Инфоурок Другое Другие методич. материалыСПРАВАЗДАЧА па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў” за 2019/2020 навучальны год

СПРАВАЗДАЧА па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў” за 2019/2020 навучальны год

Скачать материал

СПРАВАЗДАЧА

па тэме самаадукацыі

“Развіццё  здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў”

за 2019/2020 навучальны год

 

Харлап Ганна Леанідаўна,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа   №31   г. Бабруйска”, 2 кв/катэгорыі

 

Праблема праверкі якасці ведаў вучняў і своечасовай ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў не новая, і педагагічны вопыт, назапашаны ў гэтай галіне, багаты і рознабаковы. Без добра наладжанай праверкі і своечасовай ацэнкі вынікаў нельга гаварыць аб эфектыўнасці навучання беларускай мове. Сістэматычнае выкарыстанне тэстаў для ажыцяўлення   кантролю ведаў і ўменняў вучняў садзейнічае павышэнню  зацікаўленасці вучняў у вывучэнні прадмета, а, значыць, будзе павышацца і якасць навучання.

Правільнае выкарыстанне тэставых формаў кантролю вучэбнай дзейнасці дазваляе настаўніку ацэньваць атрыманыя  вучнямі веды, уменні, навыкі, своечасова аказаць неабходную дапамогу і дасягаць пастаўленых мэт навучання. Усё гэта ў сукупнасці стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання ў вучняў матывацыі, унутраннага імкнення да вывучэння беларускай мовы. Тэсціраванне павышае якасць адукацыі, паказвае на ўзровень ведаў і ўменняў, інтэлектуальнага развіцця вучняў у адпаведнасці з мэтай адукацыі.

Дзякуючы таму, што выкарыстанне тэставых формаў кантролю для праверкі і ацэнкі ведаў вучняў ажыцяўляецца пастаянна, наладжваецца дысцыпліна на ўроку, мяняецца стаўленне вучняў да класных і дамашніх заданняў, фарміруецца  цікавасць да прадмета, а таксама адбываецца выхаванне такіх важных якасцей асобы, як самастойнасць, ініцыятыўнасць, працавітасць, адказнасць.

Добра арганізаваны тэставы кантроль дазваляе настаўніку не толькі правільна ацаніць узровень засваення вучнямі вывучаемага  матэрыялу, але і ўбачыць свае ўласныя поспехі і промахі.

Выкарыстанне тэставых методык на ўроках беларускай мовы дазваляе аб'ектыўна ацаніць моцныя і слабыя бакі падрыхтоўкі кожнага вучня, хутка праверыць выкананую работу, дысцыплінуе навучэнцаў, дапамагае настаўніку ў пошуку шляхоў фарміравання ў вучняў матывацыі, унутраннага імкнення да вывучэння беларускай мовы. Тэсціраванне павышае якасць адукацыі, паказвае на ўзровень ведаў і ўменняў, інтэлектуальнага развіцця вучняў у адпаведнасці з мэтай адукацыі.

Укараненне сістэмы цэнтралізаванага тэставання прывяло да думкі, што вучняў сярэдняга звяна таксама  трэба вучыць працаваць з тэставымі заданнямі. Гэта абумоўлена тым, што некаторыя вучні, выканаўшы заданне правільна, у табліцу заносяць памылкова адказ, што прыводзіць да здзіўлення і самога вучня, і настаўніка.  Сістэматычнае выкарыстанне тэставых заданняў на ўроках спрыяе развіццю ўвагі, самакантролю.

На сваіх уроках я з дапамогай тэстаў сістэматычна  выяўляю ўзровень ведаў, якімі авалодалі  вучні, дасягненні і недахопы ў іх падрыхтоўцы, правяраю  эфектыўнасць сваёй уласнай  працы, вызначаю гатоўнасць вучняў да далейшага навучання. Тэставы кантроль дапамагае выявіць і своечасова ліквідаваць прабелы па дадзенай тэме.  

Таксама ўпэўнілася, што вучні станоўча ацэньваюць рэгулярнае правядзенне праз кароткія прамежкі часу невялікіх праверачных тэставых работ з выстаўленнем адзнак. Правядзенне такіх работ дазваляе  вучню паглыбіць веды і атрымаць  адзнаку. У цэлым вучні добра ставяцца да атрыманых адзнак, але хочуць ведаць, за што атрымалі адзнаку, і яна павінна быць справядлівай. Таму важнай задачай выкарыстання тэставых формаў кантролю з’яўляецца прыцягненне вучняў да ацэначнай дзейнасці, арганізацыі на ўроку самаацэнкі і самакантролю, а таксама магчымасці самім выправіць памылкі. Імкнуся, каб у ходзе кожнай праверкі вучань не толькі даведаўся, чаму ён навучыўся і што не засвоіў, але і ўсвядоміў справядлівасць ацэнкі, якую ён атрымаў.

Тэставую праверку арганізоўваю  па-рознаму, у залежнасці ад яе мэты і ад зместу правяраемага матэрыялу. Сярод мэтавых установак праверкі выдзяляю наступныя: праверыць выкананне дамашняга задання, выявіць падрыхтаванасць вучняў да вывучэння новага матэрыялу, праверыць ступень разумення і засваення новых ведаў. У залежнасці ад зместу праводжу па матэрыяле папярэдняга ўрока або па асобных раздзелах i тэмах.

Тэставы кантроль выкарыстоўваю  на розных этапах ўрока. Так, напрыклад, у час праверкі дамашняга задання, замест вуснага франтальнага апытвання,  даю вучням карткі з бі-тэстамі для праверкі ступені засвоенасці імі тэмы папярэдняга ўрока і наступнай ліквідацыі прабелаў у ведах. Заданні бі-тэстаў патрабуюць адказаў “так” або “не”. Такія заданні дастаткова лёгкія для вучняў, таму на практыцы іх выкарыстоўваю не вельмі часта. На выкананне адводжу  не больш 2 хвілін.

Бі-тэст па тэме “Складаназалежны сказ” (9 клас)

Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю  “складаназалежны сказ”?  Калі адказ правільны, ставім “+”, калі няправільны – “-“.

·        Складаназалежны сказ – гэта такі сказ, у якім сэнсава-граматычныя адносіны афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных  злучнікаў і злучальных слоў.

·        Гэта такі сказ, у які ўваходзяць раўнапраўныя часткі.

·        Складаны сказ, у якім даданая частка залежыць ад галоўнай.

·        Складаны сказ, у якім сэнсава-граматычныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі.

·        Складаназалежныя сказы падзяляюцца на два тыпы: з адной даданай часткай;  з некалькімі даданымі часткамі.

·        Даданыя часткі бываюць трох відаў: азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя.

Адказ. 1 +; 2 -; 3 +; 4 -; 5+; 6+.

На этапе актуалізацыі ведаў тэставы кантроль садзейнічае ўзнаўленню ў памяці вучняў значных паняццяў па раней пройдзеных тэмах. Невялікія тэсты дамапагаюць мне хутка вызначыць тыповыя памылкі і прабелы ў ведах і ўменнях, а таксама выбраць правільныя шляхі для ліквідацыі прабелаў  у ведах і ўменнях вучняў. Выкарыстанне тэстаў на этапе актуалізацыі ведаў спрыяе фарміраванню сістэмнасці ведаў, садзейнічае ўстанаўленню сувязі новага матэрыялу з раней вывучаным, прадухіляе вучняў ад магчымай страты агульнай арыенціроўкі ў вывучаемым матэрыяле. Па  гэтай прычыне лічу апраўданым прымяненне тэставага кантролю ў 8-9 класах пры вывучэнні тэм, якія раней  вывучаліся ў 5-7 класах.

На этапе фарміравання ўменняў і навыкаў прымяняю дыягнастычныя тэсты, накіраваныя на засваенне тэарэтычных звестак і прымяненне іх на практыцы.  Для таго, каб граматна пісаць, вучні павінны спачатку засвоіць тэорыю, а пасля навучыцца прымяняць арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы. Засваенне гэтых правілаў з’яўляецца неабходнай задачай кожнага вучня. Таму ствараю тэарэтычныя тэставыя заданні. Такія тэставыя заданні прымусяць вучняў вельмі ўважліва слухаць тлумачэнне настаўніка ці самастойна чытаць параграф з тэарэтычнымі звесткамі па вывучаемай тэме. Дыягнастычныя тэсты дазваляюць мне  вызначыць, з якімі  цяжкасцямі сутыкнуліся вучні пры засваенні новага матэрыялу.  З прычыны таго, што дыягнастычныя тэсты з’яўляюцца навучальнымі, сістэма заданняў, прапанаваная ў іх, не вызначаецца павышанай ступенню цяжкасці. Дыягнастычныя тэсты пачынаю прымяняць ў 5-7 класах. Невялікія тэсты па тэмах раздзела “Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.” для пяцікласнікаў садзейнічаюць набыццю навыкаў работы з тэстамі, дапамагаюць справіцца з трывожнасцю пры выкананні гэтага віду работы ў старэйшых класах.

Тэст па тэме “Скланенне, ужыванне і правапіс

зборных лічэбнікаў” (6 клас)

1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

а) зборныя лічэбнікі абазначаюць цэлы лік;

б) зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць як сукупнасць;

в) зборныя лічэбнікі абазначаюць парадкавае месца;

г) зборныя лічэбнікі скланяюцца як назоўнікі;

д) зборныя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі ў форме множнага ліку.

2. Адзначце зборныя лічэбнікі:

         а) двое;

         б) пяць;

         в) тры;

         г) сем;

         д) дзясяцера.

3. Адзначце словы, з якімі можа ўжывацца лічэбнік “шасцёра”:

а) каваль;

б) кураня;

в) дуб;

г) граблі;

д) талерка.

4. Адзначце правільна ўтвораныя словазлучэнні:

а) двое саней;

б) двое кніг;

в) трое дзяцей;

г) чацвёра вучаніц;

д) пяцёра сталоў.

Адказ. 1-б, д; 2-а, д; 3-а, б, г; 4-а, в.

У працэсе работы над дыягнастычным тэстам вельмі добра відаць, які пункт правіла вучнем не засвоены. Так, пры выкананні тэста па тэме “Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў” у 6 класе можна заўважыць, што цяжэй дзецям даецца вызначаць, з якімі словамі могуць ужывацца зборныя лічэбнікі. Пасля выяўлення праблемных пытанняў яшчэ раз паўтараюцца тэарэтычныя палажэнні па тэме.

Больш за ўсё тэставы  кантроль выкарыстоўваю на этапе кантролю атрыманых ведаў па тэме. Ён дазваляе  выявіць рэальны ўзровень падрыхтоўкі вучняў па адной або некалькіх тэмах раздзела. Так, пасля вывучэння тэм “Адназначныя і мнагазначныя словы”, “Прамое і пераноснае значэнне слова”, “Амонімы”, “Сінонімы”, “Антонімы” ў 5 класе выкарыстоўваю невялікі тэст, на выкананне якога адводжу 10-12 хвілін.

У сваёй практыцы прымяняю паўрочныя тэматычныя  тэсты на паўтарэнне пройдзенага матэрыялу, якія  складаюцца ад 3 да 10 заданняў і разлічаны прыблізна на 5-10 хвілін. Магу сказаць, што большасці  вучняў падабаецца такая форма кантролю, і многія з іх з задавальненнем выконваюць тэсты, на якіх яны  поўнасцю адпрацоўваюць пэўную арфаграму ці пунктаграму.     Каб не дапусціць спісванне адказаў, рыхтую звычайна некалькі варыянтаў тэставых заданняў.                     

      Методыка работы над  тэматычнымі тэставымі заданнямі наступная:

1) знаёмства з правілам ці правіламі на адным або некалькіх уроках (вывучэнне пэўнай арфаграмы ці пунктаграмы);

2) шматразовае прагаворванне і рашэнне дадзенай арфаграфічнай ці пунктуацыйнай задачы праз сістэму заданняў;

3) калектыўнае выкананне трэніровачных навучальных тэстаў, якія абавязкова каменціруюцца;

4)  самастойнае выкананне тэстаў з наступнай самаправеркай па ключы ці праверкай настаўнікам.

Выніковыя тэсты могуць змяшчаюць адкрытыя і закрытыя заданні. У адкрытых заданнях неабходна выбраць правільны адказ з прапанаваных варыянтаў. Правільнымі могуць з’яўляцца як адзін, так і некалькі варыянтаў адказу. У заданнях закрытага тыпу адказ на пытанне трэба даць самастойна. Тэсты складаю або падбіраю на ўзор тых, якія выкарыстоўваліся на цэнтралізаваным тэсціраванні ў мінулыя гады, таму праца з імі будзе садзейнічаць падрыхтоўцы да экзаменаў  і да тэсціравання. Работу з тэстам вучу ажыццяўляць у  пэўным парадку: неабходна ўважліва прачытаць заданне, выбраць правільны варыянт адказу і адзначыць нумар гэтага адказу. Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час на выкананне заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую.

Паколькі тэставыя заданні здольны забяспечыць магчымасць аб’ектыўнай ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў па аднолькавых для ўсіх вучняў крытэрыях, то дазваляюць атрымаць уяўленне пра якасць падрыхтоўкі не проста асобнага вучня, а ўсяго класа.  Я правяла аналіз якасці ведаў і ступені навучання па беларускай мове вучняў за 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020 навучальныя гады.

Клас

 Навучальны год

2017/2018

2018/2019

2019/2020

VIІ “В”

Якасць ведаў

34

48

33

Ступень навучання

36

51

47

VIІ “Г”

Якасць ведаў

21

35

36

Ступень навучання

25

50

49

IХ “А”

Якасць ведаў

35

33

32

Ступень навучання

49

49

50

IХ “В”

Якасць ведаў

35

36

43

Ступень навучання

52

52

56

IХ “Д”

Якасць ведаў

35

38

52

Ступень навучання

54

50

59

 

З табліцы бачна, што якасць ведаў па беларускай мове паднялася ў VIІ “Г”, IХ “В”, IХ “Д” класах, нязначна змянілася ў IХ “А” класе, панізілася ў VIІ “В” класе. Ступень навучання паднялася ў IХ “А”, IХ “В”, IХ “Д” класах, нязначна змянілася ў VIІ “Г” класе, панізілася ў VIІ “В” класе.

Сістэматычнае выкарыстанне тэставых формаў кантролю на ўроках беларускай мовы - адна з асноўных умоў павышэння якасці навучання. Умелае валоданне настаўнікам гэтай формай кантролю ведаў і ўменняў спрыяе павышэнню зацікаўленасці вучняў у вывучэнні прадмета, папярэджвае адставанне, забяспечвае актыўную працу кожнага вучня. Кантроль для навучэнцаў павінен быць навучальным. У выніку правядзення тэставых формаў кантролю ведаў і ўменняў раскрываюцца індывідуальныя магчымасці дзяцей, павышаецца ўзровень падрыхтоўкі да ўроку, што дазваляе своечасова ліквідаваць недахопы і прабелы ў ведах вучняў.

Сапраўды, у апошнія гады тэст як адзін з найбольш аператыўных і зручных сродкаў кантролю прымяняецца дастаткова шырока для праверкі ўзроўню падрыхтаванасці вучняў па беларускай мове. Аднак цікавасць да гэтага сродку кантролю нельга патлумачыць толькі яго асноўнай функцыяй. Як адзначалася вышэй, пададзенае ў сістэме, тэсціраванне можа служыць і сродкам дыягностыкі цяжкасцей у засваенні моўнага матэрыялу, і сродкам прагназавання паспяховасці ці непаспяховасці навучання.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "СПРАВАЗДАЧА па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў” за 2019/2020 навучальны год"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист по учету энергопотребления

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 061 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.01.2021 1851
    • DOCX 23.7 кбайт
    • 30 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98631
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 285 человек из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 850 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 493 человека из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 330 человек

Мини-курс

Привязанность и воспитание

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 73 человека из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 27 человек

Мини-курс

Родительство

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 20 человек из 12 регионов
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Мини-курс

Творческие возможности в мире фотографии и медиа

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 422 человека из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 49 человек