Инфоурок Литература КонспектыУРОК БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАННЯ. Тэма "Радзіма мая дарагая... У. Караткевіч "Дарагая Беларусь"

УРОК БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАННЯ. Тэма "Радзіма мая дарагая... У. Караткевіч "Дарагая Беларусь"

Скачать материал

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра”

 

 

 

 

УРОК БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАННЯ

3 клас

 

Радзіма мая дарагая...
У. Караткевіч "Мая Беларусь"

(Урок – разважанне)

 

 

                                      Склала:

                                                                Гук Жанна Міхайлаўна,

                                                                          настаўніца пачатковых класаў

                                                                      ДУА “СШ № 13 г. Мазыра”

 

 

 

 

 

 

2020

УРОК БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАННЯ (3 КЛАС)

 

          Тып урока: урок-разважанне

         Тэма: Радзіма мая дарагая…

                   Уладзімір Караткевіч. “Мая Беларусь”

         Мэта ўрока: знаёмства з творчасцю У. Караткевіча і яго апавяданнем  “Мая Беларусь”

         Задачы ўрока:

-         удасканальваць навык выразнага чытання, уменне асэнсоўваць

значэнне прыказак і прымавак, з іх дапамогай вызначаць галоўную думку твора, правільна і асэнсавана чытыць уголас, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;

-         фарміраваць маўленчыя навыкі, уменне ствараць звязнае

выказванне-разважанне на прапанаваную настаўнікам тэму;

-         стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў,

уменняў аналізаваць і параўноўваць літаратурныя творы;

-         садзейнічаць выхаванню любві да Радзімы, гонару за яе мінулае,

фарміраванню жадання вывучаць гісторыю роднага краю;

-         стварыць умовы, якія садзейнічаюць захаванню і замацаванню

фізічнага, псіхічнага і эмацыянальнага здароўя вучняў.

Асноўныя метады і прыёмы: слова настаўніка, наглядныя метады,

калектыўная работа, прыём параўнання літаратурных твораў.

Абсталяванне: магнітафон, ілюстрацыі і фотаздымкі з эпізодамі вайны,

малюнак бусла.

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант

-         Вы дружныя і працавітыя. Скажам хорам: “Адзін за ўсіх і ўсе

за аднаго” (узяўшыся за рукі)

       

 

          Артыкуляцыйная гімнастыка

Загадка:  У чырвоных ботах на балотах ходзіць,

                           Жабак спрытна ловіць. (Бусел)

         (Настаўнік прымацоўвае на дошку выяву бусла)

         Чытанне загадкі шэптам, гучна, марудна, хутка.

2.     Паведамленне тэмы ўрока

-         Я нездарма загадала вам гэту загадку. Можа хто-небудзь з вас

ведае, чым з’яўляецца бусел для нас, беларусаў.

-         З даўніх часоў нашы продкі лічылі бусла сімвалам чысціні, міра

на нашай зямлі. Але мірным існаванне беларусаў было не заўсёды. У даўнія часы беларуская зямля пазнала нашэсце татара-мангольскага іга, у чэрвені 1941 г. фашысцкая Германія напала на мірную нашу Радзіму. Жудасная вайна прынесла людзям смерць і пакуты (звяртаецца ўвага вучняў на ілюстрацыі і фотаздымкі з эпізодамі вайны). Але заўсёды беларускі народ выстойваў у бядзе, абараняўся і паднімаўся з руін.

-         Сёння мы будзем чытаць апавяданне У. Караткевіча “Мая Беларусь”.

Давайце паразважаем, аб чым гэта апавяданне.

         Прыём “Дрэва разважанняў”: настаўнік прымацоўвае на дошку дрэва, ад ствала якога адыходзяць “голыя” галінкі; на ствале запісана пытанне “Аб чым апавяданне У. Караткевіча “ Мая Беларусь”? Вучні прапаноўваюць свае адказы, якія настаўнік запісвае на “голых” галінках.

3.     Этап работы над новым матэрыялам

Чытанне твора настаўнікам

-         Аб чым расказвае пісьменнік у творы?

Лексічная работа

-         А зараз завітаем у бюро даведак.

Бюро даведак:

Ветразі – рус. паруса (паказваецца малюнак).

Менавіта – рус. именно.

Водар – духмянясць, прыемны пах.

Пушча – вялікі густы лес.

Супярэчыць – не згаджацца, выказваць супрацьлеглае меркаванне.

Шматпакутны – які перанёс шмат выпрабаванняў.

         Чытанне твора вучнямі

1.     Чытанне напаўголасу.

2.     “Скачкі” (чытанне праз словы).

3.     Падзел тэксту на часткі (калектаўная праца з дапамогай настаўніка).

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

-         Беларусы сумленныя і працавітыя людзі. Зараз мы з вамі пакажам, што

 робяць людзі розных прафесій.

Гульня “Мірная праца людзей” (імітацыя рухаў)

Даярка (дояць карову).

Машыністка (друкуюць на друкарскай машынцы).

Скрыпач (іграюць на скрыпцы).

Цырульнік (стрыгуць нажніцамі).

Пекар (месяць цеста).

Муляр (кладуць цэглу).

Піяністка (іграюць на піяніна).

Аналіз зместу твора

-         З чым аўтар параўноўвае крылы буслоў?

-         Якія гіпотэзы выказвае аўтар аб паходжанні назвы нашай зямлі?

-         Ці ёсць іншыя меркаванні? Можна іх прыняць за аснову?

-         Якая наша сучасная зямля? Прачытайце.

-         Аб якой горкай памяці расказвае пісьменнік? Якія чалавечыя

страты панесла Беларусь у часы апошняй вайны?

-         Хто змагаўся з ворагам? Для чаго?

-         Ці змаглі нашы сучаснікі аднавіць краіну?

Са скарбонкі народнага слова

-         А зараз звернемся да народнай мудрасці. (Звяртаецца ўвага вучняў

на дошку.) Суаднясіце часткі прымавак, растлумачце адну з іх (на выбар):

1)    Смела ідзі ў бой –                   а) вайна разбурае.

2)    Той герой,                               б) чужына – мачыха.

3)    Мір будуе,                               в) як зморанаму пасцель.

4)    Адзін за аднаго стой,              г) хто за Радзіму гарой.

5)    Радзіма – матка,                      д) Радзіма за табой.

6)    Родная зямелька                      е) выйграем бой.

Адказы: 1-д, 2-г, 3-а, 4-е, 5-б, 6-в.

-         Ці падыходзяць прыказкі да тэмы нашага ўрока? Чаму?

-         Што агульнага, на вашу думку, ёсць у разважаннях В. Віткі

ў апавяданні “Твой род, твая Радзіма”, апавяданні У. Караткевіча “Мая Беларусь” і ў вершы Г. Бураўкіна “Край мой”?

-         Чым пранізаны гэтыя творы? (Любоўю да Радзімы.)

-         Падцвердзіце гэта радкамі з твораў.

-         Раскажыце на памяць верш.

4.     Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

-         Да чаго заклікае нас пісьменнік? Чаму?

-         Што новага даведаліся вы аб краіне?

-         Што вас моцна ўразіла?

-         Якія пачуцці выклікаюць у вас нашы продкі – змагары за веліч і

незалежнасць нашага краю?

-         Які вывад вы можаце зрабіць?

-         Які вывад робіць аўтар? Ці супадае ён з вышым?

-         Працягніце разважанні: “Гераічнае мінулае нашых продкаў і

сучаснікаў выклікае ў мяне …”, “На ўроку я сябе адчуваў…, таму што… .”

5.     Дамашняе заданне

1 група: падабраць матэрыял аб анаўленні нашага краю пасля вялікай

Айчыннай вайны;

2 група: падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ тэксту.

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Быханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – Мінск: Народная асвета, 1990.

2. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Склаў Ф. Янкоўскі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992.

3. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці/ У. Гніламёдаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "УРОК БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАННЯ. Тэма "Радзіма мая дарагая... У. Караткевіч "Дарагая Беларусь""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Руководитель ремонтной службы

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 672 048 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 08.04.2022 1920
    • DOCX 29.3 кбайт
    • 137 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гук Жанна Михайловна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гук Жанна Михайловна
    Гук Жанна Михайловна
    • На сайте: 2 года и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 7239
    • Всего материалов: 10

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Проектирование и проведение современного урока русского языка с учетом реализации ФГОС основного и среднего общего образования нового поколения

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 321 человек из 65 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 372 человека
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Инклюзивное и интегративное образование детей с ОВЗ в условиях введения и реализации ФГОС НОО ОВЗ

72 ч.

2200 руб. 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 66 человек из 35 регионов
  • Этот курс уже прошли 623 человека

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы организации безопасной среды в средней школе

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эволюция классической музыки до романтизма

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Современные информационные технологии и информационная безопасность

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 26 человек

Мини-курс

Управление бизнес-процессами и инновациями

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе