Инфоурок Другое КонспектыПлан-канспект факультатыўнага занятка "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме ”Прыслоўе”

План-канспект факультатыўнага занятка "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме ”Прыслоўе”"

Скачать материал

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”

Петрусёва Ганна Леанідаўна, б/к

 

План-канспект

урока факультатыўнага занятка

ў 7 класе

 

Тэма: Падагульненне  і  сістэматызацыя вывучанага  па  тэме ”Прыслоўе”
Мэта:  Падагульніць
i сiстэматызаваць веды вучняў па тэме “Прыслоўе”

Задачы:

·                    замацаваць уменні вылучаць прыслоўі ў тэксце, утвараць прыслоўі, формы ступеней параўнання, вызначаць сінтаксічную ролю прыслоўяў,

·                    выпрацоўваць арфаграфічныя навыкі,

·                    фарміраваць навыкі самакантролю, развіваць звязнае маўленне вучняў, уменне працаваць у групах і індывідуальна,

·                    узбагачаць мову вучняў прыслоўямi, паказаць асаблiвасцi ўжывання ў мове.

·                    Выклiкаць цiкавасць да факультатыўных заняткаў.

 

Тып заняткаў: падагульненне і сістэматызацыя

 

Форма заняткаў: падарожжа

 

Абсталяванне: карткі для работы, тэст, ліст самакантролю.

 

Сваёй я формы не змяняю.

Заўседы я абазначаю

Прымету дзеяння і стану –

Як з дзеясловам побач стану, 

А як з прыметнікам –                               

                                       то гэта

Ужо будзе якасці прымета.

 

Ход урока

1.                  Арганiзацыйны момант

 

-Добры дзень! Сядайце. Праверце, ці ўсё падрыхтавана да ўрока. Хто сёння адсутнічае? Запішыце дату, словы “класная работа” і тэму ўрока.

-Паглядзіце ў акно. Якое сёння добрае надвор’ е! А які ў вас настрой? Калі добры і сонечны, падыміце жоўтую картку, а ў каго дрэнны - сінюю. Бачу, што не ўсе прыйшлі з добрым настроем. Спадзяюся, што да канца ўрока ваш настрой палепшыцца.  Таму жадаю вам на ўроку поспехаў, прыемна папрацаваць і атрымаць новыя веды.

 

2. Работа з эпіграфам

-Дзеці, прачытайце, калі ласка, эпіграф да нашага ўрока. І паспрабуйце адгадаць загадку.

Сваёй я формы не змяняю.

Заўседы я абазначаю

Прымету дзеяння і стану –

Як з дзеясловам побач стану,                                                 

А як з прыметнікам –                               

  то гэта

Ужо будзе якасці прымета.

-Ну што, ці здагадаліся вы, пра якую часціну мовы ідзе гаворка?

 

3. Пастаноўка мэт і задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца.

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаеца!

-А цяпер я хачу ўсіх вас запрасіць у падарожжа, да якога мы рыхтаваліся не адзін урок.

І гэта падарожжа будзе на планету… Якую? (прыслоўе) Паляцім мы з вамі на планету «Прыслоўе» ў касмічных караблях(групах). Перад вамі лісток самакантролю, дзе вы будзеце ацэньваць сябе. Запішыце сваё прозвішча.  Там жа вы можаце ўбачыць свой маршрут.

 

4. Работа па тэме ўрока

 

«Прыслоўе як часціна мовы»

 

Раскажы:

- што такое прыслоўе?

- на якія пытанні яно адказвае?

- з  якімі часцінамі мовы можа спалучацца прыслоўе?

- прывядзіце прыклады прыслозяў.

Прыкладныя адказы

Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прымету прыметы , прымету прадмета.

Адказвае на пытанні Як? Дзе? Якім чынам? Калі? З якой мэтай?

Прыслоўе часцей адносіцца да дзеяслова, прыметніка і прыслоўя, зрэдку – да назоўніка.

Прыслоўі: удзень-калі?, дадому-куды?, добра-як?, лепш-як?, упустую-як?, граматна-як?, затым-калі?

 

«Разрады прыслоўяў»

Раскажы:

-на якія 2групы можна падзяліць прыслоўі?

-якія прыслоўі ўваходзяць у кожную з гэтых груп?

-назавіце асобную групу, у якую ўваходзяць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды або чалаека.

Прыкладны адказ.

Выдзяляюць азначальныя і акалічнасныя прыслоўі.

Да азначальных адносяцца якасныя прыслоўі, якія ўтварыліся ад якасных прыметнікаў і адказваюць на пытанні як? А таксама прыслоўі спосабу дзеяння(пытанне як?) і прыслоўі меры і ступені (пытанні колькі? Наколькі? У якой ступені?).

Да акалічнасных прыслоўяў адносяцца прыслоўі месца (пытанні: дзе?куды? адкуль?), часу (пытанні: калі? Як доўга? З якога часу? Да якога часу?), прычыны (пытанні: чаму? Па якой прычыне?), мэты(пытанні: з якой мэтай).

Асобную групу складаюць  прэдыкатыўныя прыслоўі. Якія абазначаюць стан прыроды або чалавека.

 

Вызнач разрад прыслоўяў: гучна, весела, вельмі, мала, далёка, хутка, удзень, зімой.

Гучна-якаснае, весела-якаснае, вельмі-меры і ступені, мала- меры і ступені, далёка-месца, хутка-якаснае, удзень-часу, зімой-часу.

 

«Ступені параўнання прыслоўяў»

Раскажы:

-Якія існуюць ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Назаві прыслоўі, у якіх пры ўтварэнні простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўя мяняецца аснова.

-Як утвараецца састаўная форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

-Як утвараецца састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

Прыкладны адказ.

Прыслоўі, што заканчваюцца на а і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, маюць формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. І вышэйшая, і найвышэйшая ступень параўнання маюць простую і састаўную формы.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца ад асновы прыслоўя пры дапамозе суфікса-эй(-ей). Толькі прыслоўі добра, дрэнна, мала, многа ўтвараюцца шляхам замены асноў: добра – лепш, дрэнна – горш.

Састаўная форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца спалучэннем слоў больш(болей), менш(меней) і пачатковай формы прыслоўя.

Простая форма найвышэйшай ступені прыслоўяў утвараецца ад простай формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-.

Састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем да прыслоўяў слоў надзвычай, найбольш, найменш, вельмі, дужа, надта,сама.

Утвары ўсе магчымыя формы ступеней параўнання пыслоўя шырока. Утвары вышэйшую ступень параўнання: (Ціха)вады(нізка)травы.

Утвары ўсе магчымыя формы ступеней параўнання пыслоўя шырока-шырэй, больш шырока; найшырэй, найбольш шырока.  Утвары вышэйшую ступень параўнання: Цішэй вады, ніжэй травы.

 

5. Фізкультхвілінка

Устаньце, беларусы, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца падцягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І на месца ціха сядзьце.

 

6. Работа па тэме ўрока

 

«Спосабы ўтварэння прыслоўяў»

Раскажы:

-Ад якіх часцін мовы ўтвараюцца прыслоўі?

-Пры дапамозе чаго ўтвараюцца прыслоўі?

Прыкладны адказ.

Прыслоўі ўтвараюцца прыметнікаў, прыслоўяў, лічэбнікаў, займеннікаў, назоўнікаў, дзеясловаў(рэдка) пры дапамозе прыставак, суфіксаў, постфіксаў, прыставак і суфіксаў, зліцця слоў, паўтору слоў.

 

Утвары прыслоўі, вызнач спосаб утварэння:

Як гаспадар=

Як мядзведзь=

На беларускай мове=

Як кот наплакаў=

На край свету=

Утвары прыслоўі, вызнач спосаб утварэння:

Як гаспадар=па-гаспадарску-прыст.-суф..

Як мядзведзь=па-мядзведжы-прыст.-суф..

На беларускай мове=па-беларуску-прыст.-суф..

Як кот наплакаў=мала-суф..

На край свету=далёка-суф.

 

 «Сінтаксічная роля прыслоўяў»

Раскажы:

-Якімі членамі сказа можа быць прыслоўе?

-Якім членам сказа найчасцей з'яўляецца прыслоўе?

-Калі прыслоўе будзе выконваць ролю азначэння?

_Калі прыслоўе ў сказе будзе выказнікам?

                                               Прыкладны адказ.

У сказе прыслоўе можа быць акалічнасцю( найчасцей).

Азначэннем прыслоўе бывае, калі паясняе ў сказе назоўнік.

 Прэдыкатыўныя прыслоўі з'яўляюцца выказнікамі.

 

-Падкрэслі прыслоўе як член сказа. Прыляцелі птушкі, але доўга не шчабечуць – яшчэ будзе холадна. Ледзяшы доўга вісяць на стрэхах – вясна наступіць позна.

 

 «Правапіс прыслоўяў»

Раскажы:

-Растлумач, як могуць пісацца прыслоўі. Ад чаго гэта залежыць?

-Калі пішацца дэфіс у прыслоўях?

Прыкладны адказ:

Прыслоўі могуць пісацца разам, асобна і праз дэфіс. Напісанне прыслоўяў выклікае шмат пытынняў, бо прыслоўі маюць “індывідуальны” характар і абумоўліваюцца кантэкстам. У тэксце часам цяжка адрозніць прыслоўі ад іншых часцін мовы.

Праз дэфіс пішуцца прыслоўі, утвораныя з дапамогай прыстаўкі па і суфіксаў –ому,-аму,-яму,-йму,-ску,-цку,-ы(і). а таксама прыслоўі з прыстаўкай па, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.

Дэфіс пішацца пасля прыстаўкі абы-, постфікса –небудзь.

Дэфіс пішацца ў складаных словах, дзе паўтараюцца аднолькавыя або блізкія словы.

 

-Апусці дужкі:

(на)памяць, павесіць (на0крыж. крыж(на)крыж, (у)лева, (з)ранку (да)вечара, (з)ранку, калі(с..ці), абы(як), ні(за)што, (на)хаду, куды(небудзь), (у)весну, сяк(так), даўным(даўно),(у)адкрытую, (у)пустую.

На памяць, павесіць на крыж, крыж-накрыж, улева, з ранку да вечара, зранку, калісьці, абыяк, ні за што, на хаду, куды-небудзь, увесну, сяк-так, даўным-даўно, у адкрытую, упустую.

 

 “Роля ў тэксце”

Раскажы пра ролю прыслоўяў у тэксце.

Прыкладны адказ.

Роля прыслоўяў у тэксце вельмі значная. Яны робяць маўленне больш дакладным, выразным, перадаюць паслядоўнасць дзеянняў, месца і спосаб дзеяння, час і г.д. Служаць для сувязі сказаў у тэксце, могуць звязваць часткі складаных сказаў.

 

Размяркуй прыслоўі ў табліцы: аднойчы, справа, па-першае, зверху, неўзабаве, сям-там, убаку, на жаль, нечакана, раз-пораз, бясспрэчна, даўным-даўно, зверху, недалёка, спачатку,напрыклад, раптам.

Тып маўлення

Прыслоўі

апавяданне

 

апісанне

 

разважанне

 

 

Тып маўлення

Прыслоўі

апавяданне

аднойчы, неўзабаве, раптам, нечакана, раз-пораз, даўным-даўно, спачатку.

апісанне

справа, зверху, сям-там, убаку, зверху, недалёка.

разважанне

па-першае, на жаль, бясспрэчна, напрыклад.

 

7. Падагульненне ведаў

Планета, дзякуючы вашым ведам, стала прыгожай, і нам можна вяртацца дадому. Але каб планета нас выпусціла, вы павінны зрабіць праверачны тэст.


1. У кожным радзе слоў падкрэсліце прыслоўі.

а) першы, першынства, упершыню, першынстваваць, першынец;

б) весялосць, весяліцца, весела, вясёлы, вяселле;

в) сяброўства, сябраваць, сябар, па-сяброўску, сябрына;

г) маўчанне, моўчкі, маўчаць, маўкліва, маўклівы;

д) гучны, гучанне, гукаць, гучна, гучнасць;

е) лёгка, лёгкасць, улегцы, палёгка, лягчэй.

2. Што абазначае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

а) прымету прадмета;

б) прымету прадмета паводле дзеяння;

в) прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета;

г) прадмет.

3. Пазначце словазлучэнні, у якіх прыслоўе абазначае прымету дзеяння:

а) вельмі рухавы;

б) вандраваць увесну;

в) трошкі падсілкавацца;

г) чай па-кітайску;

д) падскокваючы ўверх;

е) яшчэ весялей.

4. Пазначце словазлучэнні «прыслоўе + прыметнік».

а) жыць па-людску;

б) незвычайна здзіўлены;

в) па-асабліваму радасны;

г) дарога дадому;

д) заўжды неспакойны;

е) старанна ўпрыгожаны.

5. 3 якімі часцінамі мовы могуць спалучацца прыслоўі ў словазлучэнні?

а) з назоўнікам;

 б) з прыметнікам;

в) з лічэбнікам;

г) з займеннікам;

д) з дзеясловам і яго формамі;

е) з прыслоўем.

6. У ролі якіх членаў сказа ўжыты прыслоўі ў наступным сказе? Выберыце правільны адказ.

Дарога наперадзе накрыж разыходзілася.

а) выказніка і акалічнасці;

б) акалічнасці;

в) акалічнасці і азначэння;

г) выказніка;

д) дапаўнення і азначэння.

7. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.

а) акалічнасць;

б) азначэнне;

 в) у саставе выказніка;

г) у саставе акалічнасці;

д) выказнік.

8. Чым адрозніваюцца прыслоўі ад іншых самастойных часцін мовы? Выберыце правільныя адказы.

а) адказваюць на пытанні які? каторы? чый?

б) не змяняюцца (не скланяюцца і не спрагаюцца);

в) змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца);

г) могуць спалучацца ў словазлучэнні з дзеясловамі і яго асобымі формамі, прыметнікамі і назоўнікамі;

д) з’яўляюцца ў сказе дапаўненнямі.

9. Якое сцверджанне правільнае?

Вакол луг як луг, а у самай сярэдзіне — пятаком дрыгва.

а) прыслоўе, ужытае ў сказе, з’яўляецца акалічнасцю;

б) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, з’яўляюцца акалічнасцямі;

в) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці і азначэння.

10. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе.

Па даўно не езджанай дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, крочылі два чалавекі.

а) акалічнасць; б) выказнік; в) у саставе азначэння; г) у саставе выказніка; д) азначэнне.

Адказы 1. а) упершыню, б) весела, в) па-сяброўску, г) моўчкі, маўкліва, д) гучна, е) лёгка, улегцы, лягчэй. 2. в; 3. б, в, д; 4. в, д; 5. а, б, д, е; 6. в; 7. г; 8. б, г; 9. б; 10. а;

 

8. Ацэнка ведаў

Сёння на ўроку кожны з вас вельмі добра працаваў.

 

9. Рэфлексія

Надышоў час развiтацца з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм цi з нечым развiтваешся, але прыслоўе застанецца з намi, у нашай мове.

 А цяпер здайце лісткі самакантролю.

-Што было складанага? Што не спадабалася?

-З якім настроем вы працавалі?

-Я спадзяюся, што ўрок пакінуў у вашых сэрцах захапленне і радасць.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект факультатыўнага занятка "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме ”Прыслоўе”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Таргетолог

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 015 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.01.2021 1510
    • DOCX 38.9 кбайт
    • 39 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98625
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Копирайтер

Копирайтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 283 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 850 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 490 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 329 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Преодоление внутренних барьеров: убеждения, зависимости, и самооценка

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 184 человека из 48 регионов
  • Этот курс уже прошли 40 человек

Мини-курс

Работа с детьми с особыми образовательными потребностями

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 352 человека из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 180 человек

Мини-курс

Фитнес: особенности построения смешанных групповых тренировок

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 20 человек