Инфоурок Другое КонспектыАБАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК ПА ТЭМЕ: "Словаўтварэнне i арфаграфія"

АБАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК ПА ТЭМЕ: "Словаўтварэнне i арфаграфія"

Скачать материал

Алянюк Галiнa Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы i літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бялынічы”

АБАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК ПА ТЭМЕ: "Словаўтварэнне i арфаграфія"

 

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў; удасканальваць уменне абагульняць і даказваць; рабіць вусны i пісьмовы разбор слоў па саставу; вызначаць спосаб ix утварэння; фарміраваць навыкі правільнага напісання слоў, уменне прымяняць набытыя веды на практыцы; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, да творчай спадчыны Я.Купалы і Я.Коласа.

 

Byчнi павінны ведаць:

     -    паслядоўнасць разбору слова па саставу;

-         спосабы ўтварэння слоў;

-         адрозніваць формы слоў i аднакарэнныя словы;

-         разумець адрозненні ў значэнні роднасных слоў.

Byчнi пaвінны ўмець:

     -    карыстацца марфемным i словаўтваральным слоўнікам;

     -    тлумачыць спосабы ўтварэння слоў;

     -    вызначаць сродкі ўтварэння слоў.

 

Абсталяванне: індывідуальныя карткі з заданнямі; тэставыя заданні;

                                      выстава дзіцячых малюнкаў-ілюстрацый да твораў 

                                      Я.Купалы і Я.Коласа; тлумачальны, марфемны i

                                     словаўтваральны слоўнікі.

Эпіграфы:

Слова - радасць, слова - чары,

Выраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Я.Колас

 

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты наяве i ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

                                                 Я.Купала


Ход урока:

 

I. Арганізацыйны момант.

 

II. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

 

Настаўнік:

       -  Які раздзел навукі аб мове кажа аб сабе: Як, сябры, утвараецца слова,

          Як па частках складаецца слова,

          Як у мове змяняецца слова -

          Я растлумачыць заўсёды гатовы.

(Словаўтварэнне)

 

Аб'яўляецца настаўнікам тэма i мэта заняткаў, матывацыя. Зварот да эпіграфа ўрока, вызначэнне тэмы, асноўнай думкі паэтычных радкоў.

 

Настаўнік:

Дзве яркія i нязгасныя зоркі нацыянальнай культуры Я. Купала і Я. Колас, класікі беларускай літаратуры, адданыя, шчырыя патрыёты зямлі беларускай, з любоўю, пашанай i замілаваннем адносяцца да роднай матчынай мовы. Іх творчасць - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты i непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё i гісторыя.

Наш урок пабудаваны з выкарыстаннем творчых набыткаў Я. Купалы і Я. Коласа.

III. Актуалiзацыя ведаў па пытаннях вывучанага.
1. Франтальнае апытванне па тэме:

 

1)  Назавіце значымыя часткі слова. Дайце iм азначэнне. Прывядзіце
прыклады.

2)  Якое значэнне слова называецца лексічным, якое - граматычным?

3)  Як правільна вызначыць корань у слове?

4)  Як вызначыць канчатак у слове?

5)  Што такое канчатак?

6)  Што такое постфікс?

7)  Што такое аднакаранёвыя словы?

8)Чым прыстаўка і суфікс падобныя паміж сабой i чым яны адрозніваюцца?

9) Якая фанетычная з'ява называецца чаргаваннем? Назавіце прыклады на
чаргаванне галосных
i зычных гукаў у беларускай мове.

10) Ахарактарызаваць словаўтваральныя i формаўтваральныя марфемы.
Прывесц1 прыклады.


 

11)  Назваць асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Раскрыць сутнасць
кожнага спосабу, прывес
ці адпаведныя прыклады.

12) Як утвараюцца складаныя i складанаскарочаныя словы?

13)  3 якімі арфаграфічнымі правіламі вы пазнаёміліся ў раздзеле
"Слова
ўтварэнне і арфаграфія"?

14) Расказаць пра парадак выконвання марфемнага i словаўтваральнага
разбора
ў.

15)    Якія слоўнікі дапамогуць правільна зрабіць марфемны i
слова
ўтваральны разборы?

 

    2.   Заданне на развіццё памяці:

 

а) Запісаць па памяці.

б) Разабраць па саставу словы  паводкаю, беларускае, вызначыць спосаб ix утварэння.

 

Паплыло паводкаю, Загуло, як вецер, Слова беларускае

Па вялікім свеце...

Я.Купала

 

    3.   Работа з эпіграфам:

 

1 варыянт. 3 паэтычных радкоў Я.Коласа выпісаць словы, якія суадносяцца з наступнымі схемамі:

 


 


                         ;

 

 

 

Надпись: 2 варыянт. З паэтычных радкоў Я.Купалы выпісаць словы, якія суадносяцца з наступнымі схемамі:

 

4. Работа з тэкстам.

          Прачытаць, назваць аўтара і назву твора, з якога ўзяты ўрывак. Вызначыць стыль і тып тэксту. Спісаць, уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх напісанне. Зрабіць марфемны разбор (1 варыянт), словаўтваральны разбор (2 варыянт) выдзеленых слоў.

 

          Каля самага берага стая... у ва...е  голы лазовы ражон. Ён тое і рабіў, што борздзенька ківа...ся пад напорам в...ды. І ніколі не меў спачынку гэты ражон: і ўдзен... і ўночы ківа...ся. Хіба, можа, зімою, як м...разы скуюць лёдам в...ду, а...пачне гэты пахілак-ражон.

                                      (Я. Колас. “У старых дубах”)

 

5. Выбарачны дыктант.

 

Вызначыць, з якога літаратурнага твора ўзяты ўрывак. Запісаць словы са словаўтваральнымі марфемамі (1 варыянт), формаўтваральнымі марфемамі (2 варыянт).

 

Ад доўгіх часоў бераг, падмываемы вадою, асоўваўся i агаляў тоўстыя карэнні старога дуба. Сам гэты дуб крыху пахіліўся набок, а аголены i працягнуты над вадою яго корань здаваўся нагою, i выходзіла здалёк так, што дуб збіраўся перайсці Нёман.

(Я.Колас. У старых дубах)

 

6. а) Індывідуальная работа па картках:

Картка №1

Раскрыць дужкі, з трыма словамі на выбар скласці сказы. Пад(ісці), пра(існаваць), аўта(інспекцыя), па(іменна), c(іграць).

Картка №2

 

Уставіць прапушчаныя літары, зрабіць словаўтваральны разбор слоў жыццярадасны, тэлебачанне.

 

Кра...знаўства, з...мнаводны, т...лебачанне, жыц...радасны, в...дасховішча.

 

Картка №3

 

Вызначце i падкрэсліце словы ці формы слоў з нулявымі канчаткамі. Вызначце словы, якія суадносяцца са схемай

 

Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.

Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі...

            (Я. Колас. “Новая зямля”)


 

Картка №4

 

Уставіць прапушчаныя літары, абазначыць прыстаўкі, вызначыць спосаб утварэння выдзеленых слоў.

 

Базыль акіда... вокам дубы, крыху падумаўшы, казаў:

-А пэўна ёсць.

I тут жа ра...казваў свайму сябру здарэ...е з якім-небудзь асілкам.

Так, адзін селянін паехаў па хвою ў княжацкі лес. Ссек ён такую то...стую хвою, што i два чалавекі не а...нялі б яе. У...валіў на во... і паганяе каня.

(Я.Колас. У старых дубах)

 

б) Заданне на развіццё вуснай звязнай мовы.

Падрыхтаваць вуснае сачыненне-апісанне па малюнках-ілюстрацыях да твораў Я.Купалы, Я.Коласа з выкарыстаннем слоў, утвораных прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным спосабамі, спосабам словаскладання, асноваскладання, складана-суфіксальным спосабам.

 

7. Арфаграфічны разбор.

1)  Запісаць тэкст пад дыктоўку.

2)  Выпісаць словы з постфіксамі.

3)  Разабраць выпісаныя словы па саставу.

 

Была раніца. Сонейка пачынала новы дзень. Ціха ўздымаўся над лагчынамі туман, крычалі дзесь ryci. Лесавы жаваранак ужо снаваў у небе i вітаў яснае сонца. Ён так i застаўся тут, каля гэтай гары  - cipaты, і только адзін разганяў яе журбу; часамі ўсмешка засмучанай радасці асвячала яе жоўтыя схілы.

(Я.Колас “Крыніца”)

 

8. Фізкультхвілінка.

 

... Калыхаліся, шумелі

     Вольныя бярозы,

Шапацелі, шалясцелі

     Трыснягі ды лозы.

...Верасы пад лісцем спалі,

     Бор зялёны гнуўся,

Недзе пелі ў цёмнай далі

     Журавы ды гусі.

                      (Я. Купала. “Як у лесе зацвіталі...”)

9. Слоўніка-арфаграфічная хвіліна.

 

Выразна прачытаць урывак з апавядання Я.Коласа Калядны вечар(тэкст запісаны на дошцы). Растлумачыць значэнне слова настольнік, зрабіць марфемны i словаўтваральны разбор слова.

 

А самая важная работа ішла ў хаце. Сягоння Кася раней запаліла ў печы. Белаваты дымок роўна падымаўся ўгару i расплываўся высока ў ціхім


марозным паветры. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам.

(Настольнік - кавалак спецыяльна апрацаванай тканіны, якой засцілаюць стол).

 

10. Конкурс "Хто хутчэй?"

 

1.  Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Назавіце слова, утворанае
суф
іксальным спосабам (рэчка):

 

Hixто з дамашніх не згадае, Чым рэчка ... займае,

Якая ix звязала сіла,

I чым яна так хлопцу міла.

(Костусь; паэма Я. Коласа Новая зямля, урывак На рэчцы)

 

2.  Нагадайце аўтара i назву твора. Назавіце словы, утвораныя
прыставачным спосабам (
ніякая, бязлюдных):

Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек i мала хто чуе ix.

(Я. Колас. Трылогія На ростанях, урывак Песня ляснога жаваранка)

11. Тэставая работа.

1. Вызначце словы з нулявым канчаткам:

1 варыянт                                                               2 варыянт

а) лес                                                                     а) школа

б) поле                                                                   б) кут

в) луг                                                                     в) бяроза

 

2. Вызначце словы, якія не маюць канчаткаў:

а) тут                                                                     а) ціха

б) цягнік                                                                б) вузел

в) удвух                                                                 в)гуляць

 

3. Вызначце пары слоў з чаргаваннем галосных гукаў:

а) страха-страсе                                                     а) сук-сучок

б) гара-горы                                                           б) рэкі-рака

в) касіць-кашу                                                        в) дуга-дузе

 

4. Вызначце, у якіх парах прыведзены розныя формы аднаго i таго ж
слова:

а) вялікі - велічэзны                                              а) снег - сняжок


 


б) велічыня - велічынёю

в) лес - ляснік


б) снег - снегам

в) поле - у полі


 

5. Вызначце словы, у якіх у  прыстаўках пішацца лiтара з:

а) ра...стрэл                                                            а) бя...зубы

б) ра...вязаць                                                           б) ...пісаць

в) ...дзівіць                                                               в) ра...гледзець


6. У якіх словах пасля прыставак пішацца ы:

а) за...граць

б) пад...сці

в) с...сці


 

а) за...мацца

б) зна...шлі

в) уз...сці

 


 

7. Вызначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

а) зарэчны

б) чытанне

в) апенька

 

7. Вызначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам:

а) узгорак

б) сняжок

в) прыехаць

 

 

8. Вызначце, ці ўсе словы ўтвораны адным i тым жа спосабам. Адзначце пятае лішняе:

а) адзенне                                                           а) беспарадак

б) замаразак                                                       б) узлесак

в) красавік                                                          в) невысока

г) рыбак                                                             г) праспяваць

д) узорны                                                           д) прыбегчы

 

9. Вызначце словы, якія ўтвораны спосабам складання слоў:

а) радыёвузел                                                     а) снегавік

б) штосьці                                                          б) падпісчык

в) летам                                                              в) малавядомы

а) лясгас

б) шчырапаважаны

в) хтосьці

 

10. Вызначце складанаскарочаныя словы:

а) педінстытут

б) дабрабыт

     в)  сельсавет

 

Адказы:

1   варыянт: 1.а,в; 2. а, в; 3. б; 4. б; 5. б, в; 6. б, в; 7. а, б; 8. б; 9. а; 10. а, в.

2   варыянт: 1.6; 2. а, в; 3. б; 4. б, в; 5. а, в; 6. в; 7. б; 8. б; 9. в; 10. а.

 

12. Лінгвістычная хвілінка.

 

     Напісаны назвы твораў песняроў роднага слова Я.Купалы i Я.Коласа. Нейкі зламыснік аднойчы сарваў усе галосныя літары. Сарваў, параскідваў, і яны пагубляліся. Неабходна правесці следства i ўзнавіць іх. Зрабіць марфемны разбор дадзеных слоў.

 

 

 

 

 

1. П'еса Я.Купалы.                                2. Паэма Я.Купалы.

 

п

 

б

 

 

ў

н

л

д

 

 

н

р

к

 

 

ў

 

н

 


 

 

3. Паэма Я.Коласа.                                   4. Апавяданне Я.Коласа.

 

н

 

 

к

 

 

р

в

 

 

 

 

н

 

 

 

 

ц

 

з

 

 

 

 

 

м

 

л

 

 

 

 

 

5.Верш Я.Купалы.

 

 

в

 

р

 

і

 

к

 

л

 

н

 


Адказы:

1.  Паўлінка

2.  Бандароўна

3.  Новая зямля

4.  Крыніца

5.  Явар i каліна

 

13.Рэфлексія ўрока.

 

*Што для вас было самым цікавым на ўроку

*Над чым вас прымусіў задумацца ўрок?

14.   Каменціраванне адзнак.

15.   Дамашняе заданне.

Падрыхтавацца да кантрольнай дыктоўкі.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "АБАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК ПА ТЭМЕ: "Словаўтварэнне i арфаграфія""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Инженер лифтового оборудования

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 670 628 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 29.01.2017 13268
    • DOCX 117.5 кбайт
    • 535 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Оленюк Галина Анатольевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Оленюк Галина Анатольевна
    Оленюк Галина Анатольевна
    • На сайте: 7 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 30399
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 287 человек из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 851 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 36 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 155 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 499 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 332 человека

Мини-курс

Продажи и самопрезентация в социальных сетях

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 113 человек из 41 региона
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Карьера и развитие в современном мире

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Физическая культура и спорт: методика, педагогика, психология

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 15 человек