Инфоурок География КонспектыПлан-конспект учебного занятия "Лик Земли"

План-конспект учебного занятия "Лик Земли"

Скачать материал

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зажэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

 

Конкурс педагагічнага майстэрства

“Настаўнік года Салігорскага раёна – 2016”

 

 

План-канспект адкрытага вучэбнага занятку

па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”

 

 

Аблічча Зямлі: суша і водная паверхня

Практычная работа № 1 “Нанясенне на контурную карту геаграфічных аб’ектаў. Тлумачэнне выяўленых адрозненняў”

 

 

 

 

 

Настаўнік геаграфіі: Скалабан Ірына Іванаўна,

першая кваліфікацыйная катэгорыя

 

 

 

 

 

Зажэвічы, 2016

Задачы:

·        фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя кампетэнцыі ў вобласці развіцця прасторавага ўяўлення навучэнцаў у працэсе вывучэння адлюстравання Зямлі;

·        фарміраваць веданне паняццяў “карта”, “мацярык”, “востраў”, “акіян”;

·        развіваць вуснае маўленне, аналітычнае мысленне вучняў,  уменне параўноўваць, рабіць высновы;

·        пачаць фарміраваць уменне працаваць з геаграфічнай картай;

·        фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю школьнікаў у дачыненні аховы навакольнага асяроддзя;

·        выхоўваць культуру маўленчых зносін, уменне працаваць у калектыве, культуру узаемаадносін.

 

Вучэбна-дыдактычнае забеспячэнне і сродкі навучання: мультымедыйны праектар, ноўтбук, відэаролік “Геаграфія для самых маленькіх”, атлас, контурная карта, фізічная карта паўшар’яў, карткі з заданнямі

Тып занятку: камбінаваны урок

Форма правядзення: віртуальнае падарожжа на Зямлю

Выкарыстаныя прыёмы, формы навучання: калектыўная, групавая, індывідуальная работа; гутарка, творчы каментарый, самастойная работа, узаемаапытванне, стварэнне сітуацыі поспеху, праблемнае пытанне

Месца вучэбнага занятку ў вывучэнні тэмы - 2

Ход занятку

Эпіграф: «Зямля! Маці наша! Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек». 

Змітрок Бядуля

1.     Арганізацыйны пачатак вучэбнага занятку.

- Добры дзень, рабяты. Рада вас вітаць на наступным занятку па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”. Я хачу прапанаваць вам здейсніць падарожжа па планеце Зямля. Згодны? І перш чым яго пачаць - увага на экран.

Матывацыя. (ролік 42 сек. Слайд 2)

- Сапраўды, чалавек, які наведвае школу, старанна вучыцца, шмат чытае, многа чым цікавіцца – вельмі много ведае. Вы са мною згодны?

- Мы з вамі таксама многа чаго ведаем аб зорках, каметах, метэарытах і г.д. А сёння мы з вамі бліжэй пазнаёмімся з планетай Зямля.  Звярніце ўвагу на эпіграф на дошцы. У чым сэнс гэтых слоў? Сапраўды, Зямля — наш агульны зялёны дом. I трэба, каб усім у гэтым доме было ўтульна. Каб падтрымліваць парадак у нашым доме, мы прыкладаем намаганні: мыем посуд, прыбіраем у пакоі, выносім смецце. Зямля таксама патрабуе нашага клопату. Але, на жаль, усё часцей людзі адносяцца да прыроды па-спажывецку. Яны карыстаюцца яе багаццем, пры гэтым, не пакідаюць пасля сябе «ні прысадаў, ні травы, ні самое ракі». Людзі не разумеюць, што пазбаўляюць жылля звяроў. Калі мы жывём у агульным доме, то трэба падтрымліваць добрасуседскія адносіны з усімі іншымі жыхарамі.

     Чалавек павінен быць гаспадаром і клапаціцца пра «братоў нашых меншых».

     Тое ж самае і з раслінамі. Знікаюць расліны, а тыя, што засталіся, амаль усе ў Чырвонай кнізе.

     Паветра, вада, зямля — усё забруджваецца. А гэта ўжо пагроза чалавеку.

     Мы павінны абараніць прыроду ад бяздушша і спажывецкіх адносін. Неабходна адказна ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. I тады не толькі мы, але і будучыя пакаленні змогуць пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе, пачуць шум бору і шапаценне калосся на ніве.

     Тады зямля будзе сапраўдным зялёным домам.

І на дошцы ўпершыню прысутнічае геаграфічная карта. Менавіта з дапамогай карты мы з вамі будзем падарожнічаць.

       І першым крокам па планеце Зямля будзе знаёмства…….. (з мацерыкамі, акіянамі і астравамі). А дакладней з абліччам Зямлі. Менавіта карта з’яўляецца сімвалам, копіяй Зямлі на плоскасці. На ёй нанесены пры дапамозе колеру акіяны, мацерыкі і астравы.

Арганізацыя падарожжа. Я прапаную вам адправіцца ў віртуальнае падарожжа са мной і маімі сябрамі. На працягу падарожжа вам спатрэбіцца ўвага (вас чакае шмат новага і цікавага), стараннасць (патрэбна многае паспець), веды (вы сустрэнеце шмат ужо вядомага вам), узаемадапамога і культура зносін. Ну што, гатовы? Паляцелі! (ролік 1 хв. 09сек. Слайд 3)

    А мы возьмем нашы сшыткі і контурныя карты і будзем там пазначаць усё цікавае  ў час падарожжа. І першы наш запіс у сшытку – гэта…. (дата і тэма).

Пастаноўка задач.

Аднавіць веды аб планетах, каметах, зорках і сузор’ях, Сонечнай сістэме.

Вывучыць:  што такое мацярык,  востраў, акіян.

Даведацца: колькі мацерыкоў і акіянаў, чым востраў адрозніваецца ад мацерыка.

Навучыцца наносіць на контурную карту мацерыкі, акіяны і астравы.

 

 

Падчас падарожжа вы будзеце зарабцяць зорочкі за правільныя, грунтоўныя, поўныя адказы. Зорачкі не звычайныя, а з сакрэтам, які мы разгадаем у канцы вучэбнага занятку. І чым больш вы заробіце зорачак, тым вышэйшы бал зможаце атрымаць за работу на вучэбным занятку. Іх вы будзеце збіраць у спецыяльныя канверты – сузор’і. Гэта сузор’е носіць ваша імя. Паляцелі! (ролік 1 хв. 28сек. Слайд 4)      

1.Праверка раней вывучанага матэрыялу.

Сапраўды! А чаму наша планета рознакаляровая?

Чым яна адрозніваецца ад іншых планет?

Чаму нашу планету можна называць не планета Зямля, а планета Акіян?

Як уяўлялі нашу планету людзі ў стражытныя часы?

Абмяркуйце пытанні ў групах і падрыхтуйце адказы.(30 секунд)

 На самой справе наша планета – шар. І не трымаецца на кітах  і сланах, а знаходзіцца ў касмічнай прасторы. А атмасфера – блакітная абалонка, якая забяспечвае нас кіслародам, не дае выпарацца ў космас вадзе і ахоўвае ад метэарытаў.

Уявіце на хвіліну, што атмасфера знікла. Што адбудзецца?

Мы з вамі жывём на планеце Зямля на сушы, якая дзеліцца на мацерыкі і астравы, а яны абмываюцца акіянамі. Зараз вы ў гэтым пераканаецеся.

2.Вывучэнне новага матэрыялу. Выкананне практычнай работы.

Увага на экран. (ролік 1 хв. 55сек. Слайд 5) фарміраванне паняцця “Мацярык”. Запіс азначэння ў сшыткі. Работа з фізічнай картай.

(ролік 23сек. Слайд 6)

Работа з атласам і контурнай картай. Нанясенне мацерыкоў і частак свету.

Звярніце ўвагу! Паўночная і Паўднёвая амерыкі. Чаму маюць такую назву?

(ролік 49 сек. Слайд 7) Прагледзьце і ўспомніце.

10 міт

Фізкультхвілінка.

1.З.с.  - стоячы, рукі ў бакі. Памашыце далёкім сябрам на ўсходзе, далёкім сябрам на захадзе (2р.)

2.З.с.-  стоячы. Паварочваючы тулава, паглядзіце на малюнкі ў верхніх вуглах . Паглядзець на малюнкі 1,2,3,4;       2,3,4,1;   4,5,1,2.

3. 2. З.с. - седзячы, адкінуўшыся на спінку стула. Прыкрыць векі і моцна зажмурыць вомы, затым адкрыць. Паўтарыць 5 - 6 разоў.

 

- Увага на экран. (ролік 34сек. Слайд 8) абазначаем Антарктыду і правяраем сябе.

Увага на экран. (ролік 1 хв. 28сек. Слайд 8) фарміраванне паняцця “Востраў”. Запіс азначэння ў сшыткі. Работа з фізічнай картай. Атласам і контурнай картай. З дапамогай настаўніка абазначаем астравы: Грэнландыя, Мадагаскар, Новая Гвінея, Калімантан. Архіпелаг.

-Чым востраў адрозніваецца ад мацерыка?

Увага на экран. (ролік 1 хв. 43 сек. Слайд 9) фарміраванне паняцця “Акіян”. Запіс азначэння ў сшыткі. Работа з фізічнай картай. Атласам і контурнай картай.

Правяраем сябе. Чым акіяны адрозніваюцца паміж сабою?

4.Замацаванне вывучанага. Гульня “Знаўцы Зямлі”

3 каманды: Камета Тая, Метэарыт Бас, Астэроід Дзік. Выконваем заданні, зарабляем зорачкі як індывідуальна, так і камандай.

Заданне 1. “Пытанне да тэмы”. Прыдумаць па 1 пытанню па вывучаным матэрыяле. Задаём камандам. Адказваем.

Заданне 2. “Тэрыторыя мудрасці”. На карце свету знаходзяцца карткі з пытаннямі. Капітан каманды выбірае картку на карце і каманда афармляе пісьмовы адказ.

Заданне 3. “Геаграфічная пошта” раскласці па канвертах назвы мацерыкоў, акіянаў, астравоў. (Кожнай камандзе 1 канверт).

5.Вынікі вучэбнага занятку. Дамашняе заданне.

       Наша сённяшняе падарожжа завяршаецца, а радасць сустрэчы застаецца! На наступпным занятку мы працягнем падарожнічаць па Зямлі! А зараз давайце праверым як добра вы ўсё  запомнілі. Звяртаемся да задач вучэбнага занятку.

       Падлічыце свае зорачкі і на канверце - сузор’і запішыце колькі іх у вас. Але ж вы атрымалі розныя зорачкі. У каго ёсць адна або некалькі зорак з назвай “Сірыус”, на канверце ставіць “10”. Сірыус – гэта самая яскравая зорка на начным небе. Значыць адказы гэтага вучня былі поўнымі, грунтоўнымі, ён змог прымяніць веды ў незнаёмай сітуацыі.  Усе астатнія атрымоўваюць балы па колькасці зорак.

      Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

6.     Рэфлексія.

Кожнаму я хачу падараваць сонейка, каб яно асвяціла вам дарогу на шляху да новых ведаў, стала вашым талісманам. І хачу запытацца:

-         Што найбольш спадабалася на занятку?

-         Што было для вас новым?

-         Аб чым хацелі б даведацца падрабязней?

 

     Дадатак

 

Заданне 2. “Тэрыторыя мудрасці”. На карце свету знаходзяцца карткі з пытаннямі. Капітан каманды выбірае картку на карце і каманда афармляе пісьмовы адказ.

Картка 1. Запішыце ў сшытак назву мацерыка:

а) самага вялікага па плошчы;

б) самага маленькага па плошчы;

в) які абмываецца ўсімі чатырма акіянамі;

г) вусна. Чым мацерыкі адрозніваюцца паміж сабою?

Картка 2. Запішыце ў сшытак назву акіяна:

а) самага вялікага па плошчы;

б) самага маленькага па плошчы;

в) які не перасякаецца экватарам;

г) вусна. Чым акіяны адрозніваюцца паміж сабою?

Картка 3. Запішыце ў сшытак назву вострава:

а) што такое востраў?;

б) самага вялікага па плошчы;

в) назвы дух-трох маленькіх астравоў;

г) вусна. Чым чым востраў адрозніваецца ад мацерыка?

Картка 4.  Вусна.

 а) якія мацерыкі з усіх бакоў акружаны вадой?

б) Якія мацерыкі злучаюцца паміж сабой вузкімі палоскамі сушы ?

в) якім геаметрычным фігурам адпавядаюць формы мацерыкоў?

 

Заданне 3. “Геаграфічная пошта” раскласці па канвертах назвы мацерыкоў, акіянаў, астравоў. (Кожнай камандзе 1 канверт).

 

 

Ціхі

Атлантычны

Індыйскі

Паўночны Ледавіты

Афрыка

Амерыка

Паўночная Амерыка

Паўднёвая Амерыка

Аўстралія

Антарктыда

Еўразія

Еўропа

Азія

Мадагаскар

Калімантан

Грэнландыя

Новая Гвінея

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

Дамашняе заданне: скласці расказ, выкарыстоўваючы апорныя словы (мацярык, Зямля, востраў, акіян, падарожжа, камета Тая, астэроід Бас, метэарыт Дзік).

 

 

 

 


 

 

 

камета Тая

 

 

 

 

астэроід Бас

 

 

 

 

метэарыт Дзік

 

Эпіграф:

«Зямля! Маці наша! Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек». 

Змітрок Бядуля

 

Чым яна адрозніваецца ад іншых планет?

 

Чаму нашу планету можна называць не планета Зямля, а планета Акіян?

 

Як уяўлялі нашу планету людзі ў стражытныя часы?

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-конспект учебного занятия "Лик Земли""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по кредитованию

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 657 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 11.03.2017 1938
    • DOCX 75.5 кбайт
    • 48 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Скалабан Ирина Ивановна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Скалабан Ирина Ивановна
    Скалабан Ирина Ивановна
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 5
    • Всего просмотров: 39380
    • Всего материалов: 25

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инновационные технологии в преподавании географии детям с ОВЗ

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 146 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к проведению ВПР в рамках мониторинга качества образования обучающихся по учебному предмету «География» в условиях реализации ФГОС СОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 221 человек

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы методики преподавания географии в условиях реализации ФГОС

72 ч.

2200 руб. 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 67 человек из 42 регионов
  • Этот курс уже прошли 245 человек

Мини-курс

Стратегии и инструменты для эффективного продвижения бизнеса в интернете

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов

Мини-курс

Создание и продвижение сайтов для достижения максимальных результатов

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 30 человек из 15 регионов

Мини-курс

Стратегии антикризисных коммуникаций и управление репутацией в современном бизнесе

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе