ЛІЧЭБНІК
(памятка)
Лічэбнікі “сто”
і “сорак” маюць па дзве формы пры скланенні: “сто – ста”, “сорак – сарака”.
Лічэбнікі “дзевяноста”, “паўтара”, “паўтары”,
“паўтараста”
не змяняюць сваю форму пры скланенні.
У творным
склоне існуе шэсць лічэбнікаў на “ма” (двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма,
чатырма).
Зборныя
лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра,
шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно
цэлае. Зборныя
лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць,
ужываюцца рэдка.
Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:
ü
з назоўнікамі
мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;
ü
з
назоўнікамі дзеці, людзі, асобы: сямёра людзей, пяцёра дзяцей,
сямёра асоб;
ü
з назвамі
маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят;
ü
з асабовымі
займеннікамі мы, вы, яны: нас было трое, дайце ім дваім;
ü
з
неадушаўлёнымі множналікавымі назоўнікамі і з назвамі парных прадметаў: двое
ботаў (дзве пары ботаў), трое нажніц, але ва ўскосных склонах, акрамя
вінавальнага, у такіх выпадках зборныя лічэбнікі замяняюцца колькаснымі.
Варта
адрозніваць правапіс: шэсцьдзЯсат, пяцьдзЯсят.
АЛЕ: семдзЕсят, восемдзЕсят.
Лічэбнікі па значэнні падзяляюцца на:
Лічэбнікі паводле складу падзяляюцца на:
простыя
|
складаныя
|
састаўныя
|
Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на:
цэлыя
лікі
|
дробавыя
|
зборныя
|
ПАМЯТАЙ!
Напісанне лічэбнікаў заўсёды
выклікае цяжкасці. Вось
вам, мае вучні, у дапамогу некалькі асноўных прыкладаў. Па аналогіі вам можна будзе праскланяць
і іншыя лічэбнікі беларускай мовы.
Колькасныя
лічэбнікі:
2 – два, дзве
Н. два, дзве
Р. двух, дзвюх
Д. двум, дзвюм
В. два (двух), дзве
(дзвюх)
Т. двума, дзвюма
М. (аб) двух, (аб)
дзвюх
Простыя
лічэбнікі:
17 –
сямнаццаць
Н. сямнаццаць
Р. сямнаццаці
Д. сямнаццаці
В. сямнаццаць
(сямнаццаці)
Т. сямнаццаццю
М. (аб) сямнаццаці
Складаныя
колькасныя лічэбнікі:
50 –
пяцьдзясят
Н. пяцьдзясят
Р. пяцідзесяці
Д. пяцідзесяці
В. пяцьдзясят (пяцідзесяці)
Т. пяццюдзесяццю
М. (аб) пяцідзесяці
Састаўныя
колькасныя лічэбнікі:
79 –
семдзесят дзевяць
Н. семдзесят дзевяць
Р. сямідзесяці дзевяці
Д. сямідзесяці дзевяці (сямідзесяці дзевяці)
В. семдзесят дзевяць
Т. сямюдзесяццю дзевяццю
М. (аб) сямідзесяці дзевяці
782 –
семсот восемдзесят два
Н. семсот восемдзесят два
Р. сямісот васьмідзесяці двух
Д. сямістам васьмідзесяці двум
В. семсот восемдзесят два (сямісот васьмідзесяці двух)
Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
М. (аб) сямістах васьмідзесяці двух
654 –
шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры (шасцісот пяцідзесяці чатырох)
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. (аб) шасцістах пяцідзесяці чатырох
386 –
трыста восемдзесят шэсць
Н. трыста восемдзесят шэсць
Р. трохсот васьмідзесяці шасці
Д. тромстам васьмідзесяці шасці
В. трыста восемдзесят шэсць (трохсот васьмідзесяці шасці)
Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
М. (аб) трохстах васьмідзесяці шасці
976 –
дзевяцьсот семдзесят шэсць
Н. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
В. дзевяцьсот семдзесят шэсць (дзевяцісот сямідзесяці шасці)
Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. (аб) дзевяцістах сямідзесяці шасці
231 –
дзвесце трыццаць адзін
Н. дзвесце трыццаць адзін
Р. двухсот трыццаці аднаго
Д. двумстам трыццаці аднаму
В. дзвесце трыццаць адзін (двухсот трыццаці аднаго)
Т. двумастамі трыццаццю адным
М. (аб) двухстах трыццаці адным
235 –
дзвесце трыццаць пяць
Н. дзвесце трыццаць пяць
Р. двухсот трыццаці пяці
Д. двумстам трыццаці пяці
В. дзвесце трыццаць пяць (двухсот трыццаці пяці)
Т. двумастамі трыццаццю пяццю
М. (аб) двухстах трыццаці пяці
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.