Инфоурок Другое Другие методич. материалыИсследовательская работа по краеведению на тему "Захаванне і папулярызацыя помнікаў роднага краю"

Исследовательская работа по краеведению на тему "Захаванне і папулярызацыя помнікаў роднага краю"

Скачать материал

Змест

 

Уводзіны…………………………………………………………...3

Глава 1. Месца помнікаў у працэсе выхавання падрастаючага пакалення…5

Глава 2. З вопыту работы установы адукацыі па выкарыстанню помнікаў у выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей і моладзі ……………………... 8

2.1. Пешаходная экскурсія – экспедыцыя “Памятныя мясціны майго краю”..8

2.2. Матэрыялы экскурсіі–экспедыцыі …………………………………………10

2.3. Успаміны жыхароў у час экскурсіі ………………………………………. 17

Глава 3. Гісторыя ўзнікнення і даследавання аднаго помніка ………………20

Заключэнне …………………………………………………………. 27

Літаратура……………………………………………………………27

Дадаткі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Адной з задач ідэалагічнага выхавання дзяцей і моладзі з'яўляецца фарміраванне ў вучняў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да выканання канстытуцыйнага абавязка па абароне Радзімы, павагі да абаронца Айчыны, воіна ; выхаванне на прыкладзе подзвіга савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. [4]

Трэба адзначыць, што найбольшы выхаваўчы эффект атрымліваецца пры непасрэдным удзеле вучняў у канкрэтных справах.  Лічым, што менавіта такой жывой справай з'яўляецца шэфства школьнікаў над ветэранамі і удзельнікамі ваенных падзей, над помнікамі і памятнымі знакамі.

Тэма нашай работы «Захаванне і папулярызацыя помнікаў як часткі матэрыяльнай і духоўнай спадчыны».

Мэта:  садзейнічаць выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў падрастаючага пакалення.

Лічым, што мэта будзе дасягнута, калі будуць вырашаны наступныя задачы:

1)       вывучэнне літаратуры па дадзенай праблеме;

2)       апісанне вопыту работы па выкарыстанню помнікаў  у выхаванні  патрыятызчных пачуццяў у дзяцей і моладзі ;

3)       даследаванне і апісанне гісторыі ўзнікнення помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вывучэнне літаратурных вытокаў пачалося са звароту да ст.54 Канстытуцыі, дзе занатаваны абавязак ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь ахоўваць і шанаваць помнікі гісторыі і культуры.[7]

Пры распрацоўцы тэмы мы адразу звярнуліся да энцыклапедычнай літаратуры, дзе вызначылі значэнне слова “помнік”, даведаліся аб подзвігах нашых землякоў. [1-3]

Апорным літаратурным вытокам пры падрыхтоўцы работы стала кніга «Памяць». Гэта чарговая кніга шматтомнага выдання гісторыка-дакументальных хронік, прысвечаная Салігорскаму раену і г.Салігорску. Яе аснову склалі разнастайныя дакументальныя матэрыялы, публікацыі ў кнігах і газетах, успаміны ўдзельнікаў і сведкаў гістарычных падзей.

Значную частку хронікі склалі спісы воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі пры абароне і вызваленні раена, у тым ліку  і нашай вескі, а таксама спісы землякоў, што прайшлі дарогамі вайны і  вярнуліся пераможцамі. Прыводзяцца звесткі і пра землякоў якія падвергліся палітычным рэпрэсіям, воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі ў Афганістане. [ 11]

Кніга-рэквіем «Памяць. Афганістан» увекавечвае імены больш за 750 чалавек. Пераважна,гэта нашы землякі, беларусы, есць і прадстаўнікі іншых народаў,што служылі на Беларусі і пахаваны на яе пагостах пасля гібелі ў Афганістане. Сярод іх і наш зямляк, выпускнік Заўшыцкай школы, Уладзімір Бародзька. [10]

Цікавую і карысную інфармацыю аб ўшанаванні і прапагандзе помнікаў мы пачэрпнулі з інструктыўных памятак у дапамогу актывістам аховы помнікаў 80-х гадоў ХХ ст. [8,9] Яны  носяць актуальны характар і па сеняшні дзень.

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1  Месца помнікаў ў працэсе  выхавання падрастаючага пакалення.

Помнік – скульптурны твор ці архітэктурны манумент на ўшанаванне памяці якой-небудзь асобы ці ў гонар гістарычнай падзей. [3]

У святочныя, знаменальныя дні ў гарадах і весках мы часта сустракаем у помнікаў ганаровыя вахты піянераў і моладзі, бачым узложаныя школьнікамі да п'едэстала помнікаў жывыя кветкі, гірлянды славы. У гэтым хвалюючым рытуале глубокі сэнс. Углядзіцеся ў твары юнакоў і дзяўчат, якія стаяць на  ганаровым пасту: колькі адданасці і гонару! Вучні прыходзяць да помнікаў ужо многае даведаўшыся пра герояў, чые прозвішчы высечаны на камяні. Прыходзяць з сыноўім пачуццем нашчадкаў справы старэйшых пакаленняў. Моладзь бывае тут не толькі ў святочныя дні. Яны пастаянна шэфствуюць над помнікамі, мемарыяламі, сочаць за парадкам, даглядаюць зяленыя насаджэнні.

Вялікае значэнне мае выхаваўчая работа школы па прыцягненню вучняў да аховы і прапаганды помнікаў гісторыі і культуры. Яна садзейнічае фарміраванню і станаўленню асобы юных грамадзян. Артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць, што  «кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці». [ 7]

Помнікі гісторыі і культуры адлюстроўваюць матэрыяльнае і духоўнае жыцце мінулых пакаленняў, шматвякавую біяграфію нашай Радзімы, барацьбу народных мас за свабоду і незалежнасць, станаўленне і развіцце нашай дзяржавы.

Да помнікаў гісторыі і культуры адносяцца помнікі гісторыі – будынкі, памятныя месцы і прадметы, звязаныя з важнейшымі падзеямі ў жыцці народа, развіццем грамадства, з жыццем выдаючыхся дзеячаў, народных герояў; помнікі археалогіі, градабудаўніцтва і архітэктуры, творы манументальнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтва; дакументальныя помнікі – пісьменныя і графічныя. 

 Помнікі гісторыі і культуры расказваюць аб мінулым, аб важных падзеях у жыцці народа, яго лепшых сыноў і дачок. Як мастацкія творы, яны сведчаць аб таленце, высокім майстэрсцве нашых суайчыннікаў.[8]

Дакранаючыся да помнікаў, знаемячыся з іх гісторыяй і тымі падзеямі, з якімі звязана стварэнне абеліска, вучні папаўняюць свае веды па гісторыі Радзімы, глыбей асэнсоўваюць сувязь пакаленняў і асабістую адказнасць як прынімаючых эстафету ад бацькоў і прызваных быць прадаўжальнікамі баявых і працоўных традыцый свайго народа.

Сэрцу нашаму самым дарагім і блізкім з'яўляецца свой край, гісторыя свайго народа, яго песні і легенды, традыцыі герояў барацьбы і працы.

А яна, гэта вечная, як само жыцце, гісторыя,  вакол нас – у простых абелісках і вялічавых помніках, мемарыяльных комплексах і запаведніках, у творах скульптуры і жывапісу, рэштках старажытных крапасных збудаванняў, гарадзішчах і курганах, прадметах быту і зброі, узнагарод нашых далекіх і блізкіх продкаў, а таксама суайчыннікаў, праслаўляючых Айчыну.[9]

У кожнага помніка, як і ў чалавека, дома, вескі, горада і вуліцы, свая біяграфія. Яна адлюстравана ў дакументах і легендах.

Багатая Салігоршчына рэвалюцыйнымі, баявымі і працоўнымі традыцыямі. У гады фашысцкай акупацыі на тэрыторыі раена базіраваліся  падпольныя Пінскі абкам КПБ, Старобінскі і Краснаслабодскі райкамы партыі, Старобінскі і Краснослабодскі райкамы камсамола. Выдаваліся газеты «Звязда», «Чырвоная змена», «Палеская Праўда».

У тыле ворага дзейнічала партызанскае злучэнне, чатыры партызанскія брыгады, дзясяткі партызанскіх атрадаў.

Падпольнымі партызанскімі атрадамі кіраваў Мінскі падпольны абкам КПБ на чале з В.І.Казловым.

Фашысцкія ізвергі жорстка адпомсцілі мірнаму насельніцтву раена. Яны поўнасцю знішчылі 33 вескі, разарылі 2423 гаспадаркі. Акупанты расстралялі і спалілі 7846 жыхароў.

На франтах вялікай Айчыннай вайны загінула 3710 землякоў.

Пяцерым нашым землякам было прысвоена званне героя Савецкага Саюза.

З бронзы, граніта і мармура на Салігорскай зямлі было ўстаноўлена 90 помнікаў, мемарыяльных дошак і знакаў. (дадатак 1)

З кожным днем усе далей адыходзіць ад нас гістарычнае мінулае, у тым ліку і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але не знікаюць з памяці народнай імены тых, хто сваім подзвігам дзеля жыцця іншых здабыў перамогу. Любоў да Радзімы выхоўваецца менавіта ў беражлівых адносінах да памяці загінуўшых за шчасце народа і ў павазе да людзей, якія адстаялі ад ворагаў наш родны край. [5]

Дзеці і моладзь павінны не толькі ведаць і ганарыцца сваей Радзімай, але сваю любоў да роднага краю звязваць з пасільнымі справамі ў імя Радзімы, у імя яе дабрабыту і росквіту.

І адзін з важнейшых накірункаў гэтай працы з’яўляюцца менавіта  паважлівыя адносіны да помнікаў, як глыбокая даніна павагі і асэнсаванай пераемнасці пакаленняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2  З вопыту работы установы адукацыі па выкарыстанню помнікаў  у выхаванні  патрыятычных пачуццяў у дзяцей і моладзі.

2.1.Пешаходная экскурсія - экспедыцыя «Памятныя мясціны майго краю»

Мэта: садзейнічаць фарміраванню пачуццяў патрыятызму і грамадзянскасці, адказнасці за гістарычную спадчыну.

Задачы:

1)      знаемства вучняў з гісторыямі весак і ўрочышчаў Акцябрскага с/Савета;

2)      сустрэчы  і гутаркі з мясцовым насельніцтвам;

3)      вывучэнне гістарычных падзей і мясцін, звязаных з імі;

4)      збор краязнаўчага матэрыялу (успаміны,фотаздымкі і інш.)

 

Маршрут

Прыпынак

Асноўныя пытанні

1

в.Заўшыцы

УА «Заўшыцкая базавая дзіцячы сад-школа»

Школьны двор, двор дзіцячага садка

- Узнікненне вескі.

- Землякі, якімі ганарымся : І.К.Лагі новіч, А.І.Далідовіч і інш.;

- Памятная  мемарыяльная дошка на будынку школы, прысвечаная У.Бародзька, воіну- інтарнацыяналісту;

- Клен – волат, помнік прыроды і сведка гістарычных падзей;

- Крыж на месцы былой царквы;

- Помнік загінуўшым землякам у час ВАв.

2

в. Севярыны

Скрыжаванне дарог

- Узнікненне вескі;

- гістарычныя звесткі, размова з жыхарамі вескі;

- збор фотаматэрыялаў.

3

в.Веска

На ўваходзе ў веску.

Каля дома А.А.Жука

Каля помніка загінуўшым землякам.

На могілках.

- Узнікненне вескі.

- Расказ родзічаў і   аднавяскоўцаў аб жыцці Героя Савецкага Саюза А.А.Жука;

- Абеліск загінуўшым у час ВАв землякам;

 

-  Наведванне магілы У.Бародзька.

 

4

в.Устронь

Парк.

На вуліцы вескі.

 

Курганы.

 

За вескай, лес.

- Гісторыя стварэння парка;

- Успаміны жыхароў пра былое жыцце;

- Расказ пра дачку пана Прушынскага;

- Прыгажосць прыроды. Нагадванне пра вырубку леса.

5

в. Расвет

На вуліцах

- Сустрэчы з жыхарамі. Размова і запіс успамінаў;

- Архітэктурная забудова вуліц.

6

в. Акцябр

На вуліцах

- Гісторыя ўзнікнення вескі, успаміны жыхароў;

- Хвіліна маўчання каля помніка загінуўшым у час ВАв.

7

в. Мазалі

На могілках

- Наведвнне магілы дачкі пана Прушынскага;

- сустрэча з мясцовымі жыхарамі, запіс успамінаў.

8

в. Дзедавічы

Панская сядзіба

- Наведванне панскай сядзібы;

- Знаемства з відавым саставам насаджаных дрэў.

9

 Шлях на Чырвоную Слабаду

Ля мосціка

-  Агляд мясцовасці на месцы былога цячэння ракі Уша;

- Чытанне верша Э.Ставер «Уша, Ушыца»

 

Прапанаваная эксурсія-экспедыцыя была разлічана на вучняў старэйшых класаў. Працягласць маршруту складае   кіламетраў. Доўжылася экскурсія-экспедыцыя з 8 гадзін раніцы да  гадзін вечара. І вучні, і настаўнікі вярнуліся стомленыя, але поўныя новых  уражанняў і краязнаўчых ведаў.(дадатак 2 )

 

2.2.Матэрыялы экскурсіі - экспедыцыі .

Прапанаваныя матэрыялы былі сабраны папярэднімі краязнаўцамі і сталі метадычнай базай і апорай настаўніка падчас правядзення экскурсіі.

Аб чым гаворыць легенда

Легенда гаворыць, што назва вескі Заўшыцы ўзнікла так.

Некалі на месцы цяперашняй вескі Заўшыцы працякала рака Уша. Адным са старэйшых пасяленняў мясцовасці з’яўляецца Вызна (цяпер Чырвоная  Слабада), а на Паўдневы ўсход ад Вызны працякала рака Уша. Першыя жыхары нашай вескі сталі сяліцца за ракой Ушой.

Царкоўныя запісы сведчаць, што сяло Заўшыцы, Слуцкага павета, размешчана ў глухой мясцовасць, пры праселачнай дарозе, знаходзіцца ад горада Мінска ў 126 верстах, ад Горада Слуцка, дзе знаходзіцца бліжэйшая паштовая станцыя,- у 24 верстах, ад Маскоўска-Брэсцкай жалезнай дарогі – у 68 верстах.

На тэрыторыі вескі была царква.(дадатак 3)

Да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі лепшыя землі, на якіх быў размешчаны калгас, належалі памешчыку Шаблоўскаму і папу Бабарыкіну. Толькі на ўскраінах знаходзіліся вузкія палоскі зямлі, якія належалі сялянам вескі Заўшыцы.

Сяляне жылі вельмі бедна. Многія выязджалі ў Амерыку для таго, каб зарабіць грошай і купіць зямлю.

У прыходскай пачатковай школе займалася 10-15 дзяцей. Моладзь, закончыўшы пачатковую школу, паступала вучыцца ў Старобінскую і Чырвонаслабодскую сямігодкі.

У 1927 годзе ў весцы была адчынена хата-чытальня, заведаваў якой Максім Багушэвіч.

Царква

Калі ўтвораны прыход і пабудавана ў ім першая царква – невядома, старажылы сведчаць, што тут даўно была адна прыходская царква, пабудаваная прыхажанамі ў 1790 годзе (згарэла ад удару грома ў 1861 годзе). Другая царква пабудавана ў 1862 годзе з дазволу Епархіальнага начальства. Пабудаваны на сродкі царквы і ахвяраванні прыхажан. На будаўніцтва было затрачана каля 3000 рублеў, але на гэтыя грошы царква не магла добраўпарадкавацца належным чынам і мела многія недахопы.

Царква гэтая драўляная, мае выгляд прадаўгаватага крыжа, пакрыта ліставым жалезам, якое пакрашанае маслянаю зяленаю фарбаю, з адным адкрытым купалам на сярэдзіне царквы і двума глухімі купаламі над алтаром і прытворам,  вонкавыя сцены пакрашаны масляною белаю фарбаю.

Двое дзвярэй, вокны ў два рады, ніжнія маюць жалезныя рашоткі, пол драўляны, паталок падшыты дошкамі. Унутраныя сцены і паталкі пакрашаны масляною фарбаю. Пабудова цэркві знаходзіцца ў здавальняючым стане. Унутраная плошча, якая мае крыжападобнае размяшчэнне, уключае каля 25 квадратных сажняў. Іканастас навейшай пабудовы, з калонамі, пафарбаваны маслянаю блакітнаю фарбай без пазалоты, складаецца з 19 ікон, размешчаных у тры ярусы, у пафарбаваных рамах.

Рызніца забяспечана ўсімі свяшчэнна-службовымі прыналежнасцямі, некаторыя з іх маюць пэўную каштоўнасць.

Прыход

Заўшыцкі прыход складаюць 8 наступных пасяленняў: Заўшыцы, Крывічы, Замошша, Цярэбехаў, Васіль-боркі, Заложжа – самае дальняе пасяленне ад царквы ў 7-мі верстах, Пірацічы. Прыхажан лічыцца мужчынскага полу 1380 і жаночага 1473 душы, значная большасць іх сялянскага саслоўя, але есць і дваране. Рэлігійнасць паміж імі ў многім прыкметна, але пры ўсім тым, нельга назваць яе здавальняючай; крыжовыя ходы па весках і малебны яны ажыццяўляюць толькі ў выпадку грамадскіх бедстваў, эпідэміі, смяротнасці, падзяжу жывелы.

У духоўных адносінах, за многімі выключэннямі, не заўважана паміж імі грубых парокаў, агульных худых схільнасцей; большасць прыхажан выдзяляюцца працалюбствам, пакорнасцю і многімі іншымі добрымі якасцямі.

Царква утрымліваецца за кошт дабравольных ахвяраванняў, у год якіх паступае прыблізна да 160 рублеў. Прычым карыстаецца царкоўным памяшканнем і зямельным надзелам, які складаецца з 2 дзесяцін сядзібнай 31 дзесяцін пахатнай, 12 дзесяцін сенакоснай, 18 дзесяцін пад лесам і кустарнікамі.  Есць план і кніга на царкоўную зямлю,  і яны вядуцца належным чынам /

  У пачатку 30-ых гадоў царква была знесена.

  Каля царквы пахаваны:

 Жарскі Цярэнцій

 Дзьяк Наум і яго дзеці

 Бацюшка цэркві Бабарыкін Іаан

 Званар Самуіл.

     Імя ў гісторыі

   Іосіф Каэтанавіч Лагіновіч. Яго імя занесена ў Беларускую Савецкую Энцыклапедыю як Павел Корчык (партыйны псеўданім). [2] Нарадзіўся 14 лютага 1891 года ў весцы Заўшыцы Старобінскай воласці Слуцкага павета ў сям’і беззямельнага селяніна. Браты і сестры працавалі падзеннымі рабочымі ў памешчыкаў і заможных сялян. Бацька спачатку арэндаваў невялікі кавалак зямлі, потым служыў у маентку Ракавічы начным вартаўніком.

Нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, бацька ўладкаваў11-гадовага Іосіфа ў Слуцкае гарадское вучылішча. Пасля яго заканчэння – прыватныя ўрокі ў наваколлі мястэчка Капыль. Тут, у Капылі, дзейнічае група прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, і Лагіновіч з 1910 года наладжвае сувязь з гэтай групай. З 1912 па 1917 гады ен у царскай арміі. Лютаўскую рэвалюцыю сустрэў у 12-ай арміі і ўвайшоў у склад выканаўчага камітэта Савета  салдацкіх дэпутатаў, быў дэлегатам з’езда 12-ай арміі, абараняў партыю сацыялістаў – рэвалюцыянераў.

У час водпуску ен з братам едзе ў маентак Старыца Копыльскага павета. На сходзе батракоў маентка абіраецца членам рэвізійнай камісіі калектыўнай гаспадаркі, а пасля вызвалення Слуцкага павета ад польскіх войск прызначаны кіраўніком саўгаса “Старыца”.

У тыя гады Лагіновіч стаў ўдзельнікам падзей Случчыны. Слуцкі павет з 1920 года адыходзіў да Савецкай Беларусі. Слуцкія дзеячы Беларускага нацыянальнага камітэта аб’яўляюць Случчыну, якую павінны былі пакінуць польскія войскі, незалежнай. Па закліку Рады Случчыны Лагіновіч уступіў у 1-ы Слуцкі полк, быў пісарам. Калі ў Слуцку была адноўлена Савецкая ўлада, рэшткі Слуцкай брыгады ў колькасці 300 чалавек, у тым ліку і Лагіновіч, адышлі за дэмаркацыйную лінію. Пачалося жыцце палітэмігранта.

Чорнарабочы, чарцежнік, карэктар, журналіст у розных выданнях, у 1923 годзе – рэдактар, выдавец газеты “Наш сцяг”- вось тыя прафесіі, якія асвоіў Іосіф.

У Вільні  І.Лагіновіч сустракаецца з лідэрамі беларускага нацыянальнага вызваленчага руху. Менавіта Л.Радзевічу, І.Лагіновічу, А.Канчэўскаму належала ініцыятыва стварэння Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая ўлілася ў КПЗБ. Лагіновіч быў абраны ў кіраўніцтва нацыянальна – вызваленчым руху.

Б.Тарашкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, А.Луцкевіч, У.Ігнатоўскі, С.Мертэнс, М.Арэхва – вось няпоўны пералік імен, з кім працаваў і сустракаўся Лагіновіч.

У 1924 годзе ў Маскве І.Лагіновіч – дэлегат ад КПЗБ на 5 кангрэсе, дзе створан калектыўны орган “Бюро дапамогі”. Яго задача – устанаўленне больш цеснай сувязі КПЗБ і КП(б)Б.

Ен актыўна супрацоўнічаў са старшыней Саўнаркома БССР А.Чарвяковым і нават некаторы час жыў на яго дачы ў Сляпянцы. “Хударлявы, сярэдняга росту мужчына з высокім пакатым ілбом і зачэсанымі назад негустымі цемнымі валасамі”,- так пісаў аб ім член Бюро ЦК КПЗБЛ М.Арэхва. Гэта быў “вопытны канспіратар”. Дзе б ен па накіраванню КПЗБ ні працаваў: у Данцыгу ці Сопаце, у якасці сакратара ЦК КПЗБ, яго задача была – прыцягненне да супрацоўніцтва леварадыкальнай часткі Беларускага пасольскага клуба, пры якім была ўтворана фракцыя Беларускай сялянска – работніцкай грамады ў складзе Б.Тарашкевіча, П.Мятлы, М.Марцінчыка і інш. Лагіновіч выступаў супраць фракцыйнай групіроўкі ў КПЗБ. Менавіта за рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднойчы арыштаваны. [11]

У 1933 годзе ен зноў на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, аўтар многіх дакументаў КПЗБ і КПБ. У 1936 годзе арыштаваны органамі НКУС як агент польскай палітычнай паліцыі і асуджаны на 5 гадоў папраўна – працоўных лагераў. У 1939 годзе Ваенны трыбунал прыгаварыў яго да растрэлу. Памер у Мінскай турме 15 красавіка 1940 года. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. У далекім Капенгагене, дзе некаторы час знаходзілася Бюро ЦК КПЗБ і Іосіф Каэтанавіч пражываў нелегальна, засталася шасцігадовая дачка, якая так ніколі і не ўбачыла бацьку.

            Камбрыг Аляксандр Далідовіч

Нарадзіўся 15 лютага 1905 г. в.Заўшыцы, Слуцкага павета Мінскай губерні – загінуў 10.03.1946. Адзін з арганізатараў, кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. З сялян. Член КПСС з 1929 г. Скончыў вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу ў Мінску (1935 г.). У Чырвонай Арміі з 1927 г. Перад вайной быў на савецкай рабоце.

У партызанах з ліпеня 1941г. З студзеня 1943 г. – камандзір партызанскай брыгады №25 імя П.К.Панамарэнкі, адначасова член Любанскага падпольнага РК КП(б)Б. З верасня 1944 г. да жніўня 1945 г. – у СНК БССР.

Узнагароджаны дзвума ордэнамі, медалямі.[1]

Аляксандр Іванавіч да вайны ўзначальваў Крывіцкі райвыканкам Вілейскай вобласці. Арганізаваў групу патрыётаў з 16 чалавек, правёў некалікі баявых аперацый супраць акупантаў.

У Любанскі раён Далідовіч са сваёй групай прыбыў у канцы ліпеня і ўстанавіў сувязь з падпольным абкамам партыі. Група хутка папоўнілася за кошт партыйных і савецкіх актывістаў і трапіўшых у акружэнне вайскоўцаў.

Партызанская барацьба толькі пачыналася. У Любані засеў нямецка – паліцэйскі гарнізон. У многіх вёсках паявіліся паліцэйскія ўчасткі. На першым часе далідоўцы знішчалі масты на дарогах і рацэ Арэсе. Выводзілі са строю тэлефонную сувязь, разбройвалі паліцаяў па весках.

“Мне асабліва запомнілася,- гаварыў Кіндзерскі,- сустрэча нашай групы з ваеннаслужачымі на чале з Гуляевым. Ішлі на заданне, сутыкнуліся з групай акружэнцаў. Мы такому спатканню былі рады. Гуляеўцы ад нас даведаліся, што дзейнічае падпольны абкам партыі, які ўзначальвае В.І.Казлоў. Гуляеў пабываў у абкамаўскіх работнікаў разам з Далідовічам. Пасля гэтага наша група была аформлена ў партызанскі атрад. Камандзір атрада – Далідовіч, камісар – Гуляеў. Атрад узмацнеў арганізацыйна і палітычна”.

Набліжалася 24-ая гадавіна Кастрычніка. Гэтую дату абласны камітэт партыі намеціў адзначыць разгромам нямецкага гарнізона ў Любані.

Правялі дэталёвую разведку, даведаліся, што немцы знаходзяцца ў былым будынку райвыканкама. Іх было да сотні салдат і афіцэраў.

На баявую аперацыю выйшлі атрады Далідовіча і невялікія групы партызан з былых ваеннаслужачых.

Ноч на 7-ае лістапада выдалася цёмнай, ветранай і дажджлівай. Немцы ў непагадзь затуліліся ў будынку.

Партызаны бясшумна знялі вартавых, кінулі ў вокны гранаты, распачалі страляніну. Немцы ад нечаканасці разгубіліся і не змаглі аказаць актыўнага супраціўлення. Бой цягнуўся каля гадзіны. Больш 40 гітлераўцаў знішчылі, захапілі зброю, баепрыпасы.

Актыўна дзейнічалі партызаны атрада Далідовіча ноччу. Яны наносілі нечаканыя ўдары па гарнізонах і адыходзілі на новае месца. Умела і без страт у студзені 1942 года далідоўцы знішчылі гарнізоны ў весках Ветчын, Наваселкі, Камаровічы.

Асабліва нагла вялі сябе гітлераўцы ў райцэнтры Капаткевічы. Грабілі насельніцтва, адпраўлялі моладзь на катаргу ў Германію. Атраду Далідовіча было даручана прыняць удзел у разгроме гарнізона акупантаў.

“Зімовай снежнай ноччу,-прыпамінаў тую пару Кіндзерскі,- мы непрыкметна знялі вартавых, захапілі камендатуру і выкурвалі гранатамі гітлераўцаў, якія грэліся ад марозу ў сялянскіх дамах. Захапілі станкавы кулямет, вінтоўкі, патроны. Разжыліся соллю, цукрам, запалкамі”.

Аўтарытэт атрада Далідовіча ўзрастаў дзень за днем, а сам камандзір карыстаўся заслужанай павагай сярод партызан і насельніцтва Любаншчыны.

Поспех садзейнічаў далідоўцам і на чыгунцы. Ім удалося пусціць пад адхон некалькі варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, падбіць сем аўтамашын з боепрыпасамі і прадуктамі. У хуткім часе атрад Далідовіча вырас у партызанскую брыгаду, якой прысвоена імя Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі.

З прыходам Чырвонай Арміі многія байцы брыгады Далідовіча ўліліся ў вайсковыя рады і працягвалі баявы шлях да поўнай перамогі.

Бародзька Уладзімір Уладзіміравіч

Бародзька Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 6 сакавіка 1967 года ў в.Веска Салігорскага раена Мінскай вобласці.

З 1974 г. па 1981 г. вучыўся ў Вескай няпоўнай сярэдняй школе. З 1981 па 1983 г. працягваў вучобу ў Заўшыцкай сярэдняй школе. Уладзімір вельмі любіў тэхніку. І з верасня 1983 г. вучыўся на шафера ў г. Слуцку. Пасля заканчэння вучобы два месяцы працаваў у калгасе “Юбілейны”.

16 красавіка 1985 быў прызваны ў рады Узброеных сіл СССР. Назначаны тэрмін праходзіў у Рэспубліцы Афганістан.

29 верасня 1985 года Уладзімір вез падмацаванне жывой сілай нашым воінам. У час завалу на дарозе быў смяротна паранены.

За мужнасць і гераізм, праяўлены пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, Уладзімір узнагароджаны ордэнам “Чырвонай Зоркі”, медалем “Воіну-інтэрнацыяналісту”, Граматай Вярхоўнага Савета СССР.

Так трагічна закончыўся, яшчэ не пачаты, жыццевы шлях Валодзі.[10]

У лютым 2009 года па ініцыятыве Салігорскага раеннага таварыства воінаў-афганцаў  на школе была прымацавана памятная дошка, прысвечаная У.Бародзька (дадатак 4)

Каменная гара

Калісьці ў гэтых краях на Ушыцы стаяў млын, а млынаром быў дужа сквапны гаспадар. Пра яго ішла дрэнная слава – нікому ен не дараваў даўгоў, быў жорсткі і злы, а багацце меў незлічонае.

На ўзвышшы абдуваў млынар дом, і злыя сабакі дзень і ноч ахоўвалі яго. Людзі ведалі і пра яго прыгожую дачку Ганулю, якая хадзіла да гаючай крынічкі. Там яе і ўбачыў сялянскі хлопец Апанас. Моцна пакахалі адзін аднаго.

Даведаўся аб гэтым млынар, моцна раззлаваўся. Прыйшла пара юнаку ехаць малоць зерне, і як толькі той з’явіўся каля млына, схапіў яго млынар з двума дужымі дзецюкамі і адвез да пана, каб той аддаў яго ў рэкруты.

Доўга аплаквала свайго каханага Ганна і вырашыла пайсці да гаючай крынічкі, дзе сустрэлася са сляпым лірнікам, якога прывеў сюды хлапчук. Расказала яна лірніку пра свой боль. Стары параіў ей ісці да царквы і не азірацца. Раптам загрымеў гром, неба запалыхала маланкамі. Знік з вачэй і млын, і багаты дом, а на іх месцы з’явілася каменнае ўзвышша, якое назвалі  Каменная гара – урочышча ў Акцябрскім сельскім Савеце.

2.3.Успаміны жыхароў у час экскурсіі.

Успамінае Хаміцэвіч Мікалай Несцеравіч жыхар вескі Устронь 1916 г. н.

… Панскі дом - пакоі - былі драўлянымі, размяшчаліся сярод вялікага і прыгожага парка.

У пана быў вялікі статак дойных кароў (уласная мануфактура па вырабу сыроў і масла), многа коней (для апрацоўкі зямлі), нават валы (на іх у асноўным аралі), свіна- птушкафермы.

Меў уласны бровар, дзе вырабляўся спірт са збожжа і бульбы. 3 лужкі - для рыбы і купання, адзін лужок - халадзільнік, дно зацэментаванае - зімой вада замерзала, і людзі секлі лёд для захавання прадуктаў у скляпах.

На палях пан вырошчваў збожжа. I ужо ў той час пад жыта сеяў горкі лубін . Жыта было што чарот, нават серп браў з цяжкасцю. Пасля зернавых сеяў бульбу на спірт | прымаў яе і ад сялян. Займаўся і гароднінай.

Расказ Ганны Іванаўны Мяшкоўскай, жыхаркі в.Устронь 1920 г.н.

Пан амаль пастаянна жыў на Беларусі. У яго была жонка і двое дзяцей - сын і дачка. Яны жылі ў Варшаве. Пані ніколі не прыязджала ў маёнтак, а дзеці прыязджалі сюды кожнае лета. Ён вельмі любіў дзяцей, асабліва дачку. На жаль дачка захварэла на сухоты і ў маладым узросце памерла. Казалі, што пан вельмі цяжка перажываў яе смерць. Ён загадаў на памяць аб ёй насыпаць 2 курганы. адзін - у парку, дзе ў час развітання стаяла яе труна, а другі - пры выездзе з вёскі. Гэтыя курганкі захаваліся.

3 успамінаў Мяшкоўскага Івана, жыхара в.Устронь 1920 г. н.

На фермах працавалі пастаянныя рабочыя - батракі, нават пасёлак называлі Батракоўскі. А на іншыя работы наймаў: дарослым плаціў па 20 капеяк (за іх тады можна было купіць боты), а падлеткам - па 5 капеяк (цана шарсцяной хусцінкі).

Вось і веска Расвет. Яе таксама можна назваць унікальным помнікам гісторыі. У мінулыя часы яе называлі Замагілле. Дамы ў весцы стаялі блізка адзін каля аднаго. Здарыўся пажар і уся веска згарэла.

Калі згарэла вёска Замагілле (зараз Рассвет), пан прыехаў у вёску, паспачуваў сялянам і сказаў: "Гэта не вы згарэлі, а я згарэў”. І даў людзям лесу на будаўніцтва. Наогул, успаміны пра пана як чалавека вельмі добрага. Быў адукаваны, але просты - у лес хадзіў у лапцях. Старыя казалі, што калі прыдзеш да пана і пацалуеш у руку - дык дасць дроў. Пазычаў і грошай,  але пытаў, на што. Калі на вяселле ці хрэсьбіны - не дасць, а на зямлю - абавязкова, бо з зямлі,  казаў, ты атрымаеш прыбытак і аддасі доўг.

Вёску Акцябр раней называлі Старчыцы. Туг стаіць помнік загінуўшым вяскоўцам, якія не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны.

Цікавую гісторыю нам паведалі яе жыхары. У ходзе Паўночнай вайны, якая вялася Пятром I са шведамі, рускія войскі цярпелі няўдачу і адыходзілі на паўднёвы усход. Восенню 1708 года вайна перамясцілася на Беларусь. Войскі Карла ХП рушылі з Польшчы на г.Магілёў. Аднак яны сустрэлі супраціўленне з боку рускіх войск: адбываліся частыя сутычкі, баі. Па расказах старых людзей можна меркаваць, што шведы некаторы час (даволі працяглы) размяшчаліся ў в.Старчыцы. Гэтым жыхары вельмі ганарацца і расказваюць сваім децям, каб яны помнілі гісторыю свайго краю.

Далей наш шлях ляжыць на веску Мазалі. Мы вырашылі пабываць на магіле пана Прушынскага. Адлегласць паміж вескамі Устронь і Мазалі каля 10 км. Але менавіта тут знакаміты пан пахаваў сваю дачку, бо у яго была тут непадалеку ўсадзьба ў Дзедавічах. Ен часта з сябрамі адпачываў тут і наведваў магілку любімай дачкі.

Па сведках жыхароў, у 1998 годзе магіла была разрабавана. У хуткім часе астанкі панскай дачкі былі перазахаваны. Сумная гісторыя ўскалыхнула душы дзяцей.

Працягваем свой шлях і знаходзімся каля вёскі Пружанка,  на ўсадзьбе пана Прушынскага. Тут усё адзічала, але нешта нагадвае, што тут калісьці жылі. Ёсць невялічкая сажалка, пасаджана многа пладовых дрэў. Стаяць магутныя векавыя дубы, ліпы, бярозы. Крыху пастаяўшы туг, мы бяром накірунак дамоў,  на Заўшыцы.

Пераходзім пашу і трапляем на тое месца, дзе ў свой час працякала Уша. Яна знаходзілася на паўдарозе ад вёскі да шашы на Чырвоную Слабаду, уяўляе сабой доўгую нізіну ў поля .

 

 

 

Глава 3 Гісторыя ўзнікнення і даследавання  помніка ў в.Заўшыцы.

Шмат гадоў на раздарожжы вуліц  Школьная –Паўдневая - Клубная  стаіць помнік-курган. На яго вяршыні ўзвышаецца стэла, на ніжняй яе частцы – надпіс “1941-1945 Памяці паўшых будзьце дастойныя”. Абапал яго дзве каменныя пліты, на якіх выбіты прозвішчы, імены, імены па-бацьку 76 заўшукоў, якія загінулі  у час Вялікай Айчыннай вайны.

Штогод  9 мая прыходзяць сюды з кветкамі вучні, ветэраны і аднавяскоўцы. Гавораць святочныя рэчы, успамінаюць ваенныя падзеі, спяваюць песні Перамогі, ушаноўваюць памяць загінуўшых землякоў. Але з кожным годам рады ветэранаў становяцца усе радзей. Усе меньш чуем мы менавіта сведкаў тых векапомных дней, радзеюць рады ветэранаў…

Таму,  каб аднавіць народную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб удзеле менавіта нашых землякоў у іх, мы вырашылі папоўніць веды аб гісторыі ўзнікнення нашага помніка, і аб тых іменах, якія там есць.

З гэтай мэтай мы  стварылі даследчую групу з вучняў 6-8 класаў і звярнуліся да карэнных заўшукоў, старажылаў і родзічаў загінуўшых . Вось што мы даведаліся.

Успаміны родзічаў загінуўшых і аднавяскоўцаў.

Расказвае Прыма Марыя Мікалаеўна, 1926 г.н., каранная заўшучка.

Толькі яна адна ўспомніла прозвішчы землякоў, чые магілы былі перанесены і  перазахаронены ў час стварэння помніка аднавяскоўцам.

…Было гэта ў 1942 годзе. Солтыс заставіў Крывульку Алешу і Засадыча Паўла працаваць на немцаў, хацеў, каб яны працавалі вадзіцелямі. Але ў Засадыча было слабае здароўе і яго пасля медагляду адправілі дадому. Крувыльку Лешу адправілі ў Вызну у камендатуру. У 1943 годзе, пасля бамбежкі камендатуры савецкімі самалетамі, Леша уцек ад немцаў і вярнуўся дадому. Хаваўся, але паліцаі Клішэвіч і Даўгалявец высачылі яго і застрэлілі.

Другі забіты – Храловіч Васіль, за сувязь з партызанамі.

Расказвае Даўгалявец Аляксей Арцемавіч, 1934 г.н., былы дырэктар Заўшыцкай школы. (дадатак 5 )

… У 1975 годзе па ініцыятыве калгаса было вырашана устанавіць помнік землякам, загінуўшым  у час Вялікай Айчыннай вайны. Школа таксама аказвала дапамогу, збіралі спісы, удакладнялі з ваенкаматам.

Па дарозе на Чырвонаслабодскую шашу, на агародзе з левага боку былі пахаваны два расстрэляныя заўшукі.Прозвішчаў іх не памятаю  . Вырашана было іх астанкі перанесці на месца новага помніка. Я таксама  ўдзельнічаў у гэтым.

Пасля было ўрачыстае адкрыцце помніка, хваляванне, слезы, кветкі.

З таго часу гэты помнік стаў традыцыйным месцам сустрэчы ветэранаў, усіх землякоў для ўшанавання памяці загіўшых.

Вучні школы ўзялі шэфства па добраўпарадкаванню помніка, і па сеняшні дзень гэта падтрымліваецца.

 Расказвае Магілевец  Вольга Цімафееўна, 1922 г.р., жонка Магіляўца Аркадзія Навумавіча, 1921 г.р.

Да вайны Магілявец А.Н. працаваў настаўнікам на станцыі  Масты, пасля жаніцьбы наВользе Цімафееўне, сям'я жыла ў в.Заўшыцы.

… Напярэдадні вайны мы якраз пабудавалі сабе хату, дзе і жылі разам. Хата і сення захавалася, немцы нас не палілі (дадатак 6,7 )

Але  нядоўгім было шчасце маладых, вайна разлучыла іх ў першыя дні вайны.  Маладую гаспадыню, якая скончыла да вайны двухгадзічныя курсы медсясцер у г.Слуцку, адразу ж накіравалі ў дзейнічаючую армію .Пры адступленні ваенны госпіталь быў разбіты  у г. Магілеве. Загінулі раненыя і медперсанал. Вольга Цімафееўна цудам уцалела і вярнулася дадому.

Аркадзія Навумавіча прызвалі ў рады Чырвонай Арміі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля гэтага ніякіх звестак ад яго не было. Толькі ў канцы 1945-га сям'я атрымала «пахаронку», дзе пісалася, што Магілявец А.Н. загінуў у прадмесцях г.Берліна.

 

Расказвае  Даўгалявец Іван Іванавіч, 1943 г.н ., сын Даўгаляўца Івана Клімавіча, 1918 г.н. (дадатак 8)

… Калі на фронт забралі бацьку, мне быў толькі адзін год, канешне, я яго не помню. Маці расказвала, што ен быў такі ж высокі, як і я, дужы і вяселы.

Да вайны сям’я жыла па вуліцы Паўдневай , пасля вайны пабудаваліся на вуліцы Заходняй. Цяжка жылі, шмат працавалі, але маці больш замуж так і не вышла. Мабыць, не сустрэла больш такога,як бацька.

Перад вайной бацька толькі вярнуўся са срочнай службы, так і не паспеў папрацаваць.

Іван Іванавіч вырас дастойным сынам свайго бацькі. Шмат гадоў працаваў мантажнікам жалезабятонных ў, будаваў у г.Салігорску такія аб’екты, як уні вермаг,карпусы РУП “Беларускалій”, школы. 

Зараз ен знаходзіца на заслужаным адпачынку, жыве ў асноўным у Заўшыцах, даглядае сваю 87-гадовую маму, Даўгалявец Марыю Нікіцічну.

Расказвае Шарпіла Аляксандр Цімафеевіч, 1934 г.н., сын Шарпіла Цімафея Карпавіча,1897 г.н. (дадатак 9)

… Бацька мой родам з Краснадарскага краю Канеўскага раена станіца Старадзеравянка. Баявы камандзір грамадзянскай вайны, на фотаздымку ен пасярэдзіне, а побач яго браты, Ілья і Цімафей. (дадатак 10).

У Заўшыцы трапіў па загаду партыі, у радах 25-тысячнікаў, для арганізацыі калгасаў. Пасля курсаў быў прызначаны старшыней калгаса “Чырвоныя боркі”. У той час яму было 29 гадоў.

У першыя дні вайны быў прызваны ў рады Чырвонай арміі, больш мы яго і не бачылі. Атрымлівалі пісьмы ад яго, але яны, на жаль не захаваліся. У 1945 годзе атрымалі пахаронку, дзе паведамлялася, што Шарпіла Цімафей Карпавіч памер ад ран у госпіталі ў г. Кобрыне.

На руках маці, Шарпіла Матроны Анісімаўны,1909  г.н. засталося чацвера дзяцей. Цяжка жылі, шмат працавалі, каб не галадаць. Але, дзякуй богу, хоць хата свая была, пабудаваная ў 1925 годзе. (дадатак 11) Яна і сення яшчэ моцная, не хачу яе бурыць, хоць даўно ўжо жывем у новай, узведзенай побач.

З ваеннага дзяцінства памятаю, як непадалеку ад нашага селішча немцы яўрэя расстралялі. Ні за што, проста трапіў ім на вочы. Павалілі яго на зямлю і стрэлілі ў галаву. Мы,малыя, з жахам назіралі за гэтым, пакуль  маці дадому не загнала .

З успамінаў  ветэрана   вайны Магіляўца   Міхаіла   Сцяпанавіча

Магілявец   Міхаіл   Сцяпанавіч  нарадзіўся 11 верасня   1924г.  (1926г)  у   в.  Заўшыцы  Старчыцкага   с/ Савета   Краснаслабодскага  р-на   Мінскай  вобласці. Бацька , Сцяпан  Сцяпанавіч, працаваў  начальнікам  пошты. Маці,   Аляксандра  Грыгор’еўна -  калгасніца.  У  сям’і  быў  адзін  старэйшы  сын Міхаіл, сястра  Таня  і   брат  Валодзя  памерлі  ў  дзяцінстве  ад  хвароб.

Міхаіл  наведваў  яслі  1 год,  у  школу  пайшоў  у  7-мі  гадовым   узросце  ў  Заўшыцах, школа  размяшчалася  ў  былой   панскай  хаце, а  побач  будавалася  новая  драўляная   школа .

Да пачатку вайны скончыў  Міхаіл  Сцяпанавіч  амаль  6  класаў  і  паехаў  у  ФЗН  (фабрычна  завацкое  навучанне)  і  вучыўся  на  слесара. Яшчэ  там  набывалі  прафесіі  штукатура, к аменшчыка,  плотніка.             

Вайна застала дома .  Далейшае   жыццё   праходзіла   пад   акупацыяй.  Было   складана , таму   што   праходіла   рэквізіцыя   хатняй   жывёлы    для   патрэб  мясцовага  партызанскага  руху.

Міхаіл  Сцяпанавіч  быў  сведкам  захопу  ў палон  і пакарання  мясцовага  паліцая  па мянушцы  Логвін.

 …  Едуць   4  верхавыя  партызаны, а  Логвін   - у  Заўшыцах,  потым   - у  Акцябры, потым  назад , і  на  Крывічы  з  атрадам.  Потым  з’явіліся  партызаны  без аўтаматаў,  толькі  з  вінтоўкамі.  Усіх  іх  папярэджваюць  аб  небяспецы.  Але  гэта  быў падманны  манеўр,  каб  выцягнуць  Логвіна  да Севярын.  Манеўр удаўся.  Логвін трапіў у палон і  быў пакараны  ў вёсцы Замагілле  (цяпер Расвет),  павешаны  ўверх  нагамі .

У  час  акупацыі  калгасы  былі  раскіданы, зямлю  абраблялі  коньмі, валамі, жылі  са свайго агарода.Абменьвалі  ў  Слуцку  яйкі на  на соль, хлеб пяклі  свой. Дома  працаваў  на  сваёй  зямлі.

Партызаны  былі  ў  Радаўцы, у Рожане.У  брыгадзе  Ціхамірова  у  партызанах  былі  стрыечныя браты Ганчар Іван і  яго жонка (дажылі да Перамогі),Багушэвіч Сямён і Кастусь (пасля вайны жылі в.Веска).

Быў такі солтыс Міхаіл, які падказваў мясцовым жыхарам некаторыя звесткі. Напрыклад, падказаў майму бацьку памаладзіць сына на некалькі  гадоў (таму два гады нараджэння), каб немцы не забралі ў Люсін, месца, дзе прымушалі цяжка працаваць.

Пасля вызвалення Заўшыц,  летам  1944 г. краснаслабодскім ваенкаматам Міхаіл Сцяпанавіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. 

3 верасня 1944 года   - тэлефаніст –сувязіст на фронце.

З вескі разам прызывалі Канапляніна Л.Р. (суседа), Храловіча Міхаіла Маісеевіча, Белага Федара Ігнацьевіча, Малочка Федара Федаровіча, Ганчара Уладзіміра, з якімі разам служылі на фронце. З Чырвонай Слабады ў Слуцк, затым  - у Расію ў запасны полк. У Калодзішчах сфарміравана 26-я брыгада і на фронт пад варшаву (на Віслу). Камандзір брыгады Козыраў фронт 1 Беларускі пад камандаваннем Жукова Г.К., з якім Міхіл Сцяпнвіч меў сустрэчу, легендарны камандзір пакінуў прыемныя ўражанні ў душы франтавіка. Баявы шлях Міхаіла Сцяпанавіча: Варшава- Лодзь Познаць- Франфрунт на одэры Берлін. Перад уступленнем на нямецкую зямлю быў міцінг аб паводзінах на тэрыторыі Германіі. Запомнілася вёска Гросрадэ. Уласаўцы кідалі лістоўкі, каб не здекваліся над мірным насельніцтам, лістоўкі хавалі ад камандзіраў.

З атрада 28 чалавек, засталося толькі 8.Саслужывец Гарневіч Сяргей быў лёгка ранены ў нагу, а сам Міхаіл Сцяпанавіч- лёгка ранены ў руку, у камандзіра ўзвода старшага лейтэнанта аднялі руку, раніў снайпер.

 … У Берліне раніла Юрскага Сяргея.

Я ішоў уперадзе, Сяргей - ззаду. Я бачыў , як страляў снайпер. Сябар не дайшоў 50 м. да сховішча. Просіць сябар дабіць, бо вельмі кепска, але я вырашыў перавязаць. Ранены ззаду, прабіты партсігар, ранены ў бядро, крыві няма. Снайпер біў разрыўнымі кулямі, у канцы падвала санітары. Дапамог саслужыўцу дабрацца да шпіталя. А сам пацягнуў сувязь далей, думаючы, што сябру пашанцавала, бо ён ранены дажыве да перамогі, а мне невядома ці пашанцуе … Сябар  2 мая памер у Берліне. Да перамогі заставалася 6 дзен .

Аб капітуляцыі я пачуў у Берліне, быў каля рэгіхстага. Перамога адзначалася стральбой, кветкамі, смехам. Была вялікая радасць. Дэмабілізацыя. 28.02.1950,  пасля дэмабілізацыі вярнуўся Міхаіл Сцяпанавіч у сваю вёску Заўшыцы.’

Працаваў у калгасе  даглядыкам цялят. Бацька навучыў рабіць печы. Рабіў печы ў прыватных дамах.

Працаваў на будоўлі 2-га РУ, Салігорска гарвыканкама, у ваенізіраванай ахове камбіната. Зняты з войскага ўліку 14.02.1977г.

Пасведчанне ўдзельніка вайны выдадзена 29.07.1980 г.  А № 881395

Узнагароды:

За вызваленне Берліна

За вызваленне  Варшавы

Ордэн Айчыннай вайны

Орден  Чырвонай зоркі (за Берлін)

Медаль “За перамогу над Германіяй”

Медаль Георгія Жукава ( да 100-годдзя  Жукава)

… Цяжка нам далася Перамога. Мы свой абавязак выканалі. Цяпер вы захоўвайце  Радзіму ад вайны!

 

 Такім чынам, гэтыя ўспаміны дапамаглі нам даведацца аб гісторыі ўзнікнення помніка, напоўнілі сэнсам і жывой гісторыяй прозвішчы нашых землякоў, выбітыя на помніку. Вучні, удзельнікі экспедыцыі даведаліся шмат падрабязнасцей аб мінулым часе, з цікавасцю і павагай слушалі знаемых і невядомых дагэтуль бабуль і дзядуль.

Упэўнены , што гэтыя сустрэчы былі карысныя з абодвух бакоў.

На майскім свяце Перамогі мы раскажам дапоўненую гісторыю помніка нашым вучням, настаўнікам  і аднавяскоўцам.

Памяць аб загінуўшых земляках ушаноўваецца і ў доглядзе за помнікам, і ў папаўненні экспазіцый і летапісу краязнаўчага музея (дадатак 12,13,14, 15)

 

 

Заключэнне

Лічым, што пастаўленая мэта  часткова дасягнута, вучні з адказнасцю і хваляваннем удзельнічалі і ў пошуку літаратурнага матэрыялу, і ў  экскурсіі-экспедыцыі. Добрасумленна і старанна дапамагалі пажылым людзям, добраўпарадкавалі помнікі.

Канчатковы вынік будзе бачны з цягам часу, але ўжо сення з упэўненасцю можна сказаць, што гэтыя сустрэчы з гістарычным мінулым родных і знаемых месцаў і аднавяскоўцаў, не прайшлі для падлеткаў дарма. Гэта было пазнавальна, цікава і карысна.

У выніку праведзенага даследавання мы па-новаму адкрылі для сябе і іншых гісторыю ўзнікнення нашага помніка.

Атрыманыя веды  данесены вучнямі да іншых жыххароў на майскіх сустрэчах з ветэранамі і аднавяскоўцамі.

Навізна работы і заключаецца менавіта ў атрыманні новых звестак аб гісторыі помніка. Мы адкрылі імены перазахароненых аднавяскоўцаў: Крывульку Аляксея і Храловіча Васіля. І цяпер  усе дзеці будуць ведаць, што гэта не проста надпісы на камні, а там пахаваны сапраўдныя патрыеты-аднавяскоўцы.

Практычная значымасць заключаецца ў тым, што мы набылі новыя звесткі, успаміны, фотаздымкі,  якія папоўняць матэрыялы краязнаўчага музея.  Вучні набылі навыкі навукова-доследчай працы, самастойнай работы з вытокамі інфармацыі.

 

 

 

Літаратура:

1.                 Беларуская Савецкая энцыклапедыя: У 12 т. т. 1У/ Рэдкал. П.У.Броўка, Р.І. Арыка, К.К. Атраховіч і інш.- Мінск: Бел Эн, 1971. – 126 с.

2.                 Беларуская Савецкая энцыклапедыя: У 12 т. т. У1 / Рэдкал. П.У.Броўка, Р.І. Арыка, К.К. Атраховіч і інш.- Мінск: Бел Эн, 1972. – 79 с.

3.                 Беларуская Савецкая энцыклапедыя: У 12 т. т. У111 / Рэдкал. П.У.Броўка, Р.І. Арыка, К.К. Атраховіч і інш.- Мінск: Бел Эн, 1975. – 513 с.

4.                 Бедуліна, Г.Ф. Метадычнае суправаджэнне ідэалагічнай работы ў агульнаадукацыйных установах/ Г.Ф.Бедуліна . – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007. – 10-11 с.

5.                 Барчук, А.Л., Грудзінскі М.У.  Грамадзянскае выхаванне школьнікаў/ Барчук А.Л., Грудзінскі М.У.// Мінск :  Адукацыя і выхаванне, 2004 . -   6 -9 с., 28-30 с.

6.                 Гур'еў, М.У. Удзел школьнікаў ў ахове помнікаў гісторыі і культуры / М.У.Гур’еў // Мінск :  Полымя , 1981.- 8-9 с.

7.                 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь / Мінск, Беларусь, 2009 .- 16 с.

8.                 Пад сімвалам «Памяць!» / Метадычная распрацоўка ў дапамогу актывістам грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры, // Мінск, 1981. – 5-6 с.

9.                 Памятка актывісту прапаганды ведаў аб помніках гісторыі і культуры,/ Мінск, Полымя, 1982 г.

10.            Памяць Афганістан / Рэдкал.А.Л.Петрашкевіч, Г.К.Кісялеў,В.С.Бугаеў, Т.М.Бутэвіч і інш. – Мінск, Беларуская Савецкая энцыклапедыя, 1991. – 45 с.

11.            Памяць Салігорскі раен./ Рэдкал. Л.М.Драбовіч, М.М.Амельянчук М.І.Арцюшкевіч, М.З.Башлакоў, А.А.Казакевіч,Г.К.Кісялеў, Б.В.Ульянка/ /Мінск :Белта,  2004. –

12.            Ставер, Э.Г. Імя ў гісторыі /Э.Г.Ставер // Шахцер. – 2002. – 22 студзеня. – с.3

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Исследовательская работа по краеведению на тему "Захаванне і папулярызацыя помнікаў роднага краю""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Инструктор по туризму

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Тэзісы Помнікі гісторыі і культуры расказваюць аб мінулым, аб важных падзеях у жыцці народа, яго лепшых сыноў і дачок. Як мастацкія творы, яны сведчаць аб таленце, высокім майстэрсцве нашых суайчыннікаў.[8] Дакранаючыся да помнікаў, знаемячыся з іх гісторыяй і тымі падзеямі, з якімі звязана стварэнне абеліска, вучні папаўняюць свае веды па гісторыі Радзімы, глыбей асэнсоўваюць сувязь пакаленняў і асабістую адказнасць як прынімаючых эстафету ад бацькоў і прызваных быць прадаўжальнікамі баявых і працоўных традыцый свайго народа. Мэта нашай работы – усебаковае даследаванне, захаванне і папулярызацыя помніка землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. Абраныя метады: вывучэнне і аналіз літаратурных вытокаў, зварот за гістарычных дакументаў, экскурсія – экспедыцыя, гутаркі з аднавяскоўцамі, апрацоўка работы на камп’ютары. Каб аднавіць народную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб удзеле менавіта нашых землякоў у іх, мы вырашылі папоўніць веды аб гісторыі ўзнікнення нашага помніка, і аб тых іменах, якія там есць. З гэтай мэтай мы стварылі даследчую групу з вучняў 6-8 класаў і звярнуліся да карэнных заўшукоў, старажылаў і родзічаў загінуўшых . Вучні, удзельнікі экспедыцыі даведаліся шмат падрабязнасцей аб мінулым часе, з цікавасцю і павагай слушалі знаемых і невядомых дагэтуль бабуль і дзядуль. Упэўнены , што гэтыя сустрэчы былі карысныя з абодвух бакоў. На майскім свяце Перамогі мы расказалі дапоўненую гісторыю помніка нашым вучням, настаўнікам і аднавяскоўцам. Памяць аб загінуўшых земляках ушаноўваецца і ў доглядзе за помнікам, і ў папаўненні экспазіцый і летапісу краязнаўчага музея . У выніку праведзенага даследавання мы па-новаму адкрылі для сябе і іншых гісторыю ўзнікнення нашага помніка. Тэзісы Помнікі гісторыі і культуры расказваюць аб мінулым, аб важных падзеях у жыцці народа, яго лепшых сыноў і дачок. Як мастацкія творы, яны сведчаць аб таленце, высокім майстэрсцве нашых суайчыннікаў.[8] Дакранаючыся да помнікаў, знаемячыся з іх гісторыяй і тымі падзеямі, з якімі звязана стварэнне абеліска, вучні папаўняюць свае веды па гісторыі Радзімы, глыбей асэнсоўваюць сувязь пакаленняў і асабістую адказнасць як прынімаючых эстафету ад бацькоў і прызваных быць прадаўжальнікамі баявых і працоўных традыцый свайго народа. Мэта нашай работы – усебаковае даследаванне, захаванне і папулярызацыя помніка землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. Абраныя метады: вывучэнне і аналіз літаратурных вытокаў, зварот за гістарычных дакументаў, экскурсія – экспедыцыя, гутаркі з аднавяскоўцамі, апрацоўка работы на камп’ютары. Каб аднавіць народную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб удзеле менавіта нашых землякоў у іх, мы вырашылі папоўніць веды аб гісторыі ўзнікнення нашага помніка, і аб тых іменах, якія там есць. З гэтай мэтай мы стварылі даследчую групу з вучняў 6-8 класаў і звярнуліся да карэнных заўшукоў, старажылаў і родзічаў загінуўшых . Вучні, удзельнікі экспедыцыі даведаліся шмат падрабязнасцей аб мінулым часе, з цікавасцю і павагай слушалі знаемых і невядомых дагэтуль бабуль і дзядуль. Упэўнены , што гэтыя сустрэчы былі карысныя з абодвух бакоў. На майскім свяце Перамогі мы расказалі дапоўненую гісторыю помніка нашым вучням, настаўнікам і аднавяскоўцам. Памяць аб загінуўшых земляках ушаноўваецца і ў доглядзе за помнікам, і ў папаўненні экспазіцый і летапісу краязнаўчага музея . У выніку праведзенага даследавання мы па-новаму адкрылі для сябе і іншых гісторыю ўзнікнення нашага помніка.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 630 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.01.2020 1081
    • DOCX 61.3 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Хомицевич Светлана Адамовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Хомицевич Светлана Адамовна
    Хомицевич Светлана Адамовна
    • На сайте: 4 года и 3 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 2888
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 500 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 335 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 157 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Стратегии и инструменты для эффективного продвижения бизнеса в интернете

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов

Мини-курс

Аномальное психологическое развитие и психологическая травма

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 36 человек из 18 регионов

Мини-курс

Психологические исследования и поддержка психического здоровья

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 20 человек из 13 регионов