Инфоурок Родной язык КонспектыПлан-канспект урока па беларускай мове на тэму "Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах" (6 клас)

План-канспект урока па беларускай мове на тэму "Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах" (6 клас)

Скачать материал

Тэма. Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах

Мэты і задачы: садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць уласныя думкі на прапанаваную тэму, захоўваючы неабходны тып і стыль маўлення; вучыць творча асэнсоўваць аб’ём зместу і межы тэмы сачынення з улікам апорных слоў, падпарадкоўваць сваю работу асноўнай думцы; сістэматызаваць назіранні,  вызначаць план выказвання, падбіраць неабходныя выяўленчыя моўныя сродкі для найбльш выразнага раскрыцця тэмы і асноўнай думкі; удасканальваць напісанае.

 

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант

Добры дзень, паважаныя сябры. Сёння на ўроку мы паспрабуем стаць сапраўднымі творцамі, мастакамі слова, будзем вучыцца складаць свае ўласныя тэксты. І каб настроіцца на працу, перавесці гутарку на беларускую мову, я прапаную вам зараз: заплюшчыце вочы, я называю словы (падарожжа, невялікая вандроўка, цікавая паездка), а вам патрэбна адказаць, што вы ўявілі…(адказы вучняў, найбольш цікавыя словазлучэнні можна запісаць на картках)

2.     Паведамленне тэмы, мэты:

На ўроку мы будзем вучыцца будаваць сваё выказванне па-мастацку складна і прыгожа, думаць, афармляць свае думкі пісьмова. Вынікам нашай дзейнасці стане стварэнне тэксту апавядання ў мастацкім стылі па апорных словах і словазлучэннях пра выпадак са свайго жыцця на тэму «Маленькае падарожжа».

Я жадаю вам добрага настрою, задавальнення ад пленнай працы і  спадзяюся даць шмат добрых водгукаў з майго боку на вашы сачыненні.

3.     Псіхалагічная падрыхтоўка да творчай работы. Уступная гутарка:

Многія з нас любяць падарожнічаць. Гэта заўсёды цікава і весела. Для таго каб вандраваць, зусім не абавязкова купляць білет, садзіцца на цягнік, самалёт ці ў аўтобус. У падарожжа можна адправіцца і пешшу, нават па родным горадзе ці вёсцы, у любую вольную часіну. І нават у такім невялікім падарожжы можна сустрэць неверагодныя прыгоды, цікавыя здарэнні, атрымаць захапленне і прыемныя ўражанні.

§  Успомніце і прыгадайце, якія цікавыя маленькія падарожжы здараліся ў вашым жыцці? (Адказы дзяцей)

А зараз будзем спрабаваць пісьмова складаць тэксты-апавяданні.

§  Успомніце, што называецца тэкстам? (Тэкст — гэта выказванне, у якім сказы звязаны па сэнсе і граматычна.Сказы  ў  тэксце  аб’яднаны  тэмай  і  асноўнай думкай.)

§  Тэма – гэта…? (тое, пра што гаворыцца ў тэксце). Тэма нашага сачынення “Маленькае падарожжа”.

§  Асноўная думка – гэта…? (тое  галоўнае,  што  выказаў аўтар у тэксце. Яна перадае адносіны аўтара да таго, пра што ён піша, яго ацэнку падзей ці з’яў.)

§  Якія стылі маўлення вы ведаеце? (гутарковы, навуковы, мастацкі..)

§  Што вы можаце расказаць пра мастацкі стыль? (Вобразнае  апісанне  пэўных  з’яў,  прадметаў,  падзей робіцца ў мастацкім стылі. Ён выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці. Моуныя сродкi: эпітэты, параўнанні, словы з пераносным значэннем. Мэта стылю: вобразна апісаць пэўныя з’явы, прадметы,  падзеi)

§  Якія тыпы маўлення вы ведаеце? (апавяданне, апісанне, разважанне)

§  Якія пытанні мы ставім да тэксту-апавядання? (Што? Дзе? Калі?)

4.     Падрыхтоўка рабочых матэрыялаў. Работа з тэкстам

§  Да якога тыпу маўлення адносіцца наступны тэст? (тэкст спачатку чытае настаўнік, у кожнага вучня на парце ёсць экземпляр)

Янка Маўр

Падарожжа ад школы да дому (скарочана)

Спрадвеку людзі прывыклі лічыць, што ўсякае падарожжа перш за ўсё залежыць ад надвор’я. Кожны ведае, што і конь, і чалавек у добрае надвор’е куды больш і шпарчэй пройдуць, як у дождж ці завіруху. Нават поезд у дрэннае надвор’е затрымліваецца, а самалёт дык той часта і зусім ляцець не можа.

А вось Сцёпка — наадварот: у самае дрэннае надвор’е прабяжыць ад школы да сваёй хаты за трынаццаць з паловай мінут, а потым, чым больш паляпшаецца надвор’е, тым больш часу займае дарога. Напрыклад, у добры зімовы дзень, калі няма марозу і снег такі мяккі і ліпучы,— падарожжа дахаты займае ўжо гадзіну і больш. А ў цёплы веснавы дзень, калі сонейка свеціць так ласкава і вераб’і заўзята крычаць з кожнага дрэва, з кожнага даху,— адлегласць ад школы да Сцёпкавай хаты значна павялічваецца, і, каб прайсці яе, трэба патраціць, прынамсі, гадзіны дзве-тры. Аб адным такім Сцёпкавым падарожжы нават варта і расказаць.

Толькі ён выйшаў са школы і рушыў у дарогу, як здарылася катастрофа: машына наляцела на каменны слуп і павалілася на бок. … А хіба можа якая аварыя абысціся без Сцёпкі?...

Прайшло, можа, больш за паўгадзіны, пакуль справа была ўпарадкавана і Сцёпка мог спакойна ісці дадому.

***

Сцёпка дачакаўся другога трамвая, стаў ля выхада з вагона і пачаў прасіць у тых, хто выходзіў, білет. Некалькі чалавек буркнулі: «Ідзі прэч!», але знайшоўся і такі, які аддаў свой білет. Тады ўжо Сцёпка важна, павольна ўвайшоў у задні вагон і пачаў шукаць месца, каб сесці. Але вольнага месца не было.

Прыйшлося чакаць.

Нарэшце ён убачыў, што наперадзе з аднаго месца ўстае чалавек. Але блізка ад таго месца стаяла старэнькая бабуля, якая таксама мерылася сесці. Доўга не думаючы, Сцёпка рынуўся наперад і выперадзіў бабулю, хоць яна была ўжо зусім блізка. Гэтая перамога дала яму вялікае задавальненне. Але настрой сапсаваў нейкі дзядзька, які сядзеў насупроць. Ён быў у плашчы, у кепцы, з сіваватай падстрыжанай барадой. Па выгляду ён мог быць і старым майстрам, і доктарам, і настаўнікам. Убачыўшы Сцёпкаву «перамогу», ён пачаў сароміць яго:

— Сорамна, малады чалавек, так рабіць! А яшчэ вучань. Ай-яй-яй, як нядобра!

— У мяне білет, і я таксама маю права,— буркнуў са злосцю Сцёпка і падумаў:

«Сам сядзіць, як пан, а другі павінен стаяць. Усе тут роўныя. Хай бы сам пастаяў, калі хочацца».

І ў гэтую самую мінуту чалавек падняўся, уступіў сваё месца бабулі, а сам стаў ля Сцёпкі, трымаючыся за спінку яго сядзення.

Трэба сказаць праўду, Сцёпка адчуў сябе вельмі няёмка: ён шкадаваў, што ўвязаўся ў гэту гісторыю: ён ужо ахвотна згадзіўся б і сам пастаяць. Але яго ахапіла злосць, і ён упарта сядзеў на сваім месцы, з нецярплівасцю чакаючы, каб хутчэй скончылася гэта непрыемная дарога. Задоўга да прыпынку ён устаў са свайго месца і бачыў, як той дзядзька заняў яго.

Дома ён сказаў, што ў школе пасля заняткаў была сустрэча з адным вядомым прафесарам-даследчыкам, ардэнаносцам, які тры гады правёў на Камчатцы і вельмі цікава расказваў вучням аб сваім падарожжы. Таму ён, Сцёпка, і позна прыйшоў дадому. Ды яшчэ ў часе гэтай лекцыі (якая адбывалася ў зале) у яго з парты ўкралі рубель.

Відаць, так ужо вядзецца, што калі чалавек пачне хлусіць, то адна хлусня вядзе за сабой другую.

Але хлусня аб прафесару мела некаторае дачыненне і да сапраўднасці. У школе сапраўды вісела аб’ява, што заўтра адбудзецца такая сустрэча. А Сцёпка ўзяў ды сёння скарыстаў яе.

А заўтра ў школе ён пастараўся загадзя заняць месца ў першым радзе, каб бліжэй убачыць славутага даследчыка. І сапраўды ўбачыў блізка... Калі прафесар праходзіў на сцэну, то раптам прыпыніўся каля Сцёпкі, прыгледзеўся да яго і сказаў з усмешкай:

— Здароў, прыяцель! Ты тут?

Сцёпка пачырванеў як рак: ён пазнаў дзядзьку, з якім ехаў у трамваі! Вучні і настаўнікі здзівіліся надзвычайна.

— Вы яго ведаеце?! — усклікнуў дырэктар.

— Так, мы з ім разам ехалі,— адказаў прафесар і пайшоў далей.

Вучні пачалі шаптацца і жартаваць, што Сцёпка Сідорык разам з прафесарам ездзіў на Камчатку. Многія зайздросцілі яму. А Сцёпка сядзеў засаромлены і чакаў непрыемнасці.

Пасля лекцыі не толькі вучні, але і настаўнікі абступілі Сцёпку і пачалі распытваць, якім чынам ён пазнаёміўся з прафесарам. Сцёпка не ведаў, што казаць. Ён усё чакаў, што настаўнікі самі пачнуць гаварыць аб яго паводзінах у трамваі. Але ніхто нічога аб гэтым не гаварыў.

Сцёпка пасвятлеў: значыцца, прафесар не сказаў аб гэтым! Больш ні аб чым падумаць не было часу: трэба было зараз жа адказваць на пытанне, якім чынам ён пазнаёміўся з прафесарам. Настаўнікі чакалі.

Маўчаць больш нельга. Але што сказаць?..

І ён сказаў ціхім-ціхім голасам:

— Мы з ім учора ехалі ў трамваі, і я ўступіў яму сваё месца...

Звярніце ўвагу!У тэксце-апавяданні выкарыстоўваецца шмат дзеясловаў, якія паказваюць, як дзеянне пачыналася, развівалася і закончылася.

§  Дайце вызначэнне тыпу маўлення – апавяданне.(Апавяданне-тып маўлення, у якім расказваецца пра дзеянні і падзеі, што ідуць адно за адным. (Што адбываецца? (адбылося)

§  Як будуецца тэкст тыпу маўлення-апавяданне?Пачатак дзеяння – развіццё дзеяння – заканчэнне дзеяння.

§  Якія словы дапамагаюць падкрэсліць паслядоўнасць дзеянняў? (толькі, нарэшце, пасля… )

Эўрыстычная гутарка

Прачытайце яшчэ раз апавяданне і адкажыце на пытанні:

§  З чаго пачынаецца апавяданне?  (уступ)

§  Што ідзе за ўступам? (далей ідзе завязка, менавіта з гэтага моманту пачынае развівацца сюжэт)

§  Як развіваюцца падзеі? (дзеянні героя …)

§  Назавіце кульмінацыю? (сустрэча з прафесарам)

§  Чым заканчваецца апавяднне? (ізноў падман – нечаканы фінал)

§  А ў вашым жыцці здараліся такія гісторыі, якія маглі б легчы ў аснову апавядання? Прывядзіце прыклады.

5.     Праца   над кампазіцыйнай будовай сачынення. Складанне плана.

Зараз мы папрацуем над складаннем плана.

§  Скажыце, з якіх частак звычайна складаецца сачыненне? (Уступ, асноўная частка, заключэнне)

§  Аб чым мы будзем гаварыць ва ўступе нашага сачынення? (як, калі і дзе пачалося падарожжа, што гэтам папярэднічала)

§  Што вы павінны будзеце адлюстраваць у асноўнай частцы сачынення? (Раскрыць асноўную тэму – Маленькае падарожжа.)

§  Што будзе ўтрымліваць заключэнне? (Зробім вывады і адлюструем свае адносіны да выкладзенага ў асноўнай частцы сачынення.) Прывядзіце прыклады заключэння.

 ПЛАН:

1. Уступ

2. Асноўная частка.

3. Заключэнне. (Мае адносіны, уражанні, якія думкі і пачуцці былі выкліканы.)

Запаўненне табліцы. Запісы рабочых матэрыялаў да сачынення.

План

Апорныя словы

Сродкі маўленчай выразнасці

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У вас на працоўным лісце ёсць апорныя словы. Каб атрымаўся прыгожы, складны тэкст, можна падабраць  і запісаць да прыведзеных  апорных слоў некалькі асацыяцый ці сінонімаў. Напрыклад, слова ВЕЧАР, які малюнак у вас узнікае, калі вы прамаўляеце гэта слова? Зоркі, ноч, цішыня і інш. Вазьміце любое слова, якое маецца ў працоўных лістах, і прарабіце аналагічную працу (працуюць самастойна ў працоўных лістах).

Апорныя словы: наведванне, уражанні, арыгінальнае, беларускія краявіды, малая Радзіма, родныя мясціны, захапленне, падарожнічаць, цікавыя знаходкі, кранулі да глыбіні душы, незабыўныя ўражанні, вандроўкі па родным краі,на мінулым тыдні, пайшлі гуляць, надвор'е, апынуліся, ішлі, невялікая сцежка, не спяшаючыся, потым, выйшлі, пакуль, вырашылі, крыху адпачыць, глядзеў, пасля, і вось, вярталіся са школы, раптам пачулі,  ўбачылі, адправіліся далей, гэта было вельмі займальнае падарожжа, атрымалі асалоду і адпачылі, вярнуліся ўжо позна ўвечары, адправімся ў падарожжа.

6.     Хвілінка адпачынку


Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.


7.     Стварэнне тэксту сачынення, запіс чарнавога варыянту.

Паспрабуйце на чарнавіках скласці апавяданне, выкарыстоўваючы памятку, а таксама апорныя  словы і асацыяцыі да іх. Калі хтосьці з вас не знайшоў яшчэ свайго слова, то запішыце пачутыя словы, якія вам спадабаліся.

Памятка. ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД САЧЫНЕННЕМ

1.     Удумайцеся ў назву тэмы, вызначце асноўную думку.

2.     Пазнаёміўшыся з дадатковай літаратурай, адзначце  ўдалыя на Ваш погляд азначэнні і думкі. (апавяданне Янкі Маўра)

3.     Складзіце прыкладны план.

4.     Не бойцеся коратка пераказваць змест тэксту, але выбярыце такія эпізоды, якія адказваюць на пытанні, вызначаныя Вамі ў дадзеным пункце плана.

5.     Падбіраючы цытаты, памятайце, яны не павінны быць вельмі доўгія.

6.     Напішыце чарнавік, прачытайце яго пра сябе, зрабіце патрэбныя выпраўленні.

7.     Праверце граматнасць. Не лянуйцеся звяртацца да слоўнікаў. Пазбягайце абаротаў і слоў, у значэнні і напісанні якіх сумняваецеся.

8.     Звярніце ўвагу на афармленне сачынення. Падзел тэксту на абзацы павінен быць лагічна абаснаваны.

9.     Перапішыце сачыненне, абавязкова перачытайце яшчэ раз, праверце, ці няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

8.     Удасканаленне напісанага. Праца ў парах. Работа над арфаграфіяй.

Калі ласка, прачытайце  тэксты адзін аднаму, звярніце ўвагу на цяжкасці ў напісанні слоў, знакі прыпынку. Ці засталіся ў вас да мяне пытанні?

Я прапаную вам узяцца за самастойнае перапісванне сачынення ў сшыткі.

Жадаю вам плённай працы і поспехаў!

9.      Самаправерка.

10.         Рэфлексія.

Праца нашага ўрока падышла да канца: мы напісалі сачыненні, прачыталі іх аднакласнікам, атрымаем заслужаныя адзнакі.

Скончыць урок мне б хацелася словамі Якуба Коласа

“З падарожжа”


Ты прыстаеш, вандроўнік, у дарозе?

Ну, што ж?! Прысядзь, спачынь

Ды вокам даль акінь, —

Твой скончан шлях, і ты ўжо на парозе.

 

Было ўсяго за часы вандравання:

I бур, і навальніц,

I радасных дзянніц,

Нягаданых відовішч і спатканняў.

 

I шмат збіраў ты скарбаў невідомых

З людскіх сардэц і душ,

З палёў сваіх і пушч,

I нёс ты іх к свайму прытулку-дому.

 

А з скарбаў тых, як ткач з ніцей суровых,

Тканіну ткаў сваю —

Ці ў лесе, ці ў гаю,

Ці ў шуме ніў, ці ў зацішных дубровах.

 

Не ўсё ж дабро, набытае гадамі,

Сабранае трудом,

Данёс ты у свой дом:

Шмат знішчана халоднымі вятрамі!

 

Не аднавіць яго, бо часу мала,—

Не вернеш сваіх страт!

Не падай духам, брат,

I новы скарб збірай старанна, дбала.

 

Ідзі з жыццём, вандроўнік, нага ў ногу,

Бо шмат ёсць маладых

Вандроўнікаў такіх, —

Благаславі ты іх у пуць-дарогу!


 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока па беларускай мове на тэму "Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах" (6 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Инструктор по тяжелой атлетике

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 068 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 01.02.2021 31021
    • DOCX 40.4 кбайт
    • 1771 скачивание
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Руденко Рената Геннадьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Руденко Рената Геннадьевна
    Руденко Рената Геннадьевна
    • На сайте: 3 года и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 31162
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Русский язык: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель русского языка

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 88 человек из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 254 человека

Курс повышения квалификации

Методика обучения русскому языку в образовательных организациях в условиях реализации ФГОС

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 481 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 5 634 человека

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "Русский язык")

Учитель русского языка

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методология физического воспитания

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стратегии B2B маркетинга: от анализа до продаж

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Анализ эффективности проектов

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе