Инфоурок Родной язык КонспектыТэатралізаванае прадстаўленне “Просім, госцейкі, у хату”

Тэатралізаванае прадстаўленне “Просім, госцейкі, у хату”

Скачать материал

Аддзел па адукацыі Бялыніцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Эсьмонскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа Бялыніцкага раена”

 

 

 

 

 

 

 

Метадычная распрацоўка музейнага занятку

 

“Просім, госцейкі, у хату”

 

(тэатралізаванае прадстаўленне)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гечар Святлана Міхайлаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

тэл.: +375 25 54 021 54

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Эсьмоны, 2021

Уводзіны

 

Тэатралізаванае прадстаўленне “Просім, госцейкі, у хату” прысвечана вывучэнню твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Мерапрыемста праводізцца ў школьным музеі. Вядучая (гаспадыня)  запрашае сямікласнікаў у падарожжа па беларускай хаце, у якім вучні (удзельнікі прадстаўлення і гледачы) пазнаемяцца з планіроўкай хаты, з бытавымі рэчамі, вырабамі беларусаў.

Актуальнасць правядзення такого музейнага занятку абумоўлена тым, што некаторыя культурныя і бытавыя  традыцыі нашага народа адышлі ў нябыт, а веданне спадчыны народа, магчымасць дакрануцца сваімі рукамі да тых рэчаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі, апынуцца хоць на кароткі час у імітацыйнай хаце беларусаў можа і сёння запаліць не адно маладое сэрца любоўю да свайго народа, сваей краіны.

Навізна заключаецца ў тым, што сямікласнікі могуць самастойна правесці ўрок, акунуцца у атмасферу таго часу, данесці да сваіх равеснікаў новыя веды.

Мэта: фарміраванне цікаўнасці вучняў да жыцця і побыту беларусаў; развіцце звязнага маўлення; выхаванне любові да Радзімы, да яе спадчыны.

Задачы:

стварыць ўмовы для эффектыўнай самастойнай дзейнасці вучняў па вывучэнню новай тэмы;

садзейнічаць узбагачэнню ведаў сямікласнікаў па культуры і традыцыях беларускага народа;

фарміраваць пачуцце нацыянальнай годнасці.

Форма правядзння: тэатралізаванае прадстаўленне

Месца правядзення: школьны музей

Абсталяванне: імітацыйная хата беларусаў (музейны куток); бытавыя рэчы (куфар з вопраткай і рознымі вышыванымі рэчамі хатняга ўжытку нашых бабуль і дзядуляў; маслабойка, цэп, дзяжа, іншыя гаспадарчыя прылады працы).

Аўдыторыя: вучні 7 класа (праводзяць урок), 2-4 класаў (гледачы).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўная частка

 

I. Уступнае слова настаўніка: Як многія казкі пачынаюцца зачынамі, зачынам нашага ўрока няхай будуць словы:

Якой далёкай не будзе дарога,
Якім бы шырокім

не здаўся прасцяг, —

Вяртайся сюды, да святога парога: 
Адсюль твой пачатак

і тут твой працяг…

Настаўнік:

- Уявіце, што мы з вамі зайшлі ў хату продкаў. Што мы маглі б убачыць там? Тым больш, што мы знаходзімся ў музеі нашай школы, дзе ёсць экспазіцыя “Беларуская хата (вучні называюць рэчы, якія можна было ўбачыць у беларускай хаце).

II. Работа па тэме ўрока:

Вучаніца 1:

- Спачатку трапляем у сенцы – памяшканне перад жылым пакоем, якое служыць для гаспадарчых мэтаў. Тут могуць стаяць вёдры, цэбры, кашы і г. д.

Ага, мы забылі яшчэ вось што. Лесвіцу, «драбіны», або проста бервяно з засечкамі, якое вядзе на гару, дзе вісяць шынкі і летнія каўбасы (зімнія каўбасы, залітыя салам, і само сала — у дзежках і гарлачах, у сенцах ці ў каморы).

 Дзверы насупраць вядуць у камору.

Вучаніца 2:

-                      У каморы месцяцца рэчы для гаспадаркі. Другія дзверы вядуць у так званую “халодную” хату. Сюды выносілі кросны. Да халоднай паловы рабілі прыбудову. Адсюль, дзе елі летам і куды ўзімку бралі маладняк жывёл, быў уваход у хату.

Вучань 1:

-                     У хаце,  справа ля ўвахода, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў.

Пасля печ. За печчу, па правай сцяне - палаці. Пад палацямі складалі розныя рэчы. Але ўжо і тады замест палацяў часта стаялі шырокія ложкі. Уздоўж астатніх дзвюх сцен ішлі шырокія лавы.

У беларускай ананімнай паэме XIX ст. «Тарас на Парнасе», дзе іранічна апісваецца гулянка «грэчаскіх» багоў, ёсць такія радкі:

І кожны бог так разгуляўся,

Што аж не можна удзяржаць,

А хто гарэлкі насцябаўся,

Таго пад лаўку клалі спаць.

Перад лаўкамі стаяў стол.

Ля той сценкі, дзе дзверы, стаялі куфры і (узімку) гаспадыніны кросны.

Першая вядучая у ролі гаспадыні сустракае гасцей ля экспазіцыі “Беларуская хата”:

Добры дзень, госцікі,

Калі ласка, у хату да нас, просім,

Дарагія госцікі, заходзьце.

Калі ласка!

Госць у хату - сонца ў хату.

-              Паглядзіце, якія добрыя, зычлівыя людзі жывуць у гэтай хаце. Умеюць яны  і добра працаваць, і весела адпачываць. Загадкі і прыказкі ў старым сялянскім побыце займалі немалое месца ў гульнях і забавах. Прыгадаем і мы з вамі такія загадкі і прыказкі.

Вядучая прапануе гасцям адгадаць загадкі:

Мыш у нары, а хвост на двары. (Цыбуля.)

Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком накрыты. (Агурок.)

Кіну з блыху, а вырасце з кулак. (Бурак.)

Нарадзіўся сярод градкі, быў шурпаты — вырас гладкі і ляжыць пад кустом дагары крывым хвастом. (Агурок.)

Хоць топчуць яе, і рэжуць, і б'юць - яна не злуе анічуць, а толькі багаццем усім шчодра плаціць. (Зямля.)

Стаіць дуб, а пад дубам дзеці. (Бульба.)

Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)

Загадкі-задачы, загадкі-пытанні.

Несла гаспадыня ў кошыку дзесяць яек, а дно упала. Колькі засталося? (Нічога, усе разбіліся.)

Колькі гарошын увойдзе ў адну шклянку? (Ніводнай, бо гарох не мае ног.)

Што спачатку гаспадыня робіць з гаршком, калі пачынае варыць абед? (Паглядзіць у яго.)

Другая вядучая :

-                     Беларусы не толькі весяліліся, але і заўсёды дбалі аб прыгожым. Рукамі нашых продкаў створана шмат прыгожых рэчаў, сапраўдных твораў мастацтва. Традыцыйна прадметы гаспадаркі  былі самаробныя. Калі селяніну патрэбны былі саха, плуг, калёсы, бочкі  - рабілі іх. А спатрэбіцца палатно, коўдра, посцілкі альбо ручнікі – ткалі.

Вучаніца 1:

-                     З упрыгожанняў былі  абразы на покуце. Бывалі сярод іх і лубачныя, але здараліся і дужа цікавыя.

Асаблівым поспехам карыстаўся святы Юрый, які забівае дракона, і святы Мікола таму, што меў сялянскае паходжанне і (па беларускай легендзе) аднойчы ўратаваў адзіную кабылку беднага мужыка, якая заблукала ў лесе. Не даў раздзерці ваўкам і дапамог ажарабіцца, а пасля прывёў гаспадару.

Вучаніца 2:

-                     І яшчэ адно ўпрыгожанне –  тканыя посцілкі (у шашачкі, у шэсць, дванаццаць і дваццаць чатыры «ніты», чынаватыя і інш.).

І, вядома ж, ручнікі. Мноства. Раней вакол абразоў і акон. Цяпер каля карцін і партрэтаў.

(Гучыць фонам песня “Слуцкія ткачыхі”, адзін з вучняў  паказвае ручнік, гледачы разглядаюць узор на ручніку)

Вучань 2:

-                      У побыце беларусаў ручнікі займаюць асаблівае месца. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці. Без яго не абыходзіліся самыя важныя этапы чалавечага жыцця. Ручнікі ткалі даўжынёй ад трох да пяці метраў, аздабляючы па канцах раслінна-геаметрычным арнаментам.

Але ручнікі не толькі ткалі, а і аздаблялі прыгожай вышыўкай. Сюжэтаў было шмат. Узоры на ручніках – зашыфраваная гісторыя жыцця народа.

Першая вядучая:  

-                     Сапраўды, кожны ўзор на ручніку нешта абазначаў, толькі трэба было ўмець чытаць. Вядома, напрыклад, што голуб і галубка лічацца сімвалам кахання і сустракаюцца ў арнаменце вельмі часта.

У залежнасці ад таго, як яны вышыты, абазначаць маглі многае. На нашым ручніку бачым, што  голуб ідзе за галубкай – гэта азначае першае знаёмства хлопца з дзяўчынай. Каханне толькі пачынаецца.

Далей бачым дзве птушкі павернуты галоўкамі адна да адной – каханне ў самым росквіце. Калі ж птушкі павернуты ў розныя бакі – каханне скончылася.

Другая вядучая:

- Самым пачэсным месцам у хаце быў і застаецца ў наш час чырвоны кут, або покуць.

Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Покуць гэта куточак храма ў хаце.

Прыходзіла свята – Каляды ці Вялікдзень, і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. I не абы як, уперамешку, а па старшынстве, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў-прадзедаў, частаваліся.

Вось паслухайце радкі з паэмы Якуба Коласа:

(Вучань чытае ўрывак)

А на пачэсным гэтым месцы
Садзіўся госць
i то не кожны...

-              А ў беларускай народнай песні расказваецца, як кум з кумой бавяць час за сталом у чырвоным куце:

Кум з кумою на покуце сядяць,
На покуце сядзяць, мёд п’юць....

Першая вядучая:  

-              А стол у хаце лічыўся амаль што свяшчэнным, бо думалі, што праз стол у чырвоным куце наладжваецца сувязь з Богам, з небам.
Вучаніца 1:

-                      Святасць стала вызначалася яшчэ і тым, што на яго клалі самае дарагое — хлеб, свянцоныя свечкі, святую ваду.

На стол ніколі не клалі шапку, грэбень, ключы ці сумку, не трымалі на стале і нож.

На стол нельга было пускаць кошку ці дазваляць поўзаць дзіцяці, даросламу сесці на стол ці стаць нагамі на яго, бо ён лічыўся свяшчэнным.

Першая вядучая:  

-                     А зараз запрашаем вас, госцейкі дарагія, паспрабаваць сябе ў ролі нашых продкаў, не саромейцеся, патрымайце ў руках рэчы, пасядзіце на лаве, за сталом, паспрабуйце папрацаваць на кроснах…

(вучні разглядаюць экспанаты (фота 1,2,3))

III. Заключнае слова настаўніка.

- Мы сення з вамі  акунуліся ў чароўную атмасферу, у побыт нашых продкаў. І мы павінны быць удзячныя сваёй Бацькаўшчыне, яе спадчыне за тое, што можам  адчуваць сябе часцінкай беларускай зямлі. Мы шмат гаварылі пра наш край, народ, яго звычаі,  і спадзяюся, што мы зможам зберагчы нашу спадчыну для нашчадкаў.

У заключэнні паслухайце  апошнія  радкі з верша У. Караткевіча “Беларуская песня”:

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І апошняй раллёй, на якую ўпадзем у журбе,

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем, не кінем,

Не кінем цябе!

 

 

 

“Як жа працуе гэта маслобойка?”

 

У кожнага ў хаце былі свае абавязкі

 

Жанчыны ткалі на кроснах

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Тэатралізаванае прадстаўленне “Просім, госцейкі, у хату”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Менеджер гостиничного комплекса

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Тэатралізаванае прадстаўленне “Просім, госцейкі, у хату” прысвечана вывучэнню твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мерапрыемста праводізцца ў школьным музеі. Вядучая (гаспадыня) запрашае сямікласнікаў у падарожжа па беларускай хаце, у якім вучні (удзельнікі прадстаўлення і гледачы) пазнаемяцца з планіроўкай хаты, з бытавымі рэчамі, вырабамі беларусаў. Актуальнасць правядзення такого музейнага занятку абумоўлена тым, што некаторыя культурныя і бытавыятрадыцыі нашага народа адышлі ў нябыт, а веданне спадчыны народа, магчымасць дакрануцца сваімі рукамі да тых рэчаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі, апынуцца хоць на кароткі час у імітацыйнай хаце беларусаў можа і сёння запаліць не адно маладое сэрца любоўю да свайго народа, сваей краіны. Навізна заключаецца ў тым, што сямікласнікі могуць самастойна правесці ўрок, акунуцца у атмасферу таго часу, данесці да сваіх равеснікаў новыя веды. Мэта: фарміраванне цікаўнасці вучняў да жыцця і побыту беларусаў; развіцце звязнага маўлення; выхаванне любові да Радзімы, да яе спадчыны.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 642 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 23.11.2022 574
    • DOCX 611.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гечер Светлана Михайловна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гечер Светлана Михайловна
    Гечер Светлана Михайловна
    • На сайте: 8 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 3
    • Всего просмотров: 117342
    • Всего материалов: 29

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 340 человек из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 715 человек

Курс повышения квалификации

Теория и методика преподавания родного (русского) языка и родной литературы

72/144/180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 30 человек из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 200 человек

Курс повышения квалификации

Особенности преподавания родного (русского) языка и родной литературы в образовательной организации

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 150 человек

Мини-курс

Интегрированное управление бизнес-процессами

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Российское движение школьников (РДШ): воспитательная работа

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Развитие и воспитание дошкольника: ключевые аспекты

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе