Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015

Опубликуйте свой материал в официальном Печатном сборнике методических разработок проекта «Инфоурок»

(с присвоением ISBN)

Выберите любой материал на Вашем учительском сайте или загрузите новый

Оформите заявку на публикацию в сборник(займет не более 3 минут)

+

Получите свой экземпляр сборника и свидетельство о публикации в нем

Инфоурок / Другое / Статьи / Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення (гісторыя пытання і практыка)
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Другое

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення (гісторыя пытання і практыка)

библиотека
материалов

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення

(гісторыя пытання і практыка)


Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення распрацаваная ў канцы ХХ ст. у ЗША (Ч. Тэмпл, Д. Стыл, К. Мэрэдыт). У ёй аб’яднаны ідэі і метады тэхналогій калектыўных і групавых спосабаў навучання, яна з’яўляецца агульнапедагагічнай, надпрадметнай.

Тэхналогія ўяўляе сабой цэласную сістэму, якая фарміруе навыкі работы з інфармацыяй у працэсе чытання і пісьма. Яна накіравана на засваенне базавых навыкаў адкрытай інфармацыйнай прасторы, развіццё якасцей грамадзяніна адкрытага грамадства.

Крытычнае мысленне – гэта адзін з відаў інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, які характарызуецца высокім узроўнем успрымання, разумення, аб’ектыўнасці падыходу да акаляючай яго інфармацыйнай прасторы.

Адзінага вызначэння тэрміна “крытычнае мысленне” няма. Можна вылучыць пяць асноўных элементаў гэтага паняцця.

Па-першае, крытычнае мысленне ёсць мысленне самастойнае. Калі занятак будуецца на прынцыпах крытычнага мыслення, кожны фармулюе свае ідэі, адзнакі і перакананні незалежна ад астатніх. Ніхто не можа думаць больш крытычна за нас, мы робім гэта выключна для саміх сябе. Такім чынам, мысленне можа быць крытычным толькі тады, калі яно носіць індывідуальны характар. Вучні павінны мець досыць волі, каб думаць уласнай галавой і самастойна вырашаць нават самыя складаныя пытанні.

Па-другое, інфармацыя з’яўляецца першым, а зусім не канчатковым пунктам крытычнага мыслення. Веданне стварае матывацыю, без якой чалавек не можа думаць крытычна.

Думаць крытычна можна ў любым узросце: не толькі ў дарослых, але нават у першакласнікаў назапашана для гэтага досыць жыццёвага досведу і ведаў. Зразумела, мысленчыя здольнасці дзяцей будуць яшчэ ўдасканальвацца пры навучанні, але нават дашкольнікі здольныя думаць крытычна і цалкам самастойна. У сваёй пазнавальнай дзейнасці вучні і настаўнікі, пісьменнікі і навукоўцы падвяргаюць кожны новы факт крытычнаму абдумванню.

Менавіта дзякуючы крытычнаму мысленню традыцыйны працэс пазнання здабывае індывідуальнасць і становіцца асэнсаваным, бесперапынным і прадуктыўным.

Па-трэцяе, крытычнае мысленне пачынаецца з пастаноўкі пытанняў і ўсведамлення праблем, якія трэба вырашыць. Цікаўнасць – уласціва любой чалавечай істоце ад прыроды. Мы заўважаем нешта новае і жадаем даведацца, што гэта такое. Мы бачым нейкую адметнасць – і нам ужо хочацца пракрасціся ўнутр. “Ва ўсім жывёльным свеце, – адзначае хімік і філосаф Мікаэл Поланы, – пачынаючы ад такіх найпростых формаў, як чэрві і, магчыма, нават амёбы, мы назіраем вечнае насцярожанае капашэнне, чыста даследчую актыўнасць, не звязаную з прамым задавальненнем патрэбаў: імкненне ўсякай жывой істоты да інтэлектуальнага кантролю над сваім наваколлем”.

Цікаўнасць, такім чынам, ёсць неад’емная ўласцівасць усяго жывога. Мы з вамі больш прывыклі назіраць гэту ўласцівасць у меншых вучняў, чым у вучняў старэйшых класаў, – на жаль, часцяком гэта ўздзеянне школьнай адукацыі на дзіцячы розум.

Аднак сапраўдны пазнаваўчы працэс на любым яго этапе характарызуецца імкненнем таго, хто пазнае, вырашаць праблемы і адказваць на пытанні, якія ўзнікаюць з яго ўласных інтарэсаў і патрэб. “Такім чынам, – заключае Джон Бін, – складанасць навучання крытычнаму мысленню заключаецца збольшага ў тым, каб дапамагчы вучням разгледзець бясконцую разнастайнасць праблем вакол нас”.

Бразільскі педагог Паўла Фрэйрэ прытрымліваецца меркавання, што трэба замяніць традыцыйную “накапляльную” адукацыю – калі галовы вучняў служаць своеасаблівымі “рахункамі”, на якія настаўнікі кладуць веды, – на адукацыю “праблемна-пастановачную”, калі вучні займаюцца рэальнымі, узятымі з жыцця праблемамі.

Навучанне, лічыць ён, будзе больш паспяховым, калі вучні будуць фармуляваць праблемы – у тым ліку эканамічныя, грамадскія і палітычныя – на аснове ўласнага жыццёвага досведу і затым вырашаць іх, выкарыстоўваючы пры гэтым усе магчымасці, якія прадстаўляе школа. Асабліва шмат увагі Фрэйрэ надае пытанням падаўлення асобы. Ён упэўнены, што правільна арганізаваная адукацыя здольна вызваліць вучняў ад гэтага падаўлення, таму яго адукацыйная канцэпцыя завецца “вызваленчай педагогікай”.

Амерыканскі філосаф і педагог Джон Д’юі лічыць, што крытычнае мысленне ўзнікае тады, калі вучні пачынаюць займацца пэўнай праблемай. “Галоўнае пытанне, якое трэба задаць наконт сітуацыі або з’явы, узятай за пункт адліку працэсу навучання, ёсць пытанне пра тое, якія праблемы гэта з’ява параджае”. Па меркаванні Д’юі, факусіроўка на праблемах стымулюе прыродную дапытлівасць вучняў і заахвочвае іх да крытычнага мыслення. “Толькі вывучаючы пэўную праблему, шукаючы ўласнае выйсце са складанай сітуацыі, вучань сапраўды думае”.

З гэтага вынікае, што пры падрыхтоўцы да заняткаў настаўнік павінен вызначыць кола праблем, з якімі сутыкаюцца вучні, а ў далейшым, калі вучні будуць да гэтага гатовыя, дапамагчы ім сфармуляваць гэтыя праблемы самастойна. Дзякуючы крытычнаму мысленню вучэнне са штодзённай “шкалярскай” працы ператвараецца ў мэтанакіраваную, змястоўную дзейнасць, дзе вучні займаюцца рэальнай інтэлектуальнай працай і знаходзяць выйсці з рэальных жыццёвых праблем.

Збіраючы дадзеныя, аналізуючы тэксты, супастаўляючы альтэрнатыўныя пункты погляду і карыстаючыся магчымасцямі калектыўнага абмеркавання, яны шукаюць і знаходзяць адказы на хвалюючыя іх пытанні. Прафесар Р.Х. Джонсан з Канады вызначае крытычнае мысленне як “адмысловы від разумовай дзейнасці, які дазваляе чалавеку вынесці разумнае меркаванне аб прапанаваным яму пункце гледжання або мадэлі паводзін”. Вызначэнне Джонсана падкрэслівае ролю крытычнага мыслення ў рашэнні пытанняў і праблем.

Па-чацвёртае, крытычнае мысленне імкнецца да пераканаўчай аргументацыі. Крытычна мыслячы чалавек знаходзіць уласнае рашэнне праблемы і падмацоўвае гэта рашэнне разумнымі, абгрунтаванымі доказамі. Ён таксама ўсведамляе, што магчымы іншыя рашэнні той жа праблемы, і імкнецца давесці, што прапанаванае ім рашэнне больш лагічнае і рацыянальнае, чым іншыя.

Усякая аргументацыя ўтрымлівае ў сабе тры асноўныя элементы. Цэнтрам аргументацыі, галоўным яе зместам з’яўляецца сцверджанне (яго называюць таксама тэзісам, асноўнай ідэяй або палажэннем). Сцверджанне падмацоўваецца шэрагам довадаў. Кожны з довадаў, у сваю чаргу, мае свае доказы. У якасці доказаў могуць выкарыстоўвацца статыстычныя дадзеныя, урыўкі з тэксту, асабісты досвед і ўсё, што сведчыць на карысць дадзенай аргументацыі і можа быць прызнана іншымі ўдзельнікамі абмеркавання.

Пад усімі назваными элементамі аргументацыі – сцверджаннем, довадамі і доказамі – ляжыць элемент чацвёрты: падстава. Падстава – гэта нейкая агульная спасылка, пункт адліку, які з’яўляецца супольным для прамоўцы або пісьменніка і яго аўдыторыі і які дае абгрунтаванне ўсёй аргументацыі. Напрыклад, аўтар заяўляе, што вулічныя мастакі маюць права змяшчаць свае графіці на грамадскіх будынках (сцверджанне), паколькі гэтыя малюнкі выказваюць іх асабістыя перакананні (довад) і часам уяўляюсь сабой мастацкую вартасць (яшчэ адзін довад). Затым аўтар прыводзіць доказы: вытрымку з Канстытуцыі краіны аб праве на свабоду слова або цытату з працы палітычнага філосафа, які сцвярджае, што кожны чалавек мае права на самавыражэнне. Акрамя таго, аўтар можа прывесці прыклады графіці, якія маюць мастацкую вартасць. Падставай або спасылкай выбудаванай ім аргументацыі служыць ідэя аб свабодзе слова як надзвычай важным праве чалавека.

Аргументацыя выйграе, калі ўлічвае існаванне магчымых контраргументаў, якія або аспрэчваюцца, або прызнаюцца дапушчальнымі. Прызнанне іншых пунктаў погляду толькі ўзмацняе аргументацыю. Напрыклад, наш абаронца правоў вулічных мастакоў умацуе свае пазіцыі, калі прызнае, што ва ўладальнікаў будынкаў таксама ёсць правы, якія неабходна захоўваць, і варта знайсці кампраміс між правамі мастака і правамі ўладальніка будынка, сцяну якога ператвараюць у “палатно”. Крытычна мыслячы чалавек, узброены моцнымі аргументамі, здольны супрацьстаяць нават такім аўтарытэтам, як друкарскае слова, сіла традыцыі і меркаванне большасці, ім практычна немагчыма маніпуляваць. Менавіта разумны, абдуманы падыход да прыняцця складаных рашэнняў ляжыць у аснове большасці азначэнняў крытычнага мыслення. Так, Роберт Энніс вызначае крытычнае мысленне як “прыняцце абдуманных рашэнняў наконт таго, як трэба паступаць і ў што верыць”.

І, нарэшце, па-пятае, крытычнае мысленне ёсць мысленне сацыяльнае. Усякая думка правяраецца і адточваецца, калі ёю дзеляцца з іншымі, або, як піша філосаф Ханна Арэндт, “дасканаласці можна дасягнуць толькі ў прысутнасці іншага”. Калі мы спрачаемся, чытаем, абмяркоўваем, пярэчым і абменьваемся меркаваннямі з іншымі людзьмі, мы ўдакладняем і паглыбляем сваю ўласную пазіцыю.

Таму настаўнікі, якія імкнуцца да развіцця крытычнага мыслення, заўсёды выкарыстоўваюць на сваіх занятках разнастайныя варыянты парнай і групавой працы, уключаюць правядзенне дэбатаў і дыскусій, а таксама розныя віды публікацый, пісьмовых прац навучэнцаў.

Таксама настаўнікі надаюць вялікую ўвагу выпрацоўцы якасцяў, неабходных для прадуктыўнага абмену меркаваннямі, цярпімасці, уменню слухаць іншых, адказнасці за ўласны пункт гледжання. Такім чынам, педагогі імкнуцца наблізіць навучальны працэс да рэальнага жыцця, якое існуе за сценамі класнага пакоя. Любая педагагічная дзейнасць у выніку накіраваная на пабудову ідэальнага грамадства, і ў гэтым сэнсе нават адзін школьны клас, навучаны асновам крытычнага мыслення, ёсць крок да дасягнення вялікіх мэтаў.


4


Автор
Дата добавления 30.03.2016
Раздел Другое
Подраздел Статьи
Просмотров351
Номер материала ДВ-570346
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх