Инфоурок Другое ПрезентацииПрэзентацыя на тему: "Вобраз гродзеншчыны ў Дануты Бічэль"

Презентація на тему: "Вобраз гродзеншчыны ў Дануты Бічэль"

Скачать материал
Скачать материал "Прэзентацыя на тему: "Вобраз гродзеншчыны ў Дануты Бічэль""

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Директор по маркетингу (тур. агенства)

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Вобраз Гродзеншчыны 
ў Дануты Бічэль

    1 слайд

    Вобраз Гродзеншчыны
    ў Дануты Бічэль

  • Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава)

    2 слайд

    Данута Янаўна Бічэль
    (у замужжы Загнетава)

  • 3 слайд

  • Яе пакаленне прыйшло ў літаратуру ў канцы 50-х — 60-я гады з гарачым жаданне...

    4 слайд

    Яе пакаленне прыйшло ў літаратуру ў канцы 50-х — 60-я гады з гарачым жаданнем сцвердзіць — як самыя значныя — нацыянальна-патрыятычныя і гуманістычныя каштоўнасці жыцця. Шчыры лірызм, грамадзянскі тэмперамент вершаў тагачасных маладых, іх прага сацыяльнай справядлівасці, духоўнасці, свабоды асобы, шанаванне роднага — усё гэта было запатрабавана новымі грамадскімі настроямі, якія не прымалі афіцыёзных ідэалагічных прынцыпаў.

  • Нарадзілася Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава) 1 студзеня 1938 г. у...

    5 слайд

    Нарадзілася Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава) 1 студзеня 1938 г. у вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. На хутары Загасцінец, у прыгожай прыродным наваколлем мясціне прайшло дзяцінства паэтэсы. Вучылася ў школе ў няблізкіх Біскупцах, затым у Дакудаве. Скончыла на выдатна сямігодку ў Карнілках. У школьную пару пачалі прасіцца з душы вершы. Недзе з пятага класа пісала рэгулярна, але цішком, хаваючыся, «для сябе».

  • Вёска Біскупцы
Каб у стозе духмяным выспацца,
Я паеду ў  мурожныя Біскупцы –...

    6 слайд

    Вёска Біскупцы
    Каб у стозе духмяным выспацца,
    Я паеду ў мурожныя Біскупцы –
    Пад страху дзяруг, дываноў,
    На прастору жытнёвых палёў.

    Буду ехаць бітым гасцінцам,
    Выйдзе з бору сасна пакланіцца.
    Нават бусел з дужага дубу
    Прывітае, раскрыўшы дзюбу.

    У матулі стол не пустуе –
    Чым багата, тым пачастуе:
    Пірагом, верашчакаю, сырам,
    Ды смятанай, ды позіркам шчырым.

    Не спачыўшы, выбегу з хаты –
    Новай песняй сагрэюць дзяўчаты.
    Добрым жартам, зварушлівым слоўцам
    Пачастуюць аднавяскоўцы.

    Тут усё наваколле смяецца
    Смехам зор і рамонкаў з лугоў.
    Нёман тут не цячэ, здаецца,
    А танцуе паміж берагоў.

    У Біскупцах
    Лёс закінуў мяне на кругі,
    Дзе пад месяцам дрэмле калоссе.
    Чым валодаю, тут пачалося –
    Процьма шчаснасці, бездань тугі.

    Вось іду па шырокай шашы,
    А раскрылена сэрца,
    Як птушка.
    Ля калочка пасецца цялушка,
    Мой знаёмы валун пры мяжы.

    Прытуліўшыся шчыра, прысядзем.
    Косіць Ядзя атаву ў лагу.
    -- Памагай табе божанька, Ядзя!
    Я з ахвотай бы, ды не магу.

    Быў мой бацька трывалы мужчына,
    Мог за лета лугі пакасіць,
    Ды мяне і бяда не наўчыла
    Ні касіць, ані ласкі прасіць.

  • Д. Бічэль успамінае: «Ад Загасцінца на поўдзень — лес. Прабегчы хвілін дзесяц...

    7 слайд

    Д. Бічэль успамінае: «Ад Загасцінца на поўдзень — лес. Прабегчы хвілін дзесяць — і вы ўжо каля ракі. Рака Гаўя ўпадае ў Нёман. Навокал заліўныя лугі. Лес клінком падступае да Нёмана і паўколам акаймляе луг. Праплысці па цячэнню Нёмана паўкіламетра — і тут ужо ўрочышча Казечына з векавымі дубамі, а па левы бок Нёмана пачынаюцца лясы, якія цягнуцца да Налібоцкай пушчы»

  • Найбольш паўплывала на развіццё паэтычнага светаадчування родная песня, якая...

    8 слайд

    Найбольш паўплывала на развіццё паэтычнага светаадчування родная песня, якая часта чулася і ў хаце, і на блізкай палявой дарозе ў вячэрні час. «Спала ў юнацтве на сене. Маці не любіла маіх начлегаў: адрынка амаль што ў лесе. Засынала пад песню. Іншы раз хацелася падбегчы да песні бліжэй, заглянуць ёй у вочы». I вершы яе былі нібы працягам песень — меладычна лёгкія, эмацыянальна адкрытыя.

  • У 1953 г. паступіла ў Лідскае педвучылішча. Тут выступала з вершамі са сцэны...

    9 слайд


    У 1953 г. паступіла ў Лідскае педвучылішча. Тут выступала з вершамі са сцэны, мела ўжо два сшыткі сваіх твораў. Толькі пісаліся яны звычайна дома, у лесе нават. Педвучылішча скончыла ў Навагрудку, бо Лідскае было расфармавана. Хадзіла ў Навагрудку на пасяджэнні раённага літаб'яднання. У 1957 г. пераступіла парог Гродзенскага педінстытута, стала студэнткай беларускага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта. Праз год газета «Літаратура і мастацтва» змясціла яе верш «Роднае слова» — распеўны, радасны, напоўнены пачуццямі любові да бацькаўшчыны, удзячнасці ёй. Цяпер паэзія ўсё больш становіцца справаю жыцця.

  • Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
Вятрыска шаптаў яго
з лісцем між гаю:
......

    10 слайд

    Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
    Вятрыска шаптаў яго
    з лісцем між гаю:
    ...Кахаю, кахаю...
    Шапталі яго сенажаць і дуброва,
    людзьмі перачутае,
    некаму нова,
    адзінае, дзіўнае светлае слова —
    кахаю... кахаю...

    Кахаю...
    Люблю...
    Беларускаму краю
    бясконца я слова «люблю» паўтараю.

    Данута Бічэль-Загнетава
    Роднае слова
    Пад казачным дубам
    над Нёманам сінім
    хлапец прызнаваўся ў каханні
    дзяўчыне.

    I рэхам той шэпт
    адгукаўся між гаю:
    ...Кахаю, кахаю...

    Я чула пяшчотнае,
    шчырасці поўнае,
    маё, беларускае, роднае, кроўнае,
    такое раптоўнае,
    такое чароўнае.

    Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
    як сонца, агністае,
    як Нёман, празрыстае,
    як казка, быліна, як песня,
    жаданае,
    дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,
    вясновае слова ад шчырага сэрца.

  • Свет ранняй паэзіі быў рамантычна ўзвышаным, і лірычная гераіня адчувала сяб...

    11 слайд

    Свет ранняй паэзіі быў рамантычна ўзвышаным, і лірычная гераіня адчувала сябе часцінкаю натуральнай стыхіі роднага асяроддзя з яго прыродным шматгалоссем, песеннымі тонамі і яснымі далячынямі. Хацелася «Перасмяяцца, // Перамарыцца, // З ветрам-травою // Нагаварыцца». Гэтыя асаблівасці першых зборнікаў яе лірыкі «Дзявочае сэрца» (1961) і «Нёман ідзе» (1964) добра былі адзначаны крытыкай, якая дружна адгукнулася на кніжкі маладой паэтэсы і высока ацаніла шчырасць і хараство споведзі юнай душы.

  • 12 слайд

  • Творчасць Дануты Бічэль прыдатна дзеля выкарыстання ў экскурсійных мэтах, бо...

    13 слайд

    Творчасць Дануты Бічэль прыдатна дзеля выкарыстання ў экскурсійных мэтах, бо ёю створана паэтычная панарама Гродзеншчыны. Ідучы ўслед за паэткай, можна прайсці па старажытнай Гародні, далучыцца да яго гісторыі, помнікаў архітэктуры, багаццяў прыроднага свету.
    Лічычная гераіня паэткі заўсёды адчувала повязь з мінулымі эпохамі. У помніках архітэктуры засталіся сляды працы чалавека, народа, па якіх нашчадак мяркуе пра жыццё продкаў, іх мары, разуменне прыгожага. У цэнтры “паэтычнай геаграфіі” дануты Бічэль – Гародня, “родны, старажытны, малады” горад. У самой назве – неспакойны лёс места на раздарожжы гістарычных шляхоў, дзе так часта былі чуваць раскаты грому і грымоты баёў, крывавая горыч паражэння і радаасць перамога, і, разам з тым, ласкавая мяккасць беларускай гаворкі.

  • Асаблівую вядомасць набыў адзін з ранніх вершаў паэткі “Гародня”, радкі якога...

    14 слайд

    Асаблівую вядомасць набыў адзін з ранніх вершаў паэткі “Гародня”, радкі якога і сёння, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля напісання, часта цытуюць гарадзенцы:
    Горад мой – бяссонніца мая!
    Як жа не спяваць табе, скажы!
    Свеціш ты краіне, бы маяк,
    На яе заходнім рубяжы.
    Горад прыцягвае ўвагу паэткі і як увасабленне гісторыі, і як яе ўплыў на сучаснасць. Прыкметы гістарычнага часу ў горадзе, што стаў родным Дануце Бічэль, добра адчувальныя:
    Ссівелае чало Гародні
    Ад войн крывавіць і баліць.
    Старажытнае беларускае места неаднойчы было ў руках чужынцаў, што імкнуліся навесці тут свае парадкі. Ды выратаваннем для тутэйшага люду заўсёды былі каштоўнасці высокага духоўнага кшталту, найперш родная мова, якая захоўвала ад нябыту:
    На шлях гісторыі гаротны
    Чужы паставіць крыж спяшаў,
    Ды беларускай мовай роднай
    Спрадвеку гоіцца душа.

  • Тут, на шчасце, слядоў гісторыі засталося даволі многа. Самы велічны яе помні...

    15 слайд

    Тут, на шчасце, слядоў гісторыі засталося даволі многа. Самы велічны яе помнік – Каложа. Час яе вымяраецца стагоддзямі. Ды існуе непадзельная сувязь гісторыі, сённяшняга і будучага. “Васьмівяковая і заўтра – сённяшняя”, -- сцвярджае паэтка ў вершы “Каложа”, які ўвайшоў у другі зборнік “Нёман ідзе”Лірычная гераіня ўсведамляе далучанасць спраў продкаў, сучаснікаў і нашчадкаў
    Бяссмерце продкаў маіх – Каложа.
    Вобраз Каложы асацыюецца з вобразам усёй Беларусі, з яе нялёгкім мінулым, людскімі лёсамі.

  • Вобраз адной з першых знакавых для Гародні постацяў магутнага воя Давіда Гара...

    16 слайд

    Вобраз адной з першых знакавых для Гародні постацяў магутнага воя Давіда Гарадзенскага, чыё імя ўрэшце ўшанавана ў горадзе, паўстае ў вершы, дзе ўздымаецца праблема гістарычнай памяці, дзе магутна прагучаў матыў здрады – прычыны стратаў, гібелі многіх герояў беларускай гісторыі:
    Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від
    са шчытом Гарадзенскі Давід.
    Быў у плечы штылетам забіты
    прадажнай душою са світы.

  • У Дануты Бічэль шмат вершаў, у якіх яна вядзе нас не проста па дарогах Гродзе...

    17 слайд

    У Дануты Бічэль шмат вершаў, у якіх яна вядзе нас не проста па дарогах Гродзеншчыны, але найперш знаёміць з захаванымі хрысціянскімі святынямі. Згадаем намаляваныя паэтычным словам храмы ў мястэчках Міхалішкі i Гервяты, што на Астравеччыне. Намаляваныя найперш дзеля таго, каб перадаць пачуцці гepaiнi, жанчыны, нашай сучасніцы, якія вылучаюцца на фоне велічных, гарманічных храмаў рэзкім кантрастам:
    Міхалішкі!
    Падзей далёкіх гора
    у лепцы з мармуру
    пахаладзела.
    А мне баліць
    маё жывое цела,
    бо я бяду сваю
    сустрэла ўчора.


  • Мілы воблік заходнебеларускага мястэчка, такога ўтульнага, знаёмага многім з...

    18 слайд

    Мілы воблік заходнебеларускага мястэчка, такога ўтульнага, знаёмага многім з дзяцінства, знаходзім у вершы "У Дзятлаве". Матыў вяртання ў маленства, калі жыццё ўспрымалася як гульня, сцвярджаецца праз адпаведную лексіку, праз кароткі, лаканічны радок, нібы ў дзіцячай чытанцы- мініяцюры:
    У Дзятлаве - Штурхнула думка:
    стаўкі, дабяжы!
    сады. Ды падкасіліся калені.
    На плошчы Той азіраецца
    домікі, як цацкі. ў здзіўленні –
    Мільгнуўся прыгожы,.
    нехта ясны
    забіяцкі – і чужы
    кальнула ў сэрца:
    гэта ты!

  • А вось паэтка вядзе нас у горад з даўняй гісторыяй, са слядамі  вялікай культ...

    19 слайд

    А вось паэтка вядзе нас у горад з даўняй гісторыяй, са слядамі вялікай культуры. Таму вершу характэрна зусім іншая паэтычная інтанацыя, дзе панарамнасць, велічнасць малюнка перададзена праз працяглы радок, напеуную рыфму. Вось жа - мы ў знакамітай слонімскай сядзібе Альберцін, помніку сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму, куды трапляем, дзякуючы вершу Дануты Бічэль "У Слоніме":
    Колькі навокал таемнай красы!
    Туліцца возера да Альберціна.
    Я над вадою адна, як націна,
    а за вадой на пагорках лясы.

  • Хораша "падсвяціў" бы вандроўку па Багушэвічавых мясцінах трыпціх Данут...

    20 слайд

    Хораша "падсвяціў" бы вандроўку па Багушэвічавых мясцінах трыпціх Дануты Бічэль "Мацей Бурачок", "Жупраны", "У Кушлянах". "Жупраны" - своеасаблівы рэквіем у гонар вялікага паэта. Твор мае адшліфаваную кампазіцыю, адзінаццаць разоў паўтараецца вытрыманая ў дакладным рытме сінтаксічная фігура. Але адчування надакучлівай паўтаральнасці не узнікае, бо паўторы гучаць шторазу па-новаму, часам як разрывы, як удары.

  • ЖУПРАНЫ
Жупраны.                                                    Жупраны!...

    21 слайд

    ЖУПРАНЫ
    Жупраны. Жупраны!
    Адкрыюцца раны... У чысты настрой апрануўся
    Раптоўна закрыюцца раны. народ абадраны.

    Жупраны — Жупраны.
    са шпілем падвоблачным побач Світальныя песні паэта
    падземны палац шасігранны. на дудцы зайграны

    Жупраны — Жупраны!
    грудочак спакою вячыстага, Тут кожны яго зразумеў,
    цемрай прыбраны. як даследчык старанны.

    Жупраны. Жупраны –
    Тут бацька i брат. узняты аратым руплівым
    У малё тваёй сын Тамаш пахаваны. дзірван занядбаны.

    Жупраны! Жупраны
    Змагацца пачаў Бурачок. мінулым, сучасным
    I суд не прайграны. і будучым векам абраны.

    Жупраны! Свіраны,
    Няроўна дзялілі, Кушляны! Жупраны!
    далоў загрымелі тыраны. Нябыта пакараны
    .

  • У вершы "У Кушлянах" аўтарка выкарыстоўвае паэтычную аплікацыю з самога Багуш...

    22 слайд

    У вершы "У Кушлянах" аўтарка выкарыстоўвае паэтычную аплікацыю з самога Багушэвіча, з ягонай прадмовы да зборніка "Дудка беларуская", тлумачэння ўсяму свету, а найперш " браткам-беларусам", чым ёсць ix Край, ix Радз1ма. Навука вялікага паэта ўспрымаецца як адкрыццё таго, што мусіць быць вядома кожнаму:
    Словы Бурачок жывыя ведаў,
    Як Радзіму ратаваць ад бедаў.
    Выдыхае словы - замаўляе:
    «Не вялікая, не малая,
    не чырвоная, не чорная... а белая,
    чыстая, нікога не біла,
    не падбівала, толькі баранілася... "
    Толькі роднай песняй засланялася.

  • Вобраз Алаізы Пашкевіч, чыё жыццё было цесна звязана з Гарадзеншчынай, паўста...

    23 слайд

    Вобраз Алаізы Пашкевіч, чыё жыццё было цесна звязана з Гарадзеншчынай, паўстае ў некалькіх вершах Дануты Бічэль. Так, у вершы «Да Цёткі на стодзесятыя ўгодкі‘» адлюстраваны вобраз першай беларускай паэтюкі XX стагоддзя, што створаны аўтарам помніка ў мястэчку Астрына. З шчырай любоўю, пяшчотай намаляваны гэты вобраз, які ўвабрауў у сябе i красу роднай зямлі, i яе крыжовыя пакуты:
    Цётка паустала з нябыту
    ў вянку з незабудкаў.
    Церні ў вянку...
    А Цётка, нібыта дзяўчынка.
    Колькі ў абліччы яе хараства i пяшчоты!
    Востры насок i постаць, бы скрыпкі струна.
    Падкрэслена значэнне гэтай сапраўды зорнай постащці для месца, што стала пачаткам шляху i апошнім прытулкам: "Цётчынай зоркай сагрэты заужды Стары Двор".

  • Добрым спадарожнікам можа быць паэзія Дануты Бічэль у вандроўках па Нёмане, у...

    24 слайд

    Добрым спадарожнікам можа быць паэзія Дануты Бічэль у вандроўках па Нёмане, у часе наведвання Ракуцёўшчыны, дзе жывою вадою з крыніцы лячыў свае душэўныя пакуты юны Максім Багдановіч, а таксама ў падарожжах па Берасцейшчыне, у Коласавы Пінкавічы i на Белае i Чорнае азёры Ніны Мацяш, на радзіму беларускай літаратарю Тамары Чабан у яе Празарокі. Ды i шмат яшчэ куды можам завітаць разам з яе паэтычнымі радкамі.

  • Дзякуй за ўвагу!

    25 слайд

    Дзякуй за ўвагу!

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 409 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 08.12.2015 3990
    • PPTX 3.4 мбайт
    • 28 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Малиновская Екатерина Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 3
    • Всего просмотров: 155334
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Дизайн-проектирование: теоретические и творческие аспекты дизайна

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Введение в экономическую теорию и практику

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологические механизмы и стратегии: сохранения психологического равновесия

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 25 человек из 13 регионов
  • Этот курс уже прошли 12 человек