Зіма ў лесе
Зімн…е сонца лед…ь узвышалас…
над лесам хоць было яшчэ толькі (паў)дня. (Па)абапал сце…кі раслі маладыя гнуткія бяро…кі клёнікі ра…кошныя
кусты арэшніку. Былі тут і сосны але рэ…кія
і старыя таму (не)надта к…даліся ў вочы. Усюды ў лесе было ўжо многа снег… і ён меў тут такі выгля… бы…ам
(не)хта яго толькі што вытапта…. На яго прыемна было гляд…ець ад яго лё…ка
дыхалася. Снег знайшо… сабе прытулак дзе толькі мо….. Ён (не)прамінуў (ні)воднай галінкі і нават (ні)воднага
с…ябла калі яно хоць крыху было
нахіл…на. I вызначаліся ў лесе
такія з…явы якіх раней ніхто (не)мог
бы за…важыць. Прыгледзеўшыс… тут можна было знайсці цудоўныя белыя
аркі за якімі в…днелася нешта чаро…нае але зусім (не)вядомае можна было ўбачыць ялінкі падобныя
да казачных сн…гурачак у белых кажушках і
шапачках. Мес…амі над с…ежкай ні…ка зв…салі галіны старых сосен.
Цудо…на зімой у лесе!
Паводле А. Кулакоўскага
1. Запішыце сказы, уставіўшы літары і расставіўшы
адпаведныя знакі прыпынку.
2. Вызначце віды складаных сказаў.
3. Падкрэсліце граматычную аснову ў першым простым
сказе.
4. Зрабіце марфемны разбор слова прыгледзеўшыся.
5. Абапіраючыся на словы з тэксту, узгадайце
правапіс не з рознымі часцінамі мовы.
6. Зрабіце поўны сінтаксічны аналіз апошняга
складанага сказа.
Арыгінальны тэкст
Зіма ў лесе
Зімняе
сонца ледзь узвышалася над лесам, хоць было яшчэ
толькі паўдня. Паабапал сцежкі раслі маладыя гнуткія бярозкі, клёнікі, раскошныя
кусты арэшніку. Былі тут і сосны, але рэдкія і старыя, таму не надта кідаліся
ў вочы. Усюды ў лесе было ўжо многа снегу, і ён меў тут такі выгляд, быццам
нехта яго толькі што вытаптаў. На яго прыемна было глядзець, ад яго лёгка
дыхалася. Снег знайшоў сабе прытулак, дзе толькі мог. Ён не прамінуў ніводнай
галінкі і нават ніводнага сцябла, калі яно хоць крыху было нахілена. I
вызначаліся ў лесе такія з’явы, якіх раней ніхто не мог бы заўважыць. Прыгледзеўшыся, тут можна было знайсці цудоўныя белыя аркі,
за якімі віднелася нешта чароўнае, але зусім невядомае, можна было ўбачыць
ялінкі, падобныя да казачных снягурачак у белых кажушках і шапачках. Месцамі
над сцежкай нізка звісалі галіны старых сосен.
Цудоўна
зімой у лесе!
Паводле А. Кулакоўскага
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.