Инфоурок Другое КонспектыУрок беларускай мовы па тэме "Займеннік" (6 клас)

Урок беларускай мовы па тэме "Займеннік" (6 клас)

Скачать материал

Тэма: Паглыбленне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Займеннік”

Мэта: паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы;

удасканальваць уменні адрозніваць разрады займеннікаў паводле значэння, выяўляць іх сэнсавую і граматычную ролю ў тэксце;

 выкарыстоўваць іх сінанімічныя, антанімічныя, выяўленчыя магчымасці ва ўласных выказваннях;

выпрацоўваць уменні бачыць займеннікі ў тэксце, вызначаць, на што яны ўказваюць, змяняцца па родах, ліках і склонах;

спрыяць стварэнню станоўчай матывацыі на ўроку;

садзейнічаць выхаванню пачуцця таварыскасці і калектывізму.

1.     Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на працу.

 

 Настаўнік:   Вось ізноў звініць званок,

                    Запрашае на на ўрок.

                    Добры дзень, я вас вітаю,

                    Да заняткаў запрашаю.

                    Наш урок хай будзе плённым,

                    І цікавым, і натхнёным.

                    Поспехаў я вам жадаю,

               Калі што – я паспрыяю.             

2.     Паведамленне тэмы ўрока.

3.     Вызначэнне мэты ўрока вучнямі.

На дошцы напісаны словы

v паглыбіць і сістэматызаваць веды па …,

v удасканальваць уменні…(адрозніваць…, выяўляць…, выкарыстоўваць…)

 

 Вучні фармулюць задачы, абапіраючыся на гэтыя словы.

Мэты ўрока.

 

v Паглыбіць і сістэматызаваць веды па асноўных пытаннях тэмы;

v   удасканальваць уменні адрозніваць разрады займеннікаў паводле    значэння, выяўляць іх сэнсавую і граматычную ролю ў тэксце,  выкарыстоўваць іх ва ўласных выказваннях;

 

4.           Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Настаўнік: Пачаць наш урок я хачу з прытчы.

Маладое дрэўца ўбачыла селяніна, які ішоў з сякераю.

-                  Можа, ты высечаш лес вакол мяне, - папрасіла дрэўца. – Я не магу расці ў такім густым лесе. Дрэвы перашкаджаюць мне. Я не бачу сонца, і тут няма месца маім караням. Я хачу волі. Бачыш, якое я маленькае?

Селянін зрабіў так, як папрасіла дрэўца. Цяпер яно адно стаяла на паляне. Але нядоўга прастаяла. То сонца яго пячэ, то град б’е. Неўзабаве бура зламала дрэўца, і яно ўпала на зямлю.

-                   Калі б ты расло ў лесе, - сказала яму зямля, - іншыя дрэвы бераглі б цябе ад спёкі і ветру. І ты не загінула б ад гэтай буры.

Настаўнік: Якая асноўная думка казкі? (Дрэўцу, як і людзям, цяжка жыць на свеце аднаму. Патрэбны сябры).

Дэвізам нашага ўрока сёння будзе прыказка “Людзі без людзей жыць не могуць”. А сімвалам ўрока будзе дрэва. Зараз яно голае. Але, калі сёння на ўроку мы будзем працаваць дружна і плённа, яно абавязкова дасць плады.

5.           Арфаграфічная хвілінка.

Пачнем урок з арфаграфічнай хвілінкі. Але яна будзе незвычайная. Вам неабходна будзе спачатку разгадаць загадку, запісаць адгадку і растлумачыць яе правапіс. (Адгадкі дэманструюцца на прэзентацыі)

Загадкi:

  Ад нябёсаў да зямлi сем сцяжынак праляглi. (Вясёлка)

Правапіс літары я ў першым складзе перад націскам

  Шустранькi, маленькi,

  Сам у шэрай свiтцы

   Шукае канапелькi

   Каб трохi пажывiцца. (Верабей)

Правапіс літары е не ў першым складзе перад націскам

 Ля дарогi шарык белы,

  Вецер б’е, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукi

Пух ляцiць ва ўсе бакi. (Дзьмухавец)

Правапіс змякчальнага мяккага знака перад цвёрдай літарай м

Летам носiць ён кажух,

Мае свой абход пчалiны,

Аплятае мёд за двух

I збiрае ў рот малiны. (Мядзведзь)

Правапіс літары я ў першым складзе перад націскам, правапіс дз

Летам шэранькi, зiмой беленькi. (Заяц)

Правапіс каранёвай я ў спрадвечна беларускім слове

Уздоўж дарогi сталi ў рад

Сёстры, нiбы на парад.

У спаднiчках белых, вузкiх,

У зялёных пышных блузках. (Бярозкi)

Правапіс літары я ў першым складзе перад націскам

З высокай дарогi глядзiць бычок кругларогi. (Месяц)

Правапіс каранёвай я ў спрадвечна беларускім слове

Скручана, змучана, па хаце скача. (Мятла)

Правапіс літары я ў першым складзе перад націскам

У тралейбуса, трамвая

Ёсць i трэцi брат. Хто знае?

Ён людзей таксама возiць,

На прыпынку затармозiць.

I глядзiш – няма натоўпу.

Здагадалiся? … ( Аўтобус)

Правапіс ў пасля галоснай літары

6.     Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Займеннік”.

1)    Два вучні за дошкай запісваюць словазлучэнні, вызначаюць разрад займеннікаў па значэнні.

   У нашым класе (прыналежны), побач з маёй школай  (прыналежны), самы цікавы прадмет (азначальны), кожны вучань (азначальны), якія-небудзь экскурсіі (няпэўны), ніхто не крыўдзіць (адмоўны), усміхаюцца мне (асабовы), добра разумеем яе (асабовы), усе вучні (азначальны), столькі цікавай інфармацыі (указальны).

1 вучань з гэтымі словазлучэннямі складае сачыненне тыпу апавяданне ў публіцыстычным стылі “Наша школа”.

2)    Віктарына па тэме “Займеннік” пры дапамозе прэзентацыі (вучні самастойна выбіраюць пытанне і даюць на яго адказ)

1.     Што такое займеннік? (Займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая замяняе назоўнік, прыметнік, лічэбнік)

2.     Якім займеннікам множнага ліку мы карыстаемся, звяртаючыся да аднаго чалавека? ( Вы)

3.     Які займеннік не мае формы назоўнага склону? (сябе)

4.     Якія два асабовыя займеннікі перашкаджаюць на дарогах аўтатранспарту? (я-мы)

5.     За які асабовы займеннік трэба схаваць літару ц, каб атрымалася назва жывёлы з пароды грызуноў? (за – я – ц)

6.     Уявіце сітуацыю: мама прыйшла з працы і ўбачыла на кухонным стале стос чыстага посуду. Узрадаўшыся, яна спытала ў дачкі: Што гэта за талеркі і кубачкі? Дачка адказала пяццю асабовымі займеннікамі. Якімі? ( вы-мы-ты-я)

7.     Што абазначаюць прыналежныя займеннікі? (прыналежныя займеннікі абазначаюць прыналежнасць да нейкай асобы або прадмета і адказваюць на пытанні чый? чыя? чые?)

8.     Чаму так лёгка зблытаць адносныя і пытальныя займеннікі? (яны адрозніваюцца толькі пытальным знакам)

9.     Якая роля займеннікаў у мове? (звязвае сказы ў тэксце, служыць для таго, каб пазбегнуць паўтораў)

10. Якімі членамі сказа выступаюць займеннікі? (любымі – дзейнікам, выказнікам, дапаўненнем, азначэннем, акалічнасцю)

11. Маю некалькі ў мове нагрузак патрэбных: Замяняю назоўнік, прыметнік, лічэбнік.  Што гэта? (займеннік)

12. На колькі разрадаў па значэнні падзяляецца займеннік? (9 - асабовыя, зваротны, азначальныя, прыналежныя, указальныя, пытальныя, адносныя, няпэўныя, адмоўныя)

13. Якія займеннікі ніколі не пагаджаюцца? (адмоўныя)

14. Якія займеннікі заўсёды сумняваюца? (няпэўныя)

15. Якія займеннікі ніколі не пагаджаюцца? (адмоўныя)

16. Якія два займеннікі можна зблытаць, паставіўшы няправільна націск? (самы, сам)

7.     Фізкультхвілінка.

 

 Па бары ідзе мядведзь              тупаюць на месцы.

Ён варушыцца ледзь-ледзь        хістаюцца то вправа, то ўлева.

Улева, управа паглядзіць            павярнуць галаву ў адзін бок, другі

На дзвюх лапах пастаіць            рукі падняць на ўзровень грудзей.

Галавою паківае               паіваць  галавой

І вачама памаргае             памаргаць вачамі

З куста ягады зрывае        нахіліцца ўперад

Да ў рот сябе кідае             імітаваць збіранне ягад з куста.

А чаму маргае?                 сесці на месца

Ніхто не знае.

 

3)    Праца з тэкстам.

Добрая навука

   У аўтобусе многа людзей і толькі адно незанятае месца. Бабуля адразу пасадзіла мяне, і я стала глядзець у акно. Я так люблю назіраць, як міма цябе ўсё праносіцца, мільгаціць.

І вось у дарозе ўзяў і прычапіўся да мяне дзядзька ў капелюшы, з рыжай барадой. Загадаў ён мне ўстаць, а бабулю запарасіў сесці. Бабуля кажа, што я яе ўнучка, што ён не мае права да мяне чапіцца. А дзядзька давай мяне сароміць! Тады бабуля сказала, што ён самы сапраўдны эгаіст, які ўсіх сваіх дзяцей пакідаў і зненавідзеў чужых. Усе ў аўтобусе засмяяліся. А бабуля дала мне шакаладку і сказала, каб я не хвалявалася. Але я зусім змарылася сядзець і на сваё месца пасадзіла бабулю. А шакаладку я з’ела стоячы.

Пасля такога выпадку я добра зразумела, хто такія эгаісты.

В.Гарбук

Вызначыць асноўную думку тэксту, падабраць загаловак. Адказаць на пытанне: Ці зразумела дзяўчынка, хто такія эгаісты? Абгрунтуйце свой адказ. А як вы разумееце значэнне слова эгаіст? Выпісаць з тэксту 5 словазлучэнняў з займеннікамі на выбар, вызначыць склон займеннікаў.

4)    Гульня “Пазнай прыказку па малюнку”. На дошцы напісаны прыказкі. Настаўнік паказвае вучням малюнкі. Неабходна суаднесці малюнак з прыказкай. (ілюстрацыі прыказак выконвалі вучні)

У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі (азначэнне)

Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы (дзейнік, дапаўненне)

Свой час ягадзе, свой час баравіку (азначэнне)

Не маё гарыць - не мне тушыць (дзейнік, дапаўненне)

Праз аднаго барана ўвесь статак паганы (азначэнне)

Які пастух, такая й чарада (дзейнік, выказнік)

Хто сам сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць (дзейнік, дапаўненне)

Не капай ямы нікому, каб не ўпасці самому (дапаўненне)

Вызначыць  разрад па значэнні займеннікаў. 1 вучань  каля дошкі вызначае сінтасічную ролю займеннікаў.

( таго – указальны, у кожнага – азначальны, я, яму, ён, мне – асабовыя, свой – прыналежны, маё – прыналежны, мне – асабовы, увесь – азначальны, які – адносны, такая – указальны, сам – азначальны, сябе – зваротны, хто – адносны, таго – указальны, нікому – адмоўны, самому – азаначальны)

Настаўнік: Якія прыказкі нас вучаць, якім чалавекам не трэба быць, які чалавек можа сапсаваць атмасферу, узаемаадносіны ў калектыве? (Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы  Не маё гарыць - не мне тушыць  Праз аднаго барана ўвесь статак паганы  Хто сам сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць Не капай ямы нікому, каб не ўпасці самому)

Як вы думаеце, а наш клас можна назваць дружным? Абгрунтуйце свой адказ.

5)    Праверка сачынення “Наш клас”. (Гэта заданне настаўнік прапануе  1 вучню на дом загадзя)

6)    Прагляд відэароліка “Будзь разам з намі”

8.     Рэфлексія

Па заканчэнні ўрока дзеці прымацоўваюць на дрэва лісточкі ці плады. Плады – справа прайшла з карысцю, плённа. Зялёны лісток - спадабалася, але не ўсё, яшчэ не ўсё зразумела. Жоўты лісток – дарма праведзены дзень.

Яблыкі і грушы

Зялёны лісток

Жоўты лісток

работа на ўроку прайшла з карысцю, плённа; тэма “Займеннік”засвоена мной выдатна

работа на ўроку прайшла з карысцю, але не ўсе раздзелы па тэме “Займеннік”  засвоены мной выдатна

тэма “Займеннік” мною не засвоена”

 

9.     Вынікі ўрока.

Выстаўленне адзнак.

Запоўніць табліцу “Самаацэнка”

Тэма

Групы займеннікаў па значэнні

Змяненне займеннікаў па склонах, ліках, родах

Сінтаксічная роля займеннікаў

Роля займеннікаў у маўленні

Адзнака

 

 

 

 

 

10.  Дамашняе заданне.

Напісаць сачыненне-апісанне “Прыход вясны” з выкарыстаннем займеннікаў.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай мовы па тэме "Займеннік" (6 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Психолог-консультант

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 990 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 21.01.2018 8731
    • DOCX 31 кбайт
    • 164 скачивания
    • Рейтинг: 1 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Полещук Оксана Анатольевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Полещук Оксана Анатольевна
    Полещук Оксана Анатольевна
    • На сайте: 6 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 2
    • Всего просмотров: 140573
    • Всего материалов: 43

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 138 человек из 46 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Техническое обслуживание и диагностика сельскохозяйственной техники

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методы сохранения баланса в жизни

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 23 регионов
  • Этот курс уже прошли 29 человек

Мини-курс

Психология эмпатии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек