Инфоурок Классному руководителю КонспектыСвята Багач. 5 клас

Свята Багач. 5 клас

Скачать материал

Свята Багач

Вядучы. Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на Багач. Багач- гэта свята заканчэння ўборкі збожжавых і пачатак азімай сяўбы. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся “багач”, які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. “Багач”, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. “Прышоў Багач –кідай рагач, бяры сявеньку- сей памаленьку!”

Жнейка 1. Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае!

Жнейкі, жнейкі мае маладыя, сярпы залатыя,

Прыходьце да мяне заўтра рана,

Каб я недажатым стаяла.

Не хачу я ў полі стаяці,

Апошнімі каласамі маахаці,

А толькі хачу ў полі – стагамі,

А ў гумне – капамі.

(Упрыгожваюць сноп кветкамі і ручніком.)

 

Жнейка 2. Раді, Божа, жыта!

Радзі і пшаніцу на другое лета
лепшае за гэта!

(Сноп выносяц са сцэны, іміттуюць збор каласкоў.)

 

Жнейка 3. Ой, глядзіце, колькі я каласкоў назбірала!

 

Жнейкі ўсе. Дзе? Дзе? (Аступаюць дзяўчынку.)

 

Жнейка 1.І праўда, багата!

 

Жнейка 2. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста!

 

Жнейка 3. Зямля як талерка: што пакладзеш, тое і возьмешь.

(На сцену выходзяць хлопчыкі.)

 

Хлопчык 1. Свішчуць косы ў траве,

Проста дзіва гульба.

Размахнуліся рукі, узыгралася кроў,

Сонца паліць агнём, пот ільецца з ілба-

Абмахнуў рукавом, да і далей пайшоў.

Хлопчык 2. Вось якая касьба.

(Дзяўчынкі і хлопчыкі рамяшчаюцца двума групамі на сцене.)

 

 Жнейка 1. Ой, нешта сумна стала. (Дзяўчынкі і хлопчыкі выконваюць песню “А калі памрэш ты…”.)

 

Хлопчык 1. А я ведаю загадкі!

 

Дзяўчынка 1. Ну, дык загадай!

 

Хлопчык 1. Добра, слухайце! Стаіць паніч дагары нагамі! (Адказ: сахор.)

 

Хлопчык 1. Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача! (Адказ: серп.)

 

Хлопчык 2. Я таксама ведаю загадкі!

 

Дзяўчынка 1. Нічога ты не ведаеш!

 

Хлопчык 2. Ведаю, вось слухайце. Адна матка дванадцаць сыноў мае, на ўсіх націскае. (Адказ: гралі.)

 

Хлопчык 2. Прыехала пані ў чырвоным жупане. Сталі яе раздзяваць – сталі плакаць, гараваць. (Адказ: цыбуля.)

 

Хлопчык 2. Сама мурзатая,  а чысціню  робіць. (Адказ: мяцёлка.)

 

Хлопчык 3.  А вось мае яшчэ адгадайце. Ляціць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа, а людзі яго падымаюць. (Адказ: сноп.)

 

Хлопчык 3.  Яго б’юць каламі, рэжыць нажамі, за тое яго так губяць, што ўсе любяць. (Адказ: хлеб.)

 

Дзяўчынка 1. (Пытаецца ў гледачоў.) А ці ведаеце вы, сябры, прымаўкі пра хлеб? Я буду пачынаць прымаўку, а вы- працягваць.

Шмат снегу (гледачы працягваюць) – шмат хлеба.

Не той хлеб, што на полі (гледачы працягваюць)- а той, што ў гумне.

Едзеш на дзень, бяры хлеба (гледачы працягваюць)- на тыдзень.

Без хлеба няма (гледачы працягваюць)- абеда.

Хлеб не зяць, паглядзяць (гледачы працягваюць),ды з’ядзяць.

Жывём (гледачы працягваюць) – хлеб жуём.

Калі ёсць хлеб і вада(гледачы працягваюць), то не бяда.

Хлеб усяму  (гледачы працягваюць) – галава.

 

Жнейка 1.Ну, хопіць вам размаўляць… Гутурка гутаркай, ды і за працу час! ( Гульня “Ку-ку”)

 

Дзяўчынка 2. Ой, якая багатая восень!

Усё ў яе удалося!

Жыта ў трубу павялося!

А авёс як тын парос!

А ячмен па-на пляцень!

А пшаніца як брусніца!

А грэчка як кветачка!

 

Дзяўчынка 1.Восень, восень! Прывітанне!

Рады мы тваім дарам!

У цябе мы запытаем:

-Што прынесла восень нам?

 

Восень. Я прынесла вам мукі.

 

Хлопчык 3.  Значыць, будуць піражкі!

 

Восень. Я прынесла грэчкі.

 

Хлопчык 1. Будуць перапечкі.

 

Восень. Буркоў, капусты, круп…

 

Хлопчык 2. Будзе боршч і будзе суп.

 

Восень. Ці рады вы грушам?

 

Дзяўчынка 2. На зіму насушым.

 

Восень. Ну, а яблыкі-што мёд!

 

Дзяўчынка 1. На варэнне, на кампот!

 

Восень. Я прынесла мёду!

 

Хлопчык 3. Поўную калоду!

Хлопчык 1. Ты і яблык, ты і мёду, ты і хлеба нам дала.

Ну, а добрае надвор’е ты для нас не прынесла?

 

Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!

 

Дзяўчынка 2. Не, не хочам, нам не трэба.  Дожджык,  дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай. Будзе ў нас багаты год.

 

Вядучы. На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсе мылася, чысцілася, в вечарам спраўлялі ўрастытую вячэру ды чакалі гасцей. (Танец “Ой-ра”)

 

Гаспадыня. Гэй, Рыгор! Ка цябе качкі патапталі! І дзе ж гэта ён падзеўся?

 

Рыгор. Я тут, мая ясачка!

 

 Гаспадыня.  Дзе цябе носіць? Ты падрыхтаваўся? Жнейкі ўжо вяртаюцца з

работы…(Жнейкі нясуць перад сабой сноп.)

 

Жнейка 1. Адчыняй, пан, вароты. Ідуць жнейкі з работы!

 

Жнейка 2. Адчыняй і другія-ідуць маладыя, сярпы залатыя!

 

Усе разам. Добры дзень, наша гаспадыня!

 

Жнейкі. Добры дзень гаспадару маладому!

 

Рыгор. Добры дзень жыту яравому, зерню залатому! (Жнейкі з паклонам перадаюць сноп гаспадару.)

 

Рыгор. Добрае жыта, багатае…( З вясёлымі воклічамі  ўсе пачынаюць церушыць сноп над ручніком, затым зерне засыпаюць у лубок, устаўляюць свечку, падпальваюць яе. Рыгор бярэ лубок і ўрачыста ставіць, як на покуці.)

 

Гаспадыня.  Добры ў нас атрымаўся “багач”, а зараз не грэх і пачаставацца. ( Песня “Танцавала рыба  з ракам”.)

 

Гаспадыня.  У мнулым годзе, калі жыта ўрадзіла, дык уся радня хадзіла.

                        А як жыта звялося, дык нікога не засталося.

 

Рыгор. Ешце, госцейкі, бо без  сала куса няма жыцця ў беларуса.

Жнейка 1. Дзякуй, на смачны кусок нойдзем куток.

 

 Гаспадар. Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні і жарты.

 

Гаспадыня.  Запрашаю ўсіх на польку. Але мая полечка незвычайная.

                       Пачынаем усе з кружочку,

Рукі ўнізе ў замочку.

Гэй, музыка, рэж нам “ох”!

Польку дрону, як гарох.

Полька ўлева, полька ўправа.

А цяпер, каб не згубіцца,

Трэба локцем зачапіцца,

Полька ўлева акуратна,

Полька ўправа далікатна.

А цяпер такія рэчы:

Бяромся за суседа плечы.

Полька ўлева акуратна,

Полька ўправа далікатна.

Ножкі цэлы? Ручкі  не стаміліся? Самі вы не зажурыліся?

 

Жнейка 2. Павясяліліся і досыць!

 

Рыгор. Але, дзеўкі, трэба ўжо несці “багача” да іншых двароў.

 

Гаспадыня. Мае  ж  вы дзетачкі, дочачкі, сыночкі, вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі. Дай Бог вам долі, мае каласочкі, каб ўсё жыццё вы ў шчасці правялі! ( Песня “Як служыў жа я ў пана… ”.)

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Свята Багач. 5 клас"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Оператор очистных сооружений

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:


Вядучы. Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на Багач. Багач- гэта свята заканчэння ўборкі збожжавых і пачатак азімай сяўбы. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся “багач”, які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. “Багач”, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. “Прышоў Багач –кідай рагач, бяры сявеньку- сей памаленьку!”

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 367 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 28.01.2015 2662
    • DOCX 52.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Бартошик Наталия Петровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Бартошик Наталия Петровна
    Бартошик Наталия Петровна
    • На сайте: 3 года и 9 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 268132
    • Всего материалов: 229

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Современные технологии профилактики зависимого поведения среди подростков и молодежи

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 112 человек

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы профориентационной работы в деятельности педагога

72 ч.

2200 руб. 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 98 человек из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 121 человек

Курс повышения квалификации

Разговоры о важном: организация и обеспечение внеурочной деятельности

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 784 человека из 72 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 995 человек

Мини-курс

Дизайн интерьера: от спектра услуг до эффективного управления временем

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы управления проектами: от концепции к реализации

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методика образовательных игр с детьми раннего возраста

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 28 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 36 человек