Инфоурок Другое КонспектыКанспект па беларускай мове на тэму "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі" (9 клас)

Канспект па беларускай мове на тэму "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі" (9 клас)

Скачать материал

Тэма ўрока: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Мэты ўрока: замацоўваць атрыманыя веды пра складаныя сказы, вучыць вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў сказах камбінаванай будовы, сродкі сінтаксічнай сувязі, будаваць гарызантальныя і вертыкальныя схемы, перабудоўваць простыя сказы ў складаныя.

                   развіваць вусную і пісьмовую культуру мовы, садзейнічаць развіццю ўмення зносін,     выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

                   выхоўваць павагу да мінулага і сучаснага беларускай зямлі, яе гістарычных асоб, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, садзейнічаць развіццю гуманізму, дабрыні.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 10 кл. пад рэд. В.У. Протчанка,                                             В.П.Протчанка, Мінск: НІА, 2006;   карткі з заданнямі;

Эпіграф:   Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае

                                                                                     К. Чорны

                Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць

Н.: Добра, пачнём урок

  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Запішыце дату. Сёння пятага снежня. Тэма нашага ўрока “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”.

  1. Паўтарэнне вывучанага

Н.: Запішыце сказ, пабудуйце яго схему.

     ¹Павольна ўзыходзіла сонца, ²пачынаўся новы дзень, ³каб прынесці любоў і дабрыню, радасць пазнання і ўдачу.

-          Які гэта сказ па будове? (Складаны сказ камбінаванай будовы з рознымі відамі сувязі)

-          Колькі сказаў умяшчае? (Тры сказы)

-          Як звязваюцца сказы? (Інтанацыяй і злучнікам)

-          Якія сэнсавыя адносіны? (Адначасовасці і мэтавыя)

-          Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі частак? (Такія ж, што і ў сладаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах)

-          Зверце, ці правільна вы пабудавалі схему сказа (¹ [         ], ² [         ], (каб… ) )        

Н.: А наколькі вы ўжо засвоілі матэрыял на папярэднім уроку, вам дапаможа высветліць невялічкі дыягнастычны тэст, які я прапаную вам выканаць. У час выканання задання ў якасці падказкі можна карыстацца табліцай на фарзацы падручніка.

Дыягнастычны тэст

Адзначце нумары складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, пабудуйце схемы.

1.       Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі яе ў верхавіну, але яна ўсё вытрымала.

2.       Паходня трымаў у руках тэлеграму, і хлапчук, што прынёс яе, бачыў, як загарэліся ў старшыні вочы.

3.       Шлях цяжкіх мук прайшоў Даніла, канца ж таму шляху няма.

4.       Падпалкоўнік ведаў, што барацьба за той бераг будзе цяжкай: немцы зробяць усё, каб затрымаць наша наступленне.

5.       Я павесялеў, калі ўбачыў, што палітрук таксама не курыць.

 

Самаправерка ( схемы: гарызантальныя, вертыкальная – 4 сказ )

2. [      ], і [наз. (што ) дз.], (як...).

 


4.      [      ], (што )          :        [      ], (каб...).

 


               

[дзеясл.] :        [         ]

      што?                    што?

(што)                     (каб)

 

а) вызначаем сродкі сувязі і сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў складзе сказаў камбінаванай будовы.

б) растлумачваем правапіс слоў з падкрэсленымі арфаграмамі.

 

  1. Праца над эпіграфам

Н.: У якасці эпіграфа я ўзяла словы К. Чорнага “Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае”.

-          Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання, што абазначае слова “дбайнасць”? (Турбота, хваляванне)

-          Растлумачце будову сказа. (Складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Першая і другая частка звязаны злучальнай сувяззю, другая і трэцяя – падпарадкавальнай.)

 

  1. Праца з карткамі

Картка №1

Прачытайце верш, раскажыце аб будове сказаў, вызначце стыль.

 

БУЙНІЦКАЕ ПОЛЕ

Зямля палымнела жытнёва,                                                Святлеюць над полем бярозы

Апаленая вайной,                                                                     За хмаркі нябёснай бялей.

За ўсходняй сцяной Магілёва                                                У возера “Матчыны слёзы”

Само поле стала сцяной.                                                        Углядаюцца дрэвы з алей.

 

Захопніку ў цэнтры Еўропы                                                   Буйніцкае поле! З табою

Змагло яно безданню стаць,                                                Нясём сваю квецень вясне, 

Траншэі свае і акопы                                                                  Каб толькі цябе полем бою

Амаль цэлы месяц трымаць                                                 Не бачыць нам болей у сне!

 

                                                                                                                                              Пятро Прыходзька

 

 (Мастацкі стыль вершаванай формы прадугледжвае ўжыванне простых і складаных сказаў рознай будовы)

 

Картка №2

Выпісаць з тэксту сказ камбінаванай будовы, вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі, лічбы замяніць словамі.

 

Абарона Магілёва праводзілася часцямі 61-га стралковага корпуса 13-ай арміі Заходняга фронту, якім кіраваў генерал Бакунін, і народнымі апалчэнцамі.

На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня па 10 ліпеня штодзённа працавала 30-40 тысяч граждан і жыхароў вёсак, якія спяшаліся на падмогу з навакольных вёсак, і таму за кароткі тэрмін быў выкапаны проціватанкавы роў на 25 кіламетраў. Утварыліся атрады народнага апалчэння – ужо 10 ліпеня ў іх налічвалася да 12 тысяч жыхароў. Гэтыя атрады аказвалі вялікую дапамогу дзеючай арміі.

 

Картка №4 (Работа па варыянтах) Перакласці тэксты на беларускую мову, вызначыць стыль, выпісаць сказы, якія адпавядаюць схемам:

[,   (які    )  ], (што…   ), - і [       ];            (калі…      ), (якім…      ), [        ]: [        ]

 

Варыянт І

                Батальон, сформированный из сотрудников Могилёвского областного управления, Могилёвского и Бобруйского городских, Могилёвского районного отделов, курсантов и преподавателей Минской и Гродненской школ милиции поклялся, што будет защищать город на Днепре до последней капли крови, - и  солдаты в синих шинелях сдержали своё слово. Их подвиг – это пример массового героизма. Из 250 в живых осталось лишь 19.

 

Варыянт ІІ

Наверно, бой вообще трудно описать близко к истине. Если бы в гуще боя вдруг появился какой-то неуязвимый человек, способный спокойно наблюдать всё, что вокруг него делается, наверно, только он смог бы написать потом всё близко к истине. А когда вспоминаешь, каким ты был и что делал в бою, сам себе не веришь: неужели всё это так и было с тобой? (К. Симонов)

 

Н.: Вольга, пойдзе да дошкі і запіша сказ і пабудуе яго схему

“Подзвіг магіляўчан, - пісаў Герой Савецкага Саюза маршал Андрэй Іванавіч Яроменка, - з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда, дзе прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе”. “П, - а, - п” (Простая мова ўяўляе сабой складаназалежны сказ)

Н.: А зараз перапрацуйце мову ва ўскосную, адзначце сэнсавыя адносіны паміж сказамі.

В.: (   [      ], (што), (дзе...). Сэнсавыя адносіны дапаўняльныя (аб чым?) і акалічнасныя (дзе?).

Н.: Перапрацуйце простую мову у бяззлучнікавы сказ, апусціўшы словы аўтара, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

В.: Подзвіг магіляўчан з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда: прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе. (Другая частка у складзе бяззлучнікавага складанага сказа раскрывае сэнс першай).

Н.: Утварыце сказы з рознымі відамі сувязі па пачатку:

1.       Народ жыве, пакуль жыве яго памяць…

2.       Будучыня нашай Радзімы залежыць ад нас…

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока
  2. Дамашняе заданне

Н.: Дома вам патрэбна выканаць практыкаванне 276. Вам патрэбна спісаць тэкст і вызначыць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, пабудаваць схемы.

  1. Выстаўленне адзнак

Маша, добра адказвала на пытанні і выканала заданні без памылак, таму ёй дзевяць. Міша, таксама добра выканаў заданні, але крыху былі памылкі ў адказах таму яму восем. Вольга, адказвала добра, але ў яе былі памылкі пры выкананні задання каля дошкі, таму ёй сем балаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Канспект па беларускай мове на тэму "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі" (9 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Научный руководитель

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 320 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 28.10.2015 36026
    • DOCX 37.9 кбайт
    • 617 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Малиновская Екатерина Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 3
    • Всего просмотров: 155329
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 328 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Мини-курс

Подростковые проблемы: индивидуальный подход

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 365 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 286 человек

Мини-курс

Занимательное обучение русскому языку: основы орфоэпии и тайны русской орфографии

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 34 человека

Мини-курс

Психология детей и подростков с дромоманией

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 21 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 14 человек