс повышения квалификации

Спортивная секция «Карате Кекусинкай» как дополнительное образование в рамках общеобразовательной школы

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 37 человек

Курс повышения квалификации

Туризм и краеведение: актуальные вопросы методики и организации учебной деятельности в ДОД

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 77 человек

Мини-курс

Фитнес: вопросы здоровья и безопасности во время тренировок

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Управление персоналом и коммуникация в команде

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 19 регионов

Мини-курс

Привязанность и воспитание

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 73 человека из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 27 человек