Инфоурок Другое КонспектыПлан-канспект урока "Зычныя [д] — [дз’], [т] — [ц’], іх вымаўленне і правапіс"

План-канспект урока "Зычныя [д] — [дз’], [т] — [ц’], іх вымаўленне і правапіс"

Скачать материал

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”

Петрусёва Ганна Леанідаўна, б/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў 5 класе

 

Тэма: Зычныя [д] — [дз’], [т] — [ц’], іх вымаўленне і правапіс

 

Мэта: замацоўваць веды вучняў пра зычныя гукі [д], [дз’], [т], [ц’].

 

Задачы:

1) Удасканальваць уменні:

·         правільна вымаўляць гукі  [д]—[дз’], [т]—[ц’],

·         пісаць словы з чаргаваннем гукаў [д]—[дз’], [т]—[ц’],

·         тлумачыць выбар правапісу літар д, т, дз, ц,

·         перакладваць словы з рускай мовы на беларускую, ужывючы гукі  [д] і [т] у словах іншамоўнага паходжання,

·         умець адрозніваць літары ад гукаў.

2) Развіваць:

·         арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць арфаграмы ў словах,

·         звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

·         памяць, лагічнае мысленне праз правільнае тлумачэнне правапісу літар д,т,дз,ц,

·         навыкі работы з камп’ютарам,

·         камунікатыўныя якасці ў выніку работы ў парах.

3) Выхоўваць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя  формы работы: работа  з камп’ютарам, работа ў парах, самастойная работа, індывідуальныя заданні, работа па варыянтах.

 

Тып урока: камбінаваны.

Форма правядзення: урок-падарожжа.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

Самастойная работа,

Работа з кам’ютарам,

Работа з сігнальнымі карткамі, індывідуальная работа,

 пастаноўка праблемнага пытання;

работа ў парах;

работа па варыянтах;

самастойная работа;

выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі.

 

Абсталяванне:

Краткі (сінія, жоўтыя),

Эпіграф на дошцы,

Дата, словы “класная работа” і тэма ўрока ,

мультымедыйная ўстаноўка;

цягнік,

маршрутныя лісты,

камп’ютар,

тэставыя заданні на камп’ютары.

 

 

                                                                            Ход урока            Дзе-дзе-дзе — цягнік ідзе, гучна гудзе.

Ду-ду-ду — я па рэйках іду і вагоны вяду.

Дзі-дзі-дзі — на мяне паглядзі. Небяспечна! Глядзі!

 

1.      Арганізацыйна-матывацыйны этап  / СТАНЦЫЯ “Арганізацыйная”

- Кожны чалавек вітаецца па некалькі разоў на дзень. Адны вітаюцца поціскамі рук, другія – абдымкамі, трэція – пацалункамі. Мы ж з вамі будзем вітацца вось так (падымае жоўтую картку). А вы са мной вітайцеся толькі тады, калі я вітаюся непасрэдна з вамі.

Сядайце.  Увага!  Я вітаю тых, у каго сѐння дрэнны настрой.

у каго сѐння добры настрой.

хто любіць свой родны горад.

хто імкнецца быць добрым.

хто ўмее працаваць на камп’ютэры.

хто падрыхтаўся да ўрока.

Дзеці, сёння мы з вамі будзем працаваць на маршрутных лістах, якія ляжаць у вас на партах. Таму вазьміце іх, запішыце дату, словы “класная работа” і тэму ўрока.

2. Работа з эпіграфам / СТАНЦЫЯ “Накіроўваючая”

-Дзеці, прачытайце, калі ласка, эпіграф да нашага ўрока.

-Аб чым ён? Сапраўды, трэба быць вельмі ўважлівымі на вуліцах, дарогах і чыгуначных пераездах.

- Эпіграф вельмі добра падыходзіць да нашага ўрока, таму што ў нас не звычайны ўрок, а ўрок-падарожжа. І адправімся мы з вамі ў падарожжа на цягніку. У перадзе нас чакаюць цікавыя заданні, выканаўшы якія вы зможаце атрымаць добрыя адзнакі.

- Скажыце, ці ёсць у гэтым эпіграфе арфагрмы, якія мы пачалі вывучаць на прошлым уроку? (Правапіс [д], [дз’], [т], [ц’]).

- Значыць, наша падарожжа будзе адбывацца па тэме “Правапіс [д]—[дз’], [т]—[ц’]”.

 

3. Пастаноўка мэт і задач урока / СТАНЦЫЯ “Мэтавызначальная”

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока?

-Добрыя мэты! Сёння на ўроку мы замацуем веды пра літраты д,т,дз,ц, іх правілы вымаўлення і напісання ў словах

-Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаеца!

 

4.  Правера Д/З / СТАНЦЫЯ “Правярай-ка”

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю “Правярай-ка”.

-Як вы думаеце, што мы будзем правяраць?

 

4.1 Работа на камп’ютэры 

 

4.2 Праверка выканання д/з у сшытках

4.3 Прэзентацыя казкі-праекта  вучнямі

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары               .

-Твая мэта: размеркаваць  словы па групах. У першай групе - словы , у якіх пішацца літара "Д" , у другой групе – словы, у якіх пішацца спалучэнне літар «ДЗ». 

https://learningapps.org/watch?v=pcxfs763k16

- Якое практыкаванне вы выконвалі дома? (пр.49)

- Што трэба было зрабіць?

(Спісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары дз,

д, ц, т)

-Зараз пойдзе да дошкі 1 вучань, выпіша ўсе словы, адной рыскай падкрэсліць літары д,т,дз,ц, а дзвюмя рыскамі – галосныя. Хто жадае?

-А пакуль дзеці працуюць за камп’ютарам і каля дошкі, мы паслухаем дзяўчат, якім было дадзена дадатковае заданне: прыдумаць казку пра гукі Д, Дз’, Т, Ц’.

-Паслухайце ўважліва, калі будуць пытанні, пасля запытаеце.

Праца за камп’ютарам, каля дошкі і выступлення дзяўчат адбываецца адначасова

(праца за камп’ютарам)

(праца каля дошкі)

(выступленне дзяўчат з аўтарскай казкай)

 

Дзякуй, дзяўчаты, малайцы! Добрая казка атрымалася! Прысядзьце!

Ці справіўся (справілася) з тэстам? Памылкі ёсць? Малайчына, можаш прысесці!

(карціна, Партызанская, людзі, радыяцыйнага, радыяцыя, павадыр, спецыяльным, карціна, знаходзіцца, асцярожна)

 

Давайце праверым выкананне дамашняга задання ў сшытку. Ці ёсць памылкі на дошцы? Добра! Можаш прысесці.

 

 

4.4 Апытванне


-Малайцы, дзяўчаты! Добрая казка атрымалася. Прысядзьце!

-Калі пішуцца літары д, з (гукі  [дз’], [ц’ ])? ( е, ѐ, ю, я, і, Ь, В’). Прывядзіце прыклады.

-Калі пішуцца літары д, т? (а, о, э, у). Прывядзіце прыклады.

-Што называецца дзеканнем?

-Што называецца цеканнем?

-Якая літара абазначае мяккасць папярэдняга зычнага, але не абазначае гука? Прывядзіце прыклады.

-Што мы павінны памятаць пра спалучэнне літар д і з?

-Ці памятаеце вы дзяжурнае правіла?

-Калі яны абазначаюць два гукі? Прывядзіце прыклады.


5. Замацаванне ведаў

 

СТАНЦЫЯ  «Хто ўважлівы?»

- Мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца«Хто ўважлівы?»

-Я буду называць вам слова, калі ў ім будуць гукі [дз’], ц’,  то падымаеце ўверх жоўтую картку. Калі будуць гукі д, т, то сінюю.

Дзёгаць, надзея, дом, дзень, цемра,  дубец, цень, дзюба, думка, дзяцел, дзённік, расада, Цімох.

 

 

СТАНЦЫЯ «Замяняй-ка»

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца “Замяняй-ка”.

Адзін вучань папрацуе на камп’ютары. Гэта будзе…. Твая задача  - размеркаваць словы па каробачках.

https://learningapps.org/watch?v=puo5ow42v16

 

-Астатнія працуюць на маршрутных лістах.

 

-Наша мэта – змяніць словы так, каб д, т перайшлі ў дз, ц і запішыце іх. Напрыклад: брыгада — брыгадзір. Растлумачыць правапіс.

 

- 1 варыянт працуе з 1 слупком, а 2 варыянт – з 2 слупком.

 

-Да дошкі пойдзе папрацуе ад 1 варыянта…, а ад 2 варыянта….

(1 вучань працуе самастойна)

(2 вучні працуюць адначосова, тлумачачы правілы)

Ці ўсё ў цябе атрымалася? Ёсць памылкі? Малайчына! Можаш прысесці!

 

 

Малайцы, справіліся з заданнем!

 

Змяніце словы так, каб д, т перайшлі ў дз, ц і запішыце іх. Напрыклад: брыгада — брыгадзір.

Ліст -                                      ,

Два -                                       ,

Мяту -                                                ,

Малады -                                           ,

Вада -                                     ,

Дні -                                       ,

Пайду -                                              ,

Багаты -                                             .

 

 

6. Фізкультхвілінка / СТАНЦЫЯ “Адпачывай-ка”

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца “Адпачывай-ка”.

-Як вы думаеце, што мы будзем рабіць?

 (Настаўнік уключае запіс песні “Сока-бачы”, дзеці танцуюць)

 

7. Замацаванне ведаў

 

СТАНЦЫЯ «Расшыфруй-ка»

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца «Расшыфруй-ка»

 

-Наша мэта - расшыфраваць затранскрыбаваныя словы. Растлумачыць правапіс.

 

-Да дошкі пойдзе на першыя 2 словы…, а на апошнія 2 - …. Астатнія працуюць на маршрутных лістах. (2 вучні працуюць адначасова)

 

Расшыфраваць затранскрыбаваныя словы:

[радас’ц’] -                                                 .

[падз’ака] -                                                 .

[з’м’эс’ц’і] -                                               .

 [м’адз’в’эц’] -                                           .

 

СТАНЦЫЯ  «Выбірай-ка»

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца «Выбірай-ка»

Адзін вучань папрацуе на камп’ютары. Гэта будзе…. Твая задача  - размеркаваць словы па каробачках.

https://learningapps.org/watch?v=pk50ounin16

 

-Астатнія працуюць на маршрутных лістах.

-Наша мэта – размеркаваць  словы ў два слупкі: у 1 слупок словы з літарамі д, т, а ў 2 слупок – дз’, ц’.

-1 варыянт працуе з 1 слупком, а 2 варыянт – з 2 слупком.

-На 1 слупок да дошкі пойдзе…., а на 2 слупок пойдзе…. Астатнія працуюць на маршрутных лістах.

(1 вучань працуе самастойна)

(2 вучні працуюць адначасова, тлумачачы правапіс)

Ці ўсё ў цябе атрымалася? Ёсць памылкі? Малайчына! Можаш прысесці!

 

 

Растлумачце, чаму запісалі словы ў слупок з д,т?

Растлумачце, чаму запісалі словы ў слупок з дз’, ц’?

Можаце прысесці.

 

Запішыце словы, выбіраючы з дужак правільны варыянт і размяркоўваючы іх у два слупкі :

Словы з літарамі д, т

Словы з літарамі дз, ц

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

С(т,ц)япан, мя(д,дз)ведзь, (тэ,це)лефон, ак(то/цё)р, (д,дз)вух, (тэ/це)атр, по(д,дз)віг, вах(т,ц)ѐр,  бак(тэ,це)рыя, (т,ц)юльпан, брыга(д,дз)ір,  сту(дэ/дзе)нт.

 

 

СТАНЦЫЯ “Перакладчык”

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца “Перакладчык”

 

-Наша мэта – запісаць  словы па-беларуску, растлумачыць  правапіс.

 

-1 варыянт працуе з 1 слупком, а 2 варыянт – з 2 слупком.

 

-На 1 слупок да дошкі пойдзе…., а на 2 слупок пойдзе…. Астатнія працуюць на маршрутных лістах.

(2 вучні працуюць адначасова)

 

Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс.

Командир-                                                                .

Театр-                                                                        .

Твѐрдый-                                                                  .

Эпитет-                                                                     .

Тюфяк-                                                                     .

Стилистика-                                                             .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СТАНЦЫЯ “Кантрольная”

-А мы з вамі адпраўляемся на наступную станцыю, якая называецца “Кантрольная”

 

-Адзін вучань папрацуе на камп’ютары. Гэта будзе…. Твая задача  - уставіць патрэбныя літары ў словы.

http://2jjj.blogspot.com.by/2015/05/blog-post_22.html

-Астатнія працуюць на маршрутных лістах.

-Наша мэта – выканаць тэставае заданне, выбраць правільныя адказы.

- Усе працуем самастойна

(1 вучань працуе самастойна)

(вучні працуюць самастойна)

Ці ўсё ў цябе атрымалася? Ёсць памылкі? Малайчына! Можаш прысесці!

 

 

-Зараз я адгарну ключ, а вы праверыце, ці ёсць памылачкі.

 

(вучні самастойна звяраюцца з ключом)

 

-Усе зрабілі правільна? Дзе былі памлкі?

 

Выканай тэставае заданне, выберы правільныя адказы.


А) Вызначце словы, у якіх пішацца літара д.

1) або…ва.

2) …ед.

3) …ва.

 

Б) Вызначце словы, у якіх пішацца літара   дз.

1) …вухсот.

2) …веры.

3) каман…ір.

 

В) Вызначце словы, у якіх пры перакладзе пішуцца літары д , т.

1) бригадир.

2) диплом.

3) университет.

 

Г) Вызначце словы, у якіх пры перакладзе пішуцца літары дз , ц.

1) медведь.

2) диктант.

3) подвиг.


 

8.Падвядзенне вынікаў урока / СТАНЦЫЯ “Падагульняючая”

Калі пішуцца літары д, з (гукі  [дз’], [ц’ ])? ( е, ѐ, ю, я, і, Ь, В’). Прывядзіце прыклады.

Калі пішуцца літары д, т? (а, о, э, у). Прывядзіце прыклады.

Што называецца дзеканнем?

Што называецца цеканнем?

Якая літара абазначае мяккасць папярэдняга зычнага, але не абазначае гука? (Літара ь «мяккі знак».)  Прывядзіце прыклады.

Што мы павінны памятаць пра спалучэнне літар д і з?

 

9. Рэфлексія / СТАНЦЫЯ “Рэфлексійная”

Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

Якое заданне здалося самым цяжкім?

Як вы думаеце, што не атрымалася?

Што для вас было самым цікавым на ўроку?

Зараз падрыхтуеце карткі

Падыміце жоўтую картку тыя, хто актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова і  вельмі задаволены сабой.

Падыміце жоўтую і сінюю карткі тыя, каму было было цяжка, але вы  справіліся і  цалкам задаволены сабой.

Падыміце сінюю картку тыя, для каго заданні на ўроку былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

 

 

 

 

10. Ацэнка ведаў / СТАНЦЫЯ “Ацэньваючая”

Я лічу, што сёння ўсе добра працавалі.

Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку:...

Трэба падцягнуць веды:…

 

11. Д/З / СТАНЦЫЯ “Дамашняя”

Звернемся да дамашняга задання.

 

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

Дома вы папрацуеце з пр.47.

Прыдумаць тэкст пра падарожжа на цягніку, выкарыстоўваючы словы з літарамі д, т, дз, ц

Вы павінны будзеце спісаць словы, выбіраючы з дужак тыя літары, якія адпавядаюць правілам вымаўлення і напісання слоў. Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе, калі разгрупоўвалі словвы па слупках. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

 

За дапамогай зможаце падыйсці ў канцы дня.

 

Дзякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Зычныя [д] — [дз’], [т] — [ц’], іх вымаўленне і правапіс""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист архива

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 670 674 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Конспект урока по курсу Основы духовно-нравствнной культуры народов России ( 5 класс )
  • Учебник: «Основы духовно-нравственной культуры народов России», Виноградова Н.Ф., Власенко В.И., Поляков А.В.
  • Тема: Хранить память предков
  • 04.01.2021
  • 1963
  • 68
«Основы духовно-нравственной культуры народов России», Виноградова Н.Ф., Власенко В.И., Поляков А.В.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.01.2021 5040
    • DOCX 42.9 кбайт
    • 377 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98940
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 157 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 500 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 335 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Современные инструменты инвестирования и управления затратами

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Технологии в онлайн-обучении

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 29 человек из 18 регионов

Мини-курс

Интерактивные методы обучения русскому языку

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе