Инфоурок Другое СтатьиДыферэнцыяцыя на ўроках беларускай мовы

Дыферэнцыяцыя на ўроках беларускай мовы

Скачать материал

                                         Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №32 г. Магілёва»

 

 

 

 

 

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

«ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНЫ ПАДЫХОД У НАВУЧАННІ

НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК СРОДАК ПАВЫШЭННЯ ЯКАСЦІ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ І АКТЫВІЗАЦЫІ ІХ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ»

 

 

 

 

                                                              Ганчарова Ірына Аляксандраўна,

                                                              настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                              8 (029) 240-74-39;

                                                              e-mail: mogilev_school32@tut.by

 

 

 

 


1. Інфармацыйны блок

1.1.Тэма вопыту

Дыферэнцыраваны падыход у навучанні на ўроках беларускай мовы як сродак павышэння якасці ведаў вучняў і актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці

1.2. Актуальнасць вопыту

Праблема дыферэнцыраванага навучання працягвае заставацца актуальнай і сёння. Што ж такое дыферэнцыраванае навучанне?

Пад дыферэнцыраваным навучаннем разумеюць форму арганізацыі вучэбнай дзейнасці для розных груп навучэнцаў.

Індывідуальны падыход – важны псіхолага-педагагічны прынцып, які ўлічвае індывідуальныя асаблівасці кожнага дзіцяці. Пагаджуся з вядомым псіхолагам  Н.А. Мянчынскай у тым, што “ эфект навучання залежыць не толькі ад яго зместу і метадаў, але і ад індывідуальных асаблівасцей вучняў” [4, с. 254].

Развіццё мыслення навучэнцаў – адна з асноўных задач.

Тое, што навучанне так ці інакш павінна быць узгоднена з узроўнем развіцця дзіцяці, - гэта ўсталяваны і  правераны факт, які немагчыма аспрэчваць.Розныя вучні па-рознаму авалодваюць ведамі, уменнямі і навыкамі. Гэтыя адрозненні абумоўлены тым, што кожны вучань у сілу спецыфічных для яго ўмоў развіцця, як знешніх, так і ўнутраных, валодае індывідуальнымі асаблівасцямі.

Псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў, розныя ўзроўні іх разумовых здольнасцей заканамерна патрабуюць для забеспячэння эфектыўнага навучання кожнага вучня ці групы дзяцей неаднолькавых умоў навучання. Ва ўмовах класна-ўрочнай сістэмы навучання гэта магчыма пры індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

1.3 Мэта вопыту: павышэнне якасці ведаў вучняў і актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці праз выкарыстанне дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы.

1.4 Задачы вопыту:

Ствараць аптымальныя ўмовы для паспяховага засваення ўсімі навучэнцамі праграмнага матэрыялу.

 Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, якія выяўляюць цікавасць да вывучэння роднай мовы.

 Павысіць якасць ведаў вучняў па беларускай мове праз выкарыстанне дыферэнцыраваных заданняў.

1.5 Працягласць працы над вопытам

Працую па дадзенай праблеме на працягу 3-х гадоў.

Я прааналізавала літаратуру па дыферэнцыраванаму навучанню на розных этапах урока беларускай мовы, пазнаёмілася з рознымі спосабамі дыферэнцыяцыі. Склала план работы для дасягнення пастаўленай мэты.

Вывучыла індывідуальныя асаблівасці і навучальныя магчымасці вучняў. Вызначыла крытэрыі дзялення навучэнцаў на групы. Стварыла групы з улікам вынікаў дыягностыкі. Рэалізавала дыферэнцыраваны падыход. Правяла кантроль вынікаў працы навучэнцаў, у адпаведнасці з якімі мяняла склад груп і характар заданняў. На аснове атрыманых вынікаў па кантрольных і самастойных работах, па выніках тэстаў, а таксама творчых работ  зрабіла высновы аб неабходнасці і эфектыўнасці выкарыстання дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы.

2. Апісанне вопыту

2.1. Вядучая ідэя вопыту

Тэма дыферэнцыраванага навучання на ўроках беларускай мовы ў школе ў дадзены час вельмі актуальная, так як з'яўляецца патрабаваннем сучаснага грамадства.

Старое дыдактычнае правіла «Вучыць дзяцей вучыцца» ніколі не было так актуальна, як цяпер. Неабходна навучыць дзіця самастойна кіраваць сваёй пазнавальнай дзейнасцю. Д. Б. Эльконін падкрэсліваў, што «своеасаблівасць і значэнне вучэбнай дзейнасці школьніка не столькі ў засваенні тых ці іншых ведаў і ўменняў, колькі ў змене дзіцём самога сябе» [1, с. 18]. Навучанне дзяцей, розных не толькі па ўзроўні падрыхтоўкі, але нават па вучэбных магчымасцях, мабыць, самая складаная задача, якая стаіць перад настаўнікам. І вырашыць яе немагчыма без індывідуальнага падыходу да навучання.

Адным са шляхоў рэалізацыі індывідуальнага падыходу з'яўляецца дыферэнцыяцыя навучання. Дыферэнцыраваная арганізацыя вучэбнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы з аднаго боку ўлічвае ўзровень разумовага развіцця, псіхалагічныя асаблівасці навучэнцаў. З іншага боку, пад увагу прымаюцца індывідуальныя запыты асобы, яе магчымасці і інтарэсы ў канкрэтнай адукацыйнай вобласці. Пры дыферэнцыраванай арганізацыі вучэбнай дзейнасці гэтыя два бакі перасякаюцца.

Сістэматычнае прымяненне розных формаў дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы дае магчымасць навучэнцам адчуваць сябе камфортна на ўроку,развівацца, павысіць цікавасць да вучэння, дазваляе  справіцца з рашэннем вучэбных задач усім навучэнцам.

2.2. Апісанне вопыту

Адным са шляхоў рэалізацыі індывідуальнага падыходу да дзяцей і паспяховага засваення імі праграмнага матэрыялу з’ўляецца дыферэнцыяцыя навучання. Таму навучанне павінна быць, па выразе Ш. А. Аманашвілі, «варыятыўным згодна з індывідуальнымі асаблівасцямі школьнікаў». Тэрмін дыферэнцыяцыя (ад лац. differentia — адрозненне) – значыць  расчляненне, падзел цэлага на розныя формы і прыступкі [5, с. 15].

Дыферэнцыраваным лічыцца вучэбна-выхаваўчы працэс, для якога характэрны ўлік тыповых індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў.

Як будаваць працэс дыферэнцыраванага навучання? Практыкі кажуць: па ступені разумовага развіцця, працаздольнасці. Тэарэтыкі лічаць: па ступені дапамогі вучню. Дыферэнцыяцыю можна праводзіць па ступені самастойнасці вучняў пры выкананні вучэбных дзеянняў.

Для сябе я разбіла гэтую работу на некалькі этапаў:

1. Вывучэнне індывідуальных асаблівасцей вучняў – фізічных (здароўя), псіхалагічных, асобасных, у тым ліку асаблівасцей разумовай дзейнасці, і нават умоў жыцця ў сям'і.

У сувязі з гэтым успамінаюцца словы К. Д. Ушынскага: «Калі педагогіка хоча выхоўваць чалавека ва ўсіх адносінах, то яна павінна перш за ўсе пазнаць яго таксама ва ўсіх адносінах».

Для гэтага я выкарыстоўваю асабістыя назіранні, анкетаванне, гутаркі з бацькамі, а таксама абапіраюся на вынікі абследаванняў, якія праводзяцца нашымі педагогамі-псіхолагамі і сацыяльнымі педагогамі.

2. Выдзяленне асобных груп навучэнцаў, якія адрозніваюцца:

– розным узроўнем засваення матэрыялу на дадзены момант;

– узроўнем працаздольнасці і тэмпам працы;

– асаблівасцямі ўспрымання, памяці, мыслення;

3. Складанне або падбор дыферэнцыраваных заданняў, што ўключаюць розныя прыёмы, якія дапамагаюць навучэнцам самастойна справіцца з заданнем, або звязаных з павелічэннем аб'ёму і складанасці задання.

4. Пастаянны кантроль за вынікамі работы вучняў, у адпаведнасці з якімі змяняецца характар дыферэнцыраваных заданняў.

Кожны з гэтых этапаў па-свойму складаны. У кожнага настаўніка свой падыход да выдзялення груп навучэнцаў.

З майго пункту гледжання, больш правільна будзе не дзяліць дзяцей на «слабых» і «моцных», а аднесці іх да трох умоўных груп. Гэтыя групы не сталыя, іх склад можа мяняцца.

1 група – дзеці, якія патрабуюць пастаяннай дадатковай дапамогі.

2 група – дзеці, здольныя справіцца самастойна.

3 група – дзеці, здольныя спраўляцца з матэрыялам за кароткі тэрмін з высокай якасцю і аказваць дапамогу іншым.

Дзеці 1 групы адрозніваюцца нізкай і няўстойлівай працаздольнасцю, павышанай стамляльнасцю, цяжкасцямі ў арганізацыі ўласнай дзейнасці, нізкім узроўнем развіцця памяці, увагі, мыслення. Ім неабходна пастаянная стымуляцыя, яркая матывацыя, дакладнае адсочванне часовага рэжыму, праверка якасці выканання заданняў, уключэнне заданняў на развіццё. Гэтым навучэнцам педагогі звычайна надаюць максімум увагі.

Дзеці 2 групы больш за ўсё падабаюцца настаўніку, з імі мала клопату. У іх добрая памяць і ўвага, хораша развіта мысленне, правільная гаворка, іх адрозніваюць стараннасць, добрасумленнасць, высокая вучэбная матывацыя. Ім не трэба пастаянная надакучлівая ўвага настаўніка, дастаткова невялікай стымуляцыі, уключэнне творчых заданняў.

Дзеці 3 групы валодаюць «акадэмічнай адоранасцю», якая прадстаўляе сабой адзінства пазнавальнай цікавасці, эмацыянальнай уключанасці, матывацыі і здольнасці да рэгулявання сваіх дзеянняў.

На сваіх уроках я стараюся стварыць такія ўмовы для працы, пры якіх стала б магчымым выкарыстанне фактычных і патэнцыяльных магчымасцей кожнага дзіцяці. Таму прыярытэтным напрамкам сваёй работы выбрала ўдасканаленне спосабаў дыферэнцыраванага навучання на ўроках беларускай мовы.

Працу па дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы пачынаю ў 5 класе. На аснове дыягностыкі псіхолагаў школы па адаптацыі пяцікласнікаў, характарыстыкі класа і рэкамендацый класных кіраўнікоў, па выніках праведзеных мною тэстаў і асабістых назіранняў за працай вучняў на ўроках, дзялю іх на 3 групы.

Першыя дыферэнцыраваныя заданні ў форме гульні ўводжу ў 5 класе, у асноўным пры праверцы і актуалізацыі ведаў вучняў, пры праверцы дамашняга задання (Дадатак 1). Паступова колькасць дыферэнцыраваных заданняў на ўроках павялічваецца.

У наступных класах асобныя ўрокі будую, выкарыстоўваючы дыферэнцыраваныя  заданні на розных этапах  урока: праверка дамашняга задання, тлумачэнне новага матэрыялу, замацаванне новага матэрыялу, дамашняе заданне, а таксама пры выкананні самастойных работ.

Пры тлумачэнні новага матэрыялу, калі тэма складаная, я выкарыстоўваю трохразовае тлумачэнне.

Першы раз тлумачу ўсім навучэнцам. Пасля гэтага група моцных вучняў пераходзіць да самастойнага выканання дадатковых заданняў па тэме, напрыклад: прааналізаваць параграф, падрыхтаваць кароткі выклад матэрыялу, усталяваць узаемасувязь з вывучаным раней (тэарэтычнае заданне); падрыхтаваць словы для слоўнікавага дыктанта па тэме, у прапанаваным тэксце растлумачыць усе арфаграмы і пунктаграмы , напісаць сачыненне - мініяцюру з ужываннем вывучанага матэрыялу.

А ў гэты час, пакуль дзеці працуюць, я другі раз тлумачу сярэдняй і слабой групам матэрыял параграфа. Пасля другога тлумачэння самастойныя заданні атрымлівае сярэдняя група. Тут праца павінна быць накіравана на засваенне і замацаванне атрыманых ведаў, аўтаматызацыю навыкаў.

Трэцяе тлумачэнне – гэта праца са слабымі вучнямі. Затым гэтыя навучэнцы працуюць пад кіраўніцтвам настаўніка або ўсе вучні працуюць у парах. У канцы ўрока заданні правяраюцца (Дадатак 2).

На этапе замацавання і сістэматызацыі вывучанага таксама можна выкарыстоўваць індывідуальны падыход (Дадатак 3).

Дамашняе заданне можна зрабіць дыферэнцыраваным (прычым па жаданні навучэнцаў): выкананне практыкаванняў, складанне схем, табліц, складанне плана параграфа, падбор прыкладаў па тэме з мастацкай літаратуры, сачыненні - мініяцюры з выкарыстаннем матэрыялу тэмы (Дадатак 4).

На ўроку кантролю ведаў прапаную заданні па выбары вучняў у адпаведнасці са здольнасцямі (Дадатак 5).

Часта ў сваёй працы выкарыстоўваю рухомую дыферэнцыяцыю. Склад  груп змяняецца ў залежнасці ад спецыфікі вывучаемага матэрыялу і іншых канкрэтных умоў. Клас дзеліцца на групы па ўзроўні ведаў на сённяшні дзень. Вучні працуюць з задавальненнем і цікавасцю. Для кожнага ёсць пасільнае заданне і прадугледжана своечасовая дапамога. Знікае пачуццё страху, з'яўляецца ўпэўненасць у сваіх сілах.

У сваёй працы выкарыстоўваю 2 спосабы дыферэнцыяцыі:

• дыферэнцыяцыю зместу навучальных заданняў:

— па ўзроўні творчасці;

— па ўзроўні складанасці;

— па аб'ёме;

• выкарыстанне розных спосабаў арганізацыі дзейнасці дзяцей, пры гэтым змест заданняў з'яўляецца адзіным, а праца дыферэнцыруецца:

— па ступені самастойнасці навучэнцаў;

— па ступені і характару дапамогі навучэнцам;

— па характары навучальных дзеянняў.

Спосабы дыферэнцыяцыі могуць спалучацца адзін з адным, а заданні прапаноўвацца вучням на выбар.

Дыферэнцыяцыя навучальных заданняў па ўзроўні творчасці падразумявае розны характар пазнавальнай дзейнасці школьнікаў: рэпрадуктыўны або прадуктыўны (творчы).

Я на ўроках беларускай мовы часцей за ўсё выкарыстоўваю розныя віды прадуктыўных заданняў.

У працэсе работы з моцнымі вучнямі можна павялічваць аб'ём працы не за кошт колькасці запісаных слоў, прапаноў, а за кошт дадатковых заданняў па фанетыцы, лексіцы, марфалогіі, творчых, комплексных заданняў (самастойны падбор навучэнцамі матэрыялу, які падобны да  практыкаванняў падручніка; заданні, якія арыентуюць на пошукі розных варыянтаў выканання задання; заданні на супастаўленне і параўнанне; заданні даследчага характару; заданні, якія фарміруюць навыкі самастойнага набыцця ведаў; сітуацыйна-творчыя заданні; заданні на пашырэнне кругагляду; гульні, конкурсы і г. д.).

Дыферэнцыяцыя навучальных заданняў па ўзроўні цяжкасці прадугледжвае  ўскладненне альбо спрашчэнне заданняў для асобных груп навучэнцаў.

Я выкарыстоўваю 3 варыянты заданняў.

Варыянт 1. Заданні павышанай (узыходзячай) цяжкасці.

Адным навучэнцам прапануецца заданне з падручніка (базавае  заданне), а іншым — больш складанае ў параўнанні з базавым заданнем.

Варыянт 2. Заданні паніжанай (сыходзячай) цяжкасці.

Адным навучэнцам прапануецца базавае заданне, а іншым (дзецям з нізкім узроўнем навучання) — больш простае ў параўнанні з базавым заданнем.

Варыянт 3. Заданні рознага ўзроўню цяжкасці на выбар вучняў

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы «Дзеяслоў» у 7 класе можна прапанаваць такое заданне:

1-2 б. Спісаць сказы, падкрэсліць дзеясловы.

3-4 б. Знайсці ў дадзеных сказах дзеясловы, выпісаць, выдзеліць у іх канчаткі.

5-6 б. Выканаць марфалагічны разбор некалькіх  дзеясловаў (глядзець узор выканання)

7-8 б. Вызначыць, якія словы з'яўляюцца лішнімі ў кожным шэрагу (пасля выканання словаўтваральнага аналізу).

9-10 б. Скласці міні-сачыненне,выкарыстоўваючы выдзеленыя словы. Адказаць на пытанне: у практыкаванні дадзены аднакаранёвыя  словы ці формы аднаго і таго ж слова? Пацвердзіць свае вывады тэарэтычным матэрыялам.

Дыферэнцыяцыя заданняў па аб'ёме навучальнага матэрыялу прадугледжвае, што частка вучняў выконвае акрамя асноўнага задання яшчэ і дадатковыя. У якасці дадатковага на адных уроках прапаную заданне, аналагічнае асноўнаму, аднатыпнае з ім. На іншых уроках мэтазгодна прапанаваць навучэнцам дадатковае заданне павышанай цяжкасці, якое вучні могуць дарабіць пасля ўрока і атрымаць за яго адзнаку.

Абавязкова знаёмлю вучняў з правіламі работы пры выкананні дадатковых заданняў (Дадатак 6).

Для выканання дадатковых заданняў выкарыстоўваю сшыткі на друкаванай аснове або асобныя лісты, карткі.

Дыферэнцыяцыя працы па ступені самастойнасці праяўляецца на арганізацыйным, а не на змястоўным узроўні. Усе дзеці выконваюць аднолькавыя практыкаванні, але адны гэта робяць пад кіраўніцтвам настаўніка, а іншыя — самастойна.

Дыферэнцыяцыя працы па ступені і характары дапамогі навучэнцам не прадугледжвае арганізацыі франтальнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка. Усе навучэнцы адразу прыступаюць да самастойнай працы. Але тым дзецям, якія адчуваюць цяжкасці ў выкананні задання, аказваецца неабходная дапамога. Гэта можа быць: стымулюючая дапамога, накіраваная дапамога і навучальная дапамога.

На сваіх уроках выкарыстоўваю наступныя метады дыферэнцыяцыі, накіраваныя на развіццё пазнавальнай актыўнасці:

·     дыферэнцыраваныя заданні, накіраваныя на развіццё псіхічных працэсаў: увагі, уяўлення, памяці, лагічнага мыслення;

·     самастойная дыферэнцыраваная работа (па інтарэсах, па ўзроўні складанасці, прадуктыўнасці, па індывідуальных картках з заданнямі рознай складанасці);

·     дыферэнцыраваны кантроль (узроўневыя заданні, заданні з выбарам, самакантроль па ўзорах і крытэрыях);

·      індывідуалізацыя дамашніх заданняў (па аб'ёме, па складанасці, па творчай накіраванасці);

·      дыферэнцыраваны метад заахвочвання;

·     выкарыстанне нагляднасці ў розных відах (Дадатак 7).

Часта ў сваёй працы выкарыстоўваю тэсты, якія з'яўляюцца паказчыкам узроўню ведаў навучэнцаў і паспяхова дапамагаюць выявіць прабелы ў ведах вучняў па канкрэтных тэмах.

2.3 Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Выніковасць вопыту прасочвалася мною на працягу трох гадоў.

Аналізуючы вынікі кантрольных работ і адзнак за чвэрць у 5 класе 2015/2016 навучальнага года і ў 6 класе 2016/2017 навучальнага года, я пераканалася ў эфектыўнасці выкарыстання дыферэнцыраваных заданняў на ўроках.

Аналіз гадавых адзнак у дадзеных класах па ўзроўнях навучання:

 

Кольк. вучняў

5 узров.

9-10

4 узров.

7-8

3 узров.

5-6

2 узров.

3-4

1 узров.

1-2

5 «Б», год

25

5

20 %

6

24 %

10

40 %

4

16 %

-

-

6 «Б», 3 чв.

25

6

24 %

9

36 %

7

28 %

3

12 %

-

-

Адсочваючы ў працэсе працы паспяховасць вучняў і якасць ведаў па беларускай мове, магу сказаць пра рост гэтых паказчыкаў.

Дынаміка якасці ведаў вучняў па беларускай мове ў 5, 6 класах за 2 гады:

 

5 «Б» клас

2015/2016 навуч. год

6 «Б» клас

2016/2017 навуч. год

Чвэрць /год

I

II

III

IV

год

I

II

Колькасць вучняў

25

25

25

25

25

25

25

Якасць ведаў, %

48

52

52

56

60

60

    64

Асаблівасцю ўнутранай дыферэнцыяцыі на сучасным этапе з’ўляецца яе накіраванасць не толькі на дзяцей, якія патрабуюць увагі, але і на адораных дзяцей. Вучні прымаюць удзел у розных конкурсах і алімпіядах, паказваюць сталыя вынікі на працягу трох гадоў.

Конкурсы і алімпіяды

2014/2015 навуч. год

2015/ 2016 навуч. год

2016/2017 навуч. год

2 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове (гарадскі ўзровень)

 Гроднікава Дар’я

Дыплом 3 ступені

9 клас

Гроднікава Дар’я

 Дыплом 3 ступені

10 клас

Гроднікава Дар’я

Дыплом 2 ступені

11 клас

2 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове (раённы ўзровень)

Крываносава Дар’я

Дыплом 2 ступені

 6клас

 

Бліннікава Аліна

Дыплом 2 ступені

5 клас

Ганчарова Вераніка

Дыплом 1 ступені

5 клас

 

Рэспубліканскі конкурс “ Буслік”

3 дыплома 3 ступені

1 дыплом 4 ступені

6 дыпломаў 3 ступені

2 дыплома 4 ступені

 

Аналізуючы матэрыял па тэме, я пераканалася ў тым, што дыферэнцыраваныя заданні на ўроках беларускай мовы даюць магчымасць вучням, якія навучаюцца па адзінай праграме, засвойваць матэрыял на розных  узроўнях, але не ніжэй узроўню абавязковай падрыхтоўкі. Гэта сведчыць пра выкананне вучнямі мінімальна неабходных патрабаванняў да засваення навучальнага матэрыялу. На яго аснове фарміруюцца больш высокія ўзроўні авалодання беларускай мовай.

Значыць, дыферэнцыяцыя навучання здольна выклікаць змены дзейнасці, развіццё навыкаў самакантролю, што вядзе за сабой павышэнне дзейнасці навучэнцаў.

Сістэматычнае прымяненне мною розных форм дыферэнцыяцыі дазволіла навучэнцам адчуваць сябе камфортна на ўроку, павысіла цікавасць да ўрокаў беларускай мовы, дало магчымасць справіцца з рашэннем вучэбных задач усім навучэнцам.

Такім чынам, атрыманыя мною вынікі дазваляюць зрабіць выснову аб эфектыўнасці і неабходнасці выкарыстання дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы.

2.4. Заключэнне

Сённяшняе дзіця - гэта дзіця свету. 21 стагоддзе- гэта час іншых магчымасцей, час іншых захапленняў – і вучні зусім іншыя. Нездарма, хтосьці з   мудрацоў зазначыў: “ Не навязвайце свае спосабы, метады, прыёмы навучання вашым дзецям, бо яны нарадзіліся ў іншы час”.

Як сучасны настаўнік, я лічу, што дыферэнцыраванае навучанне дае магчымасць для стварэння аптымальных умоў для паспяховага засваення ўсімі навучэнцамі праграмнага матэрыялу. Я пераканалася ў тым, што дыферэнцыраваны падыход дапамагае стварыць спрыяльную абстаноўку для дзяцей з рознымі ўзроўнямі навучання, так як ажыццяўляецца індывідуальны падыход да навучання кожнага дзіцяці і ствараюцца ўмовы для таго, каб кожны вучань мог цалкам рэалізаваць сябе, хацеў і ўмеў вучыцца.

Я ўпэўнена, што выкарыстаныя  мною спосабы развіцця творчых здольнасцей дазволілі павысіць узровень матывацыі навучэнцаў, далі магчымасць кожнаму вучню вучыцца на ўзроўні сваіх здольнасцей. На ўроках з дыферэнцыраванымі заданнямі рэалізуецца жаданне моцных навучэнцаў хутчэй і глыбей рухацца ў навучанні. Моцныя вучні ўпэўніваюцца ў сваіх здольнасцях, а слабыя атрымліваюць магчымасць зведаць навучальны поспех.

Павысілася і якасць ведаў вучняў. Пра гэта сведчыць аналіз кантрольных работ і адзнакі за чвэрць, а таксама вынікі алімпіяд і конкурсаў па беларускай мове. Працуючы над дадзенай тэмай, я пераканалася ў неабходнасці і эфектыўнасці выкарыстання дыферэнцыяцыі на ўроках беларускай мовы. Актуальнасць абранай тэмы добра прасочваецца ў асабістых распрацоўках урокаў, якія друкуюцца ў часопісах, а таксама ў маіх напрацоўках, якія змешчаны на асабістым сайце (Дадатак 8). Атрыманыя вынікі маёй працы па дыферэнцыраванаму навучанню пераконваюць у эфектыўнасці яе выкарыстання ў школе на ўроках беларускай мовы. Я думаю, што дыферэнцыяцыя дае вялікія магчымасці для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і развіцця іх здольнасцей.

Дадатак 1

Гульня «Хто пільны?»

Група 1. Прачытайце сказ (тэкст). Літары, якія ўставілі?

Група 2. Якія арфаграмы «схаваныя» ў практыкаванні (тэксце)?

Група 3. Ці можна згрупаваць словы з прапушчанымі літарамі па арфаграмах. Прадставіць спосабы праверкі.

 

Дадатак 2

Прывяду прыклады магчымых відаў работы, якія могуць быць выкарыстаны пасля тлумачэння новага матэрыялу пры вывучэнні тэмы: “ Спосабы ўтварэння прыметнікаў”

1група. Прачытайце параграф, перакажыце яго, прывядзіце па аднаму прыкладу. Абазначце прыстаўкі і суфіксы ў словах асенні, прыгарадны, прыморскі, бязводны, гарадскі.

2 група. Прачытайце параграф, складзіце табліцу “ Спосабы ўтварэння прыметнікаў”. Утварыце прыметнікі, пазначце марфемы:

-         Пры дапамозе прыставак (водны, адукаваны, сціплы);

-         Пры дапамозе суфіксаў (машына, восень, журавель);

-         Пры дапамозе прыставак і суфіксаў (мора, памер, снег);

-         Шляхам складання (рускі і беларускі, чорныя бровы, лес вазіць).

3 група.  Прачытайце параграф, складзіце табліцу “ Спосабы ўтварэння прыметнікаў”. Параўнайце спосабы ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў. Вызначце спосаб утварэння дадзеных слоў, зрабіце словаўтваральны аналіз.

 

Дадатак 3

Замацаванне і сістэматызацыя вывучанага па тэме: « Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі” ( 6 клас):

1 група. Выпішыце з тэкту назоўнікі, якія не ўжываюцца без не. Складзіце словазлучэнні з гэтымі назоўнікамі ( 2-3 на выбар).

2 група. Выпішыце з тэксту толькі тыя назоўнікі з не(ня), да якіх можна падабраць сінонімы. Падбярыце. Складзіце 2-3 сказы з назоўнікамі на выбар.

3 група. Згрупуйце назоўнікі адпаведна правілам правапісу: асобна ці разам. Растлумачце. Складзіце невялікі ( 5-6) тэкст- апісанне,  выкарыстайце некаторыя назоўнікі на выбар.


Дадатак 4

Дыферэнцыяцыя дамашняга задання для вучняў 5 класа, тэма “ Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку”

1 група. Выконвае практыкаванне з падручніка: спісаць, знайсці звароткі,растлумачыць знакі прыпынку.

2 група.  Перабудаваць сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі, расставіць знакі прыпынку, скласці схемы. Выкарыстаць этыкетныя словы калі ласка, будзь ласкавы, будзь ласкавыя ( выдзяляйце іх,як і звароткі, коскамі)

3 група. Напісаць віншаванне са святам 9 Мая, выкарыстоўваючы звароткі і этыкетныя словы, або выканаць практыкаванне, пазначанае зорачкай ( практыкаванне павышанай цяжкасці)

 

Дадатак 5

На ўроку кантролю ведаў прапаную заданні па выбары вучняў у адпаведнасці са здольнасцямі. Напрыклад, рознаўзроўневае дадатковае заданне да кантрольнага дыктанта ў 5 класе па тэме “Фанетыка”:

1. Пастаўце націскі ў словах апошняга сказа другога абзаца.(Многія народныя мсціўцы тыды загінулі)

2. Падзяліце слова многія спачатку на склады, а потым для пераносу.

3. Запішыце ў транскрыпцыі слова новенькі.

4. Зрабіце фанетычны разбор слова свае.

5. Выпішыце з другога абзаца два словы, у якіх літара я абазначае 2 гукі і два словы, дзе колькасць літар і гукаў не супадае. (Выйшлі яны з вёскі. Тут ля дарогі стаяў абеліск. Бацька спыніўся ля помніка і расказаў сыну пра бой партызанаў з фашыстамі. Многія народныя мсціўцы тыды загінулі).

 

Дадатак 6

Правілы работы пры выкананні дадатковых заданняў:

• не прыступайце да выканання дадатковага задання, пакуль не праверыце асноўнае заданне;

• дадатковае заданне не з'яўляецца абавязковым, таму можна выканаць яго часткова, не цалкам;

• калі ў класе праводзіцца праверка асноўнага задання, то варта адкласці выкананне дадатковага задання і працаваць разам з настаўнікам;

• да выканання дадатковага задання можна вярнуцца на іншых этапах урока.

 

Дадатак 7

9 клас (беларуская мова)

Тэма: Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме.

Мэта: Садзейнічаць засваенню сэнсу, які ўкладваецца ў слова “цытата”, растлумачыць ролю цытаты ў выказванні,фарміраваць уменне дарэчна падбіраць і ўключаць цытаты ў сваё маўленне,пунктуацыйна правільна афармляць іх на пісьме, развіваць уменне публічна выказвацца, ужываць у мове цытаты,выхоўваць павагу да Бацькаўшчыны, да роднага слова.

Абсталяванне: Карта Беларусі, лірычная музыка, стыкеры ў выглядзе сэрцаў,карткі з заданнямі, праверачны тэст,выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, чые творы будуць гучаць на ўроку,партрэты гэтых аўтараў, прэзентацыя “Цытаты, роля цытат у выказванні,афармленне іх на пісьме”.

 

Ход урока

                I.                        Арганізацыйны момант

1.                  Гучыць музыка і загадзя падрыхтаваныя вучні з месца пачынаюць выразна чытаць на памяць урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў:

 “Спадчына” Я.Купала- 1 слупок

“Родныя вобразы” Я.Коласа-1 слупок

“Не шукай” Я.Купала- 1 слупок

З прадмовы да кнігі “Юдзіф” Ф.Скарына – таму што звяры…

2.                  Настаўнік:

v    Рабяты, а ці вядомы вам творы,урыўкі з якіх зараз прагучалі? Назавіце іх.

v    Але ж зараз не ўрок беларускай літаратуры, а ўрок беларускай мовы.Як вы думаеце, навошта тады гучалі гэтыя творы?( Каб прыгожа пачаць урок,   Каб успомніць творы, якія вывучалі на ўроках  літаратуры,       Я заўважыла, што ўсе гэтыя творы на адну тэму , у іх гаворыцца пра Радзіму,   А можа, наш урок будзе звязаны з выказваннямі  беларускіх пісьменнікаў)

·                   Сапраўды, рабяты, наш сённяшні ўрок будзе прысвечаны вось такім прыгожым выказванням, інакш кажучы, цытатам

·                   Дата----     Класная работа-------  Тэма

v    А як вы думаеце, ці спатрэбяцца вам веды па гэтай тэме ў жыцці? (Да, таму што цытаты робяць мову больш прыгожай, насычанай,                  Выкарыстанне цытат паказвае на культурны ўзровень чалавека,      Спатрэбіцца пры далейшай вучобе - напісанне сачыненняў, розных прац у інстытуце, тэхнікуме)

3.                  Вучні фармулюць мэту ўрока.       

Мэта нашага ўрока:

·        Навучыцца дарэчна падбіраць цытаты і ўключаць іх у сваё маўленне

·        Правільна афармляць іх на пісьме

·        Выхоўваць у сябе павагу і любоў да Радзімы, роднай мовы

 

           II.Праверка арфаграфічнай граматнасці вучняў

Зараз, з мэтай  выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў і ўменняў, мы напішам з вамі слоўнікавы дыктант:

Нарэшце, раз-пораз, таксама,якраз, паціху, па- таварыску,калісьці, дзе-небудзь, па пояс, дзясятка, васямнаццаты, пяцьдзясят, семдзесят, абедзве, дзвесце, медаль, легенда, герой, камп’ютар,інтэрнэт,шынель,абы- як, абы з кім, на памяць, вінчэстар, мядзведзь, каменьчык, чамаданчык, не спяшаючыся, здароўе. (Ажыццявіць самаправерку, ключ падаецца)

v    Рабяты, яшчэ раз звярніце ўвагу на тыя словы,у якіх вы зрабілі памылкі. Дома выпішыце іх у свой слоўнік і запомніце правапіс.

       III.Тлумачэнне новага матэрыялу

1.                 А вось цяпер пераходзім непасрэдна да нашай тэмы ўрока. Адкрыйце,калі ласка, падручнікі, параграф 41, прачытайце правіла, падкрэсліце ключавыя словы. Зрабіце вывад: цытата – гэта…

2.                 Перад вамі на парце карткі з цытатамі. Давайце прачытаем іх і выведзем правіла афармлення цытат на пісьме:

·                   І. Мележ пісаў: “Той, хто не паважае родную мову, не паважае роднага народа”

                                         А: “Ц”.          ( Як простая мова)

·                   Віталь Вітка неаднаразова напамінаў,што” з усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, людзей,самым выпрабанавым і надзейным было і будзе слова”.

                             [      ], ( што  “ц”).                (Як складаназалежны сказ)

·                   У вершы “Родныя вобразы” Я.Колас шчыра выказвае любоў да сваёй Радзімы:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я.

                            А:                    

                            Верш. цытата                                    ( Не бярэцца ў “ “)

·                   Як казаў Ф.Багушэвіч, “не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”

                                      Як п.с., “ц”.                                      (Пабочны сказ і цытата)

3.     Вучні фармулююць правіла, складаюць схему ў сшытку

IV.            Фізкультхвілінка (Успамінаем геаграфію, рукамі малюем абрысы Беларусі,Сэрцам нашай краіны з’ўляецца Мінск (рукі на сэрца), на поўначы размяшчаецца Віцебск (цягнемся да яго), на поўдні -  Брэст і Гомель (нахіляемся ўніз),на захадзе – Гродна (нахіляемся ўбок), на ўсходзе Магілёў (нахіляемся ў другі бок ). Мы, беларусы, шчыры і гасцінны народ. Сябруем на поўначы з Літвой і Латвіяй ( памашам ім рукамі), на поўдні- з Украінай( нізкі паклон нашым сябрам), на захадзе павітаем жыхароў Польшчы (паціснем руку суседу злева), на ўсходзе размяшчаецца наша сястра – Расія (паціснем руку суседу справа) і апладысментамі павітаем саміх сябе – жыхароў горада Магілёва).

 V.            Замацаванне новага матэрыялу

1.     А зараз замацуем тэарэтычныя веды на практыцы. Задача: запісаць сказ на дошцы, расставіць знакі прыпынку. Звярнуць увагу на правапіс асобных слоў.

·        Народная мудрасць сцвярджае: “Чалавек без Радзімы,як салавей без песні”.

·        У вершы “ Не шукай” Я. Купала зрабіў своеасааблівы заклік:

                                  Не шукай ты шчасця, долі

                                  На чужым, далёкім полі

·           М. Танк, гаворачы пра паэзію Я.Купалы, падкрэсліваў, што “гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”.

·          Як гаворыць прыказка, “толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць”.

2. Заданне па групах. Мэта наступнага задання навучыцца падбіраць цытаты і ўжываць іх у вусным маўленні.

1 група – выпісаць з практ. 207 (2 частка) цытаты, якія можна ўжыць пры размове з сябрам пра сваю краіну, пра Беларусь.

2 група -  практ.209, складзіце цытаты ў выглядзе простай мовы, замяніце яе ўскоснай.

3 група - творчае заданне. Вучні рыхтуюць невялікі тэкст( 5-6 сказаў) на пэўныя тэмы, уводзячы ў яго цытаты( цытаты змешчаны на картках.Можна выкарыстаць тыя, што ўжо гучалі на ўроку).

Тэмы:

1.Прырода Беларусі

  

2.Мая Радзіма Беларусь

3.Родная мова

v    Некалькі вучняў чытаюць свае тэксты

(1.               Беларусь – мая краіна, мая любоў, маё жыццё… Маю Радзіму  здаўна называюць сінявокай, чароўнай і зялёнай прыгажуняй. І гэта , безумоўна, так, бо столькі казачных мясцін, прыгожых рэк і азёр, лясоў і лугоў не сустрэнеш нідзе! Як можна не любавацца зялёнымі лясамі, напоўненымі сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну дрэў. Заходзіш - і ты быццам у зачараваным царстве. Жыццё  ідзе, бурліць, кіпіць… І нельга не пагадзіцца са словамі Я.Коласа:

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

2.                 Беларусь… Як шмат значыць гэта слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя з дзяцінства краявіды, і працавітыя, сціплыя людзі, і мілагучная беларуская мова, і мама, і клёкат буслоў… І нельга імкнуцца ў іншыя месцы адтуль, дзе ўсё так сэрцу міла, люба і знаёма! Бо , як кажа народная мудрасць, “ дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”.

3.                 Ф. Багушэвіч пісаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Я поўнасцю згодна з гэтым выказваннем, бо мова – гэта вопратка народа. Без мовы народ голы, бездапаможны, слабы. Мова выхоўвае людзей, фарміруе нацыю, надзяляе народ мудрасцю, годнасцю. Жыве мова – жыве народ! Шануйце, беражыце, паважайце беларускую мову! Шануйце і паважайце сябе, беларусы!) 

       VI.                        Выніковы кантроль

1.                 З мэтай праверкі ведаў па тэме вучні працуюць над тэстам .

Тэст

1.Адзначце правільнае сцвярджэнне:

Цытата – гэта…

А) чужая мова, перададзеная ад імя аўтара са змяненнем граматычных прымет непасрэдна сказанага;

Б) даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.

2.Адзначце сказы, у якіх цытата ўведзена ў аўтарскую мову як частка сказа:

А) Якуб Колас пісаў:” Паэзія Я. Купалы- гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”

Б) Якуб Колас вельмі вялікае значэнне надаваў роднаму слову. Ён называў яго

 “ першай крыніцай, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет”.

В) У нас любяць цытаваць радкі Я.Коласа” Мой родны кут, як ты мне мілы!”

3.Адзначце сказ з цытатай:

А) А дзядзька Ігнат сказаў: “ Не разумею я тых людзей, якія адракаюцца ад Радзімы!”

Б)” Глядзі дзяцей і маці, сынок,” - сказаў Ігнат Дзянісавіч, пацалаваўшы Петруся.

В) “ Падзел мовы на літаратурную і народную,- пісаў М. Горкі, - азначае толькі тое, што мы маем, так сказаць “ сырую” мову і апрацаваную майстрамі.”

4. Цытаты афармляюцца:

А) Як простая мова

Б) Як просты сказ

В) Як сладаназалежны сказ

5. Цытаты заўсёды бяруцца ў двукоссе:

А) Да, абавязкова

Б) Не, вершаваныя цытаты ў двукоссе не бяруцца.

Ключ:

1.Б);  2.Б);   3.В);   4.А) В);   5.Б);

   VII.Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.

VIII. Д/З : 1 група – параграф 41 –правіла ( кластар вывучыць),2 група -  практ.208, 3 група - творчае заданне: праект або прэзентацыя на тэму : “Цытаты, іх роля ў маўленні”.

       IX.Рэфлексія

Перад Вамі карта Беларусі, на парце ў кожнага стыкер у выглядзе сэрца. Напішыце 1 сказ пра Беларусь, мову і падарыце сваё сэрца Радзіме.( Вучні выходзяць,чытаюць сказ і клеяць сэрца на карту). Прыкладныя адказы:

·     Я ганаруся тым, што жыву ў Беларусі

·     Мой родны кут, як ты мне мілы

·     Я люблю сваю Радзіму

·     Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

·     Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы

·     Радзіму, як маці, не выбіраюць

·     Не шукай ты шчасця, долі на чужым,далёкім полі

·     і г.д.

 


Дадатак 8

1. Пяць публікацый на сайте “ Інфаўрок”( адкрыты асабісты сайт па выніках публікацый).

2. Публікацыя ўрока ( электронны дадатак) у рэспубліканскім навукова-метадычным часопісе “ Народная асвета”.

3. Публікацыя ўрока па беларускай мове “Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме” ў часопісе “ Беларуская мова і літаратура”.

4. Удзел у е-mail-канферэнцыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Публікацыя тэзісаў( электронны дадатак) “ Выкладанне беларускай мовы на 3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі на павышаным узроўні”

 (знешняя дыферэнцыяцыя).


Спіс літаратуры.

1. Алфёрова Е.И. Изучение индивидуальных особенностей личности школьников/ Е.И.Алферова. – Тобольск, 2004. – 265 с.

2. Анолупо Н.Н. Дифференцированный подход к учащимся в процессе обучения/ Н.Н.Анолупо// Начальная школа. - 2003. - №3.

3. Кларин М. В. Педагогическая технология в учебном процессе. Анализ зарубежного опыта. – М.: Знание, 1989.- 80 с.

4. Менчинская Н. А. Проблемы учения и развития // Проблемы общей, возрастной и педагогической психологии. М. 1978.- 254 с.

5. Осмоловская И. М. Организация дифференцированного обучения в современной общеобразовательной школе/ И. М. Осмоловская. - М.: Изд-во Институт практической психологии; Воронеж: НПО “Модэк”, 1998. – 265 с.

6. Унт И. Э. Индивидуализация и дифференциация обучения / И.Э.Унт //Педагогика. - 1990. - №7.

7. Штейнберг В. Э. Дидактические многомерные инструменты: Теория, методика, практика. М.: Народное образование, 2002. - 304 с.

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Дыферэнцыяцыя на ўроках беларускай мовы"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Консультант по финансам

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 665 064 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.04.2017 7892
    • DOCX 16.5 мбайт
    • 66 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гончарова Ирина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гончарова Ирина Александровна
    Гончарова Ирина Александровна
    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 204013
    • Всего материалов: 50

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 328 человек

Мини-курс

Стратегическое планирование и маркетинговые коммуникации

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 19 регионов

Мини-курс

Эмоциональная связь между родителями и детьми

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Техники визуализации в учебном процессе

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 19 человек