Абагульненне і
сістэматызацыя ведаў па тэме
“Сардэчна-сасудзістая
сістэма”
Варыянт 1
1.
Выберыце
вернае сцвярджэнне:
а)
сэрца чалавека складаецца з правай і левай падрымліваючых сувязь палавін;
б) сценка сэрца складаецца з трох
слаёў;
в) асабліва вялікую нагрузку нясе
правы жлудачак;
г) паміж перадсэрдзямі і жалудачкамі
размешчаны паўлунныя клапаны.
2. Устанавіце правільнае
размяшчэнне клапанаў:
а) паміж перадсэрдзямі і жалудачкамі
- паўлунныя, у аснове аорты і лёгачнага ствала - створкавыя;
б) паміж левым перадсэрдзем і жалудачкам
- трохстворкавы, паміж правым перадсэрдзем і жалудачкам - двухстворкавы;
в) паміж перадсэрдзямі і жалудачкамі
- створкавыя, у аснове аорты і лёгачнага ствала - паўлунныя;
г) паміж левым перадсэрдзем і жалудачкам
- паўлунны, паміж правым перадсэрдзем і жалудачкам - трохстворкавы.
3. Выберыце
прыкметы, характэрныя для капіляраў:
а) сценкі складаюцца з аднаго слоя клетак;
б) сценкі складаюцца з трох
абалонак;
в) у некаторых могуць быць паўлунныя клапаны;
г) адбываецца абмен рэчываў паміж
крывёй і тканкавай вадкасцю;
д) сярэдняя абалонка
складаецца з эластычных валокнаў і гладкіх мышачных валокнаў;
е) мышачны слой развіты
адносна слаба.
1) а, г; 2) б, е; 3) б, в, д; 4)
а, г, е.
4. Выберыце прыкметы,
якія характарызуюць вялікі (I) і малы (II) кругі кровазвароту:
а) пачынаецца ад левага жалудачк;
б) капіляры зліваюцца ў венулы;
в) па артэрыях цячэ вянозная кроў;
г) артэрыі нясуць кроў да
канечнасцяў;
д) артэрыяльная кроў
ператвараецца ў вянозную;
е) у капілярах сэрца кроў
насычаецца кіслародам;
ж) пачынаецца ад правага жалудачка.
1) I - а, б, г, д; II - б, в, ж;
3)
I - а, г, д; II - б, г, е;
2) I - г, ж; II - а, б, е;
4)
I - б, д, ж; II - а, в, е.
5. У адрозненне ад артэрыяльнага
крывацёку для вянознага характэрна:
а) ярка-чырвоны колер крыві;
б) струя крыві
пульсуе;
в) кроў выцякае раўнамернай сруёй з
вялікай хуткасцю;
г) кроў мае цёмна-чырвоны колер;
д) могуць утварацца згусткі;
е) кроў лёгка спыняецца.
1) а, в, г, д, е; 2) б, г, д,
е; 3) в, г, д; 4) в, г, е.
Абагульненне
і сістэматызацыя ведаў па тэме
“Сардэчна-сасудзістая
сістэма”
Варыянт 2
1. Выберыце вернае сцвярджэнне:
а) пры скарачэнні жалудачкаў сэрца
створкавыя клапаны адкрыты, паўлунныя зачынены;
б) скарачэнне сэрца называецца
дыясталай, а расслабленне - сісталай;
в) унутраны слой сэрца называецца
міякардам;
г) мышачная сценка
левага жалудачка ў 2,5 разы таўсцей,
чым правага.
2. Устанавіце
правільнае размяшчэнне клапанаў:
а) у аснове аорты і
лёгачнага ствала - паўлунныя, паміж перадсэрдзямі і жалудачкамі -
створкавыя;
б) паміж правым перадсэрдзем
і жалудачкам -
трохстворкавы, паміж левым перадсэрдзем і жалудачкам -
двухстворкавы;
в) паміж перадсэрдзямі і жалудачкамі - паўлунныя, у аснове аорты і
лёгачнага ствала - створкавыя;
4) паміж левым перадсэрдзем і жалудачкам -
двухстворкавы, паміж правым перадсэрдзем і жалудачкам - паўлунныя.
3. Выберыце
прыкметы, характэрныя для артэрый:
а) сценкі складаюцца з аднаго слоя клетак;
б) сценкі складаюцца з трох
абалонак;
в) у некаторых могуць быць паўлунныя клапаны;
г) адбываецца абмен рэчываў паміж
крывёй і тканкавай вадкасцю;
д) нясуць кроў да сэрца;
е) нясуць кроў ад сэрца.
1) а, г; 2) б, е; 3)
б, в, д; 4) а, г, д.
4. Выберыце
прыкметы, якія характарызуюць вялікі (I) і малы (IІ) кругі
кровазвароту:
а) па артэрыях цячэ вянозная кроў;
б) час знаходжання крыві ў крузе
значна меншы;
в) у некаторых венах маюцца
клапаны;
г) у капілярах кроў насычаецца
кіслародам;
д) у мышцах кроў
аддае вуглякіслы газ;
е) у капілярах хуткасць току
крыві запавольваецца;
ж) полыя вены ўпадаюць у правае
перадсэрдзе.
1) I - а, в, д, е; II - б,
г, ж;
3)
I – в,
е;
II – а,
б,
г, е;
2) I - б, в, д; II - а, г, е;
4)
I - б,
в,
д, е; II - а, г, ж.
5. Сасуды могуць мяняць прасвет. Звужэнне
(I) ці
расшырэнне (II) адбываецца
пад уплывам:
а) гармону адрэналіну;
б) імпульсаў, што прыходзяць па сімпатычных
нервах;
в) імпульсаў, што прыходзяць па
парасімпатычных нервах;
г) ангіатэнзіну II.
1) I - а, в, г; II - б;
3)
I – а,
б, г;
II – а;
2) I - б, в; II - в, г;
4)
I - в; II - а, б, г.
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.