Инфоурок Литература КонспектыУ.Караткевіч"Лісце",А.Грачанікаў"Як ападае ліст..."Вершы беларускіх паэтаў пра восень

У.Караткевіч"Лісце",А.Грачанікаў"Як ападае ліст..."Вершы беларускіх паэтаў пра восень

Скачать материал

У. КАРАТКЕВІЧ “ЛІСЦЕ”, А. ГРАЧАНІКАЎ “ЯК АПАДАЕ ЛІСТ...”

ВЕРШЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ ПРА ВОСЕНЬ

 

Мэты: 1. Ствараць умовы для засваення ведаў пра адлюстраванне вобраза восені ў вершах беларускіх паэтаў, выяўленчым мастацтве і музыцы, спрыяць стварэнню атмасферы калектыўнай працы.

2. Арганізаваць маўленчую сітуацыю для развіцця камунікатыўнай культуры вучняў, для развіцця агульнавучэбных уменняў аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывад, абгрунтоўваць сваю думку, для развіцця ўмення працаваць у камандзе.

3. Сродкамі зместу ўрока, яго тэкставага матэрыялу садзейнічаць выхаванню любві да роднай прыроды, выхаванню адказнасці за сваю работу,  за агульны вынік.

Тып урока: урок комплекснага прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці

Форма правядзення: дзелавая гульня

 Клас: 5

Абсталяванне: падручнік “Беларуская літаратура” 5 клас, частка 1./Л. К.  Цітова – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016 , бэджы, аркушы з аб’явай, папка з файламі, чыстыя аркушы паперы А4, малюнкі вучняў  5-х класаў пра восень, магнітафон, аўдыязапіс “Асенняй песні” П. І. Чайкоўскага, рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі “Задумлівыя дні восені”, В. Цвіркі “Восень”, У. Сулкоўскага “Бервянец. Восень”, жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя лісткі з загадкамі на тэму “Восень”

Арганізацыя ўрока. Сталы ў класе расстаўлены ў 7 груп. На сталах кожнай групы таблічкі з надпісамі роляў. На дошцы і на сталах аркушы з аб’явамі. Папярэдняе заданне: дзецям, якія жадаюць быць журналістамі, узяць інтэрв’ю ў аднакласнікаў “Якую пару года ты больш любіш і чаму?” Дамашнім заданнем для вучняў было навучыцца выразна чытаць вершы  У. Караткевіча “Лісце” і А. Грачанікава “Як ападае ліст”, падрыхтаваць уласныя малюнкі пра восень.

Плануемыя вынікі работы: вучні будуць вучыцца працаваць у камандах, прад’яўляць вынікі сваёй работы, прымяняць веды па прадмеце ў жыццёвых абставінах, пашыраць кругагляд, спрабаваць сябе ў прафесіях мастака, пісьменніка, рэдактара, карэспандэнта, менеджара.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік: - Добры дзень! Я вас вітаю на ўроку беларускай літаратуры. Жадаю вам добрага настрою і плённай працы. Давайце ўспомнім, чаму мы навучаемся на ўроках беларускай літаратуры.

Вучні: - На ўроках беларускай літаратуры мы вучымся гаварыць пра свае ўражанні ад прачытанага,  задаваць пытанні, параўноўваць, даказваць сваю думку, абараняць творчыя праекты, ствараць свае мастацкія творы, набірацца жыццёвага вопыту.

Мэтанакіраванне.

Настаўнік: - Сёння я атрымала па электроннай пошце аб’яву аб арганізацыі конкурсу сярод вучняў. Тэкст гэтай аб’явы я раздрукавала і прынесла вам. Давайце яе прачытаем (абявы ляжаць на стале настаўніка і партах  вучняў).

Увага!

    Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша   фантазія.

    Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтве.

    Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на еmail (адрас электроннай пошты настаўніка).

       Настаўнік: - Будзем прымаць удзел у конкурсе? (адказы вучняў) Давайце вызначым, якой дзейнасцю мы будзем займацца сёння на ўроку, чаму будзем навучацца (вучні з дапамогай настаўніка фармулююць мэты ўрока).

     Размеркаванне роляў.

    Настаўнік: - На сталах ляжаць бэджы. Напішыце на іх свае прозвішча імя і ролю,   якую будзеце выконваць на ўроку.

       “Галоўны рэдактар” – настаўнік

         “Літаратурныя рэдактары” – вучні, якія любяць чытаць

         “Мастацкія рэдактары” – вучні, якія любяць маляваць

         “Карэспандэнты” – вучні, якія перад урокам бралі ў аднакласнікаў інтэрв’ю

         “Менеджары па рэкламе” – вучні, якія цікавяцца рэкламнай дзейнасцю

         “Пісьменнікі” – вучні, якія спрабуць пісаць мастацкія творы

         “Крэатыўныя дырэктары” – вучні, якія любяць прыдумваць цікавыя заданні

         “Верстальшчыкі” – вучні, якія любяць працаваць

        (настаўніку трэба сачыць, каб размеркаванне вучняў па групах было     раўназначным)

          Паседжанне рэдкалегіі. “Галоўны рэдактар” вызначае задачу – стварыць праект часопіса пра восень, каб у ім размяшчаліся вершы беларускіх паэтаў пра восень, малюнкі вучняў, уласныя вершы, цікавыя заданні, сацыяльны апрос “Якая пара года любімая ў вучняў 5 “А” класа”. “Галоўны рэдактар” раздае заданні:

   “Літаратурным рэдактарам” – адабраць з вялікай колькасці вершаў тыя, якія варта памясціць у часопісе

      “Мастацкім рэдактарам” – адабраць з вялікай колькасці вучнёўскіх малюнкаў   тыя, якія варта памясціць у часопісе

       “Карэспандэнтам” – аформіць  узятае ў аднакласнікаў інтэрв’ю ў выглядзе сацыяльнага апытання

    “Менеджарам па рэкламе” – прыдумаць назву часопіса і яго рэкламу

    “Пісьменнікам” – скласці вершы пра восень

    “Крэатыўным дырэктарам” – скласці красворд на тэму “Восень”

    “Верстальшчыкам” – запаўняць папку лістамі, якія здаюць групы

         Актуалізацыя ведаў.

  Настаўнік:Да нас у рэдакцыю чытачы ўжо даслалі вершы пра восень двух знакамітых беларускіх пісьменнікаў У. Караткевіча і А. Грачанікава. Зараз мы іх на паседжанні рэдкалегіі разгледзім і вырашым, ці будзем іх памяшчаць у наш часопіс.

Аналіз верша У. Караткевіча “Лісце”

     Выразнае чытанне верша вучнем

     Гутарка па змесце:

-            Якую восень убачыў паэт? (Паэт бачыць восень прыгожую, залатую, крыху сумную, светлую)

-            Якія мастацкія вобразы дапамагаюць аўтару стварыць малюнкі восені? (Стварэнню малюнкаў восені спрыяюць вобразы нівы, лесу, зямлі, вандроўніка, лісця на паверхні вады)

-            Зачытайце, якія эпітэты падбірае паэт, каб апісаць зямлю. (залатая, пяшчотная, сумная, чыстая)

-            Як вы думаеце, чаму да слова “лісце” падабраны эпітэт “залацістае”, а не “залатое”? (Слова “залацістае” перагукваецца з іншыміі словамі, бо ў ім ёсць гукі “ц”, “і”, “с”, а ў слове “залатое” іх няма)

-            Здагадайцеся, чаму ў вершы лісце пералічана ў пэўным парадку: лісце - сто лісцяў – дзесяць лісцяў – ліст. (Такі парадак лепш перадае працэс лістападу і настрой чалавека, які замест мноства лісця бачыць усяго адзін ліст)

-            Зачытайце, якія малюнкі прыроды ў вершы вас найбольш уразілі. (адказы вучняў)

-            Ці сугучна ўспрыняцце восені паэтам з вашым успрыняццем? (адказы вучняў)

-            Чаму варта размясціць гэты верш у часопісе? (Паэт адлюстроўвае восеньскі пейзаж вельмі маляўніча. Такі малюнак прыроды нараджае ў чытача розныя пачуцці: пяшчоту, сум, захапленне, радасць. Верш знаходзіць у сэрцы чытача эмацыянальны водгук)

Аналіз верша А. Грачанікава “Як ападае ліст”

  Выразнае чытанне верша вучнем

  Гутарка па змесце:

-            Які вобраз у творы здаецца вам самым значным і прыкметным? (Гэта вобраз лістка, які паўстае перад намі як жывая істота)

-            З якімі пачуццямі звяртаецца лісток да галінкі? (Лісток звяртаецца да галінкі не толькі з сумам і жалем, што пакідае яе, але і з гонарам, усведамленнем таго, што ён не дарэмна вісеў на галінцы, што аздабляў, упрыгожваў яе. Таму не сорамна яму, пажоўкламу, развітацца з ёю)

-            Як вы разумееце аўтарскае параўнанне: ”З табою развітацца мне не сорам, як з небам – ціхім пераспелым зорам перад прыходам маладога дня”? (Як зноў з’яўляюцца на небе раніцай зоры, так і на дрэвах вясною з’явяццца новыя лісточкі. І ўсё пачнецца спачатку:ліст па-ранейшаму будзе галубіць гнуткую галінку, закалыхваць яе пад вечар, будзіць на зары сваім шэлестам-шэптам)

-            Які настрой выклікае ў вас гэты верш? ( Настрой крыху сумны, журботы, але ў той жа час і аптымістычны)

-            Чаму варта размясціць верш А. Грачанікава “Як ападае ліст...” у нашым часопісе? (У гэтым творы паэту ўдалося перадаць змены, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені. Верш выклікае не толькі пачуццё лёгкага суму, але і ўпэўненасць у тым, што кожная пара года па-свойму прыгожая і патрэбная)

           Хвілінка адпачынку.

   Настаўнік: - А зараз перад тым, як пачаць працаваць у групах, я прапаную вам   упрыгожыць нашу рэдакцыю лісточкамі. (настаўнік прапаноўвае вучням жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя лісточкі, на адваротным баку якіх напісаны загадкі на тэму “Восень”. Вучні па адным падыходзяць да настаўніка, выцягваюць лісток, чытаюць і адгадваюць загадку, прымацоўваюць лісткі на дошку)

1.     З- пад мохавай сховы

Павысоўвалі хлопцы галовы.

Хто ні ідзе – іх вітае,

З сабой забірае. (грыбы)

2.     З галінкі збіты ветрам,

Ён на зямлю не лёг.

А кружыцца ў паветры,

Як жоўты матылёк. (ліст)

3.     Цяпло прыйдзе – апранаецца,

Холад настане – распранаецца. (дрэва)

4.     Вісіць сіта –

Не рукамі звіта. (павуцінне)

5.     На зямлю садзяцца сумна

Жоўценькія матылі.

Пэўна, у іх пра тое думы,

Як зялёнымі былі. (лісты)

6.     Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі.

Лугі пакасілі, стагі завяршылі.

Лістота лятае, дождж не сціхае.

Калі гэта бывае? (восенню)

7.     Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,

У зямлі ўвяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)

      Праца ў групах. У рэдакцыі па радыё (4, 5 хвіліны) гучыць “Асенняя песня” П.І. Чайкоўскага. Групы працуюць над сваімі заданнямі.

          Фізкультхвілінка. Гульня “Вецер дзьме…” Вучні ўстаюць з месцаў, слухаюць настаўніка і рухаюцца, як лісты, калі чуюць інфармацыю пра сябе:

-            Вецер дзьме на таго, хто любіць восень...

-            Вецер дзьме на таго, у каго ёсць сястра...

-            Вецер дзьме на таго, хто займаецца спортам...

-            Вецер дзьме на таго, хто любіць танцаваць...

-            Вецер дзьме на таго, хто дапамагае маме па дамашняй гаспадарцы...

-            Вецер дзьме на таго, хто ўмее працаваць...

А зараз мы і паглядзім на вынік нашай працы.

  Стварэнне часопіса, афішыраванне вынікаў работы.

 “Літаратурныя рэдактары” выходзяць да дошкі і зачытваюць, якія вершы   беларускіх паэтаў пра восень яны адабралі для размяшчэння ў часопісе. Тлумачаць, чаму менавіта гэтыя творы.

   “Мастацкія рэдактары” выходзяць да дошкі, паказваюць, колькі малюнкаў яны перагледзелі, расказваюць, якія трэба размясціць у часопісе, называюць аўтараў малюнкаў.

   “Крэатыўныя дырэктары” на дошцы малююць красворд пра восень, зачытваюць класу заданні, усе астатнія іх адгадваюць.

    “Пісьменнікі” выходзяць да дошкі і зачытваюць свае ўласныя вершы пра восень.

“Карэспандэнты” расказваюць, якая пара года любімая ў іх  аднакласнікаў і чаму. Зачытваюць некаторыя адказы вучняў.

  “Менеджары па рэкламе” кажуць, якую назву часопісу яны прапаноўваюць, зачытваюць складзеную рэкламу часопіса.

  “Верстальшчыкі” вярстаюць часопіс, укладваюць у файлы папкі малюнкі, вершы, красворд, вынікі інтэрв’юіравання пра любімую пару года, рэкламу. На першай старонцы размяшчаюць тытульны ліст з назвай.

      Падвяденне вынікаў работы на ўроку. “Галоўны рэдактар” прадяўляе вынік работы на ўроку – калектыўна складзены часопіс. Выстаўляе адзнакі. Задае пытанні:

-       Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?

-       Чые вершы пра восень вам спадабаліся? (адказы вучняў)

-       Сродкамі якіх відаў мастацтва можна расказаць пра восень?  ( Стварыць пейзажныя малюнкі і выклікаць адпаведныя перажыванні можна пры дапамозе такіх відаў мастацтва, як літаратура, жывапіс, музыка, а таксама кінамастацтва і фотамастацтва)

-       Як у жыцці вам могуць спатрэбіцца веды, уменні і навыкі, здабытыя на ўроку? (адказы вучняў)

  Дамашняе заданне. Знайсці ў Інтэрнэце вершы беларускіх паэтаў пра восень, малюнкі, фотаздымкі, музыку беларускіх кампазітараў і даслаць на ўказаны электронны адрас (адрас электроннай пошты настаўніка).Тым вучням, у каго няма такой магчымасці, прынесці работу ў друкаваным або рукапісным выглядзе.

  Рэфлексія “Незавершаны сказ”. На дошцы напісаны пачаткі сказаў, вучням трэба іх закончыць (на выбар):

Я ведаю …                         Мы ведаем ...

Я магу ...                            Мы можам ...

  Слова настаўніка.

  Настаўнік: – Дзякуй усім за плённую працу на ўроку. На ўроку я ўпэўнілася, што мы з вамі каманда і што нам па сілах справіцца з любой задачай. Да новых сустрэч!

Спіс выкарыстаных крыніц

   1.Беларуская літаратура: зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю: 5-9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М. Гоўзіч і інш. – Мн.: Аверсэв, 2012. – 159с.

   2.Лявонава, П. І. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры: 5-ы клас.: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання.  - Мн.: ТетраСистемс, 2005. – 160с.

   3.Смыкоўская, В. І. Беларуская літаратура ў 4 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: Народная асвета, 2003. – 191с.

 

 

Увага!

   Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

   Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

   Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на Email

nataly.zyatkina@yandex.by

 

 

 

 

Увага!

   Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

   Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

   Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на Email

nataly.zyatkina@yandex.by

 

Увага!

   Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

   Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

   Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на Email

nataly.zyatkina@yandex.by

 

Увага!

   Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

   Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

   Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на Email

nataly.zyatkina@yandex.by

 

Увага!

   Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

   Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

   Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на Email

nataly.zyatkina@yandex.by

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "У.Караткевіч"Лісце",А.Грачанікаў"Як ападае ліст..."Вершы беларускіх паэтаў пра восень"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Юрист

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 810 материалов в базе

Материал подходит для УМК

Скачать материал

Другие материалы

  • 29.08.2019
  • 2929
  • 88
«Литература (в 2 частях)», Коровина В.Я., Журавлёв В.П., Коровин В.И.
КОНСПЕКТ УРОКА ПО ЛИТЕРАТУРЕ НА ТЕМУ «А. С. ПУШКИН. «СКАЗКА О МЕРТВОЙ ЦАРЕВНЕ И О СЕМИ БОГАТЫРЯХ». ИСТОКИ РОЖДЕНИЯ СЮЖЕТА. ПРОТИВОСТОЯНИЕ ДОБРЫХ И ЗЛЫХ СИЛ»
  • Учебник: «Литература (в 2 частях)», Коровина В.Я., Журавлёв В.П., Коровин В.И.
  • Тема: «Сказка о мёртвой царевне и о семи богатырях»
  • 29.08.2019
  • 3947
  • 281
«Литература (в 2 частях)», Коровина В.Я., Журавлёв В.П., Коровин В.И.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 29.08.2019 8041
    • DOCX 97.5 кбайт
    • 192 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Даргевич Елена Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Даргевич Елена Владимировна
    Даргевич Елена Владимировна
    • На сайте: 4 года и 8 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 19684
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Технологии машиностроения

36 ч. — 180 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Как защитить свой бизнес: предпринимательские риски

36 ч. — 144 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Технологии взаимодействия психологов с усыновляющими семьями

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 26 человек

Мини-курс

Галерейный бизнес: медиа, PR и cотрудничество

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

От романтизма к современности: шедевры и новаторство

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Социальные и правовые аспекты эпохи Просвещения: влияние на образование сегодня

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе