Инфоурок Литература КонспектыУрок па апавяданні І.Навуменкі "Сямнаццатай вясной"

Урок па апавяданні І.Навуменкі "Сямнаццатай вясной"

Скачать материал

Тэма:  Вайна і шчасце ў апавяданні І.Навуменкі “Сямнаццатай вясной”.

Мэта:

     * забяспечыць якасны ўзровень пазнання літаратурнага твора на аснове яго асэнсаванага ўспрымання ў працэсе даследчай дзейнасці на ўроку;

* ствараць умовы для развіцця даследчых ўменняў вучняў: уменне  і фармуляванне праблемы; збор даных, іх супастаўленне; фармуляванне вывадаў, абагульненняў на аснове сукупнасці фактаў;

* развіваць камунікатыўную культуру школьнікаў; выхоўваць пачуццё спачування і суперажывання героям, уменне самастойнага ўспрымання, пазнання і ацэнкі духоўных каштоўнасцей.

Формы працы: індывідуальная і групавая

Тып: камбінаваны ўрок з элементамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.

Міжпрадметныя сувязі: музыка і кіно.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя; партрэт І.Навуменкі; выстава кніг пісьменніка; Беларуская літаратура: вучэб.дапам. для 11 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул.сярэд.адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання;   анкета “5” з  “25”.

                                                                                          

 

                                                    Ход урока

 

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Добры дзень! Сёння мы працягнем вывучэнне твораў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Працаваць будзем індывідуальна і ў групах. Вынікі сваёй дзейнасці вы будзеце ўносіць у ліст самакантролю(у кожнай групы на партах). За кожнае заданне група можа атрымаць пэўную колькасць балаў. (+ адказ правільны і поўны; V- адказ частковы, ёсць недакладнасці; - адказ няправільны). У якасці дамашняга задання вам трэба было прачытаць твор І. Навуменкі “Сямнаццатай вясной”. Веданне зместа твора зараз праверым і выканаем тэст.(Праца ў групах)

 

Група 1.

  1. Хто выступае апавядальнікам у апавяданні”Сямнаццатай вясной”?

  Ю) І.Навуменка сам з’яўляецца апавядальнікам у сваіх творах.

  Я) у апавяданнях І.Навуменкі апавядальнікам выступае адзін з герояў твора.

 

      2. Хто героі прачытанага вамі апавядання?

  Ё) у творах пісьменніка дзейнічаюць розныя героі: старыя і малыя, тыя, да каго аўтар ставіцца з сімпатыяй ці антыпатыяй.

  Е) Героямі большасці апавяданняў І.Навуменкі з’яўляюцца маладыя людзі, равеснікі пісьменніка.

 

     3. Героі апавядання падрываюць:

  Ж) нямецкі склад боепрыпасаў.

   З)  невялікі масток, каб затрымаць рух нямецкіх цягнікоў.

 

     4. Першы зборнік апавяданняў І. Навуменкі называецца:

  Д) “Сямнаццатай вясной”;

   І) “Хлопцы-равеснікі”;

 К) “Верасы на выжарынах”.

 

   5. Хто з галоўных герояў заўсёды мірыў сяброў, калі тыя сварыліся?

 А) Цішка Дрозд;

 Л) Цімох.

 

   6. Хто з герояў самы катэгарычны ў ацэнцы людзей?

 М) Сымон Біцюг;

 Н) Мікола Біцюг.

 

Група 2.

  1. Што складае змест апавядання І.Навуменкі “Сямнаццатай вясной”?

А) сталы чалавек,Цімох, прыгадвае сваю сямнаццатую вясну, якая прыпадае на гады ваеннага ліхалецця.

Б) у аснову твора пакладзена апавяданне нявольніка, які ўжо сямнаццаць гадоў адарваны ад радзімы, ад сваіх бацькоў.

 

2. Якія дзве групы моладзі паказаў пісьменнік у апавяданні”Сямнаццатай вясной”?

П) усе маладыя людзі твора падзелены на дзве групы. Адну з іх складалі тыя, хто адразу ўступіў у змаганне з акупантамі. Прадстаўнікі другой групы – гэта маладыя людзі, якія думалі, як выжыць у ваеннае ліхалецце.

Р) адна група-чацвёрка юнакоў, патрыётаў радзімы, якія ненавідзелі фашыстаў і гэту нянавісць выстаўлялі напаказ. Другую групу складала тая моладзь мястэчка, якая таксама ненавідзела акупантаў, разгарнула змаганне супраць іх, але рабіла гэта разумна, дальнабачна, прыкрывалася тым, што захаплялася танцамі, уборамі.

 

3. Хто прынёс лекі з аптэкі для Цімоха?

Е) Сымон Біцюг;

Ё) Цішка Дрозд.

 

4. Што падарвалі героі апавядання?

А) нямецкі склад боепрыпасаў;

Б) чыгуначнае палатно;

В) невялікі масток, каб затрымаць рух нямецкіх цягнікоў.

 

Група 3.

  1. Які жыццёвы ўрок дала другая група моладзі нашым героям?

Т) зразумела, што супрацьстаянне павінна было выліцца ў адкрыты канфлікт. Яго вырашылі бойкай. Братоў Біцюгоў немцы арыштавалі. Астатнія зразумелі, што кожны мае права жыць так, як лічыць патрэбным.

У) Цімох-герой-апавядальнік закахаўся ў Стасю, кіраўніка другой групы, насуперак перакананню, што ў вайну толькі ненавідзяць.

 

  1.  У чым адметнасць будовы апавядання?

Н) для гэтага твора характэрна, што ў ім паказаны розныя перыяды ў жыцці героя-апавядальніка. Сталы чалавек прыязджае ў горад свайго юнацтва і прыгадвае, што з ім адбылося на сямнаццатым годзе жыцця.

О) апавяданне пачынаецца і заканчваецца апісаннем цвіцення бэзу – любімых кветак героя-апавядальніка ў маладосці.

 

  1. 3. Хто з герояў апавядання быў закаханы ў Стасю?

А) Цішка Дрозд;

Б) Цімох.

 

  1. Якую мастацкую функцыю заключае апісанне цвіцення бэзу?

Ю) кветкі бэзу сімвалізуюць паўнату жыцця юнакоў даваеннай пары.

Я)  апісанне цвіцення бэзу падкрэслівае, што падзеі ў апавяданні адбываюцца вясною, калі ён расцвітае.

 

5. Хто выступае апавядальнікам у вывучаным творы?

К)  І.Навуменка сам выступае апавядальнікам;

Л) у апавяданнях І.Навуменкі апавядальнікам выступае адзін з герояў твора.

 

Група  4.

  1. Якую кветку найбольш любіў Цімох?

 А) бэз;

 Б) чаромху;

      В) рамонкі.

 

  1. Хто з персанажаў яшчэ не здзейсніў ніводнага подзвігу, але лічыў сябе героем?

 А) Цішка Дрозд;

 Б) Стася;

 Н) Цімох.

 

  1. Каго з герояў называлі “белай птушкай”?

А) Марысю;

В) Веру;

Й) Стасю.

 

  1. Якую дыверсію задумала ажыццявіць “баявая група”?

Г) узарваць ваенны склад;

І) знішчыць ваенны эшалон;

А) узарваць масток.

 

  1. Хто з герояў апавядання назваў сваіх таварышаў “вялікімі дурнямі, варонамі”?

Ж) Мікола Біцюг;

 З)  Цімох;

 В) Сымон Біцюг.

(Адказы. Група 1- Надзея. Група 2-Вера. Група 3-Любоў. Група 4- Вайна)

-Якое слова з’яўляецца ключавым? (Вайна)

 

Настаўнік. Сапраўды, вайна імгненна ўварвалася ў жыцці маладых людзей і стала для іх самым сур’ёзным выпрабаваннем. Але, не гледзячы на суровы час, пакаленне захавала добрыя чалавечыя пачуцці: дабро, справядлівасць, каханне. І прадоўжыць тэму ўрока я хацела б паэтычнымі радкамі.

Фіялетавым воблакам

Ты прыплыў пад акно на світанні.

Фіялетавым сном, фіялетавым

Сумам туманным.

Ты вісеў, ты квітнеў,

Ты чакаў з першым промнем спатканне.

Зварухнуў, абудзіў, адагрэў

Першаквецце кахання.

Майскі ранішні бэз –

Фіялету разліў на паркане…

Быццам свежы парэз,

Што раптоўна ў душы закрывавіў.

 

Настаўнік: Цвіценне бэзу ў апавяданні супадае з пачаткам вайны.

- Успомніце, калі ласка, як пачынаецца апавяданне?(Вучні зачытваюць пачатак апавядання)

        Хвалюючы пах бэзу, каханне, мір і вайна. …

  (Відэа. Урывак ваеннай хронікі).

 

Настаўнік: Вайна – трагедыя для кожнага чалавека, для кожнага пакалення. Зусім супрацьлеглымі становяцца паняцці “вайна” і “дзяцінства”, “вайна” і “юнацтва”, “маладосць”.

 

 

Фотаздымак.Ваеннае дзяцінства.

- Перад вамі фотаздымак перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе  байцы дзеючай арміі сустракаюцца з падлеткамі. Гледзячы на такія фотаздымкі, народны паэт Беларусі А.Вярцінскі згадаў сваё дзяцінства:

Пажарышч незлічоныя сляды,

Ў лясах снарады, гільзы, порах, міны.

Дзіцячыя галодныя гады,

Нялёгкія ваенныя ўспаміны.

 

Дзяцінства нас пазбавіла вайна.

Хаця для шчасця ў свет прыходзяць дзеці,

Шмат лёсаў ушчэнт знявечыла яна.

А колькі войн ідзе на белым свеце!

 

Ваенная тэма хвалявала і хвалюе беларускіх паэтаў і празаікаў. І кожны гаворыць пра тое, што яму набалела, не давала спакою, пра тое, пра што ён не можа маўчаць. Для творчасці І.Я. Навуменкі такой тэмай стаў паказ высокай чалавечай духоўнасці і грамадзянскай актыўнасці сямнаццацігадовых юнакоў і дзяўчат у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У якасці апераджальнага задання вам трэба было вызначыць асобныя старонкі  біяграфіі пісьменніка, якія адыгралі значную ролю ў яго жыццядзейнасці.

(Агучваецца тэма ўрока, запіс у сшыткі)

Праблемнае пытанне:

Як вы лічаце, ці можа чалавек быць шчаслівым у жыцці, калі ідзе барацьба з ворагам?( Адказы вучняў)

 

III. Вывучэнне новай тэмы. І. Навуменка як чалавек і пісьменнік

(Вучні выходзяць да дошкі і знаёмяць з самымі значнымі старонкамі біяграфіі пісьменніка)

1-ы вучань “ Нарадзіўся 16 лютага 1925 года ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна.

Самыя моцныя ўражанні дзяцінства – “птушкі і кнігі”.

Першыя поспехі- “за адзін год скончыў два класы: восьмы і дзявяты”.

З аўтабіяграфіі: “Шлях у шырокі свет, здавалася, быў расчынены. Але пачалася вайна”.

Я вырас пад гарматнымі стваламі,

Я мераў час секундай, а не днём.

Я вызначаў свій рост не пад стваламі-

Пад расчахлёнай пашчай, пад агнём.

У сорак першым на загоне мёртвым,

Гарматы білі ворага ва ўпор,

І я падрос, калі ў сорак чацвёртым

Яны агонь пераняслі за бор.

 

2-і вучань:

“Сувязны падпольнай маладзёжнай арганізацыі.

Франтавік. Удзельнічаў у баях пад Ленінградам, ва Усходняй Прусіі і Сілезіі.

З аўтабіяграфіі: “Айчынная вайна, якая супала з маім юнацтвам, бадай, стала для мяне пачаткам актыўнага жыцця”.

Трэці вучань: “Першая кніга пісьменніка – зборнік апавяданняў “Сямнаццатай вясной”(1957).

З аўтабіяграфіі: “У тым, што пішу, трымаюся бліжэй да перажытага, добра зведанага”.

Настаўнік: Пісьменнік напісаў і іншыя творы: зборнікі”Хлопцы-равеснікі”, “Верасы на выжарынах”,” Таполі юнацтва”, “Вераніка” .

-Як вы думаеце, які жыццёвы вопыт пісьменніка асэнсаваны ў кнігах, што змешчаны на выставе? (Назвы зборнікаў падказваюць, што ў іх увасобілася перажытае І.Навуменкам у маладосці, якая прыпала на суровыя гады вайны. 1941 год быў для Івана сямнаццатай вясною). І. Навуменка з болем успамінаў: “ З нашага дзясятага класа на фронт пайшло шаснаццаць, а вярнулася чатыры”. Сябры юначых гадоў жывуць у памяці і сэрцы пісьменніка і настойліва патрабуюць, каб ён узяўся за пяро і вярнуў з небыцця тых, каго забрала вайна. Да ліку такіх твораў і належыць апавяданне “Сямнаццатай вясной”, якое дало назву ўсяму зборніку. (Заўвага настаўніка.Звернем ўвагу на вокладку апавядання. Згодна з новымі Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ў лічэбніку сямнаццаты ў першым складзе перад націскам пішацца літара я)

 

IV. Аналіз апавядання “Сямнаццатай вясной”

Настаўнік: Давайце прыгадаем сюжэт апавядання і працягнем працу ў групах.

1.Заданне. Акрэсліце ў творы: 1 група – тэму твора

                                                  2 група-      праблему твора

                                                  3 група-      галоўных герояў

                                                  4 група-      кампазіцыю

(Выступленні груп)

2. У цэнтры ўвагі – героі і падзеі

Настаўнік: Наша далейшая прац будзе непасрэдна звязана са зместам твора.

     -     Хто ўваходзіў у баявую групу? Што адметнага пра кожнага расказвае пісьменнік?

-          Хто бліжэйшы па духу да Цімоха?

-          Якая этымалогія прозвішча братоў Сымона і Міколы? Хто з іх большы максімаліст?

-          Хто можа зразумець пачуцці Цімоха?

-          Што яднае ўсіх герояў?

Вывад. Такім чынам, назіраючы за ўзаемаадносінамі герояў у пачатку апавядання можна пабудаваць сюжэтную лінію.

 

       (Складанне кластара “Сюжэтная лінія апавядання).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Настаўнік. Мы вызначылі тэму і ідэю твора, яго кампазіцыю, узгадалі

галоўных герояў. А якімі рысамі характару кожны з іх надзелены, мы і пастараемся выявіць У вас на партах канверты, у якіх знаходзіцца 25 крытэрыяў-слоў для характарыстыкі герояў. Вам трэба выбраць 5 слоў, якія характарызуюць вашага героя і прааналізаваць, абапіраючыся на тэкст, чаму выбралі іменна такія якасці.

        - Але спачатку давайце ахарактарызуем аднаго з персанажаў.

(Калектыўная праца. Прыкладная характарыстыка Цішкі Дразда.

Цішка Дрозд быў жартаўніком, “з вясёлымі агеньчыкамі” ў вачах, любіў “вясёлыя гісторыі, “пасмяяцца”. Калі Мікола Біцюг грозна папракае Цімоха за здраду справе барацьбы з ворагам, сяброўству, дык Цішка Дрозд стараецца памірыць сяброў і праз гадзіну дасягае мэты).

 

3.Групавая работа.

Рысы характару галоўных герояў. Прыём “5” з “25”.

Сумленнасць, раўнадушнасць, настойлівасць, непадкупнасць, катэгарычнасць, наіўнасць, сур’ёзнасць, тактоўнасць, добразычлівасць, прамалінейнасць, патрыятызм, добрасумленнасць, самакрытычнасць, загадкавасць, вынослівасць, упартасць, сціпласць, рамантычнасць, чэснасць, мужнасць, гуманнасць, шчырасць, справядлівасць, максімалізм, абыякавасць.

(Для прадстаўлення вынікаў работы вучні прэзентуюць, каменціруюць выбар, прыводзяць прыклады з апавядання і прымацоўваюць выбраныя словы да гронак бэзу на дошцы)

 

Вывад: Такім чынам, мы вылучылі асноўны рысы рысы характару і ўбачылі, што у герояў адна мэта – гэта барацьба з фашызмам, а ўнутраны стан і пачуцці ў іх розныя.

Мы акрэслілі асноўныя вобразы апавядання. Але ці ўсе?

У творы ёсць яшчэ адзін вобраз, зусім непрыкметны. Як вы думаеце, які?

(Вобраз бэзу)

       -Ім пачынаецца рамантычны аповед пісьменніка. Ім ён і заканчваецца.(Вучні зачытваюць пачатак і канец апавядання).

        -Што сімвалізуе бэз? (Адказы вучняў)

Вывад: бэз- сімвал вясны і пачуццяў; сімвал паўнаты жыцця, сімвал каханняі шчасця.

4. Праца з урыўкамі апавядання

-Узгадаем: у руках Стасі бэз і чаромха. Чаму?(У грозны ваенны час моладзь не ўяўляла сабе, што можа быць спакойнае жыццё, танцы, сардэчныя справы. Але прыходзіла сапраўднае пачуццё). Наколькі яно было моцным і трывалым пастраемся выявіць. Перагартаем яшчэ раз старонкі апавядання і прасочым паводзіны, думкі і ўчынкі Стася і Цімоха?

-          Калі ўпершыню ўбачыў Цімох Стасю?

-          Якую тактыку паводзін з дзяўчынай выбраў спачатку Цімох?

-          Як паставілася Стася, член падпольнай групы з мястэчка, да юных патрыётаў? Да Цімоха? Чаму?

-          Як у марах Цімох хацеў прыцягнуць увагу дзяўчыны?

-          Як складваліся далейшыя адносіны паміж Стасяй і Цімохам?

 

Вучань чытае на памяць верш.

Каханне — пакута.
Душою распнутай
між Пеклам і Раем лунаць...
 
Каханне — атрута.
Святы і аблудлы
я выберу смерць, каб кахаць.
 
Каханне — як рудня,
дзе ў свята і ў будні
нам працай сябе катаваць.
 
Каханне — ёсць мудрасць,
якую Бог людзям
адкрыў, каб грахі дараваць.
                            Э. Акулін

 

- Ці адмаўляе адносіны з Цімохам Стася?

- Ці ёсць у Цімоха і Стасі будучыня?

Фізкульхвілінка

5. Экскурс у галерэю мастацтва

Настаўнік. Працягваем нашу працу. Па тэме Вялікай Айчыннай вайны пісалі творы не толькі пісьменнікі, але стваралі свае шэдэўры кампазітары, і, безумоўна, мастакі. Зараз мы адправімся ў галерэю мастацтва.

Заданне. Кожнай групе мастак даслаў карціны. Ваша задача звязаць ілюстрацыю з пэўным эпізодам апавядання  і скласці цэласнае выказванне.

(У кожнай групы карціны, якія можна суаднесці з эпізодамі апавядання)

Адказы груп.

 

Настаўнік. Беларуская зямля знявечаная, уся ў ранах. Ворагі пакінулі пасля сябе пажарышчы. Але прыходзіць вясна, вяртаюцца на нашу зямлю птушкі, несучы на крылах шчасце, і ажываюць скалечаныя дрэвы і людзі. Жыццё працягваецца.

На нашай зямлі застанецца памяць, горыч страты, боль. Але не знікнуць бэз і чаромха. Бо людзі змагаліся, ахвяравалі сваім жыццём, каб жыццё працягвалася.

 

-          Пах бэзу асацыіруецца са школьнымі экзаменамі. Ці толькі са школьнымі?(Разважанні вучняў). Для І.Навуменкі важны ўнутраны свет герояў, іх пачуцці. “У тую веснавую ноч,-прызнаецца герой-апавядальнік,- я зноў пачуў, як прыемна пахне расцвіўшы бэз. Ён пахнуў так заўсёды, калі мы хадзілі здаваць экзамены”. Хлопцы зноў трымаюць экзамен, які прымаюць у іх не настаўнікі, а само жыццё, прымае Радзіма.Такім чынам,сямнаццатая вясна ў творы сімвалізуе маладосць, рамантычную апантанасць і жыццё ў цэлым. Вы з’яўляецеся прадстаўнікамі новага пакалення. У вас новыя праблемы, новыя інтарэсы.Але хочацца, каб засталіся тыя лепшыя чалавечыя якасці ў вашых характарах, якія мы сустракаем у апавяданні “Сямнаццатай вясной”.

 

V.Кантрольна-ацэначны этап

 

(Праца з лістамі самакантролю, выстаўленне і каменціраванне адзнак)

 

                                   ЛІСТ САМАКАНТРОЛЮ

 

№ задання

Колькасць балаў

       +

       V

       -

1

2

 

 

 

2

2

 

 

 

3

3

 

 

 

4

1

 

 

 

5

2

 

 

 

 

 

VI. Інфарамацыя пра дамашняе заданне.(на выбар)

  1. Паведамленне”Юнакі-патрыёты Віцебшчыны”.
  2. Напішыце працяг апавядання “Гісторыя кахання Стасі і Цімоха”

 

VII. Рэфлексія

Лічылася, што калі чалавек ламае бэз і яму трапляецца пяціпялёсткавая кветка, становіцца шчаслівым.

Напэўна, у творы ёсць такія героі, на якіх вы хацелі б быць падобнымі? Мабыць, у іх ёсць такія рысы характару, якіх няма ў вас, а вы хацелі б іх мець. Прымацуйце пялёстак кветачкі бэзу да таго героя, на якога вы хацелі б быць падобнымі, на якога хацелі б раўняцца?

 

 

 

 

Сымон                 Мікола               Цімох                  Стася                                 Цішка

Біцюг                   Біцюг                                                                                          Дрозд

 

 

 

 

 

                                 Спіс выкарыстанай літаратуры

Адамовіч, Я. Гармонія абставін – гармонія душы: Беларускае апавяданне 50-60-х гг. – Мінск,1998.

Каваленка, В. Веліч праўды:Выбранае.-Мінск,1989.

Дзюбайла, П. Станоўчы герой ў беларускай літаратуры.-Мінск,1990.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па апавяданні І.Навуменкі "Сямнаццатай вясной""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Садовод-декоратор

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 672 238 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 08.06.2022 5362
    • DOCX 43.3 кбайт
    • 286 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Зинькевич Елена Вальдемаровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Зинькевич Елена Вальдемаровна
    Зинькевич Елена Вальдемаровна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 42739
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Основы конфликтологии: конфликты, их разрешение и профилактика

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 78 человек из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 327 человек

Курс профессиональной переподготовки

Основные аспекты деятельности по реализации комплексных проектов в сфере инновационных финансовых технологий

Руководитель проекта в области инновационных финансовых технологий

300 ч. — 1200 ч.

от 6500 руб. от 3600 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности организации педагогического процесса по обеспечению безопасности детей в сфере дорожного движения в условиях реализации ФГОС общего образования

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 336 человек из 55 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 746 человек

Мини-курс

Основы финансового рынка

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Маркетинг в сфере услуг: от управления до рекламы

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 30 человек из 14 регионов

Мини-курс

Психология сиблингов в семейной структуре

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 17 регионов