Инфоурок Доп. образование Другие методич. материалыРазработка тематической экскурсии "Аляксей-Музыка і прыгоды яго скрыпкі"

Разработка тематической экскурсии "Аляксей-Музыка і прыгоды яго скрыпкі"

Скачать материал

Дзяржаўная установа адукацыі                                                         «Сярэдняя школа № 5 г.Наваполацка»                                       

 

 

 

 

"Аляксей - музыка і прыгоды яго скрыпкі"
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Аўтары:

Ільюхіна Дар’я,

 вучаніца 9 “А” класа,

экскурсавод  музея  “Хата ў жыцці беларуса”

 

Сугакова Ганна Чаславаўна,

настаўнік гісторыі,

кіраўнік музея  “Хата ў жыцці беларуса”

 

 

УВОДЗІНЫ

Спрадвеку скрыпка лічыцца ў народзе царыцай музыкі. І сапраўды: яна ўторыць спевам калядоўшчыкаў і валачобнікаў пры рытуальным абходзе двароў аднавяскоўцаў; без нястомнага “музыкі”- скрыпача, “як без плачу нявесты, і свадзьба не ў свадзьбу”. Адна ці разам з іншымі інструментамі скрыпка “падлівае масла ў вясельнае цяпло” ўсюды, дзе скачуць і танчаць, – на ігрышчах, вечарынках, гулянках і бяседах. Цешыць яна душу, надае здароўя і радасці ўсім і самому музыканту. На Беларусі здаўна іграюць на фабрычных і самаробных інструментах, зробленых мясцовымі майстрамі ці па ўзору фабрычных, ці на вока. У аснову прапанаванай экскурсіі пакладзена гісторыя нямецкай фабрычнай скрыпкі, адноўленай у пасляваенны час майстрам-самавучкай Аржаноўскім Аляксеем Ануфрыевічам.

Мэта экскурсіі: праз гісторыю скрыпкі Аржаноўскага Аляксея Ануфрыевіча, што захоўваецца ў школьным этнаграфічным музеі “Хата ў жыцці беларуса”, раскрыць значэнне гэтага музычнага інструмента ў жыцці беларуса.

Задачы:

v садзейнічаць знаёмству ўдзельнікаў экскурсіі з гісторыяй скрыпкі, прадэманстраваць асноўныя элементы музычнага інструмента;

v стварыць умовы для развіцця навыкаў крытычнага мыслення экскурсантаў, логікі праз удзел у віктарыне;

v садзейнічаць выхаванню патрыятызму, павагі да традыцыйнай культуры, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа.

Месца правядзення: любая зручная аўдыторыя.

Працягласць экскурсіі: 7 хвілін.

Узрост наведвальнікаў: 5 – 9 класы; усе, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.

Абсталяванне:

v скрыпка Аржаноўскага А.А.;

v карткі з літарамі “ДУ”, “Ш”, “А” для правядзення віктарыны;

v сувенірная прадукцыя (каляндарыкі, закладкі ) для ўдзельнікаў віктарыны;

v мультымедыя прэзентацыя, праектар, экран, ноутбук (пры адсутнасці пералічанага абсталявання  -  “Папка экскурсавода” з ілюстрацыямі).


ТЭКСТ ЭКСКУРСІІ

 

Добры дзень!

Надпись: Скрыпка                                     Аржаноўскага Аляксея Ануфрыевіча Шчыра вітаю усіх удзельнікаў спаборніцтва. Я, Ільюхіна Дар’я, вучаніца 7 “А” класа, прадстаўляю этнаграфічны музей СШ №5 г.Наваполацка “Хата ў жыцці беларуса”.

Ёсць у нашым музеі цікавы прадмет. Як яго толькі не называюць ў народзе. Скрыпа, скрыпуля, скрыпка … Хто б не завітаў у музей, на экскурсію, ці па нейкіх іншых справах, абавязкова спытаецца, а што гэта за скрыпка, адкуль яна ў вас. А малым дзецям дык яшчэ і пайграць на ёй дай. Вядома ж, не разумеюць, што гэта каштоўны экспанат, самабытная рэч. Мы ж, экскурсаводы, беражом нашу скрыпулю, як самы каштоўны падарунак. А каб усе наведвальнікі былі задаволены, склалі асобную экскурсію “Аляксей-музыка і прыгоды яго скрыпкі”. 

А гісторыя была такая. Жыў на Дрысеншчыне юнак. Малады, прыгожы. Ды вельмі музыку любіў. Кожную вольную хвіліну імкнуўся павесяліць сябе ды сябрукоў пераліўнымі мелодыямі  скрыпкі.  Скрыпка тая была самаробная, бацька на кірмашы купіў.

   Чаго словам не сказаці,

    Што на сэрцы накіпела,

    Астаецца скрыпку ўзяці;

    Покі ў сілы крэпка вера …

1906  Цётка

 

Усё наваколле заварожана слухала гукі той скрыпкі. І здавалася нішто і ніколі не парушыць гэтай шчаслівай ідыліі. Але грымнула вайна… Юнака прызвалі на фронт. Аляксей радавым салдатам абараняў нашу Радзіму, дайшоў да Берліна. Там, на фронце было рознае: і горыч страты блізкіх аднапалчан, і радасць перамог. Але ўвесь час малады Аляксей памятаў пра сваю сяброўку, любімую скрыпку. У канцы мая 1945 г. Аляксей Ануфрыевіч Аржаноўскі вяртаўся дадому праз Чэхаславакію. Аднойчы, блукаючы па парку, пад час аднаго з прывалаў, малады салдат убачыў знаёмыя абрысы скрыпкі. Чым больш прыбліжаўся да яе Аляксей, тым больш было хвалявання. “Можа не скрыпка. А можа зараз знойдзецца гаспадар ...” Але гэта была скрыпка, сапраўдная нямецкая скрыпка. А гаспадара не было. Аляксей адважыўся забраць інструмент. Хаця тады скрыпка мала была падобная на сапраўдны музычны інструмент. Не хапала дэталяў. Па ўсім інструменце ішлі расколіны. Палупіўся лак. Футляр быў папсаваны драпінамі і слядамі ад салдацкіх цыгарак.

Надпись: Аржаноўскі Аляксей Ануфрыевіч (справа) з ваенным сябрам. 1945 г.Але ж Аляксею так хацелася пачуць тыя чароўныя гукі скрыпкі, што былі знаёмы яму з дзяцінства. Салдат як змог, так і падладзіў яе і ўвесь астатні час весяліў ваенных сяброў сваёй музыкай. Спецыяльна для аднапалчан Аляксей навучыўся іграць вальс. А яшчэ наш герой-музыка вельмі любіў іграць народныя мелодыі, тыя, якія чуў з маленства ў сваёй вёсцы.

У 1948 г. Аляксей Аржаноўскі вярнуўся на радзіму.  Але аказалася, што вяртацца хлопцу не было куды. Хата была спалена. Загінула і тая самаробная скрыпка. Адно суцяшала Аляксея . У яго ёсць франтавы трафей. Праўда, чужая, параненая скрыпка не хацела спяваць, яна плакала. Гукі яе былі скрыпучыя і галаслівыя. Тады музыка вырашыў аднавіць інструмент. У тыя пасляваенныя гады людзі думалі як выжыць, як зарабіць які кавалак хлеба. Грошай на забавы не было. Але Аляксей жыў сваёй марай. Ён замяніў струны. Наладзіў смык. Вельмі доўга шукаў лак, і набыў яго за вялікія грошы. Прымайстраваў да скрыпкі падбароднік… Хутка скрыпка была адноўлена. Яна зноў голасна заспявала.

Смык гатовы, струны тугі,

                                           Кроў у жылах закіпае.

Ну, слухайце, мілы другі,

                                           Скрыпка мая ужо грае!

 1906  Цётка

І пайшла слава пра маладога скрыпача па ўсім наваколлі. Ні адно вяселле не праходзіла без музыкі.

Павялося так з даўніх часоў, што да музыкі, тым больш скрыпача, былі асаблівыя адносіны ў вяскоўцаў. Лічылася, што без скрыпкі, як без плачу нявесты, і вяселле – не вяселле. Нават загадка пра скрыпку ёсць такая  “У лесе радзілася, на вяселле згадзілася”.  Скрыпку пад час вяселля упрыгожвалі чырвонай стужкай, кветкамі. Абавязкова  адорвалі скрыпача, накрываючы інструмент палатном. 

А яшчэ музыка Аляксей абавязкова валачобнічаў. Збіраліся хлопцы і сталыя мужыкі на Вялікдзень ды ішлі ад хаты да хаты з віншавальнымі спевамі. А гаспадары чакалі, падрыхтаваўшы валачобнікам розныя прысмакі пасляваеннага часу: булкі духмяныя, каўбасы вэнджаныя ды яйкі-пісанкі.

Вельмі любіў музыка-скрыпач сваю скрыпку, любіў як жывога чалавека. А яна і падобна на чалавека. (Экскурсавод паказвае элементы скрыпкі.) Мае грудзі (верхняя дэка), плечы (ніжняя дэка), бакавіцы (абячайкі), ноздры (эфы), шыйку, галоўку… А ведаеце як у беларусаў называлі яловую палачку, якая знаходзілася унутры скрыпкі, паміж грудзьмі і плячыма? Тады я прапаную вам адгадаць загадкі пра беларускія народныя інструменты, а з адгадак і правільны адказ атрымаецца.

Экскурсавод праводзіць віктарыну:

1. Раве, як цялёнак, плача, як рабёнак; ні мяса, ні кішок,тольк адзін трыбушок. (Дуда)

3. Гук гэтага музычнага інструмента нагадвае званочак. На вупраж коней іх вешалі ад пяці і больш, каб нечысць адганяць.  (Шумёлы , або шархуны)

4. Музычны інструмент з гліны, які мае 8-10 адтулін для атрымання гуку, часам называюць свісцёлкай (Акарына)

Удзельнікі (слухачы) экскурсіі, якія правільна адгадалі загадкі, атрымоўваюць карткі з якіх складаюць слова ДУША. (У тым выпадку, калі сярод удзельнікаў экскурсіі знойдуцца тыя, хто ведае адказ на пытанне, экскурсавод прапануе праз удзел у віктарыне праверыць правільнасць гэтага адказу).

Так,  сапраўды! Скрыпка мае душу. Ад яе залежыць гук, меладычнасць  інструмента. Дык хіба ж можна інструмент з душой не любіць.

Надпись: Скрыпка   Аржаноўскага Аляксея Ануфрыевіча Ішоў час. Аляксей Ануфрыевіч жыў і працаваў у роднай Сар’і. У 1968 г. А.А.Аржаноўскі вырашыў разам з сям’ёй пераехаць у малады горад Наваполацк. А скрыпка, нібы верная сяброўка,  заўсёды была разам з гаспадаром.

З гадамі Аляксей Ануфрыевіч стаў усё больш і больш хвалявацца аб тым, каму перадаць інструмент. Калі яго ўнучка, вучаніца нашай школы, Аржаноўская Марыя, пачала займацца ігрой на скрыпцы, рашэнне было прынята. Аляксей Ануфрыевіч запрасіў Машу да сябе, расказаў гісторыю інструмента, і , перадаючы скрыпку дзяўчынцы ў рукі, сказаў : “А зараз можна спакойна паміраць”. Аляксей Ануфрыевіч Аржаноўскі памёр чатыры гады назад. Але памяць аб гэтым музыку будзе доўга жыць у сэрцах не толькі яго блізкіх, але і зусім чужых людзей.

Надпись: Аржаноўская Марыя з скрыпкай прадзядулі, 2011г. У мінулым годзе пасля доўгіх роздумаў бацькі Марыі пагадзіліся з прапановай дзяўчынкі перадаць скрыпку ў наш этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса”. Адбылося гэта пад час школьнай акцыі “Захаваем спадчыну”. І мы ўсе, і юныя экскурсаводы музея, і звычайныя вучні школы, ганарымся тым, што нам аказалі гонар захоўваць у нашым музеі спадчыну гэтага простага беларускага музыкі-самавучкі, яго любімую скрыпку-скрыпулю.

Мне вельмі хочацца, каб у вашым сэрцы захавалася памяць аб нашай сустрэчы, памяць пра дзівоснага Аляксея - музыку і яго скрыпку. А найбольш актыўныя удзельнікі экскурсіі атрымоўваюць невялікія сувеніры напамяць.  

Надпись: Фрагмент выставы па выніках школьнай акцыі “Захаваем спадчыну”, 2011 г.(Экскурсавод раздае ўдзельнікам віктарыны каляндарыкі і закладкі з сімволікай школьнага этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дадзеная экскурсія шматразова праводзілася для дзяцей розных узростаў. Вучням 7-9 класаў яна была больш даступнай і зразумелай, бо для іх ўжо знаёмыя падзеі, звязаныя з Вялікай Айчынай вайной. Таксама дзеці старэйшага ўзросту даволі добра ведаюць народныя музычныя інструменты, таму з лёгкасцю адказваюць на пытанні віктарыны. Вучні 5-6 класаў заўсёды з захапленнем слухалі экскурсію і удзельнічалі ў віктарыне. Але іх ведаў не хапала, каб даць правільныя адказы на пытанні. Таму мультымедыйная прэзентацыя была дапоўнена слайдамі з “падказкамі” (спачатку з’яляецца фотаздымак інструмента, потым першая і наступныя літары назвы гэтага інтструмента). Таксама для большага эмацыянальнага ўздзеяння пры правядзенні экскурсіі ў школе або музеі “Хата ў жыцці беларуса” аповед экскурсавода суправаджаецца жывым гучаннем скрыпкі (іграе вучаніца 8 класа Яцэвіч Насця). У выпадку, калі экскурсія праводзіца за межамі школы, выкарыстоўваюцца аудыёзапісы скрыпкі.

Для таго, каб зацікавіць удзельнікаў экскурсіі, пад час яе правядзення абавязкова выкарыстоўваецца сувенірная прадукцыя (каляндарыкі і кніжныя закладкі з фотаздымкамі музея, палатняныя мяшэчкі, напоўненыя лекавымі травамі Паазер’я).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ:

1. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя у 2 т. Т.2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў – Мн.: БелЭн, 2006 г. – 832 с.

2. Вершы / Цётка; Уклад. В. Хлебавец; прадм. А. Лойкі]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 214 с.

3. Кансультацыі з Вашчанка Валерыем Іванавічам, спецыялістам па музычных інструментах.

4.  Успаміны Аржаноўскага Аляксея Ануфрыевіча, г.н. (нарадзіўся ў в. Сар’я  Верхнядзвінскага р-на; з 1967 г. пражываў у г.Наваполацку па вул.Дзвінскай, д.2, кв.108).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апісанне музейнага прадмета

 “Скрыпка”

Скрыпка — смычковы струнны музычны інструмент.

Складаецца з дзвух асноўных частак: корпуса і грыфа, уздоўж якога нацягнуты 4 струны. Маецца падбароднік. Корпус складаецца з ніжняй і верхняй дэкі, абечайкі, душкі, падгрыфка, пятлі і падстаўкі. На верхняй і ніжняй дэках маецца па дзве невялікія расколіны. Грыф складаецца з парожка, шыйкі і завітка. Ад падгрыфка праз падстаўку праходзяць чатыры струны, якія намотваюцца ў галоўцы.

Маецца смык з драўлянай тросці, якая пераходзіць з аднаго боку ў галоўку, з другога – прымацоўваецца калодка. Паміж галоўкай і калодкай нацянуты волас з конскага хваста.

Захоўваецца ў футляры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Разработка тематической экскурсии "Аляксей-Музыка і прыгоды яго скрыпкі""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Хранитель музейных предметов

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Данная экскурсия проводится в школьном этнографическом музее "Хата ў жыцці беларуса". Для учащихся 7-9 классов она наиболее доступна и понятна, т.к. они уже достаточно хорошо знакомы с событиями Великой Отечественной войны. Для того, чтобы заинтересовать участников экскурсии, во время её проведения обязательно используется сувенирная продукция.



Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 300 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 18.01.2020 391
    • DOCX 2 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Сугакова Анна Чеславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Сугакова Анна Чеславовна
    Сугакова Анна Чеславовна
    • На сайте: 8 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 66594
    • Всего материалов: 20

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Проектирование и разработка индивидуального образовательного маршрута обучающегося при получении дополнительного образования как способ повышения качества образовательной деятельности

36 ч.

1700 руб. 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 194 человека из 52 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 108 человек

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы психологии детского спорта в деятельности тренера-преподавателя, спортивного психолога в учреждениях физкультурно-спортивной направленности

108/144 ч.

от 2500 руб. от 1250 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 30 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 38 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация внешкольной туристско-краеведческой работы

Педагог дополнительного образования (включая старшего)

600 ч.

9500 руб. 4450 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 36 человек из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 79 человек

Мини-курс

Основы русского языка: морфология, синтаксис, лексика

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 12 регионов
  • Этот курс уже прошли 14 человек

Мини-курс

Информационные технологии в науке и бизнесе: от концепции до реализации

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологическое благополучие и успех в учебе: методы помощи детям на разных этапах развития

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 207 человек из 54 регионов
  • Этот курс уже прошли 133 человека