Инфоурок Другое Другие методич. материалыСправаздача па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў”

Справаздача па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў”

Скачать материал

Справаздача па тэме самаадукацыі

“Развіццё  здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў”

 

Харлап Ганна Леанідаўна,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа   №31  

г. Бабруйска”, 2 кв/катэгорыі

 

У сучаснай школе адначасова з існуючай традыцыйнай сістэмай ацэнкі і кантролю ведаў вучняў склалася новая эфектыўная сістэма, заснаваная на выкарыстанні тэставых тэхналогій. Таму тэма самаадукацыі  “Развіццё  здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў” у 2017/2018 навучальным годзе абрана невыпадкова. Гэта выклікана патрэбай у атрыманні незалежнай аб'ектыўнай інфармацыі аб навучальных дасягненнях вучняў.

У жніўні я вызначылася з тэмай самаадукацыі і выбрала асноўныя пытанні для вывучэння гэтай тэмы. Далей я спраектавала сваю дзейнасць па тэме самаадукацыі і склала індывідуальныя планы работы на 3 гады.

Я звярнулася да публікацый перыядычнага друку і інтэрнэт-рэсурсаў з мэтай вывучэння тэарэтычных асноў па тэме самаадукацыі. Так, напрыклад, вельмі каштоўнымі  з’яўляюцца матэрыялы аб фарміраванні арфаграфічнай граматнасці ў вучняў на ўроках беларускай мовы, апісаныя ў работах Зелянко В.У., Марозавай Я.Н., а таксама рэкамендацыі па выкарыстанні тэставых заданняў на ўроках беларускай мовы Валочка Г.М. і інш.

Вывучэнне дадзенай літаратуры дапамагло  мне суаднесці тэставыя заданні з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з “Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах”. Я выдзеліла тры ўзроўні тэстаў. Першы ўзровень тэстаў аб’ядноўвае першы і другі ўзроўні засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на пазнаванне, распазнаванне і адрозніванне паняццяў, узнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці. Другі ўзровень тэстаў аб’ядноўвае трэці і чацвёрты ўзроўні засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні разумення, апісанне і аналіз дзеянняў з аб’ектамі вывучэння, прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры, тлумачэнне сутнасці аб’ектаў вывучэння. Трэці ўзровень адпавядае пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на прымяненне ведаў у нестандартных сітуацыях.

Пры выкарыстанні рознаўзроўневых тэстаў на ўроках беларускай мовы адразу звяртаю ўвагу вучняў на адзнаку, якую яны максімальна атрымаюць пры выкананні ўсіх заданняў. Пры рабоце з такімі тэстамі прапаную вучню адпаведны яго ўзроўню тэст, але кожны вучань мае права выбару ўзроўня тэста. Каб не дапусціць спісванне адказаў, падрыхтоўваю звычайна некалькі варыянтаў тэставых заданняў. Пры гэтым тэсты ў варыянтах павінны быць раўнацэннымі. Для 5 – 6 класаў максімальная колькасць пытанняў у тэстах – 10, для 7 – 9 класаў – 15 – 20. Тэсты выкарыстоўваю на розных этапах урока: этап актуалізацыі ведаў – тэставыя размінкі, этап фарміравання ўменняў і навыкаў – тэсты-трэнажоры, этап замацавання ведаў, уменняў і навыкаў – кантрольны тэст, этап рэфлексіі – тэсты-размалёўкі, тэсты-красворды. 

 

Шаблон-канструктар тэста 1 узроўню

задання

Від задання

1.

На пазнаванне.

2,3,4.

На распазнаванне (з выбарам аднаго правільнага адказу).

5.

На адрозніванне (з выкарыстаннем малюнкаў).

6.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці (веданне тэрмінаў і правілаў).

7.

На адрозніванне (з выбарам аднаго рада слоў).

8.

На распазнаванне (“знайдзі памылку”.)

9.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці (пераклад слова на беларускую мову)

10.

На распазнаванне (адгадка загадкі).

 

Шаблон-канструктар тэста 2 узроўню

задання

Від задання

1.

На прымяненне ведаў ў знаёмай сітуацыі («на падстаноўку»).

2,3,4.

На апісанне і аналіз (з выбарам некалькіх правільных адказаў).

5.

На апісанне і аналіз (заданне з часціцай «НЕ»).

6.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні разумення (на вызначэнне суадносін паміж аб’еткамі).

7.

На прымяненне ведаў на аснове алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы (на класіфікацыю аб'ектаў і працэсаў, вызначэнне паслядоўнасці).

8.

На апісанне і аналіз (пераклад слова на беларускую мову або на вызначэнне лексічнага значэння слова).

9, 10.

На прымяненне ведаў на аснове алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы (“знайдзі памылку”).

 

Тэставую праверку арганізоўваю  па-рознаму, у залежнасці ад яе мэты і ад зместу правяраемага матэрыялу. Сярод мэтавых установак праверкі выдзяляю наступныя: праверыць выкананне дамашняга задання, выявіць падрыхтаванасць вучняў да вывучэння новага матэрыялу, праверыць ступень разумення і засваення новых ведаў. У залежнасці ад зместу праводжу па матэрыяле папярэдняга ўрока або па асобных раздзелах i тэмах.

Тэставы кантроль выкарыстоўваю  на розных этапах ўрока. Так, напрыклад, у час праверкі дамашняга задання, замест вуснага франтальнага апытвання,  даю вучням карткі з бі-тэстамі для праверкі ступені засвоенасці імі тэмы папярэдняга ўрока і наступнай ліквідацыі прабелаў у ведах. Заданні бі-тэстаў патрабуюць адказаў “так” або “не”. Такія заданні дастаткова лёгкія для вучняў, таму на практыцы іх выкарыстоўваю не вельмі часта. На выкананне адводжу  не больш 2 хвілін.

 

Бі-тэст па тэме “Складаназалежны сказ” (9 клас)

Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю  “складаназалежны сказ”?  Калі адказ правільны, ставім “+”, калі няправільны – “-“.

·        Складаназалежны сказ – гэта такі сказ, у якім сэнсава-граматычныя адносіны афармляюцца з дапамогай падпарадкавальных  злучнікаў і злучальных слоў.

·        Гэта такі сказ, у які ўваходзяць раўнапраўныя часткі.

·        Складаны сказ, у якім даданая частка залежыць ад галоўнай.

·        Складаны сказ, у якім сэнсава-граматычныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі.

·        Складаназалежныя сказы падзяляюцца на два тыпы: з адной даданай часткай;  з некалькімі даданымі часткамі.

·        Даданыя часткі бываюць трох відаў: азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя.

Адказ. 1 +; 2 -; 3 +; 4 -; 5+; 6+.

 

На этапе актуалізацыі ведаў тэставы кантроль садзейнічае ўзнаўленню ў памяці вучняў значных паняццяў па раней пройдзеных тэмах. Невялікія тэсты дамапагаюць мне хутка вызначыць тыповыя памылкі і прабелы ў ведах і ўменнях, а таксама выбраць правільныя шляхі для ліквідацыі прабелаў  у ведах і ўменнях вучняў. Выкарыстанне тэстаў на этапе актуалізацыі ведаў спрыяе фарміраванню сістэмнасці ведаў, садзейнічае ўстанаўленню сувязі новага матэрыялу з раней вывучаным, прадухіляе вучняў ад магчымай страты агульнай арыенціроўкі ў вывучаемым матэрыяле. Па  гэтай прычыне лічу апраўданым прымяненне тэставага кантролю ў 8-9 класах пры вывучэнні тэм, якія раней  вывучаліся ў 5-7 класах.

На этапе фарміравання ўменняў і навыкаў прымяняю дыягнастычныя тэсты, накіраваныя на засваенне тэарэтычных звестак і прымяненне іх на практыцы.  Для таго, каб граматна пісаць, вучні павінны спачатку засвоіць тэорыю, а пасля навучыцца прымяняць арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы. Засваенне гэтых правілаў з’яўляецца неабходнай задачай кожнага вучня. Таму ствараю тэарэтычныя тэставыя заданні. Такія тэставыя заданні прымусяць вучняў вельмі ўважліва слухаць тлумачэнне настаўніка ці самастойна чытаць параграф з тэарэтычнымі звесткамі па вывучаемай тэме. Дыягнастычныя тэсты дазваляюць мне  вызначыць, з якімі  цяжкасцямі сутыкнуліся вучні пры засваенні новага матэрыялу.  З прычыны таго, што дыягнастычныя тэсты з’яўляюцца навучальнымі, сістэма заданняў, прапанаваная ў іх, не вызначаецца павышанай ступенню цяжкасці. Дыягнастычныя тэсты пачынаю прымяняць ў 5-7 класах. Невялікія тэсты па тэмах раздзела “Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.” для пяцікласнікаў садзейнічаюць набыццю навыкаў работы з тэстамі, дапамагаюць справіцца з трывожнасцю пры выкананні гэтага віду работы ў старэйшых класах.

 

Тэст па тэме “Скланенне, ужыванне і правапіс

зборных лічэбнікаў” (6 клас)

1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

а) зборныя лічэбнікі абазначаюць цэлы лік;

б) зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць як сукупнасць;

в) зборныя лічэбнікі абазначаюць парадкавае месца;

г) зборныя лічэбнікі скланяюцца як назоўнікі;

д) зборныя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі ў форме множнага ліку.

2. Адзначце зборныя лічэбнікі:

         а) двое;

         б) пяць;

         в) тры;

         г) сем;

         д) дзясяцера.

3. Адзначце словы, з якімі можа ўжывацца лічэбнік “шасцёра”:

а) каваль;

б) кураня;

в) дуб;

г) граблі;

д) талерка.

4. Адзначце правільна ўтвораныя словазлучэнні:

а) двое саней;

б) двое кніг;

в) трое дзяцей;

г) чацвёра вучаніц;

д) пяцёра сталоў.

Адказ. 1-б, д; 2-а, д; 3-а, б, г; 4-а, в.

 

У працэсе работы над дыягнастычным тэстам вельмі добра відаць, які пункт правіла вучнем не засвоены. Так, пры выкананні тэста па тэме “Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў” у 6 класе можна заўважыць, што цяжэй дзецям даецца вызначаць, з якімі словамі могуць ужывацца зборныя лічэбнікі. Пасля выяўлення праблемных пытанняў яшчэ раз паўтараюцца тэарэтычныя палажэнні па тэме.

Больш за ўсё тэставы  кантроль выкарыстоўваю на этапе кантролю атрыманых ведаў па тэме. Ён дазваляе  выявіць рэальны ўзровень падрыхтоўкі вучняў па адной або некалькіх тэмах раздзела. Так, пасля вывучэння тэм “Адназначныя і мнагазначныя словы”, “Прамое і пераноснае значэнне слова”, “Амонімы”, “Сінонімы”, “Антонімы” ў 5 класе выкарыстоўваю невялікі тэст, на выкананне якога адводжу 10-12 хвілін.

У сваёй практыцы прымяняю паўрочныя тэматычныя  тэсты на паўтарэнне пройдзенага матэрыялу, якія  складаюцца ад 3 да 10 заданняў і разлічаны прыблізна на 5-10 хвілін. Магу сказаць, што большасці  вучняў падабаецца такая форма кантролю, і многія з іх з задавальненнем выконваюць тэсты, на якіх яны  поўнасцю адпрацоўваюць пэўную арфаграму ці пунктаграму.     Каб не дапусціць спісванне адказаў, рыхтую звычайна некалькі варыянтаў тэставых заданняў.                     

      Методыка работы над  тэматычнымі тэставымі заданнямі наступная:

1) знаёмства з правілам ці правіламі на адным або некалькіх уроках (вывучэнне пэўнай арфаграмы ці пунктаграмы);

2) шматразовае прагаворванне і рашэнне дадзенай арфаграфічнай ці пунктуацыйнай задачы праз сістэму заданняў;

3) калектыўнае выкананне трэніровачных навучальных тэстаў, якія абавязкова каменціруюцца;

4)  самастойнае выкананне тэстаў з наступнай самаправеркай па ключы ці праверкай настаўнікам.

Выніковыя тэсты могуць змяшчаюць адкрытыя і закрытыя заданні. У адкрытых заданнях неабходна выбраць правільны адказ з прапанаваных варыянтаў. Правільнымі могуць з’яўляцца як адзін, так і некалькі варыянтаў адказу. У заданнях закрытага тыпу адказ на пытанне трэба даць самастойна. Тэсты складаю або падбіраю на ўзор тых, якія выкарыстоўваліся на цэнтралізаваным тэсціраванні ў мінулыя гады, таму праца з імі будзе садзейнічаць падрыхтоўцы да экзаменаў  і да тэсціравання. Работу з тэстам вучу ажыццяўляць у  пэўным парадку: неабходна ўважліва прачытаць заданне, выбраць правільны варыянт адказу і адзначыць нумар гэтага адказу. Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час на выкананне заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую.

Паколькі тэставыя заданні здольны забяспечыць магчымасць аб’ектыўнай ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў па аднолькавых для ўсіх вучняў крытэрыях, то дазваляюць атрымаць уяўленне пра якасць падрыхтоўкі не проста асобнага вучня, а ўсяго класа.  Я правяла аналіз якасці ведаў і ступені навучання па беларускай мове вучняў за 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020 навучальныя гады.

Клас

 Навучальны год

2017/2018

2018/2019

2019/2020

VIІ “В”

Якасць ведаў

34

48

33

Ступень навучання

36

51

47

VIІ “Г”

Якасць ведаў

21

35

36

Ступень навучання

25

50

49

IХ “А”

Якасць ведаў

35

33

32

Ступень навучання

49

49

50

IХ “В”

Якасць ведаў

35

36

43

Ступень навучання

52

52

56

IХ “Д”

Якасць ведаў

35

38

52

Ступень навучання

54

50

59

 

З табліцы бачна, што якасць ведаў па беларускай мове паднялася ў VIІ “Г”, IХ “В”, IХ “Д” класах, нязначна змянілася ў IХ “А” класе, панізілася ў VIІ “В” класе. Ступень навучання паднялася ў IХ “А”, IХ “В”, IХ “Д” класах, нязначна змянілася ў VIІ “Г” класе, панізілася ў VIІ “В” класе.

Клас

Беларуская мова

                                     Навучальны год

 

Узровень ведаў

2017/2018

2018/2019

2019/2020

VII “В”

29 вучняў

%

27 вучняў

%

24 вучні

%

І

0

0

0

0

0

0

ІІ

11

38

10

37

11

45

ІІІ

15

52

13

48

10

42

ІV

3

10

4

15

3

13

V

0

0

0

0

0

0

VII “Г”

Узровень ведаў

28 вучняў

%

26 вучняў

%

25 вучняў

%

І

0

0

0

0

0

0

ІІ

10

36

12

46

9

36

ІІІ

16

57

10

38

12

48

ІV

2

7

4

16

4

16

V

0

0

0

0

0

0

IX “А”

Узровень ведаў

20 вучняў

%

21 вучань

%

22 вучні

%

І

0

0

0

0

0

0

ІІ

7

35

9

43

9

41

ІІІ

11

55

10

48

9

41

ІV

2

10

2

9

4

18

V

0

0

0

0

0

0

IX “В”

 

 

 

 

 

 

Узровень ведаў

23 вучні

%

22 вучні

%

21 вучань

%

І

0

0

0

0

0

0

ІІ

10

44

8

36

8

37

ІІІ

6

26

9

41

6

29

ІV

7

30

5

23

6

29

V

0

0

0

0

1

5

IX “Д”

Узровень ведаў

22 вучні

%

21 вучань

%

21 вучань

%

І

0

0

0

0

0

0

ІІ

8

36

8

38

5

24

ІІІ

7

32

9

43

10

48

ІV

7

32

4

19

6

28

V

0

0

0

0

0

0

 

У VII “В” класе па беларускай мове з ІІІ узроўня ведаў на ІІ перайшоў 1 вучань, таксама з ІV на ІІІ – 1 вучань. На ІІІ узроўні ведаў стала на 2 вучні менш, таму што ў 2019/2020 годзе яны выбылі.

У VII “Г” класе па беларускай мове на 3 узроўні вучняў стала больш, таму 2 вучні перайшлі з 3  узроўня ведаў.

У IX “А” класе па беларускай мове на 4 узроўні вуняў стала больш, бо яны перайшлі  з 3 узроўня.

У IX “В” класе па беларускай мове 1 вучань перайшоў на 4 узровень з 3. І  з 4 узроўня на 5  узровень – 1 вучань.

У IX “Д” класе 2 вучні перайшлі на 4 узровень з 3, а таксама 1 вучань з 2 на 3.

Дзякуючы таму, што выкарыстанне тэставых формаў кантролю для праверкі і ацэнкі ведаў вучняў ажыцяўляецца пастаянна, наладжваецца дысцыпліна на ўроку, мяняецца стаўленне вучняў да класных і дамашніх заданняў, фарміруецца  цікавасць да прадмета, а таксама адбываецца выхаванне такіх важных якасцей асобы, як самастойнасць, ініцыятыўнасць, працавітасць, адказнасць.

Добра арганізаваны тэставы кантроль дазваляе настаўніку не толькі правільна ацаніць узровень засваення вучнямі вывучаемага  матэрыялу, але і ўбачыць свае ўласныя поспехі і промахі.

Выкарыстанне тэставых методык на ўроках беларускай мовы дазваляе аб'ектыўна ацаніць моцныя і слабыя бакі падрыхтоўкі кожнага вучня, хутка праверыць выкананую работу, дысцыплінуе навучэнцаў, дапамагае настаўніку ў пошуку шляхоў фарміравання ў вучняў матывацыі, унутраннага імкнення да вывучэння беларускай мовы. Тэсціраванне павышае якасць адукацыі, паказвае на ўзровень ведаў і ўменняў, інтэлектуальнага развіцця вучняў у адпаведнасці з мэтай адукацыі.

На сваіх уроках я з дапамогай тэстаў сістэматычна  выяўляю ўзровень ведаў, якімі авалодалі  вучні, дасягненні і недахопы ў іх падрыхтоўцы, правяраю  эфектыўнасць сваёй уласнай  працы, вызначаю гатоўнасць вучняў да далейшага навучання. Тэставы кантроль дапамагае выявіць і своечасова ліквідаваць прабелы па дадзенай тэме.  

Таксама ўпэўнілася, што вучні станоўча ацэньваюць рэгулярнае правядзенне праз кароткія прамежкі часу невялікіх праверачных тэставых работ з выстаўленнем адзнак. Правядзенне такіх работ дазваляе  вучню паглыбіць веды і атрымаць  адзнаку. У цэлым вучні добра ставяцца да атрыманых адзнак, але хочуць ведаць, за што атрымалі адзнаку, і яна павінна быць справядлівай. Таму важнай задачай выкарыстання тэставых формаў кантролю з’яўляецца прыцягненне вучняў да ацэначнай дзейнасці, арганізацыі на ўроку самаацэнкі і самакантролю, а таксама магчымасці самім выправіць памылкі. Імкнуся, каб у ходзе кожнай праверкі вучань не толькі даведаўся, чаму ён навучыўся і што не засвоіў, але і ўсвядоміў справядлівасць ацэнкі, якую ён атрымаў.

Такім чынам, сістэматычнае выкарыстанне тэставых формаў кантролю на ўроках беларускай мовы - адна з асноўных умоў павышэння якасці навучання. Умелае валоданне настаўнікам гэтай формай кантролю ведаў і ўменняў спрыяе павышэнню зацікаўленасці вучняў у вывучэнні прадмета, папярэджвае адставанне, забяспечвае актыўную працу кожнага вучня. Кантроль для навучэнцаў павінен быць навучальным. У выніку правядзення тэставых формаў кантролю ведаў і ўменняў раскрываюцца індывідуальныя магчымасці дзяцей, павышаецца ўзровень падрыхтоўкі да ўроку, што дазваляе своечасова ліквідаваць недахопы і прабелы ў ведах вучняў.

Сапраўды, у апошнія гады тэст як адзін з найбольш аператыўных і зручных сродкаў кантролю прымяняецца дастаткова шырока для праверкі ўзроўню падрыхтаванасці вучняў па беларускай мове. Аднак цікавасць да гэтага сродку кантролю нельга патлумачыць толькі яго асноўнай функцыяй. Як адзначалася вышэй, пададзенае ў сістэме, тэсціраванне можа служыць і сродкам дыягностыкі цяжкасцей у засваенні моўнага матэрыялу, і сродкам прагназавання паспяховасці ці непаспяховасці навучання.

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК

 

Рознаўзроўневы тэст па тэме “Правапіс у, ў” для 5 – 6 класаў

 

1 УЗРОВЕНЬ

1. У беларускай мове ў (нескладовае) пішацца на месцы у (складовага), [в], [л].

А) Правільна. Б) Няправільна.

 

2. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ў.

А) Рады..с.

Б) Псе..данім.

В) А..л.

Г) Ліноле..м.

 

3. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца у.

А) Кло..н.

Б) Со..с.

В) Ра..нд.

Г) Някраса…

 

4. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ў.

А) Ток – шо..

Б) Ля …фы.

В) Тры..мф.

Г) Ка..нер.

 

5. Вызначце правільна напісаную назву прадмета:

А) Шлагбаум.

Б) Шлакбаум.

В) Шлагбаўм.

https://fsd.multiurok.ru/html/2017/03/09/s_58c19a8c13410/582625_5.png

 

6. Пасля злучка, калі яму папярэднічае галосны пішацца літара …

А) Ў. Б) У.

 

7. Адзначце рад, у якім правільна пазначаны прапушчаныя літары:

Бы.. кло..н на манежы, ..сіх смяшы.. да коліка..

А) ў, у, у, ў, ў.

Б) у, ў, у, ў, ў.

В) ў, ў, у, ў, ў.

 

8. Адзначце рад, у якім правільна напісаны ўсе словы.

А) Ноўтбук, страўс, шукаў.

Б) Паўза, па-ўчарашняму, фаўна.

В) Трыўмф, каупак, вакуум.

9. Адзначце правільны пераклад слова “ласточка” на беларускую мову.

А) Ластачка.

Б) Ластавка.

В) Ластаўка.

Г)Ластоўка.

 

10. Адгадайце загадку і пазначце адгадку:

Дом па вуліцы бяжыць,

Дом падэшвамі шуміць.

Лічыць кожную хвілінку,

Падбягае да прыпынку,

Забірае жыхароў

Ды бяжыць наперад зноў.

А) Цягнік.

Б) Автобус.

В) Аўтобус.

 

2 УЗРОВЕНЬ

1. Колькі разоў Ў сустракаецца ў вершаваных радках Н.Гілевіча?

Страці.. слова, страці.. спадчыннае слова –

Штосьці страці.. .. душы абавязкова…

А) 3.

Б) 4.

В) 2.

Г) 1.

 

2. У якіх словах, што з’яўляюцца назвамі птушак, на месцы пропуску напішаце літару у?

1) к..чка; 2) інд..к; 3) кр..мкач; 4) цецяр..к.

А) усе прыклады.

Б) няма патрэбных варыянтаў.

В) 1,2.

Г) 3,4.

 

3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ў.

А) Па..за.

Б) Ра..нд.

В) Барна..л.

Г) Ка..бой.

Д) Ваку..м.

Е) Опі..м.

 

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску пішуцца толькі Ў.

1. Ёсць .. кожнага з нас незабы..ны маленства куток,

Як .. птушак, дзе вывелі дзетак, гняздо..е (Я.Крупелька).

2. Пазней людзі пачалі аб’ядно..вацца .. родавыя абшчыны, якія складаліся з родзіча.. (М.Чарняўскі).

3. .. мезаліце родавыя абшчыны пачынаюць аб’ядно..вацца .. плямёны (М.Чарняўскі).

4. Захапі..шыся, ён нават перастара..ся, і свердзел урэза..ся .. дра..ляны плашчак (М.Чарняўскі).

А) усе прыклады.

Б) 2, 4.

В) 2.

Г) 1,3.

 

5. Выберыце словы, якія не пішуцца з У.

А) Успыхну..

Б) По..дзень.

В) Кл..нкі.

Г) Кладо..ка.

Д) Жанчына - ..рач.

Е) Тры..мф.

 

6. Суаднясіце назвы птушак на рускай мове з адпаведнікамі на беларускай.

А) Трясогузка.

Б) Свиристель.

В) Чибис.

Г) Ястреб.

Д) Филин.

Е) Ворон.

1. Пугач.

2. Сітаўка.

3. Каршун.

4. Амялушка.

5. Крумкач.

6. Кнігаўка.

 

А) 3Г, 4В, 1Д, 6Б, 2А, 5Е.

Б) 3Г, 4Д, 1Б, 2Е, 6В, 5А.

В) 5Е, 2А, 1Д, 4Б, 6В, 3Г.

Г) 3Г, 4, 1Д, 6В, 2А, 5Е.

 

7. Размяркуйце ў дзве групы словы, у якіх гук [ў] з’яўляецца на месцы [л] і на месцы [у].

А) [л]

Б) [у]

1. Прыўзняць.

2. Пісаў.

3. Пазаўчора.

4. Няўвага.

5. Зірнуў.

6. Хваляваўся.

Адказ: А) 2,5,6. Б) 1,3,4.

8. Выберыце лексічнае значэнне слова “жартоўны”:

А) Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека).

Б) Вясёлы, забаўны; які мае характар жарту.

В) Вясёлы, гарэзлівы.

 

9. Адзначце сказ, які запісаны без памылак.

А) Далёка па наваколі прагучау пераможны крык людей.

Б) Сапраўднае свята пачынаецца, калі ўпаляваны мамант.

В) Группа мужчын, пабраушы моцныя завостраныя калы і палкі капалкі, пайшла на мамантаву сцешку каля рачнога берага.

Г) Тёплы сонечны час перад пауднём.

 

10. Колькі слоў у тэксце вучань запісаў няправільна?

Над заснежаным лесам узышол полны месяц. Ён асвяціл усё навокал. Каля ельніка прабег волк. Ён рухался вельмі асцярожна і ціха. Мабыць, высочвал здабычу.

А) 3. Б) 4. В) 5. Г) 6. Д) 7.

 

3 УЗРОВЕНЬ

1. Злучыце пачатак і канец беларускіх народных параўнанняў.

ЯК надзьму(у/ў)ся                    А) аса (у/ў) вочы

трапі(у/ў)                                   Б) (у/ў)юн на гарачай патэльні

спіць                                           В) во(у/ў)к у піліпа(у/ў)ку

круціцца                                     Г) мыш на крупы

баіцца                                         Д) воцату выпі(у/ў)шы

бегае                                           Е) во(у/ў)к ягняці

вые                                             Ё) лісіца (у/ў) саладуху

лезе                                             Ж) лапцем па балоце плясн(у/ў)

ляпну(у/ў)                                  З) з вуглямі (у/ў) нагавіцах

ма(у/ў)чыць                               І) пшаніцу прада(у/ў)шы

Адказ: 1Г, 2Ё, 3І, 4Б, 5Е, 6З, 7В, 8А, 9Ж, 10Д.

 

2. Выпішыце самастойныя часціны мовы з тэксту задання №1, што пішуцца з літарай Ў. (Надзьмуўся, ляпнуў, маўчыць, воўк, піліпаўку, пляснуў).

 

3. 7 верасня 2003 года ў адным з беларускіх гарадоў быў адкрыты помнік літары. Раскажыце, якой літары пастаўлены помнік, у якім горадзе, што сабой уяўляе помнік? (Помнік літары “Ў” у г.Полацку)

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Справаздача па тэме самаадукацыі “Развіццё здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне тэставых заданняў”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Семейный психолог

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 665 881 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.01.2021 1230
    • DOCX 63.9 кбайт
    • 13 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98617
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Копирайтер

Копирайтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 155 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 283 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 850 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Особенности патриотического воспитания

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 50 человек

Мини-курс

Эффективные коммуникационные стратегии в образовательной среде: от управления до мотиваци

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Социальные и правовые аспекты эпохи Просвещения: влияние на образование сегодня

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе