Инфоурок Коррекционное обучение КонспектыЯнка Купала “Як у казцы…”

Янка Купала “Як у казцы…”

Скачать материал

 

Тэма: Янка Купала “Як у казцы…”

Мэта: знаёмства  з творам Я. Купалы “Як у казцы…”

Задачы:

Адукацыйныя:

-                   фарміраваць навык выразнага, асэнсаванага чытання праз працу над тэкстам;

Карэкцыйныя:

-                   актывізаваць мысленчыя працэсы вучняў, памяць, увагу, зрокавае ўспрыманне шляхам аналізу лексічнага матэрыялу;

Выхаваўчыя:

-                   выхоўваць цікавасць да чытання праз працу над зместам тэксту.

Абсталяванне: падручнік па беларускай літаратуры для 10 класа, прэзентацыя.

 

Ход урока

1.                 Арганізацыйны момант

Добры дзень. Я рада  бачыць на уроку беларускай літаратуры. Ты падрыхтаваўся да ўрока? Гатовы пачынаць працаваць? Я жадаю, каб усё атрымалася і ўрок прайшоў цікава і карысна для цябе.

2.                 Асноўная частка

Хвілінка самастойнага чытання

У пачатку ўрока вы 5 хвілін чытаеш пра сябе (вучань чытае самастойна тое, што падабаецца).

Гутарка па прачытаннаму

Праверка хатняга задання

Что было зададзена зрабіць дома? (выразна чытаць вершы Я. Купалы”). А што значыць “чытаць выразна”? (чытаць, захоўваючы знакі прыпынку)  Зараз мы гэта праверым.

Вывучэнне новага матэрыялу

Паведамленне тэмы ўрока

Сення мы пазнаёмімся з творам знакамітага баларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы “Як у казцы”. А так сама ўспомнім некаторыя звесткі з біяграфіі пісьменніка.

Устанаўленне часавых рамак

Адкрый сшытак. Якое сёння чысло ? Як гучыць назва гэтага месяца на беларускай мове? (сакавік). Які гэта месяц па ліку ў годзе? Які месяц наступны? Якая пара года?

Запішы сённяшнюю дату і тэму ўрока ў сшытак.

Знаёмства з біяграфіяй пісьменніка

Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці). Бацькі – Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна – паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела свае адметныя саслоўныя рысы, але па эканамічным становішчы і ладзе жыцця была блізкай да сялян. Сапрайднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навычыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасцігаў шляхам актыўнай самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску.

Пасля смерці бацькі ў 1902 г. Івану, каб пракарміць сям’ю, давялося на працягу шасці гадоў не толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць работу ў іншых месцах. Ён быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам кінакура на борварах.

Першыя вершы былі ім напісаны па-польску. Але ў хуткім часе паэт усвядоміў, што толькі родная беларуская мова – тая стыхія, праз якую ён можа выказаць у поўным аб’еме свае думкі і памкненні. Рашэнне пісаць па-беларуску ў той час было смелым крокам. Беларуская мова ўсё яшчэ знаходзілася пад забаронаю, спадзявацца на публікацыю не даводзілася.

У 1905 годзе быў надрукаваны першы твор паэта на беларускай мове. З гэтага ж часу замест афіцыйнага імя – Іван Луцэвіч – літаратар пачаў ужываць псеўданім Янук Купала. Выбар такого літаратурнага імя звязаны з народным святам Купалля, пошукам чароўнай кветкі шчасця, што для паэта стала ўвасабленнем пошуку лепшай долі для народа, памкнення да светлай будучыні. Але калі выйшаў першы зборнік аўтара, яго псеўданім рэдактар напісаў як “Янка Купала”. І з таго часу псеўданімам у такой форме і пачаў карыстацца Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы заставалася нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу.

Пытанні

З багатай ці беднай сям’і быў Янка Купала? Якое сапраўднае імя пісьменніка? На якой мове напісаў Янка Купала сваі першыя творы? Чаму ён не пісаў адразу на беларускай мове? У якім годзе быў надрукаваны першы твор пісьменніка на беларускай мове? Колькі год пражыў Янка Купала? (60).

Фізхвілінка

Слоўнікавая работа

Словы, цяжкія для чытання

Словы, цяжкія для разумення

дры-га-ві-чы

прашчуры

па-ва-жан-не

весніцы

вар-шаў-скай

абрус

ві-зан-тый-ска-га

дасведчанныя

пры-яз-джа-лі

ахвяры

праш-чу-ры

памаўлівасць

да-свед-ча-ны-я

намыліліся

за-чы-ня-ю-чы-ся

легіёны

за-ез-джы-я

хвіміямы

па-маў-лі-васць

 

хві-мі-я-мы

 

 

Адкажы, колькі складоў у словах “візантыйскага”, “прыязджалі”, “дасведчаныя”.

Прашчуры – продкі.

Весніцы – вароты у двор.

Абрус – пакрывала на стол.

Дасведчанныя – адукаваны.

Ахвяры – прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству.

Памаўлівасць – тут: пакорлівасць.

Намыліліся – тут: памерлі.

Легіёны – вялікая колькасць, мноства каго-небудзь, чаго-небудзь.

Хвіміямы – тут: праслаўляць, узвялічваць.

Адкрый падручнік на старонцы 99 і запішы ў сшытак слоўнікавыя словы.

Першаснае чытанне твора

Зараз мы пазнаемімся с творам Янкі Купалы “Як у казцы…”. Адкрый падручнік на старонцы 101. Я пачну чытаць, а ты уважліва сачы, бо будзеш працягваць. Пасля таго, як мы прачытаем тэкст, адкажаш мне на пытанне: пра які час расказваецца ў тэксце: цяперашні ці мінулы?

Размова па прачытаннаму

Пра які час расказваецца у тэксце?

Што нагадвае гэты тэкст: казку, апавяданне ці легенду. Успомнім:

Казка - твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор аб выдуманых падзеях, нарэдка з удзелам чарадзейнай, фантастычнай сілы.

Легенда - народнае апавяданне пра гістарычныя падзеі, чалавека, асоб, не пацверджанае дакументамі, якое выдаецца i ўспрымаецца як верагоднае.

Апавяданне - вуснае паведамленне пра нейкія падзеі.

Паўторнае чытанне твора

Зараз мы прачытаем гэты твор зноў ланцужком па 2 сказы. Сачы ўважліва.

Работа з тэкстам

Знайдзі ў тэксце і прачытай:

Як называлі нашых прашчураў?

Адкуль прыязджалі госці?

Якімі рысамі надзяляе паэт нашых продкаў?

Якім багам пакланяліся нашы продкі?

Хто такія варажбіты-вешчуны?

Як нашы продкі пакланяліся сваім багам?

Разумелі ці заморскія госці веру нашых продкаў?

Як прыйшла на нашу зямлю новая вера?

Што здарылася са старымі багамі, калі прыйшоў новы Бог?

Зрокавая хвілінка

Работа з тэкстам

Знайдзі ў творы абзац, у якім расказваецца пра багоў, якім пакланяліся нашы продкі.

Ці ёсць напаміны аб гэтых багах у сучаснай культуры?

Якія народныя святы адзначаюцца і ў наш час у гонар старажытных багоў?

Масленіца - свята провадаў зімы ў старажытных славян i іншых народаў. Святкавалася у гонор бога Велеса – бога ўрадлівасці. Свята Масленіцы адзначаецца на восьмым тыдні перад Вялікднем. На гэтае свята людзі гатуюць бліны, спальваюць пудзіла. Гэта свята провадаў зімы і сустрэчы вясны.

Каляды - хрысціянскае свята Раства Хрыстова, якое адзначаецца у ноч з 24 на 25 снежня,  або  з 6 на 7 студзеня.  Да каляд абавязкова рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі упрыгожваннямі. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне. Асноўным упрыгожваннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які ўносілі ў хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Моладзь збіралася разам, пераапрыналася ў жывел (мядзведзя, карову, казу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні. Гаспадары, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку розныя прысмакі.

Купалле - старажытнае абрадавае свята, якое прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. У гэту ноч гучаць песні, водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцерагчыся ад іх, спальваюць іх пудзіла. Дзяўчаты плятуць вянкі, а потым кідаюць іх на ваду і варожаць па іх руху. Пасля скокаў праз вогнішча парамі ідуць шукаць папараць-кветку, якая распускаецца раз за год.

Вось бачыш, старыя богі сапраўды жывуць у некаторых нашых сучасных абрадах і святах. Але мы не заўсёды аб гэтым ведаем.

3.                 Заключная частка

Падвядзенне вынікаў уроку

З якім творам мы сення знаеміліся? Хто аўтар? Аб кім расказваецца ў гэтым творы? Якімі апісвае аўтар нашых продкаў? Якім багам пакланяліся нашы продкі? Ці заўсёды было мнагабожжа на беларускай зямлі? Якія святы адзначаюцца ў наш час у гонар старажытных багоў?

Хатняе заданне

Дома  патрэбна будзе падзяліць гэты тэкст на часткі і кожнай частцы прыдумаць назву.

Аналіз работы . Выстаўленне адзнакі з каментарыем.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Янка Купала “Як у казцы…”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Противопожарный инженер

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Канспект урока па беларускай літаратуры ў 8 класе ( I аддзяленне дапаможнай школы) па творы Янкі Купалы “Як у казцы…

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 035 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 02.01.2022 675
    • DOCX 28 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Рогачук Татьяна Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Рогачук Татьяна Викторовна
    Рогачук Татьяна Викторовна
    • На сайте: 7 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 11085
    • Всего материалов: 11

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Повышение мотивации и эффективности обучения иностранному языку с помощью интерактивных тренажеров (на примере английского языка)

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 276 человек из 53 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 079 человек

Мини-курс

Стимулирование интереса к обучению у детей дошкольного возраста

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Курс повышения квалификации

Организация работы склада

36 ч. — 180 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективные стратегии успешного взаимодействия: от понимания до саморазвития

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Адаптация и расстройства: понимание, преодоление, развитие

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 25 человек из 18 регионов

Мини-курс

Психологическая помощь и развитие детей: современные вызовы и решения

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе