Инфоурок Классному руководителю Научные работыДаследчая праца на тэму: "Спадчына Буда-Кашалёўшчыны"

Даследчая праца на тэму: "Спадчына Буда-Кашалёўшчыны"

Скачать материал

Дзяржаўная ўстанова адукацыі   «Гімназія г. Буда-Кашалёва»

 

 

 

 

 

Спадчына

Буда-Кашалёўшчыны

 

 

 

 

Выканала

Вучаніца 10  класа

ДУА “Гімназія г.Буда-Кашалёва”

Лозка Юлія Сяргееўна

 

Кіраўнік

Церахава Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія г.Буда-Кашалёва”

 

 

 

 

 

г. Буда-Кашалёва, 2016

Змест:

I .Уводзіны…………………………………………………………………….2

II. Віды  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва……………………………..4

II.1. Вышыўка……………………………………………………....................4

II.2. Вязанне………………………………........................................................5

II.3. Ганчарства……………………………………………………………….6

II.4. Пляценне і саломапляценне…………………………………………….7

II.5. Бондарства……………………………………………………………….9

II.6. Разьба па дрэве. Вырабы з драўніны………………………………….11

II.7. Ткацтва………………………………………………………………….12

III. Заключэнне………………………………………………………………13

IV. Літаратура………………………………………………………………..14

V. Дадатак

Дадатак 1……………………………………………………………………..15

Дадатак 2……………………………………………………………………..17    

Дадатак 3……………………………………………………………………..18

Дадатак 4……………………………………………………………………..19

Дадатак 5……………………………………………………………………..20

Дадатак 6……………………………………………………………………..23

Дадатак 7……………………………………………………………………..24

Дадатак 8……………………………………………………………………..26

Дадатак 9……………………………………………………………………..27
I. Уводзіны

 

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала

 

 

Спадчына!  Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, выраблялі беларусы ўзоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і губляляся многае – лёс не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым, сучаснікам, па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа – пранікнёнага творцы і ашчаднага захавальніка лепшага, таленавітага. Беларуская народная творчасць – паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў.

Народ заўсёды і ва ўсім – мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Таму творы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўсе часы былі і застаюцца бясспрэчнымі ўзорамі сапраўднага мастацтва, дзейсна ўплываюць на сучасную культуру, на яе далейшае развіццё і ўзбагачэнне.

Мэтай маёй работы з’яўляецца даследаванне спадчыны Буда-Кашалёўшчыны.

Ёсць такое месца ў нашым краі, дзе вякамі песня не змаўкае!

На ўскрайку Беларусі, ля ракі – Буда-Кашалёва дарагі.

Ёсць такія людзі ў нашым краі, што, напрацаваўшыся, – спяваюць,

А ў вольны час – цуды сваімі рукамі ствараюць.

Цуды гэтыя, як навуку, неабходна дзецям сваім перадаць і ўнукам,

Каб зналі ўсе і бераглі  спадчыну сваёй зямлі.

 

Задачы :

 пазнаёміць з беларускімі традыцыйнымі рамёствамі, якія меюць месца на      Буда-Кашалёўшчыне;

 папулярызаваць нарoднае мастацтва;

 прывабліваць навучэнцаў да народных традыцый, павышаць іх этнакультуру;

 далучаць школьнікаў да свету людзей працы, майстроў сваёй справы, увесці ў мінулае рамёстваў;

 пабудзіць да практычай дзейнасці па асваенні пэўнага традыцыйнага рамяства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

II. Віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

II.1. Вышыўка

Здаўна адным з абавязковых заняткаў жанчыны на  Беларусі лічылася вышыўка. Вышыўкай пачалі займацца яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Ёй упрыгожвалі адзенне, абрусы, ручнікі, сурвэткі. Прыёмы вышыўкі беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне, яны паступова ўскладняліся і набывалі закончаны выгляд.

Разнастайныя і цікавыя мастацтва вышыўкі беларускага народа. Яны адрозніваюцца простымі геаметрычнымі кампазіцыямі ў спалучэннямі з расліннымі матывамі.

Гладзь – від вышыўкі, які вядомы са старажытнасці. У традыцыйным народным побыце беларусаў бытуе і ў наш час. Ёю аздабляюць ручнікі, парцьеры, абрусы, фіранкі, пасцельную бялізну; ёю займаюцца на некаторых фабрыках мастацкіх вырабаў.  Вышываюць гладдзю і ў Губіцкім доме рамёстваў нашага раёна  (Дадатак 1)

 


II.2. Вязанне

Вязанне – гэта тэхніка стварэння вырабаў з суцэльных нітак, выгінаннем іх ў петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой уздоўж і ўпоперак. Для вязання выкарыстоўваюцца ніткі шарсцяныя, баваўняныя, з хімічных валокнаў. Ручное вязанне пашырана ў хатнім ужытку насельніцтва, выконваецца драўлянымі, металічнымі пруткамі ці кручкамі. На Беларусі вязанне вядома здаўна. Вязалі ўжытковыя рэчы: рукавіцы, шкарпэткі, сурвэткі, абрусы, накідкі на ложак. У ХІХ стагоддзі высокімі мастацкімі якасцямі вызначыўся асаблівы від вязаных вырабаў – карункі.

Карункі пашыраны па ўсёй Беларусі. Іх выраблялі з суравых ці адбеляных ільняных, а з канца ХІХ стагоддзя белых баваўняных нітак. Выкарыстоўвалі карункі для аздаблення ручнікоў, абрусаў, навалачак ці як самастойны выраб (сурвэткі, абрусы).

З серадзіны ХХ стагоддзя вядомы аб’ёмныя карункавыя вырабы (карзінкі, кошыкі, вазы). З плеценых карункаў выраблялі чапцы, паясы. Бываюць карункі ў выглядзе ажурнай сеткі, плеценыя на раме (пакрывалы на ложкі, абрусы), або вытканыя на кроснах (посцілкі, дзе тканыя часткі чаргуюцца з карункавымі). Для беларускіх народных карункаў характэрна спалучэнне строгага геаметрычнага арнаменту з расліннымі матывамі, выявамі людзей, фігуркамі жывёл, птушак.

           Вязанне таксама актуальна і папулярна ў наш час.  Ім займаюцца навучэнцы РЦТДіМ майго горада   (Дадатак 2).
II.3. Ганчарства

Ганчарства - агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў - вытворчасці ганчарных вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з гліны. Назва паходзіць ад слова "горн".

У эпоху Кіеўскай Русі асноўнымі цэнтрамі, дзе займаліся гэтай справай, былі гарады Полацкай, Тураўскай і Смаленскай зямель, Панямоння. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былі створаныя ганчарныя арцелі. Выраб глінянага посуду ў якасці дапаможнага промыслу існаваў нават у некаторых калгасах.

Гліна, сыравіна для ганчарных спраў, знаходзілася ў наваколлі амаль што кожнай вёскі, прылады працы былі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Спачатку вырабы проста ляпілі з гліны, пазней карысталіся ганчарным кругам. Для абпальвання керамікі будавалі невялікую печ-горан з камянёў. Калі вырабаў было не многа, толькі для сваёй гаспадаркі, абпальвалі ў хатняй печы.

У сялянскай сядзібе вырабляліся толькі самыя простыя і неабходныя ў гаспадарцы рэчы, больш складаныя ў вырабе куплялі на кірмашы ў рамеснікаў. Гэта вазоны, букетніцы, кубкі, друшлякі. На кірмашы керамічныя вырабы былі прыгажэйшыя і ў больш багатым асартыменце, былі і фабрычныя вырабы.

        У цэнтры народнага быту  ў вёсцы Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна на цалкам рэканструяваным вясковым падворку ўзноўлены побыт мясцовых жыхароў пачатку мінулага стагоддзя. Тут есць склеп, адрына, іншыя надворныя пабудовы. Непасрэдна ў хаце — старадаўнія рэчы, а таксама калекцыі тканых вырабаў, адзежы, упрыгожанняў, якія шмат гадоў збіралі супрацоўнікі мясцовага Дома культуры. У цэнтры народнага побыту праводзяць экскурсіі для школьнікаў усяго раёна і дарослых, старадаўнія абрады, майстар-класы рамеснікаў па ткацтве, вышыўцы, ганчарнай справе, якімі славіліся мясцовыя жыхары  (Дадатак 3).

 

 

 

 

II.4. Пляценне і саломапляценне

Апрача ганчарства сялянскія сем'і займаліся пляценнем. З каранёў маладой сасны плялі кошыкі для бульбы і збору грыбоў, калыскі - люлькі для немаўлят. З лыка, кары маладой ліпы, рабілі лапці - найлепшы абутак для сенакосу, розныя корабы і каробкі. Спадручным матэрыялам была і салома, лён. З ільнянога валакна плялі вяроўкі. Апрацоўвалі і скуру, воўну.

Побач з дарослымі заўсёды знаходзіліся дзеці. Малодшыя з цікавасцю назіралі, большыя дапамагалі ў рабоце. Такім чынам майстэрства і традыцыі рамёстваў перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Многае захавалася да нашага часу, бо матэрыялы для рамёстваў прыродныя, лёгкадаступныя, растуць у лесе, на полі, на берагах рачулак, а то і пад плотам.

           У Буда-Кашалёўскім раёне пляценне працягвае сваё жыццё. Вырабы Івольскага дзіцячага сада –базавай школы радуюць вока і захапляюць сваёй прыгажосцю  (Дадатак 4).

          Сучаснае народнае мастацтва – складаная, шматаспектная, неадназначная з’ява нацыянальнай культуры, якая існуе і развіваецца ў разнастайных відах і формах. Адны яго віды, не знаходзячы свайго месца ў сучасных культурных працэсах, сталі здабыткам мінулага, іншыя захаваліся амаль без змяненняў, трэція атрымалі новае жыццё, нярэдка заметна змяніўшы свой характар, формы, асаблівасці існавання і прымянення.    Найбольш наглядна дэманструе гэтыя працэсы саломапляценне – самая яркая з’ява ў сучаснай народнай творчасці, своеасаблівы нацыянальны феномен мастацкай культуры Беларусі.
         Увабраўшы, пераасэнсаваўшы і перапрацаваўшы вопыт папярэднікаў, сучасныя майстры саломапляцення змаглі выйсці на новы, значна больш высокі ўзровень у гэтай вобласці творчасці: ад умоўна-сімвалічных вырабаў аграрна-абрадавага назначэння і даволі простых па форме цацак да сапраўдных твораў мастацтва.
        Нельга не захапляцца невычэрпнымі тэхналагічнымі і мастацкімі знаходкамі
  сучасных майстроў саломапляцення, якія пастаянна адчыняюць усё новыя і новыя магчымасці празаічнага матэрыяла. Разнастайнасць фактуры дасягаецца супастаўленнем тоўстых і тонкіх саломінак, размяшчэннем іх пад рознымі вугламі, касымі зрэзамі, драбленнем. Паверхня вырабаў пераліваецца, іграе, ласкае вочы каляровай і пластычнай гармоніяй, выключнай чуткасцю матэрыяла. Прастатой і логікай форм, традыцыйнасцю і вобразнасцю адрозніваюцца невялікія фігуркі сувенірнага і мастацкага назначэння.

         Святочнасць і манументальнасць характэрны творам выставачнага назначэння  Губіцкага  дома рамёстваў, Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці нашага раёна і Івольскага дзіцячага сада—базавай школы  (Дадатак 5).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

II.5.  Бондарства

Бондарства – выраб драўлянага посуду з клёпак. Клёпкі (падоўжныя трапецападобныя ці акруглыя планкі) апрацоўвалі на варштаце (прыстасаванне для сталярных работ) з дапамогай струга, гэбля і гэбліка. Абручы рабілі на варштаце з дапамогай струна і нажа, гнулі на спецыяльнай калодзе – гбале, ці бабе. Днішча размячалі цыркулем. Найбольш старажытны спосаб – сцягванне бочак абручамі рознай велічыні з дапамогай нацягуша і чакухі; пазней выкарыстоўвалі таксама вяроўкі ці ланцугі, якія намотваліся на кола (па тыпе лябёдкі), кліны і лісічкі (драўляныя зажымы). Важным у бандарнай справе было выкарыстанне той ці іншай драўніны: народныя майстра ўлічвалі пароду дрэва, стан, вільготнасць, умовы росту, сезон нарыхтоўкі. Адной з самых каштоўных парод быў дуб. З яго выраблялі бочкі і кадкі пад квас, сок, грыбы, гародніну; пры гэтым апрача трываласці і даўгавечнасці пасудзін мелася на ўвазе і здольнасць драўніны надаваць прадуктам спецыфічны смак, садзейнічаць працэсу квашання. З дубу рабілі таксама вёдры для студні, барылкі, кубельцы і дзежкі. Асіна і вольха больш прыдатныя для мер ёмітасці, пасудзін пад збожжа, кублаў для адзення. З асіны рабілі бочкі пад капусту. Абручы для посуду выраблялі звычайна з ляшчыны і дубу, радзей з елкі.

Беларускія майстры, дасканала валодаючы бандарным інструментам, тонка адчувалі пластыку дрэва. Ведаючы разнастайныя якасць пэўных парод, яны ўмела выкарыстоўвалі іх пры вырабе розных відаў посуду. Майстар-бондар падыходзіў да кожнага традыцыйнага элемента асэнсавана і рабіў усё трывала, з густам.

Дзяжа - бандарная пасудзіна для заквашвання цеста. Мела форму звужанай зверху шырокай бочачкі без вушак, накрыўку (вечка) з абечкам, аб'ём 20-30 літраў. Рабілі яе з дубовых ці хваёвых (з некалькімі дубовымі) клёпак; дуб паскараў працэс квашэння і надаваў цесту лёгкі прыемны водар. Дзяжа карысталася вялікай павагай, звязанай з культам хлеба.

Кадушка - бандарная, радзей выдзеўбаная пасудзіна розных памераў у форме ўсечанага конуса, звужаная даверху. Называлася таксама кадзь, кадка. Звычайна без вушак. Выкарыстоўвалася для захавання прадуктаў – квашанай капусты і буракоў, салёных агуркоў, грыбоў, соку, квасу ды інш. Кадкі вялікіх памераў – кадзі (1,5 – 1,6 м. у вышыню) – выкарыстоўвалі для захавання збожжа і мукі. Нярэдка, як і бочкі, замацоўваліся стацыянарна на глінянай аснове ў свірнах ці клецях. Пашыраныя ў хатнім побыце са старажытнасці, захаваліся да нашага часу  (Дадатак 6).

На жаль, майстроў, якія б займаліся гэтай справай зараз, у нашым раёне я не знайшла.


 

II.6. Разьба па дрэве.    Вырабы з драўніны

Разьба па дрэве – спосаб апрацоўкі драўніны з дапамогай спецыяльных інструментаў. Разьбяныя ўпрыгожванні з даўніх часоў знаходзілі шырокае ўжыванне пры апрацоўцы архітэктурных дэталяў драўляных будынкаў, пры вырабе мэблі і прадметаў хатняга ўжытку.

Для разьбяных прац лепш за ўсё ўжываць умерана цвёрдую драўніну з тонкімі і раўнамернымі валокнамі. У паўночных раёнах нашай краіны матэрыялам для разьбы можа служыць хвоя і кедр. У паўднёвых раёнах - кіпарыс, арча, карагач, ціс. Для тонкіх і дробных прац выкарыстоўваецца самшыт, груша, клён. У мэблі матэрыялам для разьбы служыць драўніна розных парод, у тым ліку: арэх, дуб, груша, алешына. Для архітэктурных упрыгожванняў лепш за ўсё драўніна ліпы.

Берасцень – гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць сценак глінянага посуду (збанкоў, гладышоў, цёрлаў, слоікаў і інш.), прызначанага для захавання ці халоднага прыгатавання ежы.  Берасцяныя вырабы здаўна бытавалі і ў беларусаў. У сярэдзіне 20 ст. берасцяныя вырабы выйшлі з ужытку. У наш час адноўлены промысел па вырабу рэчаў мастацкага і сувенірнага прызначэння (дэкаратыўныя талеркі, шкатулкі, пудраніцы, біжутэрыя).

          Даўбёжнае рамяство – вытворчасть выдзеўбанага посуду і іншых вырабаў з дрэва шляхам даўбення ці апрацоўкі яго натуральных (дуплістых) форм. Даўбёжнае рамяство – адно з найбольш старажытных. Яно практычна насіла характар хатняй вытворчасці. Выкарыстоўвалі звычайна мяккаслойныя і падатлівыя пароды драўніны. У гэтай вытворчасці карысталіся долатам, сякерай, пілой, цыркулем.

        У наш час выраб даўбежнага посуду эпізадычна трапляецца ў прыватных гаспадарках. На Буда-Кашалёўшчыне Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці можа ганарыцца сваімі вырабамі з драўніны (Дадатак 7).

 


II.7 Ткацтва

Ткацтва - выраб тканін з пражы. Ткачыхі выраблялі посцілкі, ручнікі, абрусы, дываны, падвойныя дываны ў  розных тэхніках: перабору, закладання. Выкарыстоўваўся геаметрычны арнамент.

Посцілкі і дываны найчасцей  ткалі ў палосы без танальных адценняў і з адценнямі вяселкі, часам у клетачку. У апошні час пашырылася кампазіцыя з каляровых палос, якія чаргуюцца.

Ручнiкi ткалi на кроснах з iльняных, баваўняных нiтак, аздаблялi ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымi i плеценымi махрамi.

Для арнаменту характэрны прамалiнейнасць абрысаў даволi буйных матываў, прастата і яснасць узораў, спакойны рытм чаргавання аднародных элементаў, сiметрыя малюнка. Значэнне матываў звязана з такiмi спрадвечнымi паняццямi, як дабро, святло, жыццё, урадлiвасць. Яны ўспрымаюцца таксама, як знакi сонца, агню, зямлi, неба, вады, святла.

Беларускi ручнiк у лепшых сваiх узорах дае прыклад высокамастацкай  тканiны з ярка выяўленым характарам аздаблення.  Своеасаблiвасць яго – у выкарыстаннi льняных нiтак для фонавага палатна i баваўняных нiтак для ўзорыстага малюнка, у чырвонай аднаколернасцi  ўзораў, хаця i адцененых невялiкай колькасцю чорнага тону, у перавазе геаметрычнага арнаменту, у арыгiнальных вырашэннях кампазiцый, размешчаных у большасцi  па гарызантальнай восi (Дадатак 8).

Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы праводзіць майстар-класы па ткацтве і вышыўцы для жадаючых навучыцца гэтай справе.

 

 

 

 

 

 

 

III. Заключэнне

У працэсе даследавання я ўпэўнілася ў вялікай спадчыне Буда-Кашалёўскага раёна ў розных напрамках.Традыцыі нашага краю застаюцца, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта магчыма часткова дзякуючы дамам рамёстваў, вучэбным установам, якія дапамагаюць пашырыць кола людзей, што цікавяцца гэтымі справамі.

У наш час жыхары Буда-Кашалёўскага раёна працягваюць займацца   вышыўкамі, вязаннем, пляценнем, саломапляценнем.

          Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Губіцкі дом рамёстваў, Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці, Івольскі дзіцячы сад—базавая школа, Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы—гэта ўстановы, якія захоўваюць і распаўсюджваюць гістарычную спадчыну  маёй малой Радзімы, адраджаюць яе мясцовыя традыцыі і нацыянальную культуру (Дадатак 9).

         Праведзенае мной сацыялагічнае апытанне шляхам анкетавання гімназістаў на тэму “Беларускія народныя промыслы і рамёствы” паказала, што навучэнцы мала знаёмы з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі, якія працягваюць сваё жыццё і зараз у нашым горадзе і раёне. Варта зрабіць выснову: каб выхаваць патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны, трэба пачынаць з малога – з вывучэння традыцый, свят і абрадаў. Нашы продкі вельмі любілі сваю радзіму, шанавалі, паважалі блізкіх і родных. Новае пакаленне, на жаль, забывае свае вытокі. Трэба выпраўляць сітуацыю і ўжо з малога ўзросту ўкладваць у дзіця паняцці “народныя традыцыі”, “народныя святы”, “народныя абрады”, “народныя промыслы і рамёствы”.


IV. Літаратура

1. Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю, 2008, Гомель “Сож”

2. Народная культура Беларусі, В.С.Цітоў, Мінск, 2006

3.Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Буда-Кашалеўскага раёна. У 2 кн. – Мн.: БЕЛТА, 2002. – 544с.: іл.

4. www.buda-koshelevo.gomel-region.by


Дадатак 1. Вышыўка.

     Вышыўкі аўтара работы


Дадатак 2. Вязанне.

Картинка 18 из 50722

Картинка 21 из 50722

 

 

Дадатак 3  Цэнтр народнага быту ў вёсцы Чабатовічы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 4.  Пляценне

 

 

 


Дадатак 5. Саломапляценне.

 

У Губіцкім доме рамёстваў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Саломапляценне.     Вырабы Івольскага дзіцячага сада—базавай школы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 6.  Бондарства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 7.   Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці

 

 

 

 

 

                                 

 

 

 

 

 

 

Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці

 

 

Дадатак 8.   Ткацтва

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 9.   Мая Буда-Кашалёўшчына

 

 

 

 

        

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Даследчая праца на тэму: "Спадчына Буда-Кашалёўшчыны""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист органа опеки

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 916 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 17.11.2016 4988
    • DOCX 19 мбайт
    • 24 скачивания
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Терехова Людмила Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Терехова Людмила Николаевна
    Терехова Людмила Николаевна
    • На сайте: 8 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 32468
    • Всего материалов: 8

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности реализации Федеральной рабочей программы воспитания в школе

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 92 человека из 32 регионов
  • Этот курс уже прошли 251 человек

Курс повышения квалификации

Деятельность классного руководителя в соответствии с ФГОС в условиях современной школы

72 ч.

2200 руб. 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 747 человек из 75 регионов
  • Этот курс уже прошли 6 999 человек

Курс повышения квалификации

Современные технологии профилактики зависимого поведения среди подростков и молодежи

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 112 человек

Мини-курс

Детские и взрослые эмоции

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Управление проектами: концепции, практика и финансы

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Вероятность и статистика: формирование общеучебных умений и навыков

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе