Инфоурок Другое КонспектыКонспект урока по белорусскому языку на тему “Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку Р. склону”

Конспект урока по белорусскому языку на тему “Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку Р. склону”

Скачать материал

hello_html_648175e3.gifУрок беларускай мовы ў 6 класе

Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку Р. склону”

Мэта: узнавіць веды вучняў пра назоўнікі 2 скланення; паглыбіць веды пра напісанне канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адз. ліку роднага склону, стварыць сітуацыі для развіцця самастойнай дзейнасці вучняў, навыкаў сама- і ўзаемакантролю, стварыць умовы вучням для магчымасці прадэманстраваць сваю кампетэнтнасць ; дапамагчы асэнсаваць сутнасць правапісу канчаткаў; паспяхова выконваць заданні выхаднога кантролю;садзейнічаць развіццю ўмення працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі; выхоўваць цікавасць да народнай спадчыны; пашыраць веды пра звычаі і ўяўленні продкаў

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Асноўны метад: навучанне ў групах аднаго ўзроўню.

Эпіграф:

Не веру, што замова стане проста паэзіяй.

Замова трымаецца на практычнай патрэбе душы,

Бо душа хоча цуду, і цуд гэты дае магія слова.

Лія Салавей

Ход урока

1 этап. Арганізацыйны.

Мэты: падрыхтоўка класа і абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Дзейнасць вучняў





Кожны хоць раз сутыкаўся з магіяй альбо чуў пра яе. Магіяй назывюць слоўныя замовы, звязаныя з вераю ў здольнасць чалавека ўздзейнічаць на прыроду , людзей. Беларусы – сапраўдныя слоўныя майстры. Ніводнае дзеянне ў іх не адбывалася без магічнай слоўнай формы. Калі жанчына мыла, то ёй казалі: “Бела вам” або “Лебедзі лятуць”. Сённяшні ўрок пачну словамі: “Плёну ў працы! Няхай назоўнікі, якія мы навучымся пісаць, ахоўваюць наш народ у экстрэмальных сітуацыях, а навакольны свет стане літасцівым да нас”

Запішыце, калі ласка, дату ўрока ў рабочыя сшыткі.( На вялікі жаль, сёння на ўроку адсутнічаюць па прычыне хваробы ….)

Вера ў сілу слова замацоўвалася тысячагоддзямі. І сярод нас ёсць вучні-чараўнікі, якія могуць дапамагчы ў складаных жыццёвых сітуацыях словам. Наколькі ярка выражана ў вас гэта здольнасць, выявіць праверка дамашняга задання. Адказы запішыце ў сшытках і адзначце ў картках.


2 этап.Арыентацыйна-матывацыйны

Мэта:гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў

Вучні выконваюцьзаданне (дадатак 1) .

Гутарка з вучнямі:

-​ Якое заданне аказалася лёгкім у выкананні?

-​ На аснове задання сфармулюйце тэму ўрока

-​ На якім матэрыяле я прапаную вам пазнаёміцца з тэмай урока?

-​ Я прапаную вырашыць на ўроку наступныя задачы:


Узаемаправерка ў парах тэставага задання. Ключ да тэсту вывешаны на дошцы.

Вучні каменціруюць выкананне задання, успамінаючы, як правільна вызначыць скланенне назоўніка, якія назоўнікі канкрэтныя, а якія абстрактныя. Адзначаюць цікавую інфармацыю пра вераванні продкаў.

Якую ролю, на думку нашых продкаў,мелі голас і гук? (Былі ахоўным бар’ерам)

Якое значэнне меў свіст?(Выклікаў нячыстую сілу)

Якую функцыю выконваў смех?(Ачышчаў свет ад злых сіл)

Як вы разумееце значэнне слова зламыснік? (Той, хто жадае зла каму-небудзь, чыніць зло?

На вашу думку, якімі сродкамі можна змагацца і перамагаць зло?(Дабром) Падлічваюць колькасць набраных балаў (правільна выпісанае слова – адзін бал).На аснове выніку фарміруюцца вучэбныя групы


3 этап. Аперацыйна-пазнавальны.

Мэта: успрыманне, запамінанне і аналіз вучэбнага матэрыялу, максімальнае выкарыстанне самастойнасці вучняў у здабыванні новых ведаў.

Настаўнік фармулюе заданне для кожнай групы:

А з “Магістрамі слова” мы паспрабуем высветліць, як нашым продкам удавалася прымірыць словам свет прыроды і свет чалавека. Беларусы ўсім назоўнікам 2 скланення, якія называюць усё непрадказальнае, таямнічае, абстрактнае, што цяжка растлумачыць і разгадаць, у родным склоне далі канчатак у(ю), а ўсім прадметам і паняццям, якія бачылі, лічылі, добра разумелі і ведалі – а(я).Ведаючы гэтую асаблівасць беларускага характару, а таксама добра ведаючы абстрактныя і канкрэтныя назоўнікі, пастарайцеся растлумачыць наступныя напісанні. Дадатак 3

Гучыць народная мелодыя, вучні выконваюць заданні.


4 этап.Кантрольна-ацэначны.

Мэта: атрыманне інфармацыі пра рэальныя вынікі навучання, дасягненні кожнага вучня, уменне вучнямі прэзентаваць сваю дзейнасць на ўроку.

Справаздача работы ў групах. Вучні з настаўнікам чытаюць табліцу. Як бачым, магія праследуе нас на ўроку: сем пунктаў правіла. Лічба сем асацыіравалася ў нашых продкаў з надзейнасцю, трываласцю, абароненасцю, невыпадкова слова і паняцце сям’я мае цесную сувязь з гэтай лічбай. Няхай правапісанне слоў з табліцы стане вашымі трывалымі ведамі.

Але ў кожнага правіла ёсць выключэнні, версію пра тое, як яны ўзніклі, паслухаем са слоў “Магістраў”.

Прыкладны адказ. Назоўнікі: хлеб, авёс- пішуцца з канчаткам а.Няма хлеба, аўса. Мне думаецца, таму што для нашых продкаў-земляробаў вырошчванне хлеба, аўса – асноўных зернавых культур - было добра знаёмай справай, гэтыя паняцці страцілі абстрактнае значэнне, набылі канкрэтнае, ад якога залежаў не толькі дабрабыт, але і само жыццё прашчураў. А яшчэ не трэба забывацца пра мілагучнасць нашай мовы, для такіх кароткіх па гучанні слоў спалучэнні губнога б і галоснага у, зычнага ў і галоснага (у) стварылі б перашкоду ў вымаўленні, парушылі б мелодыю гучання слова, а гэтага беларусы дапусціць не маглі.

Кожны з вас сёння на ўроку меў магчымасць выбраць свой шлях, які прывёў бы да вырашэння пастаўленай задачы: засвоіць правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення ў родным склоне, каб быць пісьменным чалавекам;

Давайце ўпэўнімся, што з пастаўленай задачай мы справіліся.На сталах у вас ляжаць сігнальныя карткі чырвонага і зялёнага колеру. Калі слова, якое я называю, у родным склоне мае канчатак- а, вы паднімаеце чырвоную картку , калі –у – зялёную. Дадатак

Вучні каменціруюць адказы, запісваючы словы ў сшытак.Узаемаправерка работ.

Настаўнік высвятляе, хто дапусціў памылкі.Калі вучань на гэтым этапе работы дапускае памылку, то яго задача - выправіць , карыстаючыся памяткай( дадатак).Выкананне работы над памылкамі дазволіць атрымаць на ўроку адзнаку 6. Хто паспяхова спраўляецца з заданнем, той можа павысіць узровень сваіх ведаў, выканаўшы наступнае заданне: уставіць ў Р. склоне назоўнікі 2 скланення ў словазлучэннях(7-8), скласці з прапанаваных словазлучэнняў замову ад памылкі (9-10).


Праверка выканання задання (адзін вучань запісвае словы на дошцы)

Хто павысіў на ўроку свой узровень ведаў?Хто пачынаў урок “Аматарам слова”, а завяршае “Знатаком”?

Каму ўдалося вырашыць на ўроку ўсе пастаўленыя задачы?

Як вы думаеце, ці дапамагала нам у гэтым замова?

Якія магічныя словы і дзеянні ўрока запомнілі?

Замова ад памылкі


Дамашняе заданне па групах: Аматарам слова – п.25, пр111; Знатакам – п.25, пр.112;Магістрам – скласці замову

Я лічу, што на ўроку вялікую падтрымку аказала нам не столькі замова, сколькі вера ў сілу добрага слова, спагадлівыя узаемаадносіны паміж намі. Дзякую за працу

Выстаўленне адзнак за ўрок у дзённік




Дадатак 1.

Знайдзіце назоўнікі другога скланення, выпішыце іх у сшытак у адз ліку, назоўным склоне, падкрэсліце ў картцы, уставіўшы прапушчаныя літары.Паспрабуйце вусна паставіць выпісаныя назоўнікі ў родным склоне. Якія канчаткі будуць мець словы?

Беларус верыў, што голас і гук – св…еасаблівы ахоўны бар…ер для чалавека Лічылася, што свіст – сігнал з таго свету , які выклікаў нячыстую сілу. А смех надзяляўся адгоннымі функцыямі. Людзі смяяліся і паўсюль станавілася чыста – без чарцей і зламыснікаў.

Асабовыя(3): беларус, чалавек, зламыснік;

Канкрэтныя(2): бар..ер, чорт;

Абстрактныя (6): голас, гук, свіст, сігнал, смех, свет


Дадатак 2

Суаднясіце словы левага радка з іх значэннем ў правым радку

Геаграфічныя паняцці Пасёлка, горада, Марса

Асобы і істоты Тэлевізара, відэльца, сшытка

Канкрэтныя прадметы Агранома, чалавека, салаўя

Зборныя назоўнікі Лесу, натоўпу, ельніку

З’явы прыроды Агню, грому, віхру

Рэчыўныя назоўнікі Перцу, шакаладу, вугалю

Абстрактныя назоўнікі Страху, сораму, гневу

Дзеянні Загаду, маршу, вываду

Прасторавыя і часавыя паняцці Свету, верху, берагу


Дадатак 3

Чаму рэчыўныя назоўнікі: аўса, хлеба – маюць не “свае” канчаткі?

Чаму мы пішам : бору, лесу, саду- , але:барка, садка, ляска?

Чаму некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі –а(-я) і –у(-ю): мэбля з дубу і сустрэцца каля дуба?


Дадатак 4

Дождж, дом, холад,хлеб,шакалад, вецер, авёс,цукар, матор, агонь, сорам, страх, удар, шум, настрой(15)


Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Конспект урока по белорусскому языку на тему “Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку Р. склону”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Директор по управлению персоналом

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 863 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 10.03.2016 9804
    • DOCX 32.7 кбайт
    • 247 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Казакова Евгения Геннадьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Казакова Евгения Геннадьевна
    Казакова Евгения Геннадьевна
    • На сайте: 8 лет и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 42198
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 328 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Эффективное взаимодействие с детьми: стратегии общения и воспитания

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 663 человека из 74 регионов
  • Этот курс уже прошли 561 человек

Мини-курс

Басня как педагогическая технология

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология развития личности: от мотивации к самопониманию

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 85 человек из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 35 человек