Инфоурок Информатика КонспектыПлан-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе

План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Распрацоўка вэб-сайта.docx

Раздзел: Асновы вэб-канструявання

Тэма: Распрацоўка вэб-сайта

Дата: 27.11.2015

Клас: 11

Мэты ўрока:

арганізаваць пашырэнне і паглыбленне ўяўленняў аб інструментах і метадах вэб-канструявання, фарміраванне ўменняў ствараць вэб-сайты ў рэдактары FrontPage;

забяспечыць развіцце лагічнага мыслення, уменняў аналізаваць, параўноўваць, сістэматызаваць, абагульняць;

садзейнічаць развіццю самастойнасці і акуратнасці, уменняў фармуліраваць праблемы, прапанаваць шляхі іх вырашэння.

Метады: рэпрадуктыўны, пошукавы, аналітычны, наглядны

Тып урока: урок засваення новых ведаў і ўменняў.

Вучні павінны ўмець: ствараць вэб-сайты ў рэдактары FrontPage.

Праграмнае і метадычнае забеспячэнне ўрока: рэдактар FrontPage; вучэбны дапаможнік «Інфарматыка 11», § 5.4., практыкаванне на сайце www.learningapps.org.

Ход урока

1. Арганізацыйны этап:

праверыць прысутных;

праверыць гатоўнасць навучэнцаў да ўроку (падручнікі, сшыткі, прылады)

2. Праверка ведаў папярэдняга ўрока (рэпрадуктыўны метад навучання, індывідуальная і франтальная форма работы).

Настаўнік: У пачатку ўрока прпаную вам выканаць індывідуальныя заданні на камп'ютары (практыкаванне 2 § 5.3): у рэдактары FrontPage стварыць табліцу і размясціць у ей тэкст і малюнак у адпаведнасці з заданнем 2 практыкаванні да § 5.3 (вучні самастойна выконваюць заданні).

Настаўнік: Адкажыце на пытанні:

З якой мэтай выкарыстоўваюцца табліцы на вэб-старонках?

Як ўставіць табліцу ў рэдактары FrontPage?

Як задаць памеры ячэек, слупкоў і радкоў табліцы?

3. Актуалізацыя ведаў і матывацыя вучняў на вывучэнне новага матэрыялу (франтальная форма работы).

Настаўнік: Давайце разам успомнім і пералічым асноўныя этапы распрацоўкі вэб-сайта (§ 1.2 навучальнага дапаможніка). Асаблівую ўвагу звярніце на праектаванне структуры сайта і дызайн старонак.

4. Тлумачэнне новага матэрыялу (тлумачальна-ілюстрацыйны метад навучання ў спалучэнні з часткова-пошукавым, франтальная форма работы).

Настаўнік: Давайце разглядзім асаблівасці распрацоўкі вэб-сайта ў рэдактары FrontPage на прыкладзе сайта «Песняры беларускай зямлі». Структуру сайта зручна адлюстраваць у выглядзе схемы (гл. мал 1.47 навучальнага дапаможніка).

Настаўнік: Хай сайт змяшчае 4 старонкі: галоўная старонка і тры персанальныя: «Якуб Колас», «Янка Купала» і «Максім Багдановіч». На галоўнай старонцы будзем размяшчаць загаловак і гіперспасылкі, якія дазваляюць адкрыць старонкі другога ўзроўню. Кожная персанальная старонка будзе утрымліваць тэкставую (біяграфічныя звесткі) і графічную інфармацыю (напрыклад, партрэт, фатаграфіі памятных месцаў). Унізе размесцім спасылку, якая забяспечвае вяртанне на галоўную старонку сайта, і дзве спасылкі для пераходу паміж старонкамі паэтаў.

Непасрэднае канструяванне пачынаецца з персанальных старонак, якія афармляюцца ў адзіным стылі. Можна выкарыстоўваць гатовы шаблон афармлення. Аднак лепшых вынікаў можна дасягнуць шляхам стварэння і прымянення ўласнага шаблону.

Звярніце ўвагу на выкарыстанне табліц для размяшчэння фонавага малюнка (дэкаратыўнай рамкі), партрэтаў і тэкстаў.

5. Замацаванне новага матэрыялу (часткова-пошукавы метад навучання, індывідуальная форма работы).

Настаўнік: Цяпер прапаную вам заняць месцы за камп'ютарамі і выканаць заданні прыкладаў 1 і 2 з § 5.4 дапаможніка. Увесь неабходны графічны і тэкставы матэрыял вы знойдзеце на рабочым стале ў папцы "Песняры". (Па завяршэнні работы праверка створаных кожным навучэнцам старонкі, карэктнасць гіперспасылак. Дадаткова дапытлівым вучням можна прапанаваць у якасці гіперспасылак выкарыстоўваць інтэрактыўныя кнопкі).

6. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік: А цяпер коратка апішыце магчымую структуру сайта і этапы яго распрацоўкі з дапамогай рэдактара FrontPage. (Пры неабходнасці удакладніць і абагульніць адказы).

7. Дамашняе заданне.

Вывучыць матэрыял § 5.4 дапаможніка, адказаць на пытанні 1-2, скласці план выканання практыкавання да § 5.4.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Контент-менеджер

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Распрацоўка вэб-сайта.pptx

Скачать материал "План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе"

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • 27.11.2015Распрацоўка 
вэб-сайта

    1 слайд

    27.11.2015
    Распрацоўка
    вэб-сайта

  • Павінны ўмець:Ствараць вэб-сайты ў рэдактары Front Page

    2 слайд

    Павінны ўмець:
    Ствараць вэб-сайты ў рэдактары Front Page

  • Рэфлексійная мішэнь

    3 слайд

    Рэфлексійная мішэнь

  • Дамашняе заданнеВывучыць матэрыял §5.4, адказаць на пытанні 1-2, скласці план...

    4 слайд

    Дамашняе заданне
    Вывучыць матэрыял §5.4, адказаць на пытанні 1-2, скласці план выканання практыкавання да §5.4

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Янка Купала.doc

Янка Купала (1882-1942)

   Іван Дамінікавіч Луцэвіч (а такое сапраўднае імя было ў Янкі Купалы) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у самым цэнтры Беларусі — у фальварку Вязынка Мінскага павета — ў сям'і арандатара. На Міншчыне нарадзіліся і бацькі паэта: Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна. Абодва паходзілі з дробнай шляхты. Пабраліся супраць волі бацькоў, Бянігна Іванаўна — парваўшы з сям'ёй.
   Дзяцінства і юнацтва Янкі Купалы прайшло ў вандраваннях па Міншчыне: бацька шукаў больш выгадных умоў арэнды. Маёнтак Юзафова на Барысаўшчыне, Косіна на Лагойшчыне, Сенніца ў Мінскім павеце — такая геаграфія блукання Луцэвічаў у пошуках лепшай долі. А потым быў яшчэ Мінск, фальваркі Прудзішча і Селішча на Міншчыне і іншыя мясціны цэнтральнай Беларусі.
   Янка Купала скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургу і ў Маскве. Працаваў хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, на броварах у маёнтках. Супрацоўнічаў у віленскіх выданнях, быў рэдактарам газеты "Наша ніва". У 1916 годзе прызваны ў армію, служыў у Мінску, Полацку. Смаленску. 3 1919 года жыў у Мінску. Удзельнічаў у стварэнні БДУ, АН БССР, нацыянальнага тэатра, выдавецтваў; актыўны дзеяч літаратурна-грамадскага і культурна-мастацкага жыцця рэспублікі. У Айчынную вайну знаходзіўся ў Маскве, потым у пас. Пячышча каля Казані. Трагічна загінуў у Маскве. Урна з прахам Перавезена ў Мінск у 1962 годзе.
   Пісаць Янка Купала пачаў на польскай мове. Першы яго вядомы беларускі верш
 "Мая доля" датуецца 1904 годам. Творы паэта вызначаюцца глыбіннай народнасцю, фальклорным каларытам. Янка Купала адкрыў вобраз беларускага мужыка, селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, яго духоўнай моцы. Ён стварыў і вобраз Маладой Беларусі, дзе знайшоў раскрыццё бязмежны патрыятызм паэта, яго неўміручая любоў да Бацькаўшчыны. Ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай любоўнай і пейзажнай лірыкі. На працягу 1920-1930-х гг. Янка Купала стварае шэраг узораў савецкай паэзіі, якім характэрна пафаснае сцвярджэнне новай явы, абагульненыя малюнкі пераўтварэнняў у краіне. Моцна загучала тэма адказнасці чалавека перад гісторыяй, тэма падзеленай радзімы. У гэты ж час з'явіліся і яго святочна-каляндарныя вершы, у якіх жыццё паказвалася пераважна з параднага боку. Новым у лірыцы паэта была яго цікавасць да дзіцячых вершаў. Апошнія творы Янкі Купалы напісаны ў гады вайны.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе"

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Якуб Колас.doc

Якуб Колас (1882-1956)

   Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) "у сям'і беззямельнага селяніна, які наняўся на казённую службу лесніком. 3 малых год спазнаў ён усе цяжкасці жыцця сельскіх батракоў... Першымі ўрокамі паэзіі былі для яго песні маці, разумнай і з добрым сэрцам беларускай сялянкі, прыказкі і важкія прымаўкі негаваркога, немітуслівага бацькі, казкі і апавяданні вясёлага выдумшчыка дзядзькі Антося. Ён быў не проста паклоннікам і ўдзячным чытачом вуснай народнай творчасці... усё напісанае ім — ад першых і да апошніх радкоў — тысячамі нябачных жылак глыбока караніцца ў народна фальклорнай глебе... Маленства і ранняе юнацтва Коласа прайшлі ў адным з самых прыгожых куткоў цэнтральнай Беларусі, над ціхаплынна-празрыстым Нёманам... Ён надзіва тонка спасціг чароўную прыгажосць роднай прыроды і стварыў непераўзыдзены па яркасці і выразнасці яе вобраз — вобраз сваёй сыноўняй любві да бацькоўскага краю" (Ніл Гілевіч, "Летапісец жыцця-быцця народнага"). Якуб Колас скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Палессі, працаваў у газеце "Наша ніва". З 1915 года служыў у арміі, меў званне прапаршчыка. У1921 годзе прыехаў у Мінск, працаваў у Наркамасвеце БССР, выкладаў у педтэхнікуме і БДУ. Член Інбелкульта, з 1929 года — віцэ-прэзідэнт АН БССР.
   Першыя вершы Якуб Колас пісаў на рускай мове (руская класічная літаратура не пакінула яго абыякавым). У ранніх творах вызначыліся асаблівасці рэалістычнага стылю аўтара — імкненне да жывапісання словам, выявілася незадаволенасць
 лірычнага героя рэчаіснасцю, яго сум і смутак. У дакастрычніцкі час выйшлі зборнікі паэзіі "Песні жальбы", прозы "Апавяданні", "Родныя з'явы" і інш. Жыццё, клопаты і трывогі працоўнага сялянства — асноўная тэма паэзіі Я. Коласа. Паэт стварыў жыццёва дакладныя малюнкі народнага побыту, адлюстраваў становішча вясковага люду. У творах арганічна знітаваны лірыка і эпас, асобныя вершы той пары нагадваюць кароткія, эмацыянальна афарбаваныя апавяданні. Я. Колас — адзін з пачынальнікаў мастацкай прозы ў нашай літаратуры, яна тэматычна звязана з яго паэзіяй паказам супярэчнасцяў эпохі, працы, думак і настрою беларусаў. Празаічныя творы Коласа вызначаюцца напружанасцю дзеяння, драматызмам, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, значная частка іх — алегарычныя "Казкі жыцця". Пасля 1910 года ў творчасці Я. Коласа выявілася тэндэнцыя да ўсё больш значных сацыяльна-грамадскіх абагульненняў, яна рэалізавалася ў паэмах "Новая зямля" і "Сымон-музыка", якія ўвасобілі пошукі і спадзяванні беларускага мастацтва той пары. Да таго ж, паэма "Новая зямля", відаць, не мае роўных сабе ў нацыянальнай літаратуры па глыбіні, прыгажосці і замілаванні ў мастацкім апісанні роднай прыроды і сялянскага жыцця.
   У 1920-я гады была створана
 трылогія "На ростанях", у якой на аўтабіяграфічным матэрыяле аўтар шырока ахапіў сучаснасць, адлюстраваў побыт сялянства, розных груп насельніцтва Беларусі, стварыў вялікую галерэю партрэтаў. Асабліва яскрава раскрылася тут майстэрства Коласа-пейзажыста. У 1930-я гады ён стварыў шмат публіцыстычных вершаў, прысвечаных надзённым пытанням і патрабаванням таго часу, а вершы і артыкулы ваенных гадоў уславілі патрыятызм і гераізм беларусаў. За цыкл вершаў ваеннай пары паэту была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе"

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Максім Багдановіч.doc

Максім Багдановіч (1891-1917)


   Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня (27 лістапада старога стылю) 1891 г.
   Бацькі паэта былі інтэлігентнымі, высокаадукаванымі людзьмі. Адам Ягоравіч Багдановіч – педагог, дэмакрат па сваіх перакананнях – прымаў актыўны ўдзел у народніцкім руху. Быў членам мінскай арганізацыі партыі «Народная воля». Усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры і быту народа, вуснай народнай творчасці. Маці – Марыя Апанасаўна Мякота – працавала настаўніцай, любіла літаратуру і нават сама спрабавала пісаць апавяданні.
   Ранняе маленства Максіма прайшло ў Гродна, куды сям’я пераехала ў чэрвені 1892 г. З-за хваробы Адам Ягоравіч прымушаны быў пакінуць настаўніцкую працу і паступіць на службу ў Гродзенскі сельскагаспадарчы банк. Тут, у Гродна, хлопчык спазнаў вялікае гора: смерць маці. Яна памерла на дваццаць восьмым годзе жыцця ад сухотаў. Страта маці – дарагога і любімага чалавека – вострым болем адбілася ў сэрцы Максіма, пакінула ў яго дзіцячай душы, а пазней і ў творчасці глыбокі след.
   Пасля смерці Марыі Апанасаўны бацька вырашыў перамяніць месца службы і ў 1896 г. з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ад жыцця ў Ніжнім Ноўгарадзе ў Максіма засталіся цікавыя і радасныя ўспаміны. Незабыўнае ўражанне зрабілі на яго вялікі горад, Волга, сустрэча з новымі людзьмі. У Ніжнім Ноўгарадзе жыў і тварыў малады Максім Горкі; да яго прыходзілі літаратары, мастакі, музыканты, простыя людзі з народа.
   Для Максіма гэтыя сустрэчы не прайшлі бясследна. Дружба бацькі з Максімам Горкім напаўняла і яго сэрца. З дзіцячых гадоў захаваў ён у памяці дарагія рысы любімага чалавека і пісьменніка, гарачую любоў да Аляксея Максімавіча, да яго творчасці.
  
 Максім Багдановіч рос у сям’і, дзе шмат увагі аддавалася выхаванню дзяцей. Бацька абуджаў у сваіх сыноў Вадзіма, Максіма і Лёвы жывую цікавасць да прыроды, развіваў назіральнасць, знаёміў з жыццём народа, з помнікамі культуры, прывіваў любоў да мастацкай літаратуры. Вялікае значэнне надавалася развіццю эстэтычных пачуццяў дзяцей.
   У 1902 г.
 Максім Багдановіч паступіў у першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. Гэта быў удумлівы, крыху замкнуты, сціплы, не па гадах сур’ёзны хлопец. Рана пачаў ён задумвацца над жыццём. Гэтаму спрыялі абставіны. У краіне нарастаў рабочы pyx, а ў 1905 г. пачалася рэвалюцыя. Рэвалюцыйная бура дасягнула Ніжняга Ноўгарада. Пачаліся хваляванні і сярод вучнёўскай моладзі. Гімназісты «бунтавалі», патрабавалі свабоды, пратэставалі супраць рэакцыйна настроеных выкладчыкаў. У хваляваннях прымаў удзел і Багдановіч, за што набыў рэпутацыю «нядобранадзейнага» гімназіста.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Распрацоўка вэб-сайта" у 11 класе"

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 672 364 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 03.12.2015 2685
    • RAR 1000.5 кбайт
    • 13 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Латушко Екатерина Валерьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Латушко Екатерина Валерьевна
    Латушко Екатерина Валерьевна
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 5178
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Теоретические и методологические основы преподавания информатики с учётом требований ФГОС ООО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 153 человека из 49 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 721 человек

Курс профессиональной переподготовки

Разработка и сопровождение требований и технических заданий на разработку и модернизацию систем и подсистем малого и среднего масштаба и сложности

Системный аналитик

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 68 человек из 33 регионов
  • Этот курс уже прошли 84 человека

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания информатики в начальных классах с учетом ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 284 человека

Мини-курс

История педагогических идей: основатели и теоретики

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Культурное наследие России: язык и фольклор

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 22 человека

Мини-курс

ФАОП: регулирование образовательного процесса и программ

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе