Инфоурок Литература КонспектыУрок беларускай літаратуры па тэме "Якуб Колас. Слова пра пісьменніка" (9 клас)

Урок беларускай літаратуры па тэме "Якуб Колас. Слова пра пісьменніка" (9 клас)

Скачать материал

 

Тэма: Якуб Колас. Слова пра пісьменніка (9 клас)

Мэта:  Пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыцця і творчасці Я. Коласа, паказаць умовы фарміравання яго таленту, падрыхтаваць да ўспрымання тэматычнай шматграннасці, вобразна-выяўленчага майстэрства паэта. Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі. Ствараць умовы для выхавання павагі да асобы народнага песняра.

Тып урока: камбінаваны ўрок.

 

Абсталяванне:  Партрэт Я. Коласа, выстава кніг, падручнік.

Эпіграф: Шчыльней у гурт, духоўная радня,

                 Да Коласа бліжэй, мы – беларусы!

М. Мятліцкі

 

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

II. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў.

Вітаем словам радасным таго,

Чыё імя Радзіма ўшанавала, -

Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,

Каб век яна квітнела-расцвітала.

Канстанцыя Буйло

Здаецца, гэтыя словы вельмі дакладна адлюстроўваюць сутнасць асобы і жыццёвай пазіцыі вядомага беларускага песняра, класіка беларускай літаратуры, чалавека, які ўсё жыццё аддаў служэнню сваёй Радзіме і свайму народу, - Якуба Коласа.

Што вам вядома пра гэтага паэта? Згадайце яго творы, якія вы вывучалі ў папярэдніх класах. 

(Урыўкі з паэм “Новая зямля”, “Сымон музыка”, казкі “Крыніца”, “Хмарка”, байка “Конь і сабака”, верш “Ручэй”)

Нам яшчэ трэба многае даведацца пра Якуба Коласа, раскрыць самыя значныя старонкі яго творчасці, дакрануцца да чароўнага свету коласаўскай паэзіі.

 

III. Уступнае слова настаўніка.

 “Якуб Колас  адзін з кагорты тых, што адыгралі выключную ролю ў гісторыі культуры свайго народа і ўнеслі вялікі ўклад у агульначалавечую культуру. Для беларускага народа Колас – гэта перш-наперш выдатны мастак слова, які з надзвычайнай глыбінёй раскрыў нацыянальны характар беларуса, выказаў яго адвечныя мары і надзеі, паказаў яго быт і тое асяроддзе, у якім ён жыве…” – адзначаў беларускі лінгвіст Леў Міхайлавіч Шакун.

Давайце разам пройдзем жыццёвымі сцяжынкамі пісьменніка, зазірнем у таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.

 

IV. Вучнёўскае паведамленне “Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”.

 

V. Запаўненне вучнямі тэхналагічнай карты па метаду “Алфавіт”.

 

 

Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа

А

 

Б

 

В

 

Г

 

Д

 

Ж

 

З

 

І

 

К

 

Л

 

М

 

Н

 

О

 

П

 

Р

 

С

 

Т

 

У

 

Ф

 

Х

 

Ц

 

Ч

 

Ш

 

Э

 

Ю

 

Я

 

 

VI. Знаёмства з рубрыкай “Цікава ведаць…”

 

Мне хацелася б, каб вы даведаліся некаторыя факты, якія, спадзяюся, дапамогуць вам па-іншаму, з чалавечага, а не вучнёўскага пункту гледжання ўбачыць гэту асобу.

 

Незвычайныя факты пра Якуба Коласа

 

1. Быў падобны на мушкецёра Аляксандра Дзюма.

Заір Азгур успамінаў: «Перада мной сядзеў чалавек з вусікамі і з эспаньёлкай у такой задумлівай і рамантычнай позе, што мне ён раптам здаўся падобным на аднаго з герояў Аляксандра Дзюма. Не то Партос, не то нехта з іншых з мушкецёраў».

 

2. Зубы вырываў без анэстэзіі.

«Учора пайшоў да дантысткі. Сказала, што трэба корань выдаліць. Хацела абязболіць, а я сказаў, што не варта псаваць дзясну — лепш проста вырваць так. Корань вырвала. “Ну, церпялівы народ — беларусы!” — пахваліла дантыстка».

 

3. Мецэнатства.

Якуб Колас праславіўся не толькі сваімі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткаваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Так, нікому не вядомаму студэнту Заіру Азгуру Якуб Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю.

З юнака «выйшаў» сусветна вядомы скульптар. Падтрымаў пісьменнік і сціплую маладую дзяўчынку Ларысу Александроўскую, якая стала потым вядомай опернай спявачкай. На адрас Коласа штодня прыходзілі дзясяткі лістоў з просьбамі з усяго Савецкага Саюза.

 

4. Загадка прозвішча.

У знак пашаны да вялікага продка (сапраўднае імя і прозвішча паэта — Канстанцін Міцкевіч) яго нашчадкі па жаноцкай лініі не бяруць прозвішча мужа, калі ўступаюць у шлюб, а захоўваюць сваё — Міцкевіч.

 

5. Любоў да мовы.

У дзень сваёй смерці Якуб Колас  напісаў ліст кіраўніцтву партыі, дзе выказаў сваю занепакоенасць станам беларускай мовы. Прадказаў яе заняпад, калі не будуць прыняты меры. Прапанаваў спосабы абароны роднай мовы. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да таго, як спынілася сэрца пісьменніка.

 

6. Захапляўся жанчынамі — жонка называла яго «благаняверны».

Паэт пісаў у адным з лістоў да жонкі: «Марусечка, мая родненькая, сярдзітая на свайго «благанявернага» (але ты заўсёды памылялася)»; Святлана. Мая мара, маё самае лепшае, што дае жыццё. Але яна не хіліцца да мяне. А Маруся? Б’е, ніякай літасьці. Божа мой, Божа!»; «Вядома, мае платанічныя захапленні не маглі аставацца незаўважанымі Марыяй Дзмітрыеўнай. Яна гэта цяжка перажывала, але яна ня ведала, што болей дарагога для мяне чалавека, чым яна, не было і няма на свеце, і што я быў верны толькі ёй адной»; «Для мяне жанчына — гэта тое самае, што для набожнага хрысціяніна ікона…»

 

7. У дзяцінстве верыў у тое, што разумее мову жаўранкаў.

 «…Мне здавалася, быццам я разумею ўсё, што спявалі гэтыя птушкі. Маё вуха прывыкла адзначаць новыя тоны песень (…) Я памятаю… дзесь у небе (…) кружылася з песняю жаваранка (…), прыйшла мне ў галаву думка, што жаваранка просіць у Бога пажару. І мне паказалася, што з неба стала падаць штось маленькае цёмнае і ўпала каля маіх ног. Я паглядзеў — на зямлі ляжаў яшчэ не патухлы акурак папяросы…»

 

8. Не любіў пісаць алоўкам.

«…не люблю я пісаць карандашом. Мне ўсё здаецца, што напісанае карандашом не мае ні вартасці, ні цікавасці».

 

9. Частаваў дзяцей цукеркамі за дэкламацыю яго вершаў.

Юрый Піліпавіч [мой сусед з Курасоўшчыны] успамінаў, як ён ды іншыя пасляваенныя мінскія дзеці вучылі вершы Якуба Коласа, прыходзілі да яго ў хату, дэкламавалі, а паэт частаваў іх за гэта цукеркамі, шакаладкамі і яблыкамі.

 

10. На яго працавалі палонныя немцы.

«Вось я ўсё лета клапаціўся, каб зрабіць прыбудоўку і гараж. Зараз гэтыя работы і вядуцца. Нагналі цэлы двор немцаў, а яны робяць як мокрае гарыць. Спалілі палавіну маіх дроў, а работа ідзе марудна».

VII. Выразнае чытанне і аналіз вершаў “Не бядуй!”, “Родныя вобразы”, “Першы гром”.

VIII. Вучнёўскае паведамленне “Ушанаванне памяці Якуба Коласа”.

IX. Падагульненне.

Заданне: Складзіце сінквейн з апорным словазлучэннем Якуб Колас.

 

Якуб Колас

Знакаміты, мудры

Раскрыў, выказаў, паказаў

Наш гонар, надзея, будучыня

Мастак слова

 

На жаль, мы ўжо ніколі не ўбачым Якуба Коласа. Мы можам толькі пачуць яго голас у запісе, можам прайсціся па яго вуліцах, пабываць каля яго помніка, наведаць яго родныя мясціны. Але самае галоўнае, мы не перастанем захапляцца яго творамі, любавацца прыгажосцю апетых ім “мілых вобразаў роднага краю”.

 

X. Дамашняе заданне.

 

·        Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па біяграфіі Я. Коласа.

·        Прачытаць першыя 10 раздзелаў паэмы “Новая зямля”.

·        Індывідуальнае заданне: падрыхтаваць паведамленне “Гісторыя напісання паэмы “Новая зямля”.

 

XI. Рэфлексія.

 

У вас на партах ляжаць кветкі: васількі, рамонкі… гэтыя кветкі заўсёды растуць на палях збажыны, сярод каласкоў. Я думаю, што вы са мною пагодзіцеся, што Якуб Колас заслужыў таго, каб гэтыя кветкі цвілі ў гонар яго. Давайце прымацуем іх каля яго партрэта.

 

(Вучні выходзяць да дошкі і прымацоўваюць каля партрэта Якуба Коласа кветкі).

 

Давайце ж будзем захоўваць нашы каштоўнасці ў памяць і ў гонар нашага славутага пісьменніка Якуба Коласа. І будуць жыць яго, Паэтавы, словы:

“Гуляйце, дзеткі, прыглядайцеся да жыцця, да свету, няхай вучыць ён вас, як жыць, як зрабіць вашу сілу разумнаю сілаю”.

 

Шчыльней у гурт, духоўная радня,

Да Коласа бліжэй,

мы – беларусы!

 

М. Мятліцкі



 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай літаратуры па тэме "Якуб Колас. Слова пра пісьменніка" (9 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по корпоративной культуре

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 670 235 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 05.02.2023 1893
    • DOCX 29.9 кбайт
    • 174 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ивашкевич Оксана Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ивашкевич Оксана Викторовна
    Ивашкевич Оксана Викторовна
    • На сайте: 7 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 90836
    • Всего материалов: 18

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Влияние социально-психологических факторов на задержку речевого развития ребенка дошкольного возраста

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Курс повышения квалификации

Русский стиль: традиции и современность

36/72/108 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Междисциплинарные искусства: современные проблемы и тенденции развития

72 ч.

1750 руб. 1050 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективные стратегии успешного взаимодействия: от понимания до саморазвития

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Реализация ФОП: содержание, внеурочная деятельность и оценка качества образования

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Успешая команда: опросы, сторис

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе