Инфоурок Другое КонспектыУрок беларускай мовы па тэме "Мяккі знак"

Урок беларускай мовы па тэме "Мяккі знак"

Скачать материал

Урок беларускай  мовы ў 5 класе

Тэма: Мяккі знак

Мэты: засваенне правапісу мяккага знака для абазначэння мяккасці зычных на канцы і ў сярэдзіне слова.

 Задачы: удасканальваць навыкі вымаўлення і напісання слоў з мяккім знакам; развіваць арфаграфічную пільнасць, лагічнае мысленне;садзейнічаць выхаванню культуры моўных зносін.

Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі, зборнікі з дыдактычным матэрыялам

Тып урока : камбінаваны

Ход урока

І

1.Арганізацыйны момант

Вітанне настаўніка з вучнямі

Добры дзень! Я вас вітаю

На ўрок свой запрашаю.

Псіхалагічны настрой вучняў

А зараз устаньце, павярніцеся,

Адзін аднаму ўсміхніцеся

Потым рукамі адзін аднаго краніцеся,

У думках поспеху пажадайце

І да працы адзін аднаго запрашайце.

2. Праверка дамашняга задання

а).(Метад “Экспертыза”)

Сшыткі зараз адкрываем,

Наш “эксперт” іх правярае .

Калі што не так у вас,

Дапаможа ў той жа час.

(вучань-“эксперт” правярае правільнасць выканання дамашняга практыкавання).

Хто  з “Карэктарам” працуе (выпраўляе памылкі ў словах,дадатак 1),

Хто ў правілах сілы мацуе (дыктант па правілах, дадатак 2),

Ды і ў іншым трэба знаць,

Літары каб паўстаўляць (чацвёртае лішняе, дадатак 3).

Актуалізацыя раней вывучанага і мэтавызначэнне

а).Настаўнік наводзіць вучняў на тэму

Хочаш веды атрымаць –

Трэба тэму вывучаць.

Як тэма называецца,

З чаго яна складаецца,

Мы з вамі вызначаем,

Як “рыфмаванку” прачытаем:

Пісьмо,хвалько,гульня, канькі,

Бацькі, цырульня, нацянькі,

Патэльня, ільвяня, смяльчак

Заўжды пішы праз мяккі знак.

ІІ

Работа над тэмай

1.             Уступнае слова настаўніка

А цяпер, мае сябры,

Падышлі  мы да пары,

З ь каб сустрэцца

І яго цяплом сагрэцца.

Для чаго патрэбен ён,

Да каго “йдзе на паклон”,

З кім ніколі не сябруе,

А каму й жыццё даруе.

2.             Настаўнік прапануе вучням параўнаць словы з пр.33

Зараз сказы пачытаем,

Словы ў іх мы параўнаем,

Розніцу ў словах пакажам

І пра мяккі знак раскажам.

Суразмоўніцтва па пытаннях (с.18)

 Фізкультхвілінка

Фізкультхвілінка


Трошкі мы стаміліся–

Але не зусім...

Вочкі ў нас закрыліся.

Дапаможам  ім?!

Будзе ў нас зарадка

Зараз для вачэй.

Каб была разрадка,

Зробім так хутчэй.

Вочы паднімаем,

Але не глядзім.

Потым – апускаем.

Так карысна ім.

У бакі паводзім,

Ўверх і ўніз яшчэ.

Разы тры так зробім –

І вачам лягчэй.

А зараз - усталі...

Рукі узнялі...

Ўніз накіравалі...

І разам звялі.

Пальчыкі пісалі –

Трэба адпачнуць.

Імі памахалі,

Каб цяжар струснуць.

Вось цяпер – сядайце!

Вас чакае ўрок.

Навукай загружайце

Розум, рукі, зрок.

 

3.             Складанне табліцы па тэме, выкарыстоўваючы нагляднасць на дошцы і прыклады ў падручніку

А цяпер гляньце на дошку:

Папрацуем з вамі трошкі,

Правілы каб вывучаць

І табліцу запаўняць.

Калі што незразумела,

Гаварыце вы мне смела,

Я ўсё вам патлумачу,

Прыкладам яшчэ адзначу (дадатак 4).

 

Правіла

Прыклад

Пасля з,с,л,н,дз,ц

Пішацца ь

На канцы слова

 

У сярэдзіне слова

 

 

 

Не пішацца ь

4.             А яшчэ для лепшых ведаў

Прачытаць падручнік трэба (вучні перачытваюць параграф).

ІІІ

Замацаванне набытых ведаў

1.Настаўнік прапануе вучням заданні на замацаванне матэрыялу

А далей мы папрацуем,

Вывучанае замацуем – пр.34 (вучні параўноўваюць,  выпісваюць словы з мяккім знакам і складаюць сказы з выдзеленымі словамі), таксама практыкаванні на картках (калі дазваляе час)

А цяпер у нас гульня:

Літару змяняю я:

Атрымалася што ў нас

Мы раскажам вам зараз (пр.35: вызначыць ролю літар і выпісаць у два слупкі словы)

2.Творчасць сваю праявіце

І цікавы тэкст складзіце.

Усе словы з мяккім знакам

Павышаюць вам адзнаку (пр.36)

3. Дамашняе заданне: п.5,пр.37

Тэкст мы зараз прачытаем,

Мяккі знак павызначаем,

Загаловак падбяром

І да ладу давядзём.

7 Падвядзенне вынікаў урока і выстаўленне адзнак

Вучні адказваюць на пастаўленыя пытанні

Што мы сёння вывучалі

І пра што распавядалі?

 

Што запомніць трэба з тэмы,

Не было каб вам праблемы?

 

Мяккі знак не забывайце,

Дома шчэ раз пачытайце.

(Выстаўленне адзнак: вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, а пасля іх ацэньвае і настаўнік).

Працавалі вы нядрэнна

І адзнаку недарэмна

Атрымае кожны з вас,

Паказаўшы нейкі “клас”.

Вось і ўсё, прайшоў урок,

Завітаў да нас званок (настаўнік заканчвае ўрок).

5 Рэфлексія

Метад  “Памяняемся месцамі”

Памяняйце зараз месцы,

Не сядзеў хто з вас на месцы…

Хто няшчыра працаваў…

А хто радасць атрымаў…

Каму ўрок творчым падаўся…

А каму – не спадабаўся…

Хто стаміўся, больш не хоча…

Хто ж да працы шчэ ахвочы…

У каго настрой цудоўны…

Ды яшчэ й беларускамоўны.

Дадаткі

1. Гульня “Карэктар”

Выпраўцяе  памылкі ў словах

У палёте,месяц, васямнаццаць насеньне, вершыня, дзясяты, дзевяты, фудбол, прозьба, аччыніць, ягатка.

2. Дыктант па правілах

Дапоўніце адказам

1.Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі, называецца… .

2.У беларускім алфавіце … літары.

3.Гукі мы … і …, а літары … і … .

4.Вымаўленне аднаго са складоў з большай сілай голасу і працягласцю называецца… .

5.Не пад націскам о,э пераходзіць у … .

6.У першым складзе перад націскам замест е,ё пішацца … .

7.Для абазначэння мяккасці зычных на пісьме выкарыстоўваюцца … .

3. Гульня “Чацвёртае лішняе”

Знайдзіце  “лішняе” слова і абгрунтуйце свой выбар

Лы(ж,ш)ка, сту(ж,ш)ка, бро(ж,ш)ка, сырае(ж,ш)ка.

В(е,я)снянка, мес(е,я)ц, г(я,е)рой, медзведз(е,я)ня.

Куз..ма, ц..мяны, піс..мо, ц..вісці.

4. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, мяккі знак.

Студзен..скі, ледз.., стрэл..ба, ц..вік, вас..мёрка, ц..мяны, дз..ве, ліпен..скі, барац..біт, піс..меннасць, едз..це, ц..вілы, жнівен..скі, аген..чык,людз..мі, ваз..мі, камен..чык,восен..скі, прыгожан..кі, сляз..мі, кас..ба, хатын..скі, прывол..ле, чамадан..чык, нян..чыць, дз..мухавец.


 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай мовы па тэме "Мяккі знак""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Эксперт по оценке имущества

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

На разгляд прапанаваны план- канспект урока беларускай мовы ў 5 класе па тэме "Мяккі знак" . Урок у вершаванай форме. Мэта, гэтага ўрока: засваенне правапісу мяккага знака для абазначэння мяккасці зычных на канцы і ў сярэдзіне слова. Мэты: засваенне правапісу мяккага знака для абазначэння мяккасці зычных на канцы і ў сярэдзіне слова. Задачы: удасканальваць навыкі вымаўлення і напісання слоў з мяккім знакам; развіваць арфаграфічную пільнасць, лагічнае мысленне;садзейнічаць выхаванню культуры моўных зносін. Яго могуць выкарыстоўваць настаўнікі беларускай мовы.


Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 997 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 19.04.2019 4537
    • DOCX 22.3 кбайт
    • 374 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Клаўшына Галіна Іванаўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Клаўшына Галіна Іванаўна
    Клаўшына Галіна Іванаўна
    • На сайте: 5 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 64352
    • Всего материалов: 10

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 138 человек из 46 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 328 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Мини-курс

Сельский и индустриальный туризм

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стратегии успешного B2C маркетинга: от MoSCoW до JTBD

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективная работа с Wildberries: от создания личного кабинета до выбора продукта

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 19 регионов