РАБОЧЫ
ЛІСТ
“ЛАД
ДЗЕЯСЛОВА”
(7
клас)
Абвесны
лад
|
Дзеянне
ўспрымаецца як рэальнае,якое адбываецца, адбывалася ці будзе адбывацца.
|
Падносім,
гаворым;
Падносіў, гаварыў;
Буду падносіць,буду
гаварыць
|
Умоўны
лад
|
Дзеянне
ўспрымаецца як магчымае, можа адбывацца пры пэўнай умове.
|
Падносілі
б, гаварылі б
Падносіў бы,гаварыў бы
|
Загадны
лад
|
Дзеянне
ўспрымаецца
як пажаданае,выражае пабуджэнне
да дзеяння
загад, параду,просьбу.
|
Раскажыце,
гаварыце
Раскажы, гавары
|
1.
Запішыце прыведзеныя ніжэй дзеясловы, вызначце лад дадзеных дзеясловаў.
Сустрэўся б,
асыпаюцца, развяжы, сыпнуў б, пішы, лі, адпачываю, думаю, чытай, любаваўся б,
прасі, думаю, барані, слухаў, апавядаю, хацелася б, думалася б.
2.
Прачытайце тэкст, вызначце і запішые стыль і тып тэксту. Спішыце тэкст, устаце
прапушчаныя літары, падкрэсліце іх. Падкрэсліце дзеясловы як члены сказа,
вызначце лад і час дадзеных дзеясловаў.
Дзяды
нашы св...тыя, хадзіце да нас вяч...раць. Чакаем вас, як тыс...чы, сотні гадоў
назад чакалі. Хадзіце на б...седу ціхую, спавядальную
ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў: і старыя, і немаўляты, і маці, і сёстры, і
браты, і бацькі, і людзі ч...жыя, незнаёмыя. Мы пагаварылі б з вамі, дзяды, як
гаворым ля могілак на Радаўніцу, і перад Калядамі, і на Сёмуху. Бо як ж...ве
прырода разважна, так і памяць наша не згасае, асв...тляе шляхі наступнікам.
Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя, чалавек не знікне бе... следу. Душа
ягоная ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто адышоў ад с...ежак з...мных, перадаюць
нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў
у вечнасць ідуць...
3.
Прачытайце верш. Пастаўце дзеясловы, якія запісаны ў дужках, ў 2 асобе
адз.ліку загаднага ладу. Запішыце верш у сшытак, падкрэсліце дадзеныя
дзеясловы.
Мову родную (берагчы).
Мовай роднай (даражыць).
Мову родную (шанаваць).
Мовай роднай (не
гандляваць).
Мову родную (любіць).
Мовы роднай (не кідаць).
Мову дзецям (перадаць).
Мовы (не аддаць) на
здзек.
Толькі з ёй пражывеш ты
век.
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.