Инфоурок География Другие методич. материалыИсследовательская работа "Архiтэктурныя помнiкi Клiмавiцкага раёну"

Исследовательская работа "Архiтэктурныя помнiкi Клiмавцкага раёну"

Скачать материал

Аддзел па адукацыі Клімавіцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Навучальна- педагагічны комплекс Барсукоўскі дзіцячы сад – базавая школа Клімавіцкага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 «Архiтэктурныя помнiкi  Клімавіцкага раёна»

                                                                                  Аўтар:

                                                                                  Каролька Валерыя,

                                                                  вучаніца 9 класа

                                                                  Навуковы кіраўнік:

                                                                  Жукоўская Алена Васільеўна,

                                                                        настаўнік біялогіі і геаграфіі

 

в. Барсукі, 2020 г.

Змест

Уводзіны………………………………………………………..…. 3

З гісторыі горада Клімавічы   ………………………………..…...4

Архітэктурныя помнікі…………….……………………………...5

Заключэнне………………………………………………………..14

Літаратура…………………………………………………………15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

 

Кожны адукаваны, інтэлігентны чалавек павінен ведаць свой родны край, тое месца дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе жыве яго сям’я і сябры, дзе ён зрабіў першыя крокі ў пазнанне навакольнага свету. І ведаць яго трэба  зыходзячы з самых розных накірункаў.

Помнікі архітэктуры Клімавіцкага  раёна змяшчаюць шмат цікавага ў гісторыі свайго развіцця. Актуальнасць распрацоўкі дадзенай тэмы вызначаецца  навукова-даследчай і навукова-пошукавай роляй ў дадзеным накірунку, а таксама разглядаецца як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Зыходзячы з вышэй сказанага, мы ставім наступную мэту свайго даследавання – знайсці, вывучыць і распаўсюдзіць сведчанні аб архітэктурных помніках звязаных з гісторыяй нашай малой Радізімы. Задачамі ў плане дасягнення гэтай мэты будуць:

-  вызначыць ступень даследаванасці тэмы працы і асвятленне яе ў перыядычных выданнях;

-  даследаваць гісторыю архітэктурных помнікаў Клімавіцкага раёна;

-  прааналізаваць сучасны стан помнікаў архітэктуры, што захаваліся да нашых дзён.

  Аб’ектам даследавання з’яўляецца культурна-гістарычная спачына, а прадметам – малавядомыя старонкі гісторыі помнікаў архітэктуры Клімаўшчыны. Пад час работы мы выкарыстоўвалі як літаратурныя крыніцы, так і вынікі сваёй даследчай дзейнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З гісторыі горада Клімавічы

 

 

Ёсць пра горад Клімавічы адна легенда…


        3 далёкага Пецярбурга трапілі да нас нейкія вяльможныя паны, можа, нават   сам цар. Ездзілі тады ж яны не машынамі, а ў карэтах. Трапілі яны з карэтаю ў наша балота і загрузлі. Ніяк не маглі самі выцягнуць карэту з гразі.
Жыў там толькі адзін чалавек з сям'ёй. Звалі яго
 Клім. Пачуў ён, што паны загрузлі, і пайшоў іх ратаваць.
Запрог ён валоў, прывязаў вяроўкаю карэту і выцягнуў яе. Узрадаваліся паны.
Загадаў тады цар пабудаваць горад і назваць яго Клімавічы.

Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV ст. у адным з дакументаў, звязаным з родам Асмалоўскіх. З пачатку XVII ст. паселішча ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Мацея Глінскага. У XVІІXVІІІ стагоддзях Клімавічы ўваходзілі ў склад Крычаўскага стараства.

У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага  стараства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе рэчкі Калініца і мела радыяльны план, цэнтрам якога быў плац з касцёлам.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расійскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус горада і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губерні. 16 жніўня 1781 году горад атрымаў ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала».  У канцы XVIII ст. у Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манет (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе адкрылася мужчынская прыхадская вучэльня.

У 1850-я гады ў Клімавічах існавалі 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ужо былі 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 г. пачалі дзейнічаць тытунёвае, у 1897 г. спіртаачышчальнае прадпрыемствы. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліц, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні,  друкарня, лякарня. У 1904 годзе ў горадзе было 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, 6 фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. У пачатку XX ст. ў горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, народны дом.

 

Архітэктурныя помнікі Клімавіцкага раёна

Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці захоўвае на сваёй тэрыторыі некаторыя невялікія архітэктурныя помнікі і славутасці. У Клімавіцкам раёне захавалася некалькі невялікіх храмаў, сядзіб і іншых гістарычных будынкаў.

У 1780 годзе ў нашым горадзе  і дзесяці мястэчках Клімавіцкага павета было 15 цэркваў, з якіх уніяцкіх – адзінаццаць, каталіцкіх і праваслаўных – па дзве. Быў і адзін манастыр.

Архітэктурнымі помнікамі нашага раёна з’яўляюцца: Свята-Міхайлаўская царква, Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх, Звянчацкая царква Васілія Вялікага, Галіцкая царква Святога Духа, Мілаславіцкая Свята-Увазнясенская царква.

 

1.     Свята-Міхайлаўская царква.

Клімавіцкая Свята-Міхайлаўская царква – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана з цэглы ў 1867 годзе па распараджэнню начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва. Царква складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсіды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі светлавы васьмігранны барабан з купалам. Бабінец завершаны трох’яруснай вежай-званіцай. Купал і званіца увенчаны галоўкамі.

Не выпадкова храм у Клімавічах асветлены у гонар нябеснага заступніка графа, Архангела Міхаіла, які меў непасрэднае стаўленне да Магалёўшчыны.

Свята-Міхайлаўскай царкве пашчасціла ацалець у годы багаборніцтва. Па сведчаннях старажылаў, у годы багаборніцтва з купалоў храма мелі намер скінуць крыжы. Камсамолец-чырвонаармеец, які падахвоціўся добраахвотна скарыць храмавую вышыню, сарваўся і разбіўся да смерці. Болей жадаючых выпрабаваць лёс не знайшлося, крыжы засталіся на сваіх месцах.

У 1937 годзе, у цяжкі час рэпрэсій, крыжы былі скінутыя і храм зачынілі. З 1937 па 1940 гг. набажэнствы былі спыненыя. У 1941 годзе ў час нямецкай акупацыі храм быў зноў адкрыты і аднавіліся набажэнствы. Прыхаджанка храма Надзея Забела ў час вайны прымала ўдзел у падрыхтоўцы храма да адкрыцця. Яна расказвала, што насцілалі падлогу, устаўлялі рамы і царкву адкрылі на Каляды.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў сценах Свята-Міхайлаўскага храма знаходзіўся лагер для ваеннапалонных. Набажэнствы ў час нямецкай акупацыі праводзіў святар Пётр Макараў. Ён аказваў актыўную дапамогу ваеннапалонным. Вядома, што ён прымаў удзел у партызанскім падполлі, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Партызану Айчыннай вайны”.

 

 

 


Зараз храм адкрыты штодзённа. Дзейнасць царквы не абмяжоўваецца богаслужэннем: штодзённая духоўна-асветніцкая дзейнасць, сацыяльная работа, праца па добраўпарадкаванню храма і тэрыторыі вакол яго – вось няпоўны пералік таго, што робіцца тут. Настаяцелем на дадзены момант з’яўляецца айцец Інакенцій.

Адрас – Клімавіцкая Свята-Міхайлаўская царква: Клімавічы, вул. Магона

2.     Клімавіцкі сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх

 

        Пабудаваны ў 1867 г. у псеўдарускім стылі. Помнік драўлянага дойлідства XIX стагоддзя.

Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўнёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная   мансардай з кiлепадобным

франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкарыраваная разьбой у выглядзе карункаў. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.

Толькі вось звесткі аб ранейшай уладальніцы – мясцовай ураджэнцы князёўне Марыі Мяшчэрскай – згубіліся ў пылу часоў.

У Клімавіцкам музеі ўзнаўляюць чайную пакой Мяшчэрскай – “вядомай фрэйліны імператрыцы Марыі Аляксандраўны і першай каханай імператара Аляксандра III”. У жыцці цэсарэвіча Аляксандра сапраўды былі дзве Марыі. Першая – Мяшчэрская. Дзеля яе малады Аляксандр III нават намерваўся зрачыся ад пасаду. Кранальная і трагічная гісторыя кахання, так і не скончылася шлюбам. Толькі, нажаль – не наша гэта была Маша, а Марыя Элімаўна Мяшчэрская. Наша – Мікалаеўна – таксама з старадаўняга княскага роду, нарадзілася і жыла ў Клімавіцкам павеце. Яе бацька Мікалай http://region.mogilev.by/files/tabl.jpgМяшчэрскі – дваранін, калежскі саветнік, правадыр дваранства Мсціслаўскага павета.

Меў вялікі маёнтак у Міліславічах (Клімавіцкі раён), броварны завод, вадзяны і ветраны млын. Для  дачкі Марыі ў 1867 годзе пабудаваў дом ў Клімавічах. Дом гэты у той час быў цэнтрам свецкага жыцця. Князёўна запрашала мастакоў, музыкаў, бадзяжных артыстаў, задавальняла балі.  

Дадзеныя аб нашых Мяшчэрскіх, нажаль, вельмі бедныя. Нядаўна адшукалі ўспаміны сына Мікалая Мікалаевіча Бекмана – Ігара. Марыя Мяшчэрская даводзілася мачахай Мікалаю Мікалаевічу, была ў шлюбе з яго бацькам, таксама Мікалаем Мікалаевічам. У патомных дваран Бекманаў так заведзена – усі спадчыннікі насілі імя Мікалай. І толькі Ігару пашанцавала: “Калі б мяне называў бацька, то я несумненна , быў бы таксама Мікалаем. Але імя мне давала маці. А ёй не падабалася, што я буду трынаццатым Мікалаем Мікалаевічам у родзе”…

У музеі ёсць рэпрадукцыя фота Мікалая Бекмана. На ёй ён з дзецьмі ад першага шлюбу. А было іх пяцёра. Калі першая жонка памерла, Мікалай Мікалаевіч жаніўся на Марыі Мяшчэрскай. У некаторых крыніцах яна ўспамінаецца як “баранэса фон Брынкен, народжаная княгіня Мяшчэрская”. Чаму? Для клімавіцкіх краязнаўцаў загадка. Магчыма, да сустрэчы з Бекманам Марыя Мікалаеўна таксама паспела пабываць у шдюбе?

Нажаль, не захавалася ні аднаго фота князёўны. А ўспаміны аб ёй мясцовых жыхароў супярэчлівыя. Адным прабабулі маўлялі, што Мяшчэрская была асобай  адукаванай і душэўнай, у сваім маёнтку навучала грамаце гарадскіх дзяцей. У прыватнасці, давала ўрокі дзяўчынкам. Па іншых звестках, то была суровая ганарліўка, не шкадаваўшая ні прыёмных, ні чужых дзяцей (сваіх у Марыі Мікалаеўны не было).

Вось як піша пра яе са слоў свайго бацькі Мікалая Ігар Бекман: “Сваю мачаху, княгіню Мяшчэрскую, бацька не любіў і стараўся пазбягаць: яна з ім размаўляла па-французскі і прымушала сядзець прама, не дакранаючыся спінкі крэсла…

Княгіня Мяшчэрская ў асабняку жыла да рэвалюцыі. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі дамок на ўскраіне. Колькі гадоў тулілася там звыкнутая да раскошы дама, колькі гадоў усяго пражыла на гэтай зямлі, невядома. Пахавана князёўна на мясцовых могілках, але дзе канкрэтна – не зразумела: ні помніка, ні надмагілля… але ў раёным музеі спадзяюцца, быць можа, адгукнуцца людзі, якія ведаюць што-небудзь аб лёсе іх знакамітай зямлячкі.

Дарэчы, даўно ходзяць чуткі, што Мяшчэрскія пасля рэвалюцыі вывезлі і закапалі на тэрыторыі Смаленшчыны скарб – вялікі куфар з золатам і каштоўнасцямі, калекцыяй упрыгожванняў з чорнага жэмчугу.

 

Факты:

1866 - 1867 гг. – дваранін Мікалай Мяшчэрскі пачаў будаваць у Клімавічах дом для дачкі Марыі.

1918 – у памяшканні знаходзіліся мясцовыя рэўкам, камітэт партыі, камсамола.

1941 – у першыя дні вайны ў доме размяшчаўся штаб па барацьбе з дыверсантамі.    

1941 - 1943 гг. - немцы адкрылі ў асабняку клуб-казіно.    

1945 – асабняк пераабсталявалі пад гарадскую школу №2.

1950 будынак прыстасавалі пад склад “Закупзерне”, з жылым пакоем для вартаўніка.   

1955 - тут была гарадская школа №3.

1966 - 1972 гг. – школа - інтэрнат.         

1973 - 1976 гг. – злічальны аддзел Клімавіцкай машыналічыльнай станцыі (цяпер – раёны аддзел статыстыкі).

           11 июля 1978 г. - прынята рашэнне аб адкрыцці  ў былым доме князёў Мяшчэрскіх раёнага краязнаўчага музея. Пазней будынку быў  прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Адрас – Клімавіцкі асабняк Мяшчэрскіх: Клімавічы, вул. Савецкая, 69.

3.            Звянчацкая царква Васілія Вялікага

 

Царква Васілія Вялікага – помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы  Звянчатка.

17 жніўня 2003 года ў вёсцы Звянчатка адбылося асвятленне храма ў гонар Васілія Вялікага, які жыў у IV стагоддзі. Храм пабудаваны дзякуючы В.Ф.Чэмісаву, генералу-маёру міліцыі, які жыве ў Маскве. Вёска Звянчатка – гэта яго “малая радзіма”, бацькоўскі дом і вось гэты храм. Архітэктары і будаўнікі здолелі ператварыць звычайнае дрэва ў правільныя бравенчатыя сцены, разныя зводы і прыгожыя купалы-макаўкі.

Унікальны, двух’ярусны, узведзены па сярэдневекавой, сёння амаль забытай, тэхналогіі. Праектавалі яго ў Маскве спецыялісты па старажытнарускай архітэктуры, будавалі спецыяльна запрошаныя майстры з Малдовы. Унутранае ўбранне захапляе. Іканастас з абразамі святых угоднікаў, зграбная чаша купелі – усё тут зроблена пад заказ і прывезена з Масквы.

 

Будаўніцтва скончылі праз год. У жніўні 2003 года асвяціць храм прыехалі праасвяшчэннейшы Сафроній, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. З таго часу тут спраўляюць таінства вянчання, хрышчэння, праводзяцца богаслужэнні ў васкрэсныя і святочныя дні. Сюды едуць з Крычава, з Клімавіч, памежных расійскіх вёсак і гарадоў.

У двух кроках ад храма збудавана званніца. Той жа стыль, той жа унікальны дэкор архітэктурнай апрацоўкі. Тры званы сярэдняй групы зроблены на заказ у Мінску. Кажуць, у іх самы чысты і громкі голас у СНД.

Адрас – Звянчацкая царква Васілія Вялікага: Клімавіцкі раён, агр. Звянчатка.

 

4.     Міласлаўская Свята-Увазнясенская царква

 

Вёска Мілаславічы – адна з самых вялікіх у Клімавіцкім раёне, размешчана непадалёку ад беларуска-расійскай мяжы. Славутасць Мілаславіч – Свята-Увазнясенская царква.

Свята-Увазнясенская царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Яна была пабудавана на правым беразе ракі Іпуць на цэнтральнай плошчы вёскі ў 1887 годзе. Вядома, што гэтай царкве расійскі імператар Аляксандр III падараваў у гэты храм абраз Хрыста Збавіцеля, які асабліва шанаваўся міласлаўцамі.

На жаль, гэты абраз не захаваўся да нашых дзён, дзе ён – невядома, і пра яго існаванне гісторыкі і святары ведаюць толькі з архіўных дакументаў. Са Свята-Увазнясенскай царквы ў савецкі час уся маёмасць была вывезена.

 

 

 

Крыжападобны будынак з пяціграннай алтарнай апсідай. Кантаваныя рызніцы прылягаюць да бакавых прыбудоў. Над сяродкрыжжам узвышаецца светлавы чацвярык. Бабінец з боку галоўнага ўваходу размешчаны па падоўжнай восі. Усі часткі будынка накрыты пакатымі стрэхамі. Галоўны ўваход аформлены ганкам, бакавыя – парталамі. Вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. Асноўны дэкаратыўны матыў фасадаў – апраўленне вокнаў у выглядзетрохпялёсткавых арачак, прафіляваныя карнізы. У інтэр’еры ўсі дапаможныя памяшканні адкрыты арачнымі праёмамі ў цэнтральную двухсветавую прастору. Упрыгожванне інтэр’ераў не захавалася.

Царква – помнік архітэктуры  з рысамі псеўдавізантыйскага стылю, пабудавана з цэглы.

Першым настаяцелем храма быў свяшчэннік Іаан Ліаранцэвіч. Пасля агляду цэркваў Магілёўскай епархіі ў 1898 годзе епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Міхаіл, апублікаваў у Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях свае “Путевые заметки”. Тут сярод іншых запісаў маюцца звесткі аб храме ў Мілаславічах, аб тым, што ў храме мелася дастатковая рызніца і посуд. Бібліятэка налічвала 40 экзэмпляраў кніг, быў добры хор пеўчых. Прыхаджан налічвалася 4494 душы з 22 навакольных вёсак. Прытч складаўся з 3-х членаў – свяшчэнніка і двух псаломшчыкаў. У пачатку ХХ стагоддзя ў храме служыў свяшчэннік Міхаіл Арлоў.

У 30-ыя гады мінулага стагоддзя Мілаславіцкую царкву зачынілі. Яна моцна пацярпела ў час другой сусветнай вайны.

У 1941 годзе напачатку жніўня каля Міліславіч адбыўся вялікі бой. У савецкіх войскаў была задача выбіць немцаў з вёскі і перакрыць Варшаўскую шашу, якая вядзе на Маскву. Задача была выканана, і на некалькі дзён перакрылі рух праціўніка глыбока ў тыл СССР. У тыя дні 1941 года Мілаславічы былі ў самым пекле. На званіцы царквы былі нямецкія кулямётчыкі, таму царкву моцна абстрэльвалі. Званіца была разбурана, сцяна пашкоджана – цэгла была з выбоінамі. Пасля вайны цэгла з царквы пайшла на аднаўленне гаспадаркі – жывёлагадоўчай фермы і машынна-трактарнай станцыі.

Тым не менш у гады Вялікай Айчыннай вайны царква дзейнічала. Вясной 1944 года Клімавіцкая раённая газета паведаміла пра дапамогу цэркваў Чырвонай арміі. Мілаславіцкая царква здала ў фонд абароны 4 тысячы рублёў і шмат тканіны. Настаяцелем храма быў айцец Рыгор Аляксеевіч Дашура, які памёр у маі 1961 года ва ўзросце 73 гадоў.

Царкву зачынілі зноў у пачатку 60-х гадоў, у яе памяшканні быў склад саўгаса “Мілаславіцкі”.

Усё змянілася ў пачатку 90-х гадоў, калі было прынята рашэнне аб абнаўленні царквы. Але грошай не было, і тады дапамога прыйшла з нечаканага боку.

Першы значны ўклад у фонд аднаўлення Свята-Увазнясенскай праваслаўнай царквы ў беларускай вёсцы Мілаславічы зрабіў грамадзянін ФРГ Адам Троер.

Ён пазнаёміўся з Мілаславічамі, пабачыў царкву і нечакана вырашыў даць грошы на яе аднаўленне. Адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне Свята-Увазнясенскага храма ў Мілаславічах адбылося 23 мая 2004 года.

Царкву ў Мілаславічах адчыняюць у нядзельныя і святочныя дні, а таксама для гасцей вёскі. Праваслаўная абшчына вялікая, але ў царкву шмат людзей не ходзіць.

 Адрас – Міласлаўская Свята-Увазнясенская царква: Клімавіцкі раён, вёска Мілаславічы.

 

5.     Галіцкі Свята-Духаў храм

 

Галіцкая царква  - помнік архітэктуры  псеўдабарока  другой паловы XIX стагоддзя. Пабудавана яна з цэглы і дрэва.

 

 

Царква Святога Духа размешчана ў цэнтры вёскі Галічы. Гэта быў першы цагляны будынак у вёсцы, пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1882 годзе. Некалькі раней у 30 метрах на поўдзень ад гэтага будынка стаяла драўляная царква. Цагляная будавалася на дзяржаўныя сродкі. Але частка грошай збіралася і з сялян у залежнасці ад колькасці надзелаў. Хто не меў грошай, плаціў хлебам. Кіраваў будаўніцтвам фон Гюббенет – памешчык, які меў маёнткі ў Забялышыне і Ерашоўцы. Праект будынка быў дасланы з Масквы, а падрадчык і каменшчыкі былі з Хоцімску. На месцы будаўніцтва быў могільнік.

Пасля наведвання усіх цэркваў Магілёўскай епархіі ў 1898 годге, святар Міхаіл, біскуп Магілёўскі і Мсціслаўсукі апублікаваў у Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях свае “Путёвые заметкі”, дзе расказваў: “Храм каменны, трывалы, але па колькасці прыхаджан маловместітельный; звонку месцамі адпала тынкоўка. Утварь царкоўная дастатковая; рызніца бедная, бібліятэка малая. Спаваюць у царкве школьнікі царкоўна-прыходскіх школ і аматары царкоўных спеваў з прыхаджан, не цалкам здавальняюча. Прыхаджан 3716 душ  абоего  полу; релігійна-маральны стан іх па закрыцці карчмоў і нядзельных кірмашоў паляпшаецца.

Царкву зачынілі ў 1930 годзе. Купалы знялі ў пачатку 30-х гадоў. Як і паўсюды памяшканне было прыстасавана пад клуб, а пасля вайны – пад склад. Зараз вядзецца пошук сродкаў для аднаўлення Галіцкай царквы.

Адрас – Галіцкі Свята-Духаў храм: Клімавіцкі раён, вёска Галічы.

 

 

 

Заключэнне

 

  У наш час важна пашыраць веды аб сваёй малой Радзіме. Як паказвае вопыт нашай пашукова-даследчай дзейнасці, весці пошук і вывучаць ёсць што. Тыя звесткі, якія ўдаецца адшукаць у мінулым, маюць не толькі навуковае, але і выхаўчае значэнне, прыносяць велізарную карысць у справе выхавання маладога пакалення, веданне гіторыі і культуры роднага края, даюць новы краязнаўчы матэрыял, які будзе выкарыстаны ў навучальна-выхаваўчым працэсе. Менавіта пошук мінуўшчыны, яе даследаванні і вывучэнні дапамагаюць авалодаць гістарычнымі і этнаграфічнымі ведамі, выхоўваць павагу і любоў да сваёй Радзімы. Такім чынам, карысць ад такой дзейнасці вельмі значная. Яна садзейнічае праяўленню ў падрастаючага пакалення ціскавасці да гістарычнага мінулага. І чым больш мы будзем адкрываць і ведаць малавядомыя старонкі мінуўшчыны нашай малой Радзімы, тым больш беражліва мы будзем адносіцца да яе ў наш час. Мінулае захоўвае шмат невядомага, нераскрытага, невывучанага. Таму наша галоўная задача ў справе навукова-пашуковай дзейнасці заключаецца ў тым, каб даследаваць, запісваць, распаўсюджваць тыя звесткі аб гістарычнай спадчыне, аб якой нам удалося даведацца.

  Мы закончылі працу над даследчай работай прысвечанай архітэктурным помнікам Клімавіцкага раёна,  якая змяшчае шмат змястоўнай, глыбокай,  цікавай інфармацыі, пачэрпнутай як з дакументальных крыніц, так і з вынікаў пашуковых скарбонак. Хочацца верыць, што сабраныя і апрацаваныя  краязнаўчыя дадзеныя аб архітэктурных помніках Клімаўшчыны дазволяць пашырыць веды аб гісторыка-культурнай спадчыне нашай  малой Радзімы. Лічым патрэбным сказаць і аб тым, што ёсць усе падставы працягнуць справу вывучэння і даследавання гістарычных помнікаў нашага раёна.

Наша праца  – гэта маленькі крок на шляху вывучэння нашай малой Радзімы – нашай Клімаўшчыны.

Мы лічым, што нам патрэбна і далей вывучаць культуру і гісторыю сваёй малой Радзімы, каб памятаць і не страціць наша культурную  і гістарычную спадчыну і пакінуць яе нашчадкам.

 

Край мой Клімавіцкі,

Сэрцу мілы кут.

Веру, быць шчаслівым

Можна толькі тут.

Дык квітней-красуйся

Бедам усім на злосць.

Ёсць у цябе сілы.

Будучыня ёсць.

 

 

Літаратура:

 

1.     klimovichi. gov.by

2.     libklimovich. mogilev.by

3.     Клімавіцкі край – наша слава і гонар

4.     Зямля, дзе пачаўся мой лёс.-УПКП “Магілёўская абласная ўзбуйненная друкарня”, 2000

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Исследовательская работа "Архiтэктурныя помнiкi Клiмавiцкага раёну""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Флорист

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 642 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Материалы для урока "Права и свободы человека и гражданина"
  • Учебник: «Обществознание (базовый уровень)», Боголюбов Л.Н., Лазебникова А.Ю., Матвеев А.И. и др. / Под ред. Боголюбова Л.Н., Лазебниковой А.Ю.
  • Тема: § 22. Гражданин Российской Федерации
  • 01.10.2020
  • 1175
  • 43
«Обществознание (базовый уровень)», Боголюбов Л.Н., Лазебникова А.Ю., Матвеев А.И. и др. / Под ред. Боголюбова Л.Н., Лазебниковой А.Ю.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 01.10.2020 542
    • DOCX 2.1 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Жуковская Елена Васильевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Жуковская Елена Васильевна
    Жуковская Елена Васильевна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 104859
    • Всего материалов: 59

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инновационные технологии в преподавании географии детям с ОВЗ

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 146 человек

Курс профессиональной переподготовки

Технологии географического образования

Педагог в сфере географического образования (учитель географии)

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Игровые приемы и методы обучения в школьном курсе физической географии

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 179 человек

Мини-курс

Hard-skills современного педагога

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 77 человек из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 22 человека

Мини-курс

Управление коммуникациями в кризисных ситуациях

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психоаналитический подход: изучение определенных аспектов психологии личности

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе