Беларуская
мова
Тэма: “Гукі і літары. Склад. Націск”
Мэты:
1. Актуалізаваць
уяўленні пра гукі і літары, склад, націск.
2. Развіваць
уменне знаходзіць дыфферынцыраваць зычныя і галосныя, мяккія і цвёрдыя,
звонкія і глухія гукі, дзяліць словы на склады, ставіць націск у словах; развіваць
звязнае маўленне, фанематычны слых, лагічнае мышленне на матэрыяле урока.
3. Выхоўваць
самастойнасць
і акуратнасць пры выконванні практыкаванняў.
Ход
урока
I. Арганізацыйная
частка
- Прывітанне!
Сядайце. Ці ўсе падрыхтаваліся да нашага ўрока? Ці ўсе прыйшлі на заняткі з
добрым настроем? Тады пачнем наш урок. Кожны з вас
ведае, што на ўроку, каб зразумець матэрыял, неабходна ўважліва слухаць. Таму
давайце працаваць дружна і сумленна.
II. Галоўная
частка
Работа над
матэрыялам урока
- Дзеці, хто
ведае, якое сёння свята?
- Правільна,
сёння 1 верасня – Дзень ведаў? А чаму ён так называецца?
- Ці гатавы вы
атрымліваць веды? Тады пачнём!
- Адкрыйце
старонку 4. Разгледзьце малюнак. Апішыце, што на ім адбываецца. Прачытайце
верш. Пра што ён? Правільна!
- Прачытайце
заданне. Што трэба зрабіць у гэтым практыкаванні?
- Якія літары
называюцца зычнымі, а якія галоснымі? Давайце прачытаем правіла на старонцы 5.
- Адкрываем
сшыткі і запісваем пасярэдзіне радка сённяшнюю дату.
Хвілінка
чыстапісання
- Выконваем
практыкаванне. Хто яшчэ раз усім скажа, што трэба зрабіць у гэтым
практыкаванні?
- Дзеці ,
хто ўспомніць, для таго каб правільна слова прачітаць, што трэба ў ім
паставіць? Правльна, націск. А на якія літары падае націск, на зычныя ці на
галосныя? (дзеці, поле, метро) Правільна, толькі на галосныя.
- Разгледзім
практыкаванне 2 на старонцы 5. Прачытайце верш. Запішыце яго ў сшыткі і
пастаўце націск ў словах.
Фізкультхвілінка
- Выконваем
практыкаванне. У гэтым жа практыкаванні вам трэба падзяліць словы на склады.
- Хто хоча
паказаць усім як гэта трэба рабіць? Давайце прачытаем правіла на старонцы 5. Дыктуй,
Саша. Усе алоўкамі сабе пазначаюць.
- Паздяліце словы
з практыкавання 2 у сваіх сшытках на склады алоўкам
III.
Заключная частка
- Якія усе сёння
малайцы, цудоўна справіліся!
- Давайце
ўспомнім, што мы сёння з вамі вучыліся рабіць?
- Як вы сёння сябе
ацэніце?
- Выстаўленне
адзнак.
- Д/З, с. 6, пр.4.
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.