Инфоурок Другое КонспектыПрадмет: "Мая Радзіма Беларусь" Тэма: «Ефрасіння Полацкая»

Прадмет: "Мая Радзіма Беларусь" Тэма: «Ефрасіння Полацкая»

Скачать материал

Дата: 25.11.2020

Тэма: «Ефрасіння Полацкая»

Мэта: на прыканцы ўроку  сфарміраваць ў свядомасці вучняў уяўлення аб рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

Задачы:

— забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак аб жыцці і лёсе Ефрасінні Полацкай, аб Спаса-Ефрасіннеўскай царкве і Крыжы як культурных каштоўнасцях беларускага народа;

— стварыць умовы для фарміравання ўменняў вылучаць галоўнае ў прачытаным тэксце, рабіць вывады;

— шляхам аналізу гістарычных падзей развіваць у вучняў аналітычныя здольнасці;

— закласці асновы для ўсведамлення вучнямі правіл маральных

паводзін на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка; камп'ютар; вучэбны дапаможнік; рабочы сшытак; кніга для чытання; атлас; карткі для індывідуальнай работы.

Спасылка на ўрок:

(для вучняў) https://coreapp.ai/app/player/lesson/5fbcb8614dd4b6d35fcb2719

 

(для настаўнікаў) https://coreapp.ai/app/preview/lesson/5fbe0b76cba549269e7466f2

 

 

Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

На дошцы — запіс:

1067 ГОД

— Аб якіх дзвюх гістарычных падзеях нагадвае гэтая дата?

(Бітва на Нямізе і першае ўпамінанне ў летапісе аб Мінску.)

2. Этап праверкі дамашняга задання.

— Выкарыстоўваючы схему з пропускамі, раскажыце пра жыццё

і кірункі дзейнасці князя Усяслава Чарадзея.

— Адкажыце на пытанні на с. 46 вучэбнага дапаможніка.

— Адгадайце гістарычную загадку: чаму ў час княжання Усяслава Чарадзея заключэнне пагаднення або дамовы замацоўвалася цалаваннем

крыжа? (Святы крыж — гэта сімвал хрысціянскай веры. Яго цалаванне

лічылася залогам выканання пагаднення або дамовы.)

3. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.

На дошцы запісаны імёны:

ГАРЫСЛАВА, ПРАДСЛАВА, АНАСТАСІЯ, РАГНЕДА

— Знайдзіце лішняе імя. (Прадслава.)

Пастаноўка задач урока.

Знаёмства з планам урока:

1. У грозны час разам з народам.

2. Жыццё, аддадзенае людзям.

3. Крыж Ефрасінні Полацкай.

Вучням прапаноўваецца праблемнае пытанне, на якое яны павінны адказаць

у канцы ўрока:

— Ці можна Ефрасінню Полацкую назваць асветніцай?

4. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

— Як у наш час вырашаюцца самыя важныя пытанні жыцця дзяржавы?

Настаўнік расказвае, што ў старадаўнія часы гэтыя пытанні вырашаліся на

вечавым сходзе.

— З дапамогай «Гістарычнага слоўніка» вызначце лексічнае значэнне

слова «веча».

Дадатковы матэрыял для настаўніка:

У Полацку для вырашэння самых важных пытанняў жыцця княства склікаўся

вечавы сход. На яго збіраліся дарослыя мужчыны. Веча мела права здымаць

і прызначаць князя, заключаць дамовы з іншымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад.

— Прачытайце абзац 1 апавядання на с. 46 вучэбнага дапаможніка

і адкажыце на пытанні: «Як склікалі людзей на сход?», «Для вырашэння

якога пытання збіраліся людзі на плошчы каля Сафійскага сабора?»

— У знакамітага князя Усяслава Чарадзея была ўнучка Прадслава.

Прачытайце абзац 2 апавядання на с. 46—47 вучэбнага дапаможніка

і апішыце, якой дзяўчынкай яна была. Чаму ў старажытным Полацку параненых воінаў лячылі ў саборы Святой Сафіі? (Сцены сабора

абаранялі параненых, а вернікі дапамагалі ў лячэнні.)

Дадатковы матэрыял для настаўніка:

апавяданне «Ефрасіння Полацкая» ў кнізе для чытання на с. 51—52.

Самастойная работа

На картках у вучняў запісаны пытанні:

Картка

x Для чаго Прадслава пайшла ў манастыр?

x Якое новае імя яна атрымала?

x Дзе яна жыла?

x Чым яна там займалася?

x Каму дапамагала Ефрасіння?

x Чаму яна вучыла дзяцей?

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чытаючы абзацы 3—5 апавядання на с. 46—48 вучэбнага дапаможніка, вучні

знаходзяць адказы на гэтыя пытанні.

— Выкажыце ўласныя адносіны да ўчынку, які зрабіла Ефрасіння, калі

жыла ў саборы Святой Сафіі: «І ўвайшла яна туды… і пачала пісаць кнігі

сваімі рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто быў у беднасці».

— Ефрасіння Полацкая была мудрай настаўніцай. Яна разумела, што

навучыць дзяцей чытаць і пісаць важна, але гэтага недастаткова для

самастойнага жыцця.

— Як яна рыхтавала дзяўчынак да самастойнага жыцця?

— Ефрасіння Полацкая вучыла не толькі дзяцей, але і дарослых.

Чаму яна магла іх вучыць? (Заклікала спыняць крывавыя войны: «Зброя

прыносіць у хаты замест хлеба горыч ды слёзы».)

— Чым навучанне ў наш час адрозніваецца ад тагачаснага?

— Колькі пражыла Ефрасіння, дакладна ніхто не ведае. Але добрая

памяць аб ёй засталася. Яна стала першай жанчынай сярод усходніх

славян, якую царква абвясціла святой. Па жаданні князёўны-манашкі

ў Полацку, недалёка ад ракі Палаты, была пабудавана царква. Гэтую

царкву завуць Спаса-Ефрасіннеўскай. Гэта самы прыгожы будынак

12 ст., які захаваўся да нашага часу.

Дадатковы матэрыял для настаўніка

1. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння

пры від — нібыта з’явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палаце. «Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў». Захавалася імя будаўніка Іаана, што кіраваў арцеллю мясцовых майстроў, якія за нечувана кароткі тэрмін узвялі царкву-прыгажуню. Царква была невялікай, аднакупальнай, мураванай і вызначалася строгасцю і прыгажосцю. Галоўным упрыгожаннем унутранага ўбранства былі фрэскі. Фрэска — роспіс сцен вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Фарбы пранікалі ў свежую тынкоўку і разам з ёй цвярдзелі, ад чаго рабіліся вельмі трывалымі і доўга захоўваліся. На цёмным фоне — постаці святых. Першае, на што міжволі звернеш увагу, — гэта твары людзей. Тонкія насы, выгнутыя дугамі бровы і вялікія задуменныя вочы. Яны глядзяць на нас, нібыта пытаюцца, ці вартыя мы сваіх продкаў, людзей шчырых, добрых, мудрых.

2. Апавяданне «Дойлід Іван» у кнізе для чытання на с. 53—55.

Работа з атласам (заданне на с. 48 вучэбнага дапаможніка).

Работа ў парах

Вучні чытаюць тэкст апавядання на с. 49 вучэбнага дапаможніка і тэкст рубрыкі

«Карысна ведаць» і знаходзяць адказы на пытанні (прапануюцца на картках):

 

Картка

x Калі быў зроблены крыж?

x Хто яго заказаў?

x Хто выканаў заказ?

x Што гаварылася ў паданні пра крыж?

x Які яго лёс?

x Хто аднавіў крыж?

x Дзе захоўваецца яго копія?

x Дзе знаходзяцца астанкі святой Ефрасінні?

x Як яны называюцца?

 

Дадатковы матэрыял для настаўніка

1. Напрыканцы жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць рэлігійны подзвіг: адправіцца ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой

зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна і памерла, напэўна, у 1167 г. (па іншых звестках — у 1173 г.). Пазней астанкі Ефрасінні былі перавезены ў Полацк. Ефрасінню Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Каталіцкая царква таксама прызнала яе святой. Вернікі лічаць Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі.

2. Апавяданне «Крыж — святыня» ў кнізе для чытання на с. 55—56.

5. Этап першаснай праверкі разумення вывучанага.

Адказы на пытанні 1—4 на с. 50 вучэбнага дапаможніка.

6. Этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

— Сімвалам чаго з’яўляецца Крыж Ефрасінні Полацкай? (Сімвалам

хрысціянскай веры і святыняй беларускага народа.)

— Якія адносіны да крыжа маюць майстры Лазар Богша і Мікалай

Кузьміч? (Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай стварыў крыж, а сучасны брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч аднавіў вобраз святога крыжа.)

7. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў.

Работа ў групах

— Зрабіце «пашпарт» Крыжа Ефрасінні Полацкай:

1. Крыж выраблены ў … г. (1161).

2. Крыж заказаны … (Ефрасінняй Полацкай).

3. Крыж зроблены майстрам … (Лазарам Богшам).

4. Вышыня крыжа … (51 см).

5. Крыж быў аздоблены … (пазалочанымі, сярэбранымі пласцінамі,

каштоўнымі камянямі).

— Адгадайце гістарычную загадку: над верхняй перакладзінай кры жа

ёсць літары ІС і ХС. Здагадайцеся, што яны абазначаюць. (ІС — Ісус,

ХС — Хрыстос.)

— Адкажыце на пытанне, пастаўленае ў пачатку ўрока: ці можна

назваць Ефрасінню Полацкую асветніцай? Чаму? (Можна: яна перапісвала кнігі, адчыняла школы, вучыла дзяцей.)

8. Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

— Дакажыце, што тое, чаму вучыла людзей Ефрасіння Полацкая, не страціла свайго значэння і ў наш час, больш чым праз 800 гадоў пасля яе смерці. (Людзі не заўсёды паважаюць адзін аднаго; ёсць бедныя, якім трэба дапамагаць; на зямлі вядуцца войны.)

— Пазнаёмцеся з апісаннем жыцця Ефрасінні Полацкай і вызначце, якімі  дзвюма найважнейшымі для навучання рысамі валодала яна ў дзяцінстве: «І дзяўчынка была вельмі здольнай да кніжнай навукі… так любіла яна вучэнне, што здзівіўся бацька яе любві такой да навукі. І па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць…» (Была здольнай да навукі і любіла вучэнне.)

9. Этап кантролю і самакантролю ведаў і спосабаў дзеянняў.

Выкананне заданняў у рабочым сшытку на с. 28—29.

Самаправерка, самаацэнка.

10. Этап карэкцыі ведаў і спосабаў дзеянняў.

Настаўнік арганізуе работу з мэтай ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў.

11. Этап інфармавання аб дамашнім заданні.

Заданне на выбар:

1. Выкарыстоўваючы запісы ў рабочым сшытку і «пашпарт» крыжа, складзены на ўроку, адказаць на пытанні на с. 50 вучэбнага дапаможніка.

2. Выканаць адно з практычных заданняў на с. 50—51 вучэбнага  дапаможніка.

12. Этап падвядзення вынікаў урока.

Настаўнік аналізуе работу класа і асобных вучняў, выстаўляе адзнакі, звяртаецца да мэты ўрока, разам з вучнямі ацэньвае ступень яе дасягнення.

13. Этап рэфлексіі.

Прыём «Асацыяцыі»

На кожную літару імя ЕФРАСІННЯ падбіраецца асацыяцыя, звязаная з матэрыялам урока.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Прадмет: "Мая Радзіма Беларусь" Тэма: «Ефрасіння Полацкая»"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 6 месяцев

Ректор

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Падручнік: Паноў, С. В. Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. В. Паноў, С. В. Тарасаў. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. — 166 с. : іл.Тэма: «Ефрасіння Полацкая»Мэта: на прыканцы ўрокусфарміраваць ў свядомасці вучняў уяўлення аб рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай.Задачы:— забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак аб жыцці і лёсе Ефрасінні Полацкай, аб Спаса-Ефрасіннеўскай царкве і Крыжы як культурных каштоўнасцях беларускага народа;— стварыць умовы для фарміравання ўменняў вылучаць галоўнае ў прачытаным тэксце, рабіць вывады;— шляхам аналізу гістарычных падзей развіваць у вучняў аналітычныя здольнасці;— закласці асновы для ўсведамлення вучнямі правіл маральныхпаводзін на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай.Абсталяванне: інтэрактыўная дошка; камп'ютар; вучэбны дапаможнік; рабочы сшытак; кніга для чытання; атлас; карткі для індывідуальнай работы.Спасылка на ўрок: (для вучняў) https://coreapp.ai/app/player/lesson/5fbcb8614dd4b6d35fcb2719(для настаўнікаў) https://coreapp.ai/app/preview/lesson/5fbe0b76cba549269e7466f2

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 658 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 15.05.2021 952
    • DOCX 241.9 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ганкевич Клавдия Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 3 года и 6 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 3352
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 157 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 288 человек из 67 регионов
  • Этот курс уже прошли 852 человека

Мини-курс

От Зейгарника до Личко: путь к пониманию человеческой психологии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 15 регионов

Мини-курс

Эффективное управление запасами

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы профессиональной деятельности эксперта в области индивидуального консультирования

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе