Инфоурок Родная литература КонспектыМатэрыял па тэме "Характарыстыка твораў Максіма Гарэцкага" (10 клас)

Матэрыял па тэме "Характарыстыка твораў Максіма Гарэцкага" (10 клас)

Скачать материал

2. Мастацкія асаблівасці “малой” прозы М. Гарэцкага, агульная характарыстыка.

А) Дакастрычніцкія апавяданні; б) апавяданні савецкага часу-гісторыя стварэння, тэматыка, тып літаратурнага героя.

А) Ў дакастрычніцкі час у творцасці М. Гарэцкага ўмоўна вызначаліся тры этапы: горацкі (1912-1913); віленскі (1913-1914) і этап імпералістычнай вайны (1914-1917). Першы з’яшляецца больш карэспандэнцкім ( гэта былі допісы і фельетоны з мясцовага жыцця ў “Нашай ніве”). Уласна творчымі этапамі можна назваць другі і трэці, хоць только з другім быў звязаны грунтоўны ўваход М. Гарэцкага ў беларускую літаратуру пачатку 20 стаггоддзя. Трэба заўважыць, што трэцці этап быў вельмі плённы, але творы, напісаныя ў гэты час, былі апублікаваны пісьменнікам у пераважнай большасці пасля рэвалюцыі, і таму аб унутраным ідэйна-эстэтычным росце пісьменніка яны і сведчаць, але на працэс развіцця дакастрычніцкай беларускай літаратуры непасрэдна не ўплывалі. Такім чынам, у гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры М. Гарэцкі ўваходзіў творамі пераважна другога этапа сваёй дзейнасці, і на агульнае ідэйна-мастацкае яе развіццё ўплывала публіцыстыка пісьменніка (артыкулы “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”) і надрукаваныя ў дарэвалюцыйны час яго празаічныя творы, галоўным чынам, зборнік “Рунь”.

У тэматычна-праблемным плане “Рунь” як бы складаецца з дзвюх груп асобных апавяданняў, першая з іх – пра інтэлігентаў – сялянскіх хлопцаў, выхадцаў з вёскі, якія заклапочаны тым, каб не парушыць сувязей з народам, з “роднымі карэннямі” (“Рунь”, “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда”); а другая – пра тое, што сам Максім гарэцкі называе “патаёмным” і ў якіх ён імкнуўся раскрываць філасофію жыцця, “душу” свайго народа (“Страхаццё”, “Красаваў язмін”, “Што яно?”) Якраз да гэтай другой групы апавяданняў прымыкае вялікі па аб’ёме твор М. Гарэцкага 1914 года пад назвай “Антон”, у якім найшырэй выявіліся пошукі М. Гарэцкага-мастака ў раскрыцці сваіх праграмных установак. Такім чынам, у цэнтры дакастрычніцкай прозы стаяць перш за ўсё апавяданні пра сялянскіх сыноў-інтэлігентаў і буйны драматызаваны твор “Антон”.Гером М. Гарэцкага – гэта людзі, якія прагнуць як сацыяльнага і палітычнага разняволення народа, так і пазнання ўсёй яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, усёй яго чалавечай існасці.  Свае запаветныя думкі празаік аддае не моладзі, а ўкладае ў вусны спрактыкаванага, умудронага жыццём старога чалавека: народ – носьбіт вялікіхх ідэй, вялікага разумення, - вось што гаворыць нам гэтым пісьменнік.

Твор “Антон” з’яўляецца шматпланавым: у ім спалучаны і паказ жыццёвай драмы селяніна, і ацэнкі гарадскога жыцця, і абмеркаванне трагедыі аднаго героя іншымі людзьмі, звязанымі з літаратурным жыццём краіны. Думкі аўтара раскрывае не толькі тэкст з сюжэтным дзеяннем, але і эпіграфы да кожнага з пятнаццаці абразкоў, разгорнутыя рэмаркі, якія своеасабліва ўводзяць чытача ў сюжэтнае дзеянне твора ці каменціруюць яго. Па жанравых асаблівасцях гэта ў большай ступені драматызаваная аповесць. Антон у творы – гэта фігура трагічная, гэта ахвяра цемры і забітасці дарэвалюцыйнай вёскі. Ён- не які-небудзь фанатык, не ачмурэнне рэлігіяй робіць яго забойцам сына. Ён – веруючы, але яго душа, прагная да чалавечнасці і справядлівасці, не можа абаперціся на светлыя ідэалы чалавецтва, - яна агароджана ад іх. Так ці інакш, вобразам Антона М.Гарэцкаму сапраўды ўдалося паказаць затоеную пад шэрай світакй далёка не “шэрую, не будзёную душу мужыка, удалося шмат у чым вывесці нацыянальную прозу да ўмення паглыбляцца ў самыя пакручастыя перажыванні чалавечай душы, абумоўленыя часам, гісторыяй, сацыяльнымі абставінамі, асаблівасцямі скалду нацыянальнага характару.

Апавяданні 1915-1917 гадоў сведчаць аб далейшым і даволі рэзкім росце М. Гарэцкага як празаіка, асабліва лепшыя з іх (“Дзёгаць”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Прысяга”, “На этапе”). Новыя пошукі празаіка ўваходзілі ў рэчышча прозы сціслай, празрыстай, псіхалагізаванай пры пэўнай недагаворанасці. Апавяданнямі М. Гарэцкі тэматычна выходзіў вельмі далёкі за рамкі “Руні”: ён станавіўся летапісцам драм і трагедый вайны (“Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”), узнаўляў у мастацкіх вобразах прыгон – жудаснае мінулае роднага краю( “Прысяга”), дапытлівым псіхолагам ўгадваў жыццёва-сямейныя драмы ў нібы спакойнай хаце палешука (“На этапе”), зноў звяртаўся да тэмы сувязі часоў, пераемнасці пакаленняў, маральнага абавязку чалавека перад сучасным днём, перад будучыняй (“Габрыелевы прысады”)

Сярод апавяданняў М. Гарэцкага 1915-1917 гадоў былі і бессюжэтныя, такія як імпрэсія “знібее сэрца”. У 1914 годе Гарэцкі піша адзін з лепшых драматызаваных абразкоў “Гапон і Любачка”. Такім чынам, гэта ўсё сведчыць пра тое, што ў дакастычніцкі перыяд шматгранны талент пісьменніка развіваўся спорна і шырока.

Б) Рэвалюцыя і грамадзянская вайна, барацьба Чырвонай арміі з ворагамі Савецкай улады, ломка спрадвечнага складу народнага жыцця – гэтыя тэматычныя лініі праходзяць праз апавяданні Максіма Гарэцкага.  Нягледзячы на тое, што ў другой палове 20-х гадоў партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва зрабіла ўсё, каб ідэал чалавекалюбства і справядлівасці падмяніць рэвалюцыйнай непрымірымасцю, М. Гарэцкі ў сваёй прозе даследуе рэчаіснасць праз прызму аб’ектыўнай інтерпрытацыі, упарна намацоўваючы рэальныя супярэчнасці, ён настойліва падступае да балючых кропак жыцця. Пра гэта сведчыць яго аповесці “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы”. У аповесцях прысутнічае высокі гуманістычны пафас, імкненне пазбавіцца ад мярцвячага ўплыву ідэалагічнай дэмагогіі.   

Своеасаблівае месца ў беларускай літаратуры 20-х гадоў займае дакументальна-мастацкая кніга запісак “На імпералістычнай вайне”. Ужо тагачасная літаратурная крытыка справядліва высока ацаніла гэты твор, паставіўшы яго побач з антываенным еўрапейскім раманам аб першай сусветнай вайне – раманам “Агонь” Барбюса. Расказваючы аб крывавым чалавечым вопыце і асуджаючы вайну з гуманістычных пазіцый агульначалавечай маралі, М. Г. з вялікай мастацкай сілай пісаў аб бясконцых чалавечых пакутах, што прыносіць з сабою вайна, выключную ўвагу надаваў акопнаму жыццю простага салдата.

Рэалістычны паказ жыцця немагчымы без раскрыцця характару чалавека, яго духоўнага свету. Чалавек з’яўляўся галоўным прадметам абмеркавання ў апавяданнях савецкага часу М.Г.Вось таму ён намагаецца стварыць вобраз сучасніка, станоўчага героя. Не адразу ,вядома, гэты вобраз атрымаў рэалістычна праўдзівае ўвасабленне. Налёт схематычнасці, прамалінейнасці даваў сябе адчуць вельмі моцна. Аднак з кожным новым творам вобраз набываў новыя якасці, станавіўся больш змястоўным, шматгранным і пераканаўчым. Паглыбляючыся ў псіхалогію станоўчага героя, пісьменнік паказваў яго, як правіла ,не ізалявана ад тых грамадска-палітычных і сацыяльных зрухаў, якія адбываліся ў краіне, а ў цеснай сувязі з імі.

Трэба яшчэ сказаць, што такія творы як “Літоўскі хутарок”, “Генерал”, “Рускі” і іншыя творы не знайшлі свайго развіцця ў літаратуры наступных дзесяцігоддзяў, але яны адрадзіліся ў другой палове 50-х гадоў 20 стагоддзя і загучалі з новай сілай.

3. Зборнік апавяданняў Максіма Гарэцкага “Рунь”: характарыстыка праблематыкі, літаратурных герояў.

Зборнік “Рунь” выйшаў у Вільні ў 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты і складаўся з дзевяці апавяданняў і драматычнага абразка “Атрута”. Многія творы, што ўвайшлі ў кніжку, былі надрукаваны ў “Нашай ніве”. Высока ацаніў зборнік і максім багдановіч ў артыкуле “беларускае адраджэнее” ў 1914 годзе. Гэта кніжка адкрывала мастака новага, арыгінальнага, і гэтая арыгінальнасць пачыналася з прынцыпова новага падыходу да адбору жыццёвага матэрыялу, яго індывідуальна-мастацкай інтэрпрытацыі. М.Г. гэтым зборнікам значна ўзбагачвае беларускую прозу. Не адкідаючы падрабязнасцей, рэалізму абставін, ён узнімае мастацкую прозу на вышыню філасофскіх абагульненняў. Побач з селянінам ён падае вобраз вясковага інтэлігента і іменна яго вачыма глядзіць на свет, яго вуснамі ён выносіць прысуд жыццю і ацэньвае рэчаіснасць. А ўжо адсюль ішло пераразмеркаваннеідэйна-тэматычных акцэнатў: разам з тэмай жыцця сялянства распрацоўваецца тэма лёсу інтэлігенцыі, яе будучых шляхоў і – што вельмі важна- тэма філасофскага асэнсавання жыцця, тых зрухаў, што адбываюцца ў жыцці. Лёс чалавека ў ранніх апавяданнях М.Г. арганічна ўпісваецца ў кола адвечных пытанняў пра жыццё і смерць, пра ўзаемаадносіны чалавека з грамадствам і прыродай. Пісьменнік дае сваё разуменне характару беларуса як чалавека багатага жыццёвага вопыту, філосафа, аналітыка.

Гэты зборнік – гэта своеасаблівы маналог, у якім мяжуюцца высокае і нізкае, ўзнёслае і прыземленна-бытавое, светлае і змрочнае. У адных апавяданнях зборніка акрэсліваецца сюжэт, але толькі акрэсліваецца, бо лірычнае пачуццё ў іх дамінуе (“Рунь”, “У лазні”, “Роднае карэнне”). У іншых творах сюжэта няма, толькі часамўспыхваюць невялікія кропкі, яго згадкавыя пункціры і лірычнае пачуццё ліецца, як суцэльны струмень (“Страхаццё”, “што яно?”). апавяданне “У чым яго крыўда” пабудавана на выкарыстанні эпісталярнай формы.

Нават само апавяданне “Рунь” – гэта своеасаблівая запеўка ў зборніку. Сімвалічная яго назва, дзе рунь – гэта новыя людзі, маладыя шукальнікі-энтузіясты. Але пакуль што кволыя парасткі. Пафас апавядання вызначаецца ў прадчуванні перамен, сцвярджэнні неабходнасці іх дасягнення праз выпрабаванні, пакуты, праз пераадоленне застойнасці і духоўнай змізарнеласці жыцця. Тэма бярэцца эпічная і шырокая, а таму жанр бытавой замалёўкі аказваецца непрыдатным для яе раскрыцця. М.Г. знаходзіць новую форму, форму філасофскага, інтэлектуальнага апавядання-споведзі.. гэта споведзь вядзецца ад твох асоб: апавядальніка, Уладзіміра і яго каханай Ядзі.. можа стварыцца ўражанне, што разгортваецца сюжэт у сюжэце, гісторыя у гісторыі.

У цэнтры апавядання – лёс Уладзіміра – сына беларускага народа, абаронцы яго сацыяльнай годнасці. яму было наканавана застацца сіратой. таленавіты ад прыроды, ён вывучыўся грамаце .пацягнуўся да мастацтва, зразумеў супярэчнасці жыцця. Уладзімір крытычна ставіцца да паслухмянай маўклівасці народа перад панствам і – што не менш важна – да свайго асабістага лёсу. “Сын народа”, інтэлігент, ён адчувае сваю слабасць, няздатнасць да адкрытага пратэсту. Толькі каханне да Ядзі выратоўвае героя. На гэтым цікавым месцы пісьменнік спыняе апавяданне, даючы чытачу магчымачць дадумаць лёс героя.

У апавяданні “Рунь” б’ецца напружаная думка чэхаўскіх маладых герояў з “Вішнёвага сада”. Традыцыі рукай літаратуры 19-пачатку 20 стагоддзя настойліва ўваходзілі ў малую прозу пісьменніка.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Матэрыял па тэме "Характарыстыка твораў Максіма Гарэцкага" (10 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Режиссер монтажа

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 000 материалов в базе

Материал подходит для УМК

Скачать материал

Другие материалы

Прэзентацыя па беларускай літаратуры на тэму "Пятрусь Броўка" (10 клас)
  • Учебник: «Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання», Пад рэдакцыяй З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі
  • Тема: Пятрусь Броўка (1905—1980)
Рейтинг: 4 из 5
  • 21.02.2020
  • 2862
  • 130
«Беларуская літаратура. Вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання», Пад рэдакцыяй З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 21.02.2020 2099
    • DOCX 21.6 кбайт
    • 15 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Дворяков Александр Фёдорович. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Дворяков Александр Фёдорович
    Дворяков Александр Фёдорович
    • На сайте: 7 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 2
    • Всего просмотров: 203232
    • Всего материалов: 116

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Изучение классической русской литературы в современном контексте на уроках с учетом реализации ФГОС СОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 40 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 226 человек

Курс повышения квалификации

Формирование писательского навыка у школьников на уроках литературы в условиях реализации обновленного ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 51 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 189 человек

Курс повышения квалификации

Методические аспекты при изучении русской литературы последней трети XIX века в современной школе

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 26 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 374 человека

Мини-курс

Soft-skills современного педагога

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 45 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 26 человек

Мини-курс

Event-менеджмент и видеопродакшн: от концепции до успешной реализации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Басня как педагогическая технология

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе