Инфоурок Другое Конспекты"Свая гульня" па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча

"Свая гульня" па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча

Скачать материал

Марына ЯРАХОВІЧ

Сярэдняя школа №104 ім. Р.Н. Мачульскага

г. Мінска

 

«Караткевічазнаўцы - гэта мы!»

(для вучняў 10 класа)

 

Тып урока: нестандартны, урок-гульня (у стылі тэлевізійнай гульні «Своя игра»).

Мэты: успомніць і замацаваць набытыя веды па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча; развіваць логіку і памяць у вучняў; удасканальваць вуснае маўленне.

Абсталяванне: слайд-прэзентацыя з заданнямі, ручкі і бланкі для адказаў, прызы для пераможцаў.

Ход урока.

Настаўнік аб’яўляе тэму, тлумачыць назву. Адкрывае слайд-прэзентацыю з табліцай (гл. ніжэй).

Вучні размаўкоўваюцца на каманды. Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных і, адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў (ад 10 да 50). Калі каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ.

Біяграфія

10

20

30

40

50

Творчасць

10

20

30

40

50

“Дзікае паляванне...”

10

20

30

40

50

“Каласы пад сярпом...”

10

20

30

40

50

Мы помнім, мы дзякуем!

10

20

30

40

50

 

Пытанні і заданні.

Біяграфія.

10. Дзе і калі нарадзіўся У. Караткевіч? (26.11.1930, г. Орша);

20. Якія ўстановы адкукацыі ён скончыў? (1949 г. сярэдняя школа г. Орша, 1954 г. філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі);

30. Як звалі жонку У. Караткевіча? (Валянціна Нікіціна);

40. Кім працаваў У. Караткевіч пасля заканчэння вучобы? (Настаўнікам рускай мовы і літаратуры)

50. Калі памёр і дзе пахаваны У. Караткевіч? (25.07.1984, Усходнія могілкі)

Творчасць.

10. У якім годзе У. Караткевіч дэбютаваў як паэт? (1951 г, вершы “Тут будет канал”, “Якубу Коласу”)

20. Колькі раманаў напісаў У. Караткевіч? (4: “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Леаніды не вернуцца да зямлі”, “Чорны замак Альшанскі”, “Каласы пад сярпом тваім”)

30. Назавіце драматычныя творы У. Караткевіча (пьесы “Кастусь Каліноўскі”, “Маці ўрагану” і інш)

40. Назавіце паэтычныя зборнікі У. Караткевіча (“Матчына душа”, 1958, “Вячэрнія ветразі”, 1960;  “Мая іліяда”, 1969; “Быў. Ёсць. Буду”, 1986)

50. Галоўным героем якога твору з’яўляецца селянін Гурвасій Выліваха? (“Ладдзя роспачы”)

Дзікае паляванне.

10. Ад чыйго імя вядзецца гаворка ў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»? (Андрэй Беларэцкі);

20. У якім годзе напісана аповесць? (напісана - 1958, апублікавана - 1964)

30. Дзе адбываецца дзеянне ў аповесці? (маёнтак Балотныя Яліны)

40. Хто такія Блакітная Жанчына, Малы Чалавек, Дзікае паляванне? (Надзея Яноўская, Ігнась Берман-Гацэвіч, Рыгор Дубатоўк, Алесь Варона)

50. Каму належаць наступныя словы: “Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus'аў, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы”. (Надзеі Яноўскай)

Каласы пад сярпом.

10. Назавіце жанр гэтага твора (гістарычны раман);

20. З якіх частак складаецца твор? (2 кнігі: “Выйсце крыніц”, “Сякера пры дрэве”)

30. З якога радку пачынаецца твор? (Груша цвіла апошні год...)

40. Якія сапраўдныя гістарычныя асобы дзейнічаюць у рамане? (Кастусь Каліноўскі, Зыгмут Серакоўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка, Уладзіслаў Сыракомля і г. д.)

50. Хто і пра каго кажа: Было шкада, што ён піша па-польску, устаўляючы ў кнігу беларускія дыялогі. У сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой — толькі вышэй за сярэдняга”? (Алесь Загорскі пра Яна Баршчэўскага, чытаючы “Шляхціца Завальню”)

Мы помнім, мы дзякуем!

10. У якіх гарадах ёсць помнік У. Караткевічу? (Орша, Віцебск, Кіеў);

20. За які твор У. Караткевіч пасмяротна атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа? («Чорны замак Альшанскі»);

30. Назавіце не менш за тры мастацкія фільмы, знятыя паводле твораў У. Караткевіча («Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1967; «Чырвоны агат», 1973; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1979; «Лісце каштанаў», 1981; «Чорны замак Альшанскі», 1983; «Паром», 1988 (паводле аповесці «Паром на бурнай рацэ»); «Маці ўрагану», 1990; «Сівая легенда», 1991);

40. Дзе ў Мінску ўсталявана памятная дошка? (Вул. Карла Маркса, 36 - дом, дзе жыў У. Караткевіч)

50. У якіх гарадах Беларусі ёсць вуліцы імя У. Караткевіча? (Віцебск, Рагачоў, Орша).

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал ""Свая гульня" па біяграфіі і творчасці У. Караткевіча"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Заведующий доп. образованием

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 542 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 14.11.2016 4910
    • DOCX 16.2 кбайт
    • 119 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ярахович Марина Григорьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ярахович Марина Григорьевна
    Ярахович Марина Григорьевна
    • На сайте: 7 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 27115
    • Всего материалов: 8

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 328 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Основы искусствознания

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Влияние внешних факторов на психологическое развитие личности

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методы маркетинговых исследований в интернете

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 27 человек из 20 регионов