Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Свидетельство о публикации

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Другое / Конспекты / Урок на тему: "Вобраз Даніка Мальца" паводле апавядання Я. Брыля "Сірочы хлеб"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 28 июня.

Подать заявку на курс
  • Другое

Урок на тему: "Вобраз Даніка Мальца" паводле апавядання Я. Брыля "Сірочы хлеб"

библиотека
материалов

Тэма ўрока: Вобраз Даніка Мальца

Мэты ўрока: зацікавіць вучняў лесам кемлівага і дапытлівага хлопчыка; дапамагчы асэнсавацьматывы яго паводзін, убачыць галоўнага героя як разумнага і разважлівага падлетка; удасканальваць уменне выбарачнага пераказу.





Эпіграф: «Данік з «Сірочага хлеба», вядома, не я, а тып, або заяўка на яго, мілы сябар майго дзяцінства, якога я зляпіў з многіх знаёмых хлопчыкаў, дадаўшы трохі ісвайго. Свайго найбольш у Данікавай закаханасці ўпольскую настаўніцу, якая была, якую я любіў, можа, нават мацней, чым напісаў пра гэта» Я.Брыль



Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Па словах К. Крапівы: «У Янкі Брыля ў цэнтры ўвагі заўсёды знаходзіцца чалавек з яго складанай псіхікай, характарам, паводзінамі. 3 асаблівай цеплынёй і любоўю паказаны дзеці... Трэба сказаць, што наогул Янка Брыль любіць дзяцей і ўмее цікава і хораша расказаць аб іх чытачу...».



  1. Асноўная частка



Н.: Давайце крыху ўспомнім біяграфію Я. Брыля і параўнаем яе з лёсам яго героя Даніка Мальца.



В.: У Даніка і пісьменніка ёсць шмат агульнага. Абодва яны жылі ў Заходняй Беларусі, кожны з іх рана застаўся без бацькі, абодва вучыліся ў польскай школе, захапляліся кнігамі розных пісьменнікаў, кожны любіў сваю польскую настаўніцу.



4. Праца над эпіграфам



Звярніце ўвагу на словы Янкі Брыля, напісаныя на дошцы. У працэсе размовы трэба будзе высветліць, чаму пісьменніку прыйшлося даць такое ўдакладненне. Вельмі часта пісьменнікі ўсваіх творах выкарыстоўваюць факты з біяграфіі, але вобразы герояў часцей за ўсё збіральныя, як гаворыцьсам Янка Брыль, што вобраз Даніка «з многіх знаёмых хлопчыкаў» яго дзяцінства.



5. Выбарачны пераказ



Зачытванне эпізодаў, прысвечаных Даніку Мальцу.

Разглядаюцца пытанні:



Хто такі Данік Малец? ( Данік - заходнебеларускі хлопчык. Жыве разам з маці Зосяй у вёсцы. Бацька яго загінуў на вайне з польскімі панамі ў 1920 г., калі хлопчык быў зусім малым. Пра бацьку ў Даніка засталіся самыя лепшыяўспаміны. Ён быў вельмі вясёлы, добры: «у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаў вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках». Данікава маці - адна з бедных сялянак вёскі. У яе нават каня няма, а сваёй зямлі зусім мала «для такойжняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зосяхадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра свае».У Даніка ёсць два дзядзькі: татаў брат Пятрусь, які жыве ў Савецкай Беларусі, і мамін — Кастусь, які жыве ў суседніх Мікулічах. Абараніць хлопчыка няма каму. Трэба разлічваць толькі на самога сябе. 3 ранняга дзяцінства хлопчык дапамагае маці па гаспадарцы, пасе свіней. У яго, як і ва ўсіх падлеткаў, шмат сяброў, але ёсць і ворагі - дзеці мясцовага багацея Палуяна, якія дражняць Даніка, б'юцца з ім.

У Даніка, як і ў іншых мясцовых хлопцаў, былі мянушкі: Сівы, Гусак, Манька. «Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Гусаком - таму, што калісьці, яшчэ падлеткам увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак. "Манькай" у іхняй вёсцы называюць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляўшою і ўсё

страшыў, крычаў: "Вось як дам з манькі!" На кожную з гэтых мянушак можна былоадказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца». Самайкрыўднай мянушкай - Жабраком абзывалі ДанікаПалуянавы сынкі.)



Хто яго бацькі, родзічы, сябры, ворагі? (Адным са старэйшых сяброў быў Мікола Кужалевіч. У асобе Міколы хлопчык убачыў свайго заступніка і абаронцу. Раней самым блізкім чалавекам, якіперажываў за яго, заступаўся,



была маці Даніка. Алемаці найболып плакала, прасіла сына перацярпець,не чапаць крыўдзіцеляў.



Як пачалося школьнае жыццё і навучанне ў Даніка?

Хто паўплываў на развіццё асобы Даніка?

Як аўтар ставіцца да сваго галоўнага героя?



Праца з тэкстам



Знайдзіце эпізод, у якім гаворыцца, пры якіх абставінах пасябравалі хлопцы, і зачытайце яго.



Вучні зачытаюць эпізод, у якім паказваецца, як Мікола Кужалевіч заступіўся за Даніка. Хлопчык уцякаў ад Палуянчыкаў пасля чарговай бойкі, а Сымонішын Васіль затрымаў яго і Данік «атрымаў кіем па галаве». Мікола Кужалевіч абурыўся ўчынкам Васіля і крыкнуў: «Каму памагаеш, асталоп?» Данік упершыню адчуў не толькі суцяшэнне, але і словы-напамін пра бацьку-героя. Данік захапляўся сваім новым сябрам, яго розумам, уменнем уплываць наіншых, часам старэйшых за яго самога. Палуянчыкі, якіх Мікола абазваў кулацкімі гнідамі, ужо не былі такімі страшнымі.

Данік вучыўся ў польскай школе, дзе смяяліся з усяго беларускага. Настаўнік пан Цаба забыўся на сваю беларускасць і стаў палякам. А Мікола Кужалевіч адкрыў для хлопчыка новы свет - свет беларускага друкаванага слова. Пад яго ўплывам хлопчыкпачынае адчуваць сябе беларусам, сынам свайго народа, у ім абуджаецца нацыянальная годнасць. Верш Янкі Куцалы, прачытаны Міколам Кужалевічам, дапамог Даніку зразумець сэнс жыцця: трэба змагацца за свае правы, каб доля не была «горкай». Мікола навучыў Даніка чытаць па-беларуску.



Зачытайце ўрывак, дзе апісваюцца ўражанні Даніка ад Міколавай навукі.

I вось быў вечар, у які яшчэ адзін заходнебеларускі пасту шок з мужыцкай прагнасцю на ўсё жыццё запамінаў трыццаць дзве літары ўжо не чужое граматы. I была пасля вечараноч, у якую ў старой, занесенай снегам хаціне доўга не мог заснуць маленькі чалавек.

Данік быў старанным хлопчыкам, больш за ўсіх вучняў чытаў беларускіх, рускіх і польскіх кніжак. Аднак хлопчыку прыйшлося два гады сядзець у адным класе, ды і ў маці не было грошай, каб даць магчымасць вучыцца далей.





Зачытайце эпізод, дзе Данік характарызуецца як вучань.



Яму ўжо адзінаццаць. Ужо другі год хлопец сядзіць у трэцім класе. Што, хіба ён вучыцца дрэнна? Ды не! Цяпер ужо нетолькі ўся школа, а ўся Галынка ведае, што ён, Зосін Данік, вучыцца лепш за ўсіх...



Хто дапамог Даніку грашыма, каб той змог далей вучыцца?

Дзевер яе, брата Данікавага бацькі Пятрусь малец, прыслаў ім грошай (с. 122)

Якія думкі хвалявалі Даніка наконт школы? Зачытайце гэты ўрывак.



А ці добра, што я пайду туды, што я хачу вучыцца, хоць і па-польску? Што ж я - хачу панам Цабам зрабіцца?.. Ды ж дзядзька піша, каб я вучыўся! - успамінае ён з палёгкай. -У школе буду вучыцца па-польску, а дома - па-свойму. I буду шмат чытаць, буду такі разумны, як тата, як дзядзька Пятрусь, як Мікола.Данік пачаў разумець, што ён не проста вучань, асын свайго народа, у якога свая самабытная культура, мова. Мікола Кужалевіч сваім прыкладам паказаў, як трэба змагацца за свае правы, але атрымаў загэта тры гады турмы. Данік імкнецца ўслед за сваім старэйшым сябрампрадоўжыць барацьбу за права вывучаць у школеродную мову.



Праз ўзаемаадносіны з іншымі героямі аповесці Янка Брыль паказвае нам, як адбываецца станаўленне характару і светапогляду Даніка Мальца.



8. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія



- Ці спадабаўся хлопчык?



- Чым уразіў вас?



- Ці хацелі б,вы, быць падобныя на яго?





9. Дамашняе задание.



Выбраць яркія эпізоды, звязаныя з Міколам Кужалевічам, падрыхтаваць цытатную характарыстыку.



Віктарына.

  1. Дзе і калі адбываюцца падзеі ў аповесці?

  2. Назавіце галоўнага героя твора.

  3. Якія настаўнікі былі ў Даніка Мальца?

  4. Хто быў Даніку Мальцу сапраўдным сябрам і духоўным настаўнікам?

  5. Хто такі Мікола Кужалевіч?

  6. Як звалі любімую настаўніцу Даніка?

  7. Якія творы з беларускай і польскай літаратуры чытала дзецям пані Мар'я?

  8. Якую кнігу пані Мар'я падарыла Даніку?

  9. За што Данік быў выключаны са школы?

Чаму Янка Брыль назваў сваю аповесць «Сірочы хлеб»?








Подайте заявку сейчас на любой интересующий Вас курс переподготовки, чтобы получить диплом со скидкой 50% уже осенью 2017 года.


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Автор
Дата добавления 08.12.2015
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров6077
Номер материала ДВ-240354
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх